cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Usau Pavel

Агляд і аналіз бягучых палітычных падзей. Беларусь і Сьвет. ❗️З 9 жніўня 2023 рэжымам Лукашэнкі ўнесены ў сьпіс экстрэмісцкіх.

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
2 419
مشترکین
-124 ساعت
-77 روز
-5430 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Іран, гэта прыклад як раз такой краіны, дзе сьмерць (раптоўная і гвалтоўная) "прэзідэнта" нічога не зьмяняе. Акрамя нейкай эмацыйнай асалоды для праціўнікаў рэжыму Аяталаў, сітуацыя для грамадства не палепшыцца, і тым больш гэта не прывядзе да дэмакратызацыі. Тэакратычны, рэпрэсіўны рэжым існуе там 25 год: тысячы забітых і зьняволенных, тысячы пакінуўшых краіну, міл’ены адуранных прапагандай і рэлігійным фанатызмам. У некаторай ступені такая сітуацыя можа паўтарыцца ў Расеі (калі не будзе ваеннай паразы) і ў Беларусі, калі не будзе разбурэньня Расеі.
نمایش همه...
💯 65🤡 5👍 2🤔 2😈 1
Нацыянальны інтарэс Калі народ (палітыкі) не разумее сваей гістарычнай каштоўнасьці, місіі, то ен памерлы, загінуўшы народ. Здольнасьць эліт разумець і акрэсьліць нацыянальныя інтарэсы - есьць прыклад жыцьцевай, творчай сілы Народу. Стваральнай сілы - калі гаворка вядзецца пра пабудаваньне незалежнасьці і Разбуральнай - калі гэта вядзе да імпэрыялізму і вынішчэньня іншых народаў. Калі палітыкі, нацыянальныя эліты не фарміруюць і не артыкулююць нацыянальныя інтарэсы і інтарэсы нацыі, то яны заўсёды будуць абслугоўваць інтарэсы іншых народаў. Такім чынам гэта не нацыянальныя эліты (пашпарт не акрэсьлівае прыналежнасьць да нацыянальнага духу). Стваральны дух бярэцца з глыбіннай памяці, гісторыі народу, якім надхняецца і ганарыцца нацыянальная эліта, перарабляючы гэтую гісторыю ў палітычнае дзеяньне і мысьленьне сучаснасьці. Тыя, хто не ведае сваей гісторыі, мовы (базавых культурных і ментальных кодаў) не зможа дайсьці да разуменьня нацыянальных інтарэсаў, не зможа йх фарміраваць, асабліва калі ўсе жыцьце вучыўся ў сістэме іншых кодаў. Мы жывем у ХХІ стагоддзі і пакуль ніводная нацыя не адмовілася ад сваіх нацыянальных прыярытэтаў і жыцьцёвых інтарэсаў. Толькі чамусьці часта гучаць заклікі да беларусаў адмовіцца ад сваіх інтарэсаў (нават пра гэта не думаць), заставацца ў сьферы (ментальнай, культурнай, эканамічнай) - іншых. Большая частка палітыкаў (і старых і новых), культурных элітаў, баяцца ўслых і гучна казаць пра сутнасьць нацыянальных інтарэсаў, пра тое, што яны ёсьць у гісторыі і сучаснай палітыкі. Горш таго, так выглядае, што тыя людзі, якія называюць сябе "беларускімі палітыкамі" не ведаюць у чым жа "нацыянальны інтарэс" Беларусі. Нават ніколі пра гэта не думалі. Такім чынам, яны (палітыкі) застаюцца на ўзроўні перэферыі і правінцыяльнага мысьленьня чужой прасторы і філасофіі, і ў сваю чаргу, не маюць магчымасьці і сілы фарміраваць сьветапогляд грамадства, вяртацца беларусам ў сваю гістарычнасьць.
نمایش همه...
