Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
رفتن به کانال در Telegram
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot
نمایش بیشتر1 813
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-47 روز
-1730 روز
آرشیو پست ها
+9
Нэўрасетка паказала рэалістычныя малюнкі страчанай беларускай спадчыны
Тэлеграм-канал “Спадчына” апублікаваў галерэю выяваў, які былі створаныя новай мадэллю Nano Banana (Gemini 2.5 Flash Image) ад Google на базе гістарычных фотаздымкаў і малюнкаў. Вынік уражвае сваёй рэалістычнасьцю.
Подпісы да здымкаў:
1. Зроблены з гатэля “Эўропа” здымак плошчы Свабоды ў Менску.
2. Цёмныя Крамы ў Менску на фотаздымку 1941 года. Усе будынкі на фота зьнішчаныя пасьля вайны. Цяпер тут лесьвіца да праваслаўнага Сьвята-Духавага сабору.
3. Вежа езуіцкага калегіюма ў Менску.
4. Койданаўская вуліца (цяпер Рэвалюцыйная) ў Менску паводле фотаздымку пачатку XX стагодзьдзя.
5. Тэатральная плошча ў Магілёве з былым касьцёлам езуітаў у пачатку XX стагодзьдзя. Усе будынкі на фота зьнішчаныя.
6. Кальвінскі збор XVI стагодзьдзя ў Асташыне паводле фота пачатку XX стагодзьдзя. Разбураны мясцовымі ўладамі ў 1950-я гг.
7. Краявід Горадні 1940-х. Зьлева — зьнішчаная саветамі Фара Вітаўта.
8. Палац на тэрыторыі Любчанскага замка ў пачатку XX стагодзьдзя.
9. Краявід Берасьця паводле гравюры Эрыка Дальберга ў 1657 годзе. Фэйсбук Віктара Байкоўскага.
10. Кляштар картэзіянцаў у Бярозе-Картускай. Паводле матываў літаграфіі з малюнка Напалеона Орды. Фэйсбук Віктара Байкоўскага.
Арыгіналы здымкаў/літаграфій пададзеныя ў камэнтарах.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Пад Лагойскам “айфон” выратаваў кіроўцу, які трапіў у аварыю
Сёньня ноччу на Мінска-Віцебскай аўтамагістралі перакуліўся аўтамабіль. Кіроўца ня мог сам выбрацца з машыны.
Прадстаўніца Лагойскага адзьдзела з надзвычайных сытуацый распавяла:
“Айфон кіроўцы аўтамабіля сёньня ноччу, 11 верасьня, каля 00:55 у цэнтар апэратыўнага кіраваньня Лагойскага РАНС адправіў паведамленьне аб тым, што яго ўладальнік трапіў у дарожна-транспартнае здарэньне. У паведамленьні былі пазначаныя каардынаты: 61 км аўтамагістралі М3 “Менск — Віцебск”. Гэта недалёка ад вёскі Казыры”.Ратавальнікі выехалі на месца і пры дапамозе адмысловае прылады дасталі кіроўцу з машыны, пасьля чаго даставілі ў шпіталь. Папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца зьбіў дзіка. У выніку легкавік зьехаў у кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва і перакуліўся. Здольнасьць iPhone і Apple Watch вызначаць, калі чалавек трапіў у бяду, была адной з тэмаў, на якой Apple зрабіла акцэнт падчас прэзэнтацыі 9 верасьня. 👍 Падтрымаць Tech Lead
🔥 NASA абвясьціла аб імаверным адкрыцьці жыцьця на Марсе
NASA зрабіла адно з самых захапляльных адкрыцьцяў у гісторыі дасьледаваньня космасу. Марсаход Perseverance выявіў у кратэры Езера, які раней быў напоўнены вадою, узор пароды пад назваю Sapphire Canyon, што ўтрымлівае рэдкія мінэралы — івіянiт і грэйгiт. На Зямлі такія мінэралы звычайна ўтвараюцца ў выніку ўзаемадзеяньня з арганікаю, што робіць знаходку магчымаю прыкметаю старажытнага жыцьця на Марсе.
Навукоўцы адзначаюць, што гэта могуць быць самыя пераканаўчыя доказы з усіх, знойдзеных марсаходам. Для канчатковых высноваў неабходна даставіць марсыянскія ўзоры на Зямлю, дзе іх можна будзе дасьледаваць з дапамогаю сучаснага абсталяваньня.
Тым ня меней сама знаходка адкрывае новы разьдзел ў вывучэньні Чырвонай плянэты. Калі хаця б частка выяўленых сьлядоў акажацца зьвязаная з старажытным жыцьцём, гэта пераверне нашае разуменьне пра існаваньне жыцьця па-за межамі Зямлі.
👍 Падтрымаць Tech Lead
+4
Apple прэзэнтавала самы тонкі iPhone у гісторыі
Падчас традыцыйнай восеньскай прэзэнтацыі кампанія Apple паказала новую лінейку “айфонаў”. iPhone 17 адрозьніваецца ад папярэдніх мадэляў больш прасунутым “жалезам”, iPhone 17 Pro і iPhone 17 Pro Max атрымлі трохі абноўлены дызайн (найбольш зьмянілася задняя панэль) і палепшаныя характарыстыкі.
Асаблівасьцю гэтага года стаў iPhone Air — навінка ў лінейцы яблычных смартфонаў. Яго таўшчыня складае толькі 5,6 мм, што робіць яго самым тонкім у гісторыі кампаніі. Папярэдні рэкорд належаў iPhone 6 — 6,9 мм.
Кошты ў ЗША без уліку падаткаў наступныя: iPhone 17 — $799, iPhone Air — $999, iPhone 17 Pro — $1099, iPhone 17 Pro Max — $1199 .
Акрамя таго, Apple паказала абноўленыя навушнікі і гадзіньнікі.
📱 Падтрымаць Tech Lead
Журналіст выдаліў усе мабільныя аплікацыі. Вынік яго зьдзівіў
Журналіст Сант’яга Бараса Лопэс распавёў пра радыкальны экспэрымэнт: ён выдаліў з свайго iPhone усе аплікацыі, акрамя званкоў і SMS, каб праверыць, як зьменіцца яго штодзённае жыцьцё. Ідэя прыйшла пасьля шэрагу асабістых пераменаў:
“Я разышоўся зь людзьмі і звычкамі, якія мяне вымотвалі. І зразумеў, што галоўная таксычная сувязь заўсёды была побач – у маёй кішэні […] Я выдаліў усё: Instagram, TikTok, X, LinkedIn, Spotify, нават пошту і карты. На тэлефоне засталіся толькі званкі і SMS. Я хацеў, каб ён перастаў быць смартфонам”.Першыя дні аказаліся цяжкімі. Але неўзабаве звычка пачала зьмяняцца:
“Я стаў заўважаць, як размаўляюць людзі ў мэтро. Я зьвярнуў увагу на тое, як сьвятло падае ў маю кватэру раніцамі. Замест кароткага паведамленьня ў WhatsApp я патэлефанаваў бацькам па FaceTime. І гэтыя размовы былі цяплейшыя і даўжэйшыя”.Праз тыдзень ён вярнуў толькі некалькі сэрвісаў: карты, банк, WhatsApp і браўзэр. Але так і не паставіў назад Instagram, TikTok або X. Пошту і LinkedIn ён правярае толькі на кампутары. Цяпер Лопэс называе экспэрымэнт сваёю новаю звычкаю:
“Я сплю лепш. Я пачынаю дзень з сваіх думак, а не з чужых пастоў. Мае размовы зь сябрамі сталі глыбейшыя, бо я не адцягваюся што пяць хвілін. Чым менш аплікацый, тым лягчэй я пачуваюся”.Вынік, паводле Лопэса, аказаўся нечакана простым: выдаліўшы таксычныя аплікацыі, ён вызваліў месца для чагосьці іншага — для больш спакойнае, яснае і сумленнае вэрсіі самога сябе. 👍 Падтрымаць Tech Lead
+9
Паглядзіце, які дзіцячы садок пабудавалі ў Менску
У жылым раёне “Зялёная гавань” ля Менска адкрылі першы дзіцячы садок, на будаўніцтва якога патрацілі больш за $4 мільёны. У ім будзе 12 групаў па 20 дзяцей — усяго 240 выхаванцаў.
