Hey, Moon!
رفتن به کانال در Telegram
Пра літаратуру. Беларускую і замежную. Пра свой досвед, інтэрпрэтацыі, пачуцці, гісторыю, аўтараў. Усё-усё! Мой асабісты акаунт @liliental
نمایش بیشتر411
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
اطلاعاتی وجود ندارد30 روز
آرشیو پست ها
411
Алесь Бяляцкі
Упарта не разумеў, чаму так несправядліва мала ў нашым жыцці месцы для яе (беларускай мовы). Некалькі разоў задаваў гэтае пытанне "класусе", як мы называлі Антаніну Міхайлаўну. Яна штораз адказвала, што кожны можа размаўляць на той мове, на якой хоча: ці па-руску, ці па-беларуску.
Але мяне не задавальняў такі адказ. Талерантнасць гэтая была ўяўная і няшчырыя. Яна не давала ніякіх шанцаў для беларускай мовы. І гэта выклікала ў мяне нязгоду і абурэнне. Я часам знарок ужываў беларускія словы, выразы, сказы, выказваўся і ў класе, і сярод сваіх сяброў ха беларускую мову.
411
Сышла я вось на адпачынак маленьк - сястра прыехала. Але дасылаю фотасправаздачу, што не зусім і адпачынак у мяне.
411
Хто з Вас хоць раз піў піва, ставім 👍. Бо гаворка пойдзе пра
"Таварыства аматараў выпіць і закусіць" (або як яго яшчэ называюць "ТАВіЗ") - было свторана прыкладна ў 1920-ых гадах.
У гэтае таварыства ўваходзілі такія пісьменнікі, як Міхась Багун (які і прыдумаў назву), Алесь Дудараў, Максім Лужанін, Юлі Таўбін, Уладзімір Хадыка ды іншыя.
Удзельнікі ТАВіЗ збіраліся не ў афіцыёзных залах і кабінетах, а зібраліся ў шынках і піўных, дзе за келіхам спіртнога чыталі свае вершы і абмяркоўвалі іх.
Канешне, выпіўка была не галоўным атрыбутам такіх пасяджэнняў. Акцэнт рабіўся на незалежнасці згуртавання, на непакорнасць партыйным ідэолагам і цэнзарам. Разняволенасць, вальнадумства, свабода творчасці. Яе ўдзельнікі сапраўды вялі багемны (ці блізкі да яго) лад жыцця.
«На паседжаньнях багемы без старшыні і сакратара за кухлем ці кілішкам чыталіся творы, якія пісалі для сябе, а не для друку. Тут кожны адчуваў сябе самім сабой, тут скідваліся тыя «маскі», пра якія прыгадваў Язэп Пушча», — пісаў Юрка Віцьбіч.
ў 1937 годзе многія ўдзельнікі таварыства былі арыштаваныя, расстраляныя альбо адпраўленыя ў лагер. Толькі Эдуард Самуйлёнак памёр у 1939 годзе не ў турме – ад сухотаў. Дзеячаў, з якіх мог складацца ТАВІЗ, ужо не было.
411
Калі чытаць кнігі?
Я чытаю ў транспарце па дарозе на працу. У адзін бок выходзіць 40 хвілін.
Не заўсёды мне і хочацца. Часам я проста гляджу ў вакно ці слухаю музыку.
Я чытаю перад сном. Хвілін 15 недзе.
І ўсё.
Зараз у мяне даволі шчыльны графік.
Я нарэшце пайшла на англійскую мову і ў спортзалу 💪
Дзяліціся і Вы, як знаходзіце час на кнігі? Ці ёсць у Вас сілы іх чытаць? Як шмат Вы чытаеце?
Пішыце ўсё-ўсё!
411
Госпадзе божа.
Я дачытала нарэшце "Загадкавае начное забойства сабакі" Марка Хэдана.
Наогул я вельмі люблю такі стыль апавядання, калі ад імя дзіцёнка або падлетка. Але. Мне было складана чытаць кнігу таму, што потым становіцца зразумелым, што Крыстафер хварэе на аўтызм.
Там драма. І забойства сабакі толькі пачатак.
Так, недзе на сярэдзіне прыкладна, адказ на пытанне "хто забіў сабаку суседкі міс Шырз" даецца. Але сачыць за гісторыяй ад гэтага становіцца не меней цікава.
Я чытала твор з пачуццём нейкай трывогі і безнадзейнасці. Вось так было ў мяне.
Крышачку пры Крыстафера.
Яму 15 гадоў.
Два гады таму яго маці памерла.
Ён не есць жоўтую і карычневую ежу.
Любіць матэматыку.
Ніколі не хлусіць.
Баіцца натоўпу.
Ну я б не чытала другі раз. Такое вось у мяне.
411
Дачытваю "Загадкавае начное забойства сабакі".
Такі сёння добранькі дзянёчак! Так сонейка грэла. А потым дожджык пайшоў.
Было мне так сонна. І нічагонечкі не хацелася рабіць.
411
А між іншым малодшы брат Адама Міцкевіча Аляксанд быў першым прафесарам юрыдычнага факультэта ў Кіеўскім універсітэце. Быў прафесарам і дэканам юрыдычнага факультэта Харкаўскага ўніверсітэта.
Хоба!
411
А вось з ліста Яна Чачота да Адама Міцкевічы (Ну якія ж яны коцікі❤️):
💗"Успомніўшы цябе, мы ўсе разам засумавалі. Але ўсякія турботы тонуць у добрым пітве. Выпілі за тваё здароўе. Каб іы быў здаровы і заўсёды шчаслівы!
Віно падбадзёрыла нас, і мы заспявалі тваю одку"
411
Ян Чачот назваў верш "Толькі Айчына і Зося" (Зося - дзяўчына, ў якую ён быў закаханы).
Ну а як жа!
411
💗Вы можаце падтрымаць мяне і мой канал!💗
Гэта неабавязкова, але мне будзе вельмі прыемна
BLIK +48577430238
Revolut 4165987034787524 03/27 ці @liliyap3hy
411
Як я б хацела прачытаць усе лісты філаматаў! Вось было б цудоўна, калі б такая кніжка была.
А пакуль пакіну некалькі мілых выразак з лістоў Адама Міцкевіча да сваіх сяброў.
💗"Кавальская не рабіла на мяне аніякага ўражання да таго часу, пакуль я не заглядзеўся на яе, калі яна дзьмухала на жар пад кававым чайнікам! Адкуль жа гэта? Румянец, а хутчэй нагрэты жарам твар, які іншаму воку не здаўся б нечым сентыментальным, прывабным, мяне ж прымусіў убачыць у яе асобе анёла і г.д. і г.д., словам, я вырашыў не быць у Кавальскіх цэлыя два месяцы" - да Яна Чачота
💗"Тваё дзіўнае сумнае пісьмо я атрымаў у Рыме. Там было некалькі слоў ад Марыі. Убачыўшы яе почырк, я так расчуліўся, што плакаў, як дзіця. Гэта былі першыя слёзы пасля развітання з Чачотам і Занам. Ніколі ўжо нам болей не ўбачыцца" - да Ігната Дамейкі
🍺"Стафан Зан займаўся арганічнай хіміяй і гнаў піва з буракоў разам з нейкім майстрам-немцам, але, здаецца, спекуляцыя гэта ўсё не ідзе на лад"
411
У адным лісце да Яна Чачота Адам Міцкевіч піша ў канцы "усім пацалункі". Гэта так міла☺️ Часам я чытаю, і ўяўляюцца кадры з "Таварыства мёртвых паэтаў". Ей богу, атмасфера тая ж самая.
Я вось цэлы вечар думаю пра тое, што так несправядліва забытыя гэтыя філаматы і філарэты. А яны ж былі такія разумныя, бо разумнасць была іх мэтай. Ну і незалежная Беларусь родненькая.
Відэа пра філаматаў гатова. І хутка яно выйдзе. Ну а я бліжэйшым часам яшчэ раскажу вельмі сумную гісторыю кахання Адама Міцкевіча і Марылі.
411
Маленькая гісторыя пра Пушкіна і Адама Міцкевіча з кнігі "Філаматы і філарэты" Кастуся Цвіркі
Аднаго разу пры сустрэчы Пушкін, саступаючы Міцкевічу дарогу, сказаў смехам: "З дарогі, двойка -- туз ідзе!" На гэта Міцкевіч быццам бы адказаў так: "Казырная двойка і туз б'е!"
411
Маё чытво перад сном.
Вы нават не ўяўляеце! Там пра сакрэтныя таварыства!
І пра гэта я абавязкова зусім хутка раскажу)
411
Вось я і дачытала "Смажаныя зялёныя памідры ў кавярні Палустанак" Фэнні Флэгг
Першая думка, якая мне прыйшла пасля прачытання: "Эх, добрая гісторыя". І так, сапраўды, гэта проста добрая гісторыя з занадта "салодкім" канцом.
Я ўжо чытала гэты твор у годзе так 2017, здаецца. І ўсё, што засталося - гэта вось адчуванне добрай гісторыі.
Напачатку мы знаёмімся са старушкай Ніні, якая проста вывальвае на Эвелін Коўч гісторыю пра сваё маладое жыццё ў маленечкім горадзе Палустанак (прам як я падчас знаёмства з новым чалавекам, а мне нават не 80). У цэлым, па сутнасці, гэта і ёсць аповед Ніні пра людзей у Палустанку. Шмат адводзіцца і тэме расізму, нетрадыцыйным сем'ям, жанчыне 1930-х гадоў. Гэта мяне заўсёды кранае (сацыяльныя тэмы - гэта наогул маё слабае месца).
Вось чытаеш і думаеш: "Блін, як можна быць такімі харошымі!"
Спадзяюся, што можна, бо заўсёды веру ў лепшае, нават у людзей.
Любімая цытата(традыцыйна).
І акрамя таго, Бог ніколі не замыкае дзверы, пакуль не адчыніць іншыя.