💯 54👍 7👏 6🤡 2🤷‍♀ 1😢 1👌 1🥱 1
Мой каментар да папярэдняга посту (узяты з ФБ). Не хацеў публікаваць, але бачу, што неабходна.Хачу падкржсьліць, што КР, АПК, ОСТ лічаць сябе фактычна адзіным прадстаўніцтвам беларусаў за мяжой, больш таго яны дэкларуюць свае прэтэнзіі на кіраваньне краінай!!! атпаведна гэтыя структуры павінны дэманстраваць высокі ўзровень дзяржаўнага мысьленьня, разуменьня нацыянальных інтарэсаў і адказнасьці. Але сыходзячы з таго, што і як публікуюць "афіцыйныя" "парапрэзідэнтскія" каналы, то наўрацьці яны былі б здольныя кіраваць фабрыкай. Выбары ў КС, фарміраваньне гэтага воргану павінна было стаць фундаментальнай агульнай працай, а сталася прафанацыяй... Навошта галасаваць Шаноўнае спадарства, выбачаюся, але тое што пішуць прадстаўнікі Офіса і АПК адносна "выбараў" у КС - выглядае як барацьба са здаровым сэнсам. Такое ўражаньне, што робіцца ўсе магчымае, каб стварыць з беларускай апазіцыі вобраз прымітыўнай і непісьменнай групы. Людзі кажуць і пішуць словы, не разумеючы пра што гаворка. Якія "першыя дэмакратычныя выбары ў Беларусі за 30 год"!!! Гэта ўвогуле пра што? Якія дэмакратычныя выбары. Якія выбары? Хто гэтую лухту піша? Тое, што будзе адбывацца з КС блізка НЕ выбары, нават па простых базавых стандартах, проста таму, што яны адбываюцца не ў Беларусі і грамадзяне краіны не маюць ніякай магчымасьці свабодна ўдзельнічаць ў выбарчым працэсе і выказаць сваё меркаваньне. Гэта анлайн галасаваньне(???), лічыце на прыватнай платформе, якая не кантралюецца грмадствам, ці дзяржавай. Гэтае галасаваньне ад сілы ў самым лепшым выпадку закране частку дэмсупольнасьці і дыяспары. Яны не могуць быць выбарамі і тым больш прадстаўнічымі. Гэта як анлайн петыцыя. КС, АПК, ОСТ і блізка не з’яўляюцца канстытуцыйнымі структурамі йх дзейнасьць не акрэсьліваецца прававымі ды іншымі актамі. Іх рашэньні не маюць ніякай прававой легітымнай сілы ні для каго, нават для йх саміх. Чытаем далей: абарона і лабаваньне інтарэсаў беларусаў і беларусак УНУТРЫ краіны і за межамі"!!!!!! У мяне ўсе. Прабачце, гэта проста тэатар абсурду. Я не пытаюся пра тое, як КР збіраецца бараніць інтарэсы беларусаў унутры Беларусі, мне цікава як КР зьбіраецца гэта рабіць пр у Літве, ЗША ці Францыі? Нездарма кажуць, хочаш зьнішчыць ідэю, давядзі яе да абсурду. Адзіная выснова якую можна зрабіць, дэмсупольнасьць сама не разумее, што такое КР і навошта яна патрэбна
نمایش همه...
👍 41💯 29 5🔥 4🤡 4🤔 2🥱 2🤷‍♂ 1👏 1😢 1
Пвпракаюць мяне некаторыя за то, што я чытаю, што пішуць афіцыйныя каналы ОСТ і АПК. Напрыклад, навошта галасаваць? Але сыходўячы з таго, што гэтыя каналы пішуць (а значыць, што думаюць людзі), у мяне фарміруецца ўражаньне татальнага абсурду. Пры чым, гэта фактычна адно да аднаго, што пісалі калісьці пра "стратэгію". Нічога не мяняецца ні ў галавах, ні ў арганізацыі.
نمایش همه...
👍 31💯 13🤡 5🥱 2😢 1🗿 1
Як усе ж адбываецца маніпуляцыя падзеямі і фактамі: ОСТ дэкларуе. Падпісана Дамова аб супрацоўніцтве паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам. Дамова падпісана сёння на Мальце кіраўніцай АПК Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола. Падпісана Дамова аб супрацоўніцтве паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам. Па-першае, адкуль з’явіўся нейкі дэмакратычны рух, што гэта такое і хто яго ачольвае? Па-другое, чытаем на старонцы EuP European Parliament President Roberta Metsola and the Head of the United Transitional Cabinet of Belarus Sviatlana Tsikhanouskaya sign a Letter of Intent, in Valletta. То бок не дакумент пра супрацу (!), а ліст пра намеры. То бок дэкларацыю, якая той ці іншы бок ні да чага не абавязвае. Не ўпершыню сутыкаюся з тым, што версія падзей на беларускай мове (пэўных структур) сур’ёзным чынам адрозьніваецца ад версіі арыгінала.
نمایش همه...
👍 54😁 13🤣 9🥱 6💯 5🤡 3 2🤯 2🤬 2💩 1
Ці дэмакратычная Беларусь павінна ўсталяваць мяжу з Расеяй?Anonymous voting
  • Так
  • Не
  • Не ведаю
0 votes
💯 36🤔 1🤡 1🦄 1
Будзем размаўляць https://www.youtube.com/watch?v=5e-RHj49VZw
نمایش همه...
Усов: Новый силовой блок РФ — последствия для Лукашенко и Беларуси / Еврорадио

Политолог Павел Усов @usovpavel на Еврорадио! Обсуждаем новости Беларуси, новый силовой блок РФ: Путин перевел Шойгу в Совбез и выбрал нового министра оборон...

