cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

ЖываPEACE (Жывапіс)

Усё пра сусветны жывапіс. Сувязь: [email protected]

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
1 201
مشترکین
-124 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
+230 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Photo unavailableShow in Telegram
Са святам!🫶 "На Купалле". 1921 г. Міхась Філіповіч. #жывапіс #Філіповіч #Купалле #Беларусь
نمایش همه...
24🎉 6🔥 2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Дух памерлых не дрэмле". 1892 г. Поль Гаген. Карціну Гаген лічыў адной з лепшых з першага "таіцянскай перыяду". Па словах мастака за 2 гады, праведзеных на Таіці, ён напісаў 66 "больш-менш добрых карцін", аднак менавіта да гэтай ён адчуваў асаблівую прыхільнасць. Мастак прызначыў за карціну самую высокую цану і напісаў аўтапартрэт на фоне гэтай карціны. Дзяўчына - таіцянская "жонка" Гагена. Распавядаючы аб стварэнні палатна, мастак успамінаў, як аднойчы вярнуўся дадому позна і заспеў дзяўчыну паралізаванай жахам. Будучы, як і ўсе таіцянцы, вельмі забабоннай, дзяўчына баялася духаў, якія хаваюцца ў цемры, і, застаўшыся ў доме адна без святла, магла толькі нерухома ляжаць у ложку, заліваючыся слязьмі і чакаючы з'яўлення духаў. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што Гаген наўмысна прыдумаў легенду па ўласнаму закліку: "Будзьце загадкавымі". Усё магло быць прасцей. Гэта магла быць рэакцыя на яго агрэсію (законная жонка мастака не казала пра тое, што Гаген яе збіваў). #жывапіс #Гаген #постімпрэсіянізм #Таіці
نمایش همه...
👍 13 5👀 4🤔 2
Photo unavailableShow in Telegram
"Меланхолія". 1892 г. Эдвард Мунк. Тыповы Мунк, але вось вам байка-падабайка. На пярэднім плане мастак адлюстраваў твар свайго сябра Яппе Нільсэна. Той падчас напісання палатна перажываў цяжкі няўдалы раман з замужняй жанчынай. Крытыкі ў асноўным лаялі карціну, але мастак Крысціян Крог даў хвалебны водгук. ПІкантнасць сітуацыі была ў тым, што ў Яппе быў раман з жонкай Крога. І Крог ведаў аб іх рамане. Іх норавы...😏 #жывапіс #Мунк #постімпрэсіянізм
نمایش همه...
21👍 5😁 3🤔 3
Photo unavailableShow in Telegram
Якая прыгажосць😍 "Раніца". 2023 г. Таццяна Чарных. Сучасная беларуская мастачка ў жанры пейзажу і нацюрморта. Любімай тэмай для яе карцін служаць прырода і вясковы побыт. Удзельніца нацыянальных і міжнародных выстаў і конкурсаў. Чаму ў яе так мала падпісантаў у сацсетках? Падпісацца: Instagram Telegram #жывапіс #Чарных #пейзаж #нацюрморт #Беларусь
نمایش همه...
41👍 5🥰 4🤩 4🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Партрэт доктара Гашэ". 1890 г. Вінцэнт Ван Гог. Карціна напісана ў чэрвені, незадоўга да гібелі Ван Гога (29 ліпеня). Партрэт Поля Гашэ, які сачыў за здароўем мастака, з галінкай наперстаўкі (з якой ён рыхтаваў для мастака зёлкі) быў прададзены на аўкцыёне ў 1990 г. за рэкордную суму ў $82,5 млн. На працягу наступных 15 гадоў карціна ўзначальвала спіс самых дарагіх карцін (з выстаўленых на продаж). Карціна была прададзеная японскаму магнату Рёэю Сайта, які выклікаў моцны скандал, выказаўшы намер крэміраваць палатно разам з ім пасля яго смерці. Пазней скандал атрымалася замяць на падставе таго, што дадзеныя словы былі сказаны на эмоцыях (па іншых дадзеных - дэзінфармацыя, наўмысна пушчаная для праверкі сапраўднасці карціны). У 1996 г., пасля смерці ўладальніка, карціна была прададзеная ў "невядомыя рукі". #жывапіс #ВанГог #постімпрэсіянізм #партрэт
