cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Беларуская гісторыя

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
597
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-57 روز
-2730 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Photo unavailable
Шэсце ў Глыбокім на вуліцы Замкавай, каля 1936 года. #Глыбокае
نمایش همه...
Photo unavailable
Будаўніцтва дарогі Навагрудак - Нясвіж. Машына для выраўноўвання дарожнага пакрыцця, 1928 год. #Навагрудак #Нясвіж
نمایش همه...
  • Photo unavailable
  • Photo unavailable
  • Photo unavailable
  • Photo unavailable
  • Photo unavailable
  • Photo unavailable
Фотаздымкі Глыбокага з рынка Касцюшкі, 1920-я гг. Крыніца. #Глыбокае
نمایش همه...
Photo unavailable
2 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета нарадзіўся Кастусь Каліноўскі (Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі) – публіцыст, паэт, рэвалюцыянер-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гадоў. У 1862-63 гадах выдаваў першую беларускамоўную газету «Мужыцкая праўда». Пасля падаўлення паўстання ў турме напісаў «Лісты з-пад шыбеніцы» – палітычнае завяшчанне рэвалюцыянера. Аказаў вялікі ўплыў на развіццё перадавой грамадскай думкі ў Беларусі. #дзеньугісторыі
نمایش همه...
Photo unavailable
29 студзеня 1884 года нарадзіўся Антон Луцкевіч, палітычны і грамадскі дзеяч, гісторык і літаратуразнаўца. Быў ініцыятарам абвяшчэння і аўтарам праекта Трэцяй Устаўной граматы, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаная незалежнай дзяржавай, узначальваў Раду Народных Міністраў БНР. Разам з братам Іванам Антон Луцкевіч лічыцца адным з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху пачатку 20 стагоддзя. #дзеньугісторыі
نمایش همه...
Photo unavailable
28 студзеня 1588 года быў зацверджаны трэці Статут Вялікага княства Літоўскага – звод усіх законаў, што дзейнічалі тады ў ВКЛ, прататып Канстытуцыі. Падрыхтавалі яго кваліфікаваныя праўнікі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ Астафія Валовіча і падканцлера Льва Сапегі. Напісаны, як і дзве папярэднія рэдакцыі, на старабеларускай мове традыцыйнай кірыліцай. Статут быў настолькі дасканалым, што дзейнічаў на нашых землях 250 гадоў - да 1840 года. Па ўзору Статута пазней былі напісаны зводы законаў многіх краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. #дзеньугісторыі #ВКЛ
نمایش همه...
Photo unavailable
22 студзеня 1863 года пачалося паўстанне нацыянальна-рэвалюцыйных сіл на частцы зямель колішняй Рэчы Паспалітай супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. На нашых землях яно больш вядомае як паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. #дзеньугісторыі
نمایش همه...
Photo unavailable
20 студзеня 1892 года ў Віленскім павеце нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч – аўтар першай агульнапрынятай граматыкі беларускай мовы, у якой ён абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся ў той час у літаратуры і пісьмовым друку. У сваёй «Беларускай граматыкі для школ» Тарашкевіч улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі і вопыт папярэднікаў. Тарашкевіч быў знакамітым беларускім нацыянальным дзеячам, філолагам, літаратарам, педагогам. Пераклаў на беларускую мову «Іліяду» Гамера, «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча. #дзеньугісторыі
نمایش همه...
Photo unavailable
Хор і аркестр гуртка Таварыства беларускай школы у вёсцы Заполле Карэліцкай гміны. #Карэлічы
نمایش همه...
Repost from Belarus history
Photo unavailable
Панарама цэнтру Менску, канец 1950-х
نمایش همه...