🔥 23🤡 5👍 3 1🤮 1🥱 1
Мір з Пуціным пагражае вайной Пуцін ставіць умовай "мірных перамоваў" захаваньня Расеяй кантролю ўсіх захопленных тэрыторый. У геапалітычным сэньсе гэта перамога Расеі над Захадам. І, на маю думку, Захад з гэтым можа пагадзіцца. Што па выніку - Расея атрымае палітычную, вайсковую, маральную, ідэалагічную перавагу на Захадам. Грамадства і гаспадарка будзе працаваць на татальную вайну і дамінацыю. Бо, што атрымаецца, краіны з насельніцтвам у 1.5 міл’ярды чалавек, з гаспадаркай у трыл’ены даляраў былі не ўстане абараніць сваіх фундаментальных каштоўнасьцяў: дэмакратыі, незалежнасьці, свабоды, правоў чалавека ў крытычнай сітуацыі супраць краіны агрэсара са слабой эканомікай, насельніцтвам ў 130 млн. - Украіна застанецца шэрай зонай, з моцна вычарпанай гаспадаркай і грамадствам; - Расея ўзмоцніць гібрыдныя ўплывы ва Украіне (палітычныя крызісы) і працягне дэстабілізаваць Украіну і рыхтаваць новы ўдар; - Уплывы Масквы на постсавецкай прасторы будуць неабмежаванымі. Ніхто не зможа выказаць супраціў расейскім стратэгічным намерам. Грузія з’яўляецца добрым прыкладам; - Беларусь цалкам застанецца пад кантролем Крамля, хутка завершыцца працэсс ваўсаюзваньня (валюта, войска, сістэма); - Палітычная параза Захаду ў вайне ўзмоцніць дэкансалідацыю ў краінах НАТА і ЕС. Прарасейскія групы атрымаюць магчымасьць рэваншу. Дамінуючым будзе тэзіс: з Расеяй трэба.дамаўляцца, у нас няма сродкаў на вайну. Расея забірае "сваё". Санкцыі будуць зьнятыя і Расея палепшыць эканамічнае сваё становішча; - Адбудзецца маральная і ідэалагічная дэмабілізацыя і дэмаралізацыя заходніх грамадстваў; - Масква ўзмоцніць ціск і правакацыі на краіны Балтыі і Польшчу. Будзе патрабаваць дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі рэгіёну. У сваю чаргу матывацыі ваяваць за літоўцаў, латышоў, эстонцаў у іншых вайскоўцаў НАТА будзе - 0; - Павялічыцца інтэнсіўнасьць вайсковых канфліктаў на перыферыях, бо Расеі і асі: Масква-Тэгеран-Пекін трэба будзе скіроўваць некуды сваю агрэсію; - Сур’езным эфектам будзе ўзмацненьне вайсковай прысутнасьці Расеі ў краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і наступленьне 4 хвалі аўтарытарызму. Па сутнасьці ўзьнікне новы неліберальны сусветны парадак, з дэмантажом ліберальнай дэмакратычнай ідэалогіі ў шмат якіх краінах сьвету. Не выключаю, што будзе падпісаныя нейкія дамоўленасьці, якія перафарматуюць мапу ўплываў і прысутнасьці ў сьвеце.
نمایش همه...
💯 35👍 11🤔 5😢 3 2😱 2🤡 2🤷 1
"Выборы", ці "пахаваньне" несколько слов. Па-першае, той працэс, які ідзе вакол КР ніяк нельга назваць "выбарымі", ні па арганізацыі, ні па сутнасьці, ні па статуснасьці "працэсу галасаваньня" і самога КР; Па-другое, "блокі", "арганізацыі", "кааліцыі" не з’яўляюцца самадастатковымі, дзейнснымі структурамі, партыямі, ці арганізацыямі. Гэта выпадковы збор абсалютна выпадковых людзей. Групы-аднаднеўкі, якія не аб’яднаныя ні палітычнай ідэалогіяй, ні агульнай палітычнай канцэпцыяй, ні адказнасьцю. Выпадковасьць прыводзіць да з’яўленьня ў прасторы даволі неадназначных па біяграфіі, асоб. На прыклад, одни из представителей политического блока Былы хакер» из Борисова Дмитрий Насковец, его арестовали в Праге в 2010 году и экстрадировали в США. Вместе с напарником он организовал транснациональную аферу — создал веб-ресурс для кардеров, помогавший им обходить системы безопасности американских банков. Ему грозило 40 лет тюрьмы, отсидел 4 года. Ему грозила экстрадиция в Беларусь, но... Зараз ідзе ў " дэмакратычны ворган" апазіцыі. Я безумоўна дапускаю, што людзі могуць зьмяняцца і зьмяняцца да лепшага. Але ёсьць негалоснае правіла, былыя злачынцы-крымінальнікі (навата калі зараз яны самыя самыя) не могуць займаць дзяржаўныя і публічныя пазіцыі, асабліва калі гаворка вядзецца пра апазіцыю і тую крызісную сітуацыю ў якой яна знаходзіцца. Але крызіс зараз настолькі глыбокі, што на такія дробязі ніхто не зьвяртае ўвагу.
نمایش همه...
👍 38💯 20🥱 7😁 3 2🦄 2🔥 1
Магчыма, што знойдуць візытоўку Байдэна, ці Зяленскага: ТАСС подтвердил информацию, которая начала циркулировать еще прошлым вечером: контрразведка ФСБ РФ задержала начальника Главного управления кадров Минобороны РФ генерал-лейтенанта Юрия Кузнецова. Из ключевого: ранее он тринадцать лет (!) возглавлял Восьмое управление Генерального штаба ВС РФ, которое отвечает за Службу защиты государственной тайны.
نمایش همه...
😁 31🤷 4👍 1🥱 1🥴 1