cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Paville | Pavilenščyna

Pavilenščyna – гэта канал, у якім распавядаецца пра Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Смаргоньскі раёны. Іх гісторыя, цікавыя мясціны і іншыя цікавосткі. Прапаноўка: @pavillie_bot

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
828
مشترکین
-124 ساعت
+97 روز
+8530 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Photo unavailableShow in Telegram
Сёння, 1 ліпеня, памёр Павал Арлоўскі — чалавек, які нягледзячы на ўсе цяжкасці, меў велізарнае жаданне жыць ды змагацца за жыццё. Павал быў заснавальнікам суполкі "Наша Валожыншчына" ў Facebook ды ўнёс вялікі ўклад у краязнаўства Валожынскага краю. Пахаванне адбудзецца заўтра, 2 ліпеня, служба адбудзецца а 12:00 у касцёле св. Аляксея ў Івянцы. Вечны адпачынак дай яму, Пане.
نمایش همه...
😢 49
🎨 В Воложине на стене ЗАГСа скоро будет готов мурал с религиозными достопримечательностями района Пишите в комментариях, сколько зданий узнали👇
نمایش همه...
4.20 MB
👍 18 6
"З Івенца, Мінскаго пав. і г. Сёлета 17 мая скончыўся год, як у нашым мястэчку адкрыта «ссудо-зберэгацельнае» таварыство. Гэта справа вельмі добрая і карысная: кожны, хто хочэ пажычаць грошы, павінен мець 1-го паручыцеля і даць 10 руб. залогу, а калі хто ня можэ зразу, даць гэтых 10 руб., дык той можэ выплачываць іх часткамі; так сама можна выплачываць часткамі і пажычэные грошы, каторых тымчасам болей не пажычаюць як да 100 руб. Працэнт за гэта таварыства бярэ 12, хоць трохі і по́велік, але людзі на гэта не глядзяць і пажычаюць грошы; такіх асоб сабралося за год дзьве сотні, і то да гэтаго часу можна было пажычаць толькі тым, хто жыве ў самым мястэчку, а цяпер прыйшла з Мінску папера, што нават можна пажычаць грошы ўсім селянам Івенецкай воласьці, дзе як падлічылі, ёсьць 119 селеній. Ўклады таксама прынімаюцца ад 5 да 7%. Таварыство мае надзею што з кожным годам будзе большаць абарот у крамах. Памажы ім Божэ! П-коў." "Наша Ніва", № 28, 1910 год. #івянеччына
نمایش همه...
👍 19
Павілле знаходзіцца на мяжы сярэдне- ды паўночнабеларускіх гаворак, а таксама ўваходзіць у паўночна-заходнюю моўную зону (раён г. зв. гістарычнай Літвы). Вось некаторыя асаблівасці, якіх нямае ў літаратурнай мове: Ганаруся мышэй (замест мышшу) Ядзём, дадзём (замест ядзім, дадзім) Наяўнасць словаў "паўшаста", "паўпята", "паўсяма". Тэй (замест той) Ходзя, робя, нося Уступіцца (замест абуцца) Еча (стрававод) Стрэлка (страказа) Жыгала, жыгадла (джала) Гаворка Івянеччыны (а таксама Койданаўшчыны ды амаль усёй Меншчыны): За хатамы, агародамы, нажамы Агубленне гука 'а' у пазіцыі перад 'ў': проўда, узёў, абувоўся Жвакуе (жуе) Трошкі цікавых словаў: шальбабон (фасоля, ад літоўск. šabalbonas), жужла (жук), кніпці (кіпцюры)
نمایش همه...
18👍 7
"М. Вішнево, Віл. г. Ошм. п. У нашай ваколіцы мова беларуская цьвіце, шкода толькі, што ня кожная вёска мае "Нашу Ніву", ў каторай знайшла-б і мову родную, і усе творы-думкі сваіх братоў беларусоў. J. S-wič." "Наша Ніва", № 10, 1910 год. #валожыншчына
نمایش همه...
21🔥 4
"М. Лебедзево. Віленск. г. Вілейск. пав. Згарэў тут млын-ветрак Язэпа Бліна. Шмат згарэло дабра, навезеннаго да молыва. Думаюць, што млын быў падпалены. К. Д." "Наша Ніва", № 11, 1910 год. #маладзечаншчына
نمایش همه...
👍 11😢 7
Помнік ахвярам Другой Сусветнай Вайны пад Маладэчна, каля дарогі Маладэчна—Вялейка #маладзечаншчына
نمایش همه...
👍 8😢 4
"Слоўцэ адно, а часам другое Сказана мудра у пору Душу адсьвежыць, мысьль заспакоіць Як-бы адверне с плеч гору. Стары Улас. Валожын." "Наша Ніва", № 28, 1910 год. #валожыншчына
نمایش همه...
🔥 16👍 2 2
"Івенец, Мінск. г. і п. Генерал-маёр Тызэнгаўз з упраўленьня Беларускай чыгункі прыслаў у нашае мястэчка на імя тутэйшаго мешчанскаго старасты ліст, ў каторым пішэ, што мястэчкі, каторые хочуць, каб недалёка ад іх былі станціі гэтай чугункі злажылі грошы. Дзятлово (6 тыс. жыцелёў) тысячу 200 рублёў; Крынкі (10 тыс. жыцелёў) 2 тысячы рублёў, Івенец (12 тысяч жыцелёў) 2 тысячы рублёў; калі гэтые мястэчкі дадуць жаданые ад іх грошы, тады не далей, як на поў вярсты ад іх, будзе выбудавана станція. Адказ просяць даць як найскарэй, бо ў верэсьні месяцы трэба адаслаць ужо ў міністэрства праект. Які будзе канец ешчэ няведама, — але ўжо людзі закраталіся крыху каля гэтай справы. П-коў." "Наша Ніва", № 27, 1910 год. #івянеччына
نمایش همه...
16👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам распрацаваную намі папку «Кантэнт 1.0». Мы сабралі для вас шмат цікавых каналаў, на самыя розныя тэмы ад класічных мемаў да сэкс-асветы. Мы спадзяёмся, што гэта прапанова вас зацікавіць. (Не хвалюйцеся "экстрыму" сярод прапанаванага няма!!!) https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi Калі нехта жадае далучыцца да падборкі (незалежна ад колькасьці падпісантаў) зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot
نمایش همه...
5
یک طرح متفاوت انتخاب کنید

طرح فعلی شما تنها برای 5 کانال تجزیه و تحلیل را مجاز می کند. برای بیشتر، لطفا یک طرح دیگر انتخاب کنید.