fa
Feedback
Толькі пра мову

Толькі пра мову

رفتن به کانال در Telegram

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

نمایش بیشتر
2 957
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+27 روز
+430 روز
آرشیو پست ها
Бывае, што ў розных мовах нават роднасныя словы азначаюць рознае. Як беларускае харошы і расейскае „хороший”.

Ладуем батарэю. Палова тэрмінаў — міжнародныя, але ёсьць і ўласнабеларускія.
Ладуем батарэю. Палова тэрмінаў — міжнародныя, але ёсьць і ўласнабеларускія.

Важны складнік нацыянальнага моўнага этыкету — зварот да суразмоўцы. У беларускай традыцыі маем багаты выбар зваротаў рознай ступені фармальнасьці і прыдатных у розных сытуацыях.

Сьвята футбола ці футболу? Адказ, здавалася б, відавочны: (чаго?) футболу, як і спорту. У жывой народнай беларускай мове канчаткі -а ў такіх формах маюць толькі назоўнікі канкрэтныя, „якія можна лічыць“. Але слоўнікі вас заблытаюць. Лёс гэтых звычайных канчаткаў назоўнікаў няпросты, бо ў граматыку ўмяшаліся зусім не лінгвістычныя чыньнікі.

Слоўнічак-мінімум для маладых бацькоў. Няхай беларускіх немаўлятак ад нараджэньня атачае беларуская мова.

Яшчэ пра назвы заняткаў і прафэсіяў. Па-беларуску натуральна гучаць разьбяр, кавярка, лекар (але ня „ўрач“!). Чытач і прадавачка. А вось назвы на -шчык/-шчыца прыйшлі з расейскай.

Як назваць тое, чым накрываем/закаркоўваем/затыкаем розныя ёмістасьці? Маем выбар словаў. (Увага: на дарозе — затор!)

Сёньня нарадзіўся Янка Купала: „Загаманіць праўдай цэламу сьвету громка, свабодна... — мы зможам толькі тады, калі ... займе пачэснае мейсца наша родная беларуская мова“. Купала — стваральнік новай беларускай моўнай традыцыі. Ён узбагаціў яе яскравымі словамі: ваб — па-расейску „привлекательность“, мус — „необходