cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ

Канал пра беларускую сацыялогію. Вядзе старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў. Сайт з незалежнымі сацыялагічнымі дадзенымі 👉 https://belaruspolls.org

نمایش بیشتر
بيلاروسيا1 841زبان مشخص نشده استسیاست15 632
پست‌های تبلیغاتی
1 694
مشترکین
+124 ساعت
-47 روز
-3630 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Photo unavailableShow in Telegram
Генадзь Коршунаў паглядзеў, якія грамадскія ініцыятывы і суполкі ведаюць беларусы. 🥇 Полк імя Кастуся Каліноўскага, кіберпартызанаў і праваабарончы цэнтр “Вясна” ведаюць практычна 9 з 10 апытаных. 🥈 “Беларускі Гаюн”, ByPol, BySol і план “Перамога” ведаюць 2 з 3 апытаных. Што тычыцца карыснасці арганізацый і ініцыятыў для Беларусі, то вынікі такія: "Полк імя Кастуся Каліноўскага, кіберпартызаны і ПЦ “Вясна” – застаюцца і лідарамі паводле карыснасці для Беларусі. У другой групе адносна мінулага года мы маем значныя змены. Па-першае, тут застаюцца “Беларускі Гаюн” і BySol, у якіх ацэнкі карыснасці падвысіліся на 9 і 11 п.п. адпаведна. Па-другое, сюды трапляюць ByHelp і BelPol, пра якія не пыталі ў мінулым годзе. Па-трэцяе, з групы выпалі ByPol і план “Перамога”. У ByPol’а ацэнкі карыснасці для Беларусі ўпалі ў 2 разы, у плана “Перамога” – на траціну". 👉 Чытаць і глядзець інфаграфіку! 👉 Чытаць без VPN 👉 Падпісацца на рассылку па пошце
نمایش همه...
👍 9
BY / RU Шаноўнае спадарства, паважаныя беларусы! Цэнтр новых ідэй і BEROC пачынаюць даследаванне розных груп беларускай дыяспары. Калі Вы беларус ці беларуска і жывяце ў Польшчы, Літве ці Германіі больш з 10 гадоў, альбо патрапілі ў гэтыя краіны пасля 2021 года – запрашаем Вас прыняць удзел у нашым даследаванні, якое дапаможа беларусам замежжа лепей зразумець тое, што нас яднае і чым мы адрозніваемся адзін ад аднаго. Кірую працоўнай групай я, сацыёлаг Генадзь Коршунаў. Даследаванне будзе праводзіцца ў фармаце глыбінных інтервью, гэта зум-размова працягласцю хвілін па 30-40. Размова цалкам ананімная матэрыялы інтэрвью будуць выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе. Калі Вы зацікавіліся, калі ласка, напішыце мне, Генадзю Коршунаву, у ФБ-мэсэнджэры (https://www.facebook.com/KorshunauGenadz) альбо у Тэлеграме (https://t.me/Piatrovich). P.S. Прашу, па магчымасці, расшараў і рэпостаў. Уважаемые белорусы! Центр новых идей и BEROC начинают исследования различных групп белорусской диаспоры. Если вы белорус и живете в Польше, Литве или Германии более 10 лет, либо приехали в эти страны после 2021 года, мы приглашаем вас принять участие в исследовании, которое поможет белорусам зарубежья лучше понять, что нас объединяет и что делает нас разными. Рабочей группой руковожу я, Генадзь Коршунов. Исследование будет проводиться в формате глубинного интервью, это зум-беседа продолжительностью минут 30-40. Разговор исключительно анонимный, материалы интервью будут использоваться только в обобщенном виде. Если Вы заинтересовались, пожалуйста, напишите мне, Генадзю Коршунову, в ФБ-мессенджере (https://www.facebook.com/KorshunauGenadz) или Telegram (https://t.me/Piatrovich). P.S. Прошу, по возможности, шеров и репостов.
نمایش همه...
Log in or sign up to view

See posts, photos and more on Facebook.

15👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Калі хто сочыць за сітуацыяй на межах... Сапраўды, выглядае на тое, што польска-кітайскі "ультыматум" спрацаваў. За мінулы тыдзень агулам адбылося толькі крыху болей за 450 спроб нелегальна перасекчы межы Беларусі з краінамі ЕЗ. Апошні раз такія мінімумы былі чатыры сесяцы таму - ў пачатку сакавіка. Ну і так. Патокі мігрантаў прыбіраюць ад беларуска-польскай мяжы і па-ранейшаму не дазваляюць сваволіць на мяжы з Літвой (тут, дарэчы, абсалютны штыль ужо 10 дзён запар). За гэта ўсё прыходзіцца расплачвацца Латвіі: за мінулы тыдзень яе памежнікі спынілі амаль 300 нелегальных спроб пранікнення на сваю тэрыторыю. Гэта максімум з лістапада мінулага года.
نمایش همه...
🔥 6😱 3👍 2
Калі глядзець на колькасць спроб нелегальна перасекчы межы Беларусі з краінамі ЕЗ за бягучы тыдзень, то можна заўважыць наступнае: 1. на мяжы з Літвой шосты дзень запар - абсалютны штыль, нелегальных перасячэнняў не заўважана ні аднаго, 2. на мяжы з Польшчай зараз у сярэднім за дзень адзначаецца крыху болей за 30 такіх спроб (на мінулым тыдні было ў сярэднім 75, на пазамінулым - 81), 3. на латвійскай мяжы ж замест зніжэння маем уздым - калі на мінулым тыдні такіх спроб было 60, на пазамінулым - 74, то за тры дні бягучага тыдню ўжо маем 160. Калі тэмп захаваецца, то на гэтым тыдні колькасць спроб нелегальна патрапіць з Беларусі ў Латвію можа сягнуць максімума гэтага года. А можа і не толькі гэтага. Увогуле, нічога дзіўнага. Ужо некалькі разоў такое было, калі каб знізіць напружанне на мяжы з Польшчай ці Літвой, мігранцкія патокі перанакіроўвалі менавіта на Латвію. Такое было ўзімку 2022 года, увосень 2023 года... Вось і зараз, атрымаўшы супер празрыстыя нацякі што ад Польшчы, што ад Кітая, беларускі рэжым нібы змяньшае ціск на свае заходнія межы. Але ж мігрантаў трэба кудысьці скіроўваць - вось іх і кідаюць на Латвію. Чаму менавіта на Латвію? А таму што куды яшчэ? Як я пісаў амаль год таму : "нічога асабістага, проста куды ж іх накіроўваць трэба. Ну і вось, трымайце". А так, нават калі яны цалкам перавядуць патокі на Латвію, крызісу на межах што з Польшчай, што з Літвой гэта ніяк рады не дасць. Бо як перавялі адсюль, так назад і вернуць.
نمایش همه...
Как и где работают угрозы закрыть погранпереходы - Цэнтр новых ідэй

Генадзь Коршунов продолжает анализировать динамику данных по количеству попыток нелегальных пересечений границ Беларуси с Польшей, Литвой и Латвией. В данном материале акцент делается на событиях последних недель. В субботу в телеграмме «Што думаюць беларусы?» я писал, что на прошедшей неделе был обновлен рекорд по попыткам нелегального пересечения беларусско-латвийской границы. К слову: тем, кто в Беларуси, […]

🔥 5🤯 2😱 1
Photo unavailableShow in Telegram
Генадзь Коршунаў распавядае пра аблокі словаў, якія склаліся з апісанняў беларускіх палітыкаў паводле звестак даследавання “Народнага апытання”. Вось што атрымалася: ▪️ Святлана Ціханоўская мае вельмі маналітнае воблака асацыяцый з абсалютным дамінаваннем яе статусу прэзідэнткі і лідаркі; ▪️ у Паўла Латушкі пікавымі вызначэннямі з’яўляюцца яго актуальны занятак і мінулы статус – “палітык” і “дыпламат”; ▪️ для Франака Вячоркі асноўнымі характарыстыкамі з’яўляюцца словы “палітык” і “дарадца”; ▪️ у Валерыя Сахашчыка фактычна дамінуе адзіны комплекс акрэсленняў, які тым ці іншым чынам фіксуе яго прыналежнасць да вайсковай сферы; ▪️ у Зянона Пазняка агульнай характарыстыкай можа быць словазлучэнне “сівая нацыянальная легенда”, ▪️ ва ўспрыняцці рэспандэнтамі Вадзіма Пракоп’ева адчуваецца яўны перакос на медыйны складнік яго дзейнасці; ▪️ на вобразе Аляксандра Азарава відавочна адбіўся скандал з планам “Перамога”. 👉 Паглядзець аблокі словаў і чытаць артыкул 👉 Чытаць без VPN 👉 Падпісацца на рассылку па пошце
نمایش همه...
👍 13🥰 1
артыкул - тут
نمایش همه...
Политическая эскалация на фоне успокоения мигрантов: что происходит на границах? - Цэнтр новых ідэй

Генадзь Коршунов подводит промежуточные итоги мигрантского кризиса на границах Беларуси и ЕС за июнь 2024 года.

👍 7🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
Абноўлены дадзеныя
نمایش همه...
👍 9
Учора на польскім напрамку было 20 спроб, на літоўскай - 0, зато на латвійскай - 47. Нешта мне гэта нагадвае...
نمایش همه...
🔥 10
🔥 Цэнтр новых ідэй пачынае візіянерскі набор у Школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак 2024 Гэта флагманская адукацыйная праграма Цэнтра новых ідэй, якая рыхтуе маладых беларускіх лідараў і лідарак ды ўзмацняе іх галасы. Мэта праграмы: навучыць маладых людзей думаць праз рэфарматарскую оптыку і фармаваць візіі для Беларусі і іх прэзентаваць. Табе дакладна да нас, калі: ▪️ ты маладая лідарка ці малады лідар і табе ад 18 да 30 гадоў; ▪️ маеш ідэі для Беларусі ці беларускага грамадства і смеласць іх выказваць. 📌 Школа адбудзецца з 12.07 па 10.08 анлайн двойчы на тыдзень, па панядзелках і чацвяргах. Афлайн частка пройдзе напрыканцы жніўня. Дэдлайн падачы заявак - 7 ліпеня (уключна) 👉 Падаць заяўку 👉 Падрабязнасці тут
نمایش همه...
🔥 12👍 2 1
Шкада, што я ўжо занадта стары, каб пайсці слухачом на такую школу. Затое я дастаткова дасведчаны, каб там пачытаць нешта цікавае!) Запрашаю ўсіх, у каго ёсць час ды натхненне!
نمایش همه...
🔥 7
یک طرح متفاوت انتخاب کنید

طرح فعلی شما تنها برای 5 کانال تجزیه و تحلیل را مجاز می کند. برای بیشتر، لطفا یک طرح دیگر انتخاب کنید.