У садку ўжо стаяць цацкі, канструктары і навучальныя дапаможнікі, музычная заля мае праектар, экран, амфітэатар, сынтэзатар і нават батлейку. Таксама ёсьць вялікі мэдычны кабінэт з ізалятарамі для хворых дзяцей.
Прыняць першых выхаванцаў садок гатовы ўжо ў сярэдзіне верасьня. А ў будучыні ў “Зялёнай гавані” забудоўнік “А-100 Дэвэлапмэнт” абяцае пабудаваць яшчэ тры садкі, дзьве школы і паліклініку.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Расейская турыстка ў Тайляндзе страціла памяць і загаварыла на старажытнарускай мове
45-гадовая Алена з Томску па адукaцыі філёляг. Яна прыехала на курорт аднавіць сілы пасьля пахаваньня бацькі. На другі дзень жанчына пасьлізнулася на прыступках басэйна, ударылася галавою і звалілася ў ваду — яе выцягнулі і выклікалі хуткую.
Мэдыкі дыягнаставалі чарапна-мазгавую траўму, пералом вуха і страту памяці. Турыстка ня памятае свайго імя і не пазнае блізкую сяброўку. Больш за тое, жанчына камунікуе з навакольнымі выключна на старажытнарускай мове, піша Mash.
У чым прычына гэтага фэномэну, невядома. Верагодна, гэта зьвязана з тым, што Алена скончыла філфак, дзе якраз вывучала старажытнарускую.
Нядаўна пра падобную гісторыю паведамлялі ў Нідэрляндах. Там 17-гадовы хлопец пасьля апэрацыі на калене забыўся родную мову і пачаў размаўляць з усімі на ангельскай.
👍 Падтрымаць Tech Lead
+3
Crocs выпусьціла фірмовыя чахлы для iPhone 15 і 16
Яны выглядаюць як культавыя тапкі з адтулінамі, дазваляюць мяняць раменьчыкі і дадаваць упрыгожаньні. Даступныя пяць колераў: Bon, Mint Tint, Pink Milk, Blue Calcite і Black.
Пакуль аксэсуар прадаецца толькі ў Паўднёвай Карэі па $45. У найбліжэйшы час продажы адкрыюцца ў Японіі, ЗША, Кітаі і Эўропе. Аб’ёмная форма «абутага» смартфона дадае каля сантымэтру да габарытаў, таму насіць яго ў кішэні будзе праблематычна.
👍 Падтрымаць Tech Lead
На Зямлі ёсьць толькі адна краіна, дзе няма камароў — Ісьляндыя
У той час як у Нарвэгіі, Шатляндыі ці Грэнляндыі жывуць дзясяткі відаў гэтых насякомых, Ісьляндыя дагэтуль застаецца вольнай ад іх.
Дасьледнікі тлумачаць гэта адмысловымі кліматычнымі ўмовамі. Жыцьцёвы цыкль камара патрабуе стаялай вады: у ёй адкладаюцца яйкі, вылупляюцца лярвы, а затым фармуецца дарослая асоба. Але ў Ісьляндыі вадаёмы не даюць такой магчымасьці. Доўгія зімы і частыя пераходы праз нуль увосень і вясною прыводзяць да таго, што вада ў прудах і балотах неаднаразова замярзае і адтае. Гэтыя цыклі руйнуюць яйкі і лярвы, не даючы ім ператварыцца ў дарослых асобін.
Цікава, што асобныя камары ўсё ж траплялі ў Ісьляндыю самалётамі з суседніх краінаў. Але нават гэта ня здолела стварыць папуляцыі — суровы клімат не дазваляў ім выжыць.
Аднак навукоўцы папярэджваюць: зьмена клімату можа зьмяніць і гэты ўнікальны статус. Больш цёплыя вясна і восень створаць умовы для таго, каб вадаёмы заставаліся вадкімі даўжэй, што адкрые магчымасьць для разьвіцьця новых папуляцыяў. Прыклад Гаваяў паказвае, што «зоны без камароў» могуць зьнікнуць: там да 1826 году таксама не было гэтых насякомых, але сытуацыя зь цягам часу зьмянілася.
🦟 Пакуль што Ісьляндыя застаецца апошнім кутком на Зямлі, вольным ад надакучлівых крывасмокаў. Але пытаньне, ці ўдасца ёй захаваць гэтую адметнасьць у будучыні, застаецца адкрытым.
👍 Падтрымаць Tech Lead
У кітайскім лягеры дзяцей прымушаюць гуляць у кампутарныя гульні па 15 гадзінаў на дзень – лечаць ад залежнасьці
Уласьнік кібэрспартовага клюбу ў кітайскай правінцыі Хэбэй знайшоў новую жылу: цяпер ён ня толькі рыхтуе прафэсійных геймэраў, але і дапамагае лячыць гульнявую залежнасьць, паведамляе South China Morning Post.
Су Чэньхао адкрыў сваю ўстанову ў 2018 годзе. За гэты час праз клюб прайшло каля 4 тысяч дзяцей. Але Су заўважыў, што сапраўднымі профі робяцца вельмі нямногія фанаты анлайн-гульняў, а больш за 85% дзяцей трапляюць у залежнасьць, спрабуючы зьбегчы ад паўсядзённасьці, і падсаджваюцца на іх. Два гады таму Су вырашыў дапамагчы тым, хто ня можа справіцца з праблемай сам.
Дзяцей прымушаюць гуляць ад 9 гадзіны раніцы да 12 ночы. Перапынкі робяцца толькі на абед і для прабежкі. Сутнасьць у тым, што пры такім рэжыме гульні робяцца яшчэ цяжэйшымі, чым вучоба, і жаданьне гуляць зьнікае.
Відавочна, гэта працуе. У аднаго дзіцяці ўжо ў першы дзень пачаліся сутаргі. А іншы на другі дзень расплакаўся і папрасіўся дадому. Выданьне адзначае, што гэта не адзіны клюб у краіне, які прапануе такія паслугі.
👍 Падтрымаць Tech Lead
+2
Легендарнай Windows 95 споўнілася 30 гадоў
У жніўні 2025 году спаўняецца 30 гадоў ад выхаду апэрацыйнае сыстэмы Windows 95. Менавіта яна ўпершыню прынесла карыстальнікам знаёмае цяпер мэню «Пуск», панэль задач, графічны інтэрфэйс новага пакаленьня, а таксама магчымасьць працаваць з даўжэйшымі назвамі файлаў — да 256 знакаў. Упершыню для ўсталяваньня сыстэмы патрэбны быў ключ прадукту.
Тыповы кампутар таго часу меў 8 МБ апэратыўнае памяці, працэсар 386DX і вінчэстэр на 320 МБ. Windows 95 пастаўлялася на 13 дыскетах аб’ёмам па 1,68 МБ, а абноўленая вэрсія ўжо займала 22 дыскеты.
📱 Падтрымаць Tech Lead
+2
Honor прэзэнтавала мыш з убудаванымі навушнікамі
Гаджэт Yuewo Wireless Ear Mouse Pro працуе і як мыш, і як зарадны футляр для навушнікаў.
У мыш-футляр убудаваны акумулятар на 1000 мА·г, якога хопіць на 30 дзён працы. У Кітаі навінка каштуе каля $40.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Blue Origin пабудуе арбітальны інтэрнэт для Марсу
Кампанія Blue Origin прэзэнтавала апарат Mars Telecommunications Orbiter (MTO) — першую камэрцыйную арбітальную сетку сувязі для Чырвонае плянэты. Створаны на базе плятформы Blue Ring, ён важыць больш за тону, абсталяваны гібрыднаю рухавіковаю сыстэмаю і магутнымі антэнамі.
Запуск заплянаваны на 2028 год у межах праграмы NASA Mars Exploration Commercial Services. MTO створыць базу для сталага, хуткага і стабільнага інтэрнэту на Марсе — ключавую ўмову для калянізацыі і паўнавартаснае працы на плянэце.
Паводле плянаў, новая сыстэма будзе падтрымліваць перадачу даных на ўзроўні тэрабітаў за сэкунду, што адкрые магчымасьці для навуковых місіяў, дыстанцыйнага кіраваньня тэхнікаю і сувязі паміж будучымі марсіянскімі паселішчамі.
👍 Падтрымаць Tech Lead
У ЗША набірае абароты ідэалізацыя “разумных дзяцей”
У Крэмніевай даліне набірае абароты новая тэндэнцыя: заможныя прадстаўнікі тэхналягічнага сэктару ўсё часьцей зьвяртаюцца да генэтычных тэхналёгіяў, каб сьвядома ўплываць на інтэлект будучых дзяцей. Ад дарагіх тэстаў эмбрыёнаў і прагнозу іх IQ да паслугаў элітных шлюбных агенцыяў, якія падбіраюць “разумных” партнэраў, — усё гэта становіцца часткаю індустрыі, якая абяцае стварыць пакаленьне нашчадкаў з максымальнымі кагнітыўнымі здольнасьцямі. Тэму ўздымае буйное выданьне The Wall Street Journal.
Адмысловыя кампаніі прапануюць ацэнку генэтычнага патэнцыялу інтэлекту, кошт якое вагаецца ад 6 да 50 тысяч даляраў. Частка бацькоў ідзе на экстракарпаральнае апладненьне нават без мэдычных паказаньняў — выключна дзеля выбару эмбрыёнаў з найменшымі рызыкамі спадчынных хваробаў і з найвышэйшай верагоднасьцю высокіх разумовых здольнасьцяў.
Аднак навукоўцы папярэджваюць: сучасныя генэтычныя мадэлі пакуль тлумачаць толькі невялікую частку розьніцы ў кагнітыўных здольнасьцях, і выбар “найлепшага” эмбрыёна можа дадаць усяго некалькі балаў IQ. Пры гэтым існуе рызыка павелічэньня верагоднасьці іншых хваробаў, у тым ліку аўтызму.
У пагоні за “разумным нашчадкам” некаторыя заможныя жыхары даліны ідуць далей — наймаюць дарагія шлюбныя агенцтвы, што падбіраюць партнэраў паводле інтэлектуальных крытэраў. А частка ідэолягаў бачыць у гэтым нават спосаб абараніць чалавецтва: яны лічаць, што больш разумныя людзі здолеюць лепш супрацьстаяць патэнцыйным пагрозам штучнага інтэлекту.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Маск адкрыў бясплатны доступ да найноўшае вэрсіі Grok у адказ на рэліз GPT-5
xAI адкрыла доступ да мадэлі Grok 4 бясплатным карыстальнікам. Гэта адбылося празь месяц пасьля яе рэлізу для падпісантаў SuperGrok і Premium+, і празь некалькі дзён пасьля выхаду GPT-5. Найноўшая нэўрасетка кампаніі Ілана Маска даступная ўсім ахвотным на grok.com і ў мабільнай аплікацыі Х.
📱 Падтрымаць Tech Lead
OpenAI прадставіла GPT‑5 — новую ўнівэрсальную мадэль штучнага інтэлекту
Кампанія OpenAI афіцыйна выпусьціла GPT‑5 — найноўшую моўную мадэль, што прыйшла на зьмену GPT‑4.1, 4.5 і GPT‑4o. Яна здольная апрацоўваць як тэксты, так і выявы, сама выбірае патрэбную глыбіню аналізу і цяпер даступная нават у бясплатнай вэрсіі ChatGPT.
GPT‑5 істотна дакладнейшая за папярэднія мадэлі: колькасьць «галюцынацыяў» у рэжыме Thinking зьнізілася на 80 %, значна палепшаная праца з кодам, мэдычнымі і навуковымі задачы. Таксама зьявіліся інтэлектуальныя агенты і магчымасьць наладжваць уласны стыль зносінаў.
👍 Падтрымаць Tech Lead
DJI выпусьціла свой першы робат-пыласос
Кампанія DJI, вядомая сваімі дронамі, увайшла на рынак бытавое тэхнікі з новаю прыладаю — робатам-пыласосам Romo. Ягоны корпус можа быць белы або празрысты, апошні дазваляе бачыць усе ўнутраныя модулі: рэзэрвуары і мэханізмы.
Romo абсталяваны тэхналёгіяй навігацыі ад дронаў — з франтальнай камэраю і лязэрнымі датчыкамі, мае дзьве бакавыя шчоткі і магутнасьць усмоктваньня да 25 кПа. Станцыя аўтаматычнага абслугоўваньня забясьпечвае працу да 200 дзён без удзелу карыстальніка.
Продажы ўжо пачаліся ў Кітаі. Цэны — $650 за стандартную мадэль і $950 — за празрыстую.
👍 Падтрымаць Tech Lead
+4
Хаты цяпер друкуюць на 3D-друкарцы ня толькі з бэтону, але і зь зямлі
У японскай прэфэктуры Кумамота зьявіўся незвычайны будынак Lib Earth House Model B, надрукаваны на 3D-друкарцы не з бэтону, а зь зямлі, вапны і натуральных валокнаў. Такія матэрыялы ня толькі экалягічныя, але і дазваляюць дому напрыканцы жыцьцёвага цыклю літаральна вярнуцца ў зямлю без будаўнічага сьмецьця.
Друкарка наносіць сумесь пластамі, як торт, а потым будаўнікі дадаюць вокны, дах і іншыя элемэнты ўтульнасьці. Унутры — сучасна і тэхналягічна: сьветлыя памяшканьні, мінімалізм і тыя самыя 3D-рыфлёныя сьцены.
Хата цалкам аўтаномная — сонечныя панэлі, батарэя Tesla Powerwall і “разумнае” кіраваньне праз смартфон.
Да 2040 году плянуюць збудаваць 10 000 такіх дамкоў, пакуль толькі ў Японіі. Але не зьдзіўляйцеся, калі праз пару гадоў у кагосьці на лецішчы замест бэтонамяшалкі будзе 3D-друкарка, а замест падмурку — добра прасеяная градка.
👍 Падтрымаць Tech Lead
“Доктар у кішэні”: беларусы распрацавалі бясплатную аплікацыю Doctorina
Беларусы стварылі мабільны мэдычны дапаможнік Doctorina — чат-бот, які можа кансультаваць у пытаньнях здароўя, у тым ліку па-беларуску. Цяпер ён даступны для iOS і для Android.
Ідэя ўзьнікла як адказ на глябальную праблему: каля мільярда чалавек жывуць бяз базавага доступу да мэдычнай дапамогі. Інвэстар і натхняльнік праекту — Юры Мельнічак. Доктар Станіслаў Салавей выконвае ў гэтым праекце ролю дасьледніка.
Пасьля рэгістрацыі карыстальнік апісвае сваю праблему тэкстам. Сыстэма пачынае “прыём” — задае пытаньні, удакладняе сымптомы, аналізуе зьвесткі і выдае рэкамэндацыі. Можна загрузіць аналізы або фота мэдычных дакумэнтаў.
Станіслаў Салавей падкрэсьлівае, што аплікацыя ня проста адказвае на пытаньні, як Chat GPT ці іншая вялікая моўная мадэль, яна сама задае правільныя пытаньні, як гэта робіць сапраўдны лекар. Гэта ключавое адрозьненьне аплікацыі, бо 70% дыягназаў ставіцца на падставе размовы з пацыентам.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Пачаў вывяржэньне вулькан, які спаў больш за пяць стагодзьдзяў
Сёньня а 04:50 паводле Менскага часу на Камчатцы пачалося вывяржэньне вулькану Крашаніньнікава. Ён спаў палову тысячагодзьдзя: папярэдняе вывяржэньне зафіксаванае ў далёкім 1463 годзе.
Попел выкідвае на вышыню да чатырох кілямэтраў, а шлейф попелу дасягае 5-6 кілямэтраў. Населеныя пункты не пацярпелі.
Вывяржэньне адбылося неўзабаве пасьля моцнага землятрусу з магнітудаю 8,8, эпіцэнтар якога знаходзіўся за 200 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Петрапаўлаўска-Камчацкага. Землятрус, які адбыўся 30 чэрвеня, стаў найбольш магутным на Камчатцы ад 1952 году.
👍 Падтрымаць Tech Lead