نمایش همه...
24👍 6💔 3🥰 1
Photo unavailableShow in Telegram
Панядзелак-дзень цяжкі, а таму вось вам коцікі🐈 "Падарожжа па свеце". Генрыета Ронэр-Кніп. Мала ў каго з мастакоў-анімалістаў атрымалася здабыць сусветную вядомасць. Шчаслівым выключэннем стала Ронэр-Кніп. Бельгійская мастачка XIX ст. У розны час героямі яе палотнаў былі хатнія гадаванцы: сабакі, птушкі і вясковае быдла. Паступова месца галоўных натуршчыкаў занялі коткі. Адметнай рысай мастачкі было тое, што анімалістка "ачалавечвала" сваіх герояў, дакладна фіксуючы на палатне эмоцыі і характар кожнай жывёлы. Для вывучэння каціных звычак жанчына абсталявала спецыяльную студыю-майстэрню са шкляной сцяной. Жывучы за нябачнай перашкодай, каты маглі весці натуральны лад жыцця адначасова пазіруючы мастачцы. Тут ваўнянае сямейства ўскараскалася на пісьмовы стол. Мама-котка назірае за пяцёркай дзяцей. Пара з іх вывучае глобус. #жывапіс #РонэрКніп #анімалізм #кот
نمایش همه...
26🥰 8👍 6🤗 4👏 1
Васіль Пяшкун🎨🖼 Нарадзіўся ў Гомелі. Вучыўся ў Гомельскім мастацкім вучылішчы. У Беларускай Акадэміі Мастацтваў. Член Беларускага саюза мастакоў. Работы знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях у Беларусі, ЗША, Венгрыі, Расіі, Ізраілі, Японіі, Італіі, Францыі. Майстар гарадскога і сельскага пейзажу. Усе свае карціны піша толькі з натуры, лічачы такі падыход да працы асноўным прынцыпам сваёй творчасці. Іnstagram мастака #жывапіс #Пяшкун #пейзаж #Беларусь
نمایش همه...
🥰 26👍 16 12👏 3🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
Пятніца🍸 "Барная стойка". 1900 г. Марыс дэ Вламінк. Фавіст. У гэтым стылі стылі Вламінк паказвае свет у самым прымітыўным і простым выглядзе. Але нават сярод фавістаў Вламінк самы радыкальны. Анры Маціс лічыў свайго калегу празмерна дзікім нават для супольнасці "дзікіх" (фавісты ад фр. les fauves - "дзікія"), а ён грэбліва адгукаўся аб дэкаратыўнасці і спакоі карцін Маціса і наогул яго на дух не пераносіў. Прымаць ці не прымаць падобны жывапіс - гэта заўсёды справа густу, але як мастацкая з'ява яна цалкам заслугоўвае ўвагі. #жывапіс #Вламінк #фавізм #Маціс
نمایش همه...
👍 24🍾 11 5👀 3👎 2🤔 2😁 1
Вы б глядзелі мой кантэнт у фармаце кароткіх відэа (Reels/TikTok/Shorts)?Anonymous voting
  • Так
  • Не
0 votes
😍 11🤔 3 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Дажджысты дзень у квартале Батыньёль". 1877 г. Гюстаў Кайбот. Кайбот - мастак, мецэнат і калекцыянер. Нарадзіўся ў вельмі заможнай сям'і. Стаў мастаком выключна для ўласнага задавальнення. На пленэры выязджаў у карэце, абсталяванай як добрая студыя, з парачкай лёкаяў. Удзельнічаў у фінансаванні выстаў імпрэсіяністаў і падтрымліваў калег і сяброў-мастакоў (Клода Манэ, Рэнуара, Пісаро і інш.), купляючы іх творы, а ў выпадку Клода Манэ - аплачваючы арэнду студыі. Доўгі час рэпутацыя Кайбота як мецэната была значна вышэй, чым рэпутацыя мастака. Праз 70 гадоў пасля яго смерці гісторыкі мастацтва пачалі пераглядаць мастацкую спадчыну Кайбота. У сваім завяшчанні Кайбот падарыў французскаму ўраду 68 карцін розных мастакоў: Пісаро, Клода Манэ, Рэнуара, Сіслэя, Дэга, Сэзана і Эдуарда Манэ. А калекцыю яшчэ і не хацелі прымаць! Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя... #жывапіс #Кайбот #імпрэсіянізм
نمایش همه...
35👍 10🔥 5👏 3
یک طرح متفاوت انتخاب کنید

طرح فعلی شما تنها برای 5 کانال تجزیه و تحلیل را مجاز می کند. برای بیشتر، لطفا یک طرح دیگر انتخاب کنید.