fa
Feedback

فریب کلاهبرداران را نخورید! تل‌متریو این کانال‌ها را شناسایی و برچسب‌گذاری می‌کند 👉 برای مشاهده برچسب، اشتراک تهیه کنید 👈

Hey, Moon!

Hey, Moon!

رفتن به کانال در Telegram

Пра літаратуру. Беларускую і замежную. Пра свой досвед, інтэрпрэтацыі, пачуцці, гісторыю, аўтараў. Усё-усё! Мой асабісты акаунт @liliental

نمایش بیشتر
411
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
اطلاعاتی وجود ندارد30 روز
آرشیو پست ها
Я люблю знаходзіць цікавыя кнігі. Люблю незвычайныя вобразы, сюжэты, герояў. Асабліва герояў і гераінь. І я знайшла яе — дзяўчыну са штучнага шоўку Ірмгарда Койна. Гэтую дзяўчыну вы, напэўна, сустракалі. Ці можа быць яна знаёма вам яшчэ бліжэй. Адразу скажу, што перакладу на рускую мову няма. Ёсць на англійскую. Кніга напісана на цяжкім берлінскім дыялекце. 30-ыя гады ў Нямеччыне. Прыблізна адбываецца тое, што зараз паказваюць на беларускім тэлебачанні пра захад: беднасць і іншыя яе сінонімы. Мая добрая знаёмая, якая дастаткова валодае нямецкай, пераклала некалькі глаў на беларускую мову. І велікадушна дазволіла мне падзяліцца першай главой з вамі.

Перачытвала сёння Віктара Карамазава "Дзяльба кабанчыка". Помню, як у дзяцінстве біць кабана ці капаць бульбу было святам. Прыходзілі сваякі, маці накрывала стол, часам нам з сястрой і грошы дарылі (памятаю, як купіла на іх касету Максім), на кухню немагчыма было зайсці - смуродзіла забітым кабаном. Глядзець на забойства нам, дзецям, не дазвалялася, але на разборку, прабачце, тушы глядзець было можна. Гэта зараз выглядае дзікунствам. Але гэта культура такая. Культура вёскі. Мае бацькі і зараз трымаюць гаспадарку. А на выхадных білі кабанчыка. #белліт

Ён нават не падазраваў, што толькі ў порце выбух патрыятычнага захаплення адбыўся стыхійна, а ўсе наступныя былі арганізаваны службай бяспекі, каб улагоджваць яго без рызыкі Габрыель Гарсія Маркес "Восень патрыярха" #мастацкая #магічнырэалізм

Я люблю дэтэктывы. Вельмі. Перад тым, як прачытаць нешта сур'ёзнае, часта чытаю Агату Крысці. Асаблівасць яе творчасці ў тым,
Я люблю дэтэктывы. Вельмі. Перад тым, як прачытаць нешта сур'ёзнае, часта чытаю Агату Крысці. Асаблівасць яе творчасці ў тым, што нам амаль заўсёды вядомы імёны ўсіх дзейсных асобаў з самага пачатку. Гэта так захапляльна: намагацца самому здагадацца, хто ж забойца! Я памятаю, як выпісвала кожнае прозвішча, намагалася такім чынам запомніць, каб рабіць сваё расследванне. Для тых, хто не хоча губляць час на аповесці, можна прачытаць апавяданні, якія не менш цікавыя. Самыя знакамітыя персанажы Агаты Крысці - гэта Эркюль Пуаро (інтэлектуал, бельгіец узросту 40+, з вусамі і вялічэзнай самаўпэўненасцю) і місіс Марпл (разумная пажылая жанчына з вялікім жыццёвым досведам). Персанажы розныя, але кожны па-свойму становіцца любімым. Часта апавяданні вядуцца ад імя не вельмі разумнага памочніка Эркюля Пуаро капітана Гастінгса. Атмасфера ў творах непаўторная: цёплая, нуарная, летняя, загадкавая. Рэкамендую прачытаць "Скрукаваны дамок" для навічкоў. #дэтэктыў #мастацкая

Нядаўна я праходзіла курсы па журналістыцы. Мукі нараджэння тэмы былі неверагоднымі. Але ўсё ж артыкул пабачыў гэты свет. Вельмі люблю інтэрв'ю, люблю глядзець цікавых людзей. А раскрыць іх дапамагае добры журналіст ці журналістка. Мне вельмі хацелася пабыць гэтай добрай журналісткай. І я вырашыла пачытаць што-небудзь: 1. Ларры Кінг "Як размаўляць з кім заўгодна, дзе заўгодна, калі заўгодна" 2. "Пішы, скарачай" Ільяхава Максіма і Сарычэвай Людмілы Але сёння раскажу пра першую. Самае галоўнае, што я для сябе ўзяла - гэта быць адкрыт_ай і сумленн_ай. Страшна - скажы. Хвалюешся - так усе хвалююца. Перад табой чалавек, які здаецца табе супер-пупер зоркай, так ён/яна не заўсёды ёй быў/была. Проста будзь сумленн_ай і адкрыт_ай. Другое важнае для мяне была такая простая думка "Не расказвай увесь час пра сябе". Гэта проста, але важна. А адпаведна цікаўся суразмоўцам, задавай пытанні, адкрывай для сябе чалавека, суперажывай. Ну і канешне, своечасова ўмей заткнуцца 🙃 #нонфікшн