I have a Green | Марым Беларусь
رفتن به کانال در Telegram
Канал аб тым, якой будзе нашая Беларусь будучыні. Тут абмяркоўваюць экалагічныя трэнды, тэхналагічныя навінкі, сацыяльные інавацыі. А таксама дзеляцца сваімі марамі.
نمایش بیشتر217
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
اطلاعاتی وجود ندارد30 روز
آرشیو پست ها
👋 Прывітанне, нашыя дарагія падпісчыкі і падпісчыцы, нашыя калегі і нашыя сябры.
Гэта было неверагоднае падарожжа ў будучыню нашай Беларусі. Падарожжа, у якое мы з вамі адправіліся ў студзені сыходзячага года.
За гэты час мы апублікавалі тут сотні пастоў-мараў пра тое, якой мы хочам бачыць будучыню нашай краіны. Пра жывёльны і раслінны свет, пра палі і лясы, гарады і вёскі, пра тое, якой кліматычна нейтральнай будзе нашая прамысловасць, пра нашую зялёную энергетыку, пра ўстойлівае развіццё нашай культуры, мастацтва, адукацыі.💭Тут мы марылі разам з вамі аб агульным і прыватным. Аб тым, якімі будзем самі і якімі хочам бачыць нашых дзяцей і ўнукаў. Мы прыводзілі прыклады і шукалі класныя практыкі, а калі не знаходзілі, заклікалі штучны інтэлект даць нам парады. Мы спрабавалі візуалізаваць самыя цікавыя мары. І заклікалі вас прымаць удзел у нашых апытанках. Вы шчодра дзяліліся з намі сваімі думкамі, сваім меркаваннем і сваімі ўяўленнямі пра тое, як мы абавязкова зменім нашую краіну. Тым не менш, сёння мы ставім аднаўленне гэтага канала на паўзу і сыходзім у творчы адпачынак. І гэта можа падацца сумнай навіной, але… 👩👩👧👧 Але мы такія беларускія летуценнікі, што проста так ужо не спынемся. Тым больш, што альянс «Зялёная Беларусь» толькі пачынае сваю актыўную грамадскую і экспертную дзейнасць. А мы, як вы маглі ўжо здагадацца, – частка гэтага новага экалагічнага руху. Таму запрашаем вас чытаць наш сайт. І, галоўнае, падпісвацца на нашыя сацыяльныя сеткі. У Instagram мы часткова ўжо пачалі пераносіць самы цікавы кантэнт з гэтага ТГ-канала. А ў TikTok маем для вас зусім іншы фармат, зроблены ў суаўтарстве са штучным інтэлектам. Далучайцеся да нас і працягвайце марыць. Бо ад мары да рэальнасці – адзін маленечкі крок. І мы абавязкова зробім яго. Таму што бачым, куды хочам ісці. З любоўю і павагай да кожнага і кожнай з вас, Таня, Яніна, Ганна, Аліна, Дар’я, Яўген і яшчэ шмат іншых экалагічных журналістаў, актывістаў, экспертаў і вядомых і ня вельмі беларускіх летуценнікаў.
#марымБеларусь #зялёнаеграмадства
🎅🦌 Калі абаронцы жывёл выступяць супраць выкарыстання аленяў для запрэжкі саней Санты, магчыма, ён мог бы карыстацца больш экалагічнымі і бяспечнымі альтэрнатывамі.
Вось некалькі ідэй ➡️
#марымБеларусь #зялёнаеграмадства
🎄🤩 Вось вам некалькі крэатыўных экалагічных ідэй для навагодняга часу🔼
#марымБеларусь #зялёнаеграмадства
🎄🎁 Мяркуем, што час ужо пачынаць марыць пра Новы год! Таму крыху пакрэатывілі на тэму падарункаў будучыні. Што гэта можа быть?
Глядзіце карткі, там ёсць і зусім неверагоднае😱
#марымБеларусь #зялёнаеграмадства
🌐 Платформа для вымярэння, паляпшэння і складання справаздач аб устойлівым развіцці Coolset склала прагнозы ўстойлівага развіцця на 2024 год. Што там ёсць?
☀️Бум аднаўляльных крыніц энергіі
Нядаўняя справаздача Міжнароднага энергетычнага агенцтва малюе шматабяцальную карціну будучага аднаўляльнай энергетыкі: паводле прагнозаў, у 2024 годзе сусветныя магутнасці па вытворчасці энергіі з аднаўляльных крыніц перавысяць 4 500 гігават, што зраўняецца з паказчыкамі выкапнёвага паліва. Асноўнымі рухаючымі сіламі гэтай зялёнай рэвалюцыі будуць энергія ветра і сонца.
👩💻На 50 % больш працоўных месцаў у сферы ўстойлівага развіцця
У 2024 годзе чакаецца падваенне колькасці працоўных месцаў у сферы ўстойлівага развіцця, што адзначыць ключавы момант у экалагізацыі сусветнай эканомікі. Шырока распаўсюджанымі і вельмі запатрабаванымі стануць:
🖇 Мэнэджар па ўстойлівым развіцці
🖇 Вугляродны бухгалтар
🖇 Спецыяліст па экалагічна чыстых прадуктах
🖇 Спецыяліст па выкананні экалагічных патрабаванняў
🖇 Спецыяліст па ўстойлівых закупках
🖇 Кансультанты па ўстойлівым развіцці
🏘 Рост колькасці самадастатковых жылых дамоў
Па меры таго, як тэхналогіі выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі становяцца ўсё больш даступнымі, домаўладальнікі будуць усё больш інвеставаць у сонечныя панэлі і іншыя па-экалагічнаму чыстыя энергетычныя рашэнні.
🚅 Субсідуемы грамадскі транспарт
Чакаецца, што ў 2024 годзе ўрады актывізуюць свае намаганні па субсідзіраванні і стымуляванні грамадскага транспарту ў якасці ключавога кампанента сваіх праграм у галіне ўстойлівага развіцця і змянення клімату. Гэта зробіць грамадскі транспарт больш даступным і прывабным для насельніцтва.
🧐Сябры, як вы лічыце, чаму многіх людзей не хвалюе тэма змены клімату?
#марымБеларусь #зялёнаеграмадства
❓ Хто нясе адказнасць за змену клімату і хто павінен дзейнічаць?
Абарона насельніцтва ад негатыўных наступстваў змены клімату патрабуе супольных намаганняў грамадскіх арганізацый ды іншых зацікаўленых бакоў➡️
#марымБеларусь #зялёнаеграмадства
🧐 А што рэальна Беларусь мусіць зрабіць для клімату?
🔼Чытайце ў картках🔼
#марымБеларусь #зялёнаеграмадства
😱 Беларусь магла б атрымаць дапамогу ў барацьбе са зменамі клімату.
Задачы пераходу на альтэрнатыўныя крыніцы энергіі і неабходнасць адаптацыі жыцця і вытворчасці да ўмоў, створаных пацяпленнем клімату ў планетарным маштабе, немагчымыя без мэтанакіраванай дапамогі багатых краін бедным➡️
💬 А вось што думае наконт удзелу Беларусі ў COP-28 палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.
#марымБеларусь #зялёнаеграмадства
📣 30 лістапада ў Дубаі пачалася 28-я Канферэнцыя бакоў Рамачнай канвенцыі ААН па змене клімату – СOP-28. Традыцыйна ў першы тыдзень сустрэчы на канферэнцыю прыязджаюць кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў. У гэтым годзе туды паляцеў і Аляксандр Лукашэнка.
Дзякуючы маніпуляцыям з лічбамі і індыкатарамі, сёння Беларусь фармальна выконвае свае кліматычныя абавязкі.
У лістападзе 2015 года Беларусь узяла на сябе добраахвотныя абавязкі да 2030 года скараціць аб’ёмы выкідаў газаў на 28 % адносна 1990 года. І, здаецца, гэта было вельмі амбіцыйна. Калі не ведаць, што да таго часу аб’ём выкідаў СО2 у краіне ўжо знізіўся на 46,3 % у параўнанні з тым жа 1990 годам. Уся справа ў тым, што скарачэнне выкідаў стала заканамерным следствам развалу СССР і зачынення шматлікіх прадпрыемстваў, якія працавалі на ўвесь Саюз.А што адбываецца насамрэч? 📌Краіна не ўкладае сродкі ў нізкавугляродныя праекты, не займаецца актыўным развіццём аднаўляльнай энергетыкі; 📌 Няма празрыстай, зразумелай і прагрэсіўнай сістэмы маніторынгу выкідаў і верыфікацыі даных, якія збіраюцца з прадпрыемстваў і арганізацый; 📌 Да гэтага часу не распрацаваны стратэгіі развіцця да 2050 года, якаі прадугледжвалі б нізкі ўзровень выкідаў; 📌 Няма ў краіне і стратэгій развіцця зялёнага транспарту, зялёнага горадабудаўніцтва і зялёнай прамысловасці (затое фактычна ёсць мараторый на развіццё аднаўляльных крыніц энергіі на карысць развіцця атамнай энергетыкі); 📌 Можа быць, Беларусь садзіць новыя лясы? Не, затое актыўна высякае старыя і дае справаздачу аб рэкордных лесанарыхтоўках; 📌 Улады не адмаўляюцца ад распрацоўкі тарфянікаў і не займаюцца захаваннем балотаў; 📌 Не можа пахваліцца наша краіна і ідэямі ў галіне адаптацыі да змянення клімату: стварэнне зялёных зон, абмежаванне руху транспарту ў загазаваных раёнах, выкарыстанне сучасных энергазберагальных тэхналогій пры будаўніцтве будынкаў.
#марымБеларусь #зялёнаяэнергетыка
📣 Эксперт Яўген Макарчук тлумачыць, чаму Беларусі непатрэбная другая АЭС. І чаму кошты на электраэнергію не стануць ніжэй.
#марымБеларусь #беларусымараць
👩🚀🚀 Экажурналістка Таццяна Гендзель дабралася ў сваіх марах да касмічнай энергіі!
#марымБеларусь #зялёнаяэнергетыка
🌞👥 А вось крыху навін ад нашых суседзяў (а для многіх беларусаў – ад новага дома). Гаворка ідзе пра Вільню і пра яе маштабны пераход на сонечныя батарэі.
😱 Віцэ-мэр горада Валдас Бенкунскас падзяліўся з усім светам сваімі ўражальнымі планамі па імплементацыі сонечнай энергіі ў муніцыпальныя ўстановы горада. Што за планы?
➡️Зазірніце ў карткі➡️
#марымБеларусь #зялёнаяэнергетыка
⚡️Надоечы Tesla ў чарговы раз падарвала інтэрнэт навіной пра выпуск віртуальнай электрастанцыі ў Пуэрта-Рыка – будучага гіганта сярод падобных сістэм па ўсім свеце!
Дапамагаючы востраву Пуэрта-Рыка аднавіць энергазабеспячэнне пасля разбуральнага ўрагану «Марыя» 2017 года, кампанія Tesla пачала забяспечваць яго жыхароў хатнімі акумулятарамі Powerwall ➡️
#марымБеларусь #зялёнаяэнергетыка
🧐А вы ведалі, што электрастанцыі могуць быць віртуальнымі? Не, гэта мы, вядома, не пра тое, што вы можаце пабудаваць такую ў Майнкрафце.
Віртуальная электрастанцыя – гэта сістэма, якая аб’ядноўвае розныя крыніцы энергіі, такія як сонечныя батарэі, ветрагенератары, энергасістэмы на аснове біямасы або іншыя аднаўляльныя крыніцы энергіі, каб прадастаўляць электраэнергію ў сетку.
💡 Ключавая ідэя віртуальных электрастанцый заключаецца ў аптымізацыі вытворчасці і размеркавання энергіі ад розных крыніц. Гэта дае магчымасць палепшыць эфектыўнасць выкарыстання аднаўляльных рэсурсаў, а таксама забяспечвае стабільнасць і надзейнасць энергасістэмы.
Віртуальныя электрастанцыі звычайна кіруюцца праграмнымі сістэмамі, якія могуць прагназаваць попыт на энергію, кіраваць падключэннем крыніц энергіі да сеткі, а таксама рэгуляваць вытворчасць ў залежнасці ад зменлівых умоў. Гэта дапамагае павялічыць долю аднаўляльнай энергіі ў агульным энергабалансе і знізіць залежнасць ад традыцыйных крыніц энергіі, такіх як вугаль або нафта.Ведаеце, дзе такая станцыя ўжо працуе? Калі не, то заўтра раскажам🤓
Белыя валокны
Сьцелюцца над долам.
Не сьпяваюць птушкі,
Сьціхнуў лесу шолам.
Сьцелюцца валокны,
Тчэцца павуціна –
Блізка, блізка восень,
Смутная часіна!
Зажурыцца неба,
Схованае ў хмары,
I агорнуць сэрца
Нейкі жаль і мары.
Замірае лета,
Заціхаюць далі,
Сірацее рэчка,
Халадзеюць хвалі.
Стомленасьць, зьнямеласьць...
Тояць думку боры...
Шш! што то за гукі
Чуюцца ў прасторы?
Жаласна-прыгожа
Льюцца ў небе гукі,
Слухаюць лясы іх,
Луг, балота, лукі.
У бязьмежным небе
Роўненькім шнурочкам
Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.
Меншыцца шнурочак,
У паднеб’і тае,
Вось ледзь-ледзь чарнее,
Міг – і прападае.
I стаіш ты, смутны,
Доўга пазіраеш,
Як бы нешта страціў,
А што – сам ня знаеш.
Так у час расстаньня
З тым, хто сэрцу любы,
Адчуваеш смутак
Цяжкай страты-згубы
I глядзіш маўкліва
На дарожку тую,
Што нясе ўдалечу
Душу дарагую.
#марымБеларусь #беларусымараць
💫 Хочаце даведацца пра што марыць блогер і журналіст Васіль Ядчанка?
А ён нам расказаў – слухайце і глядзіце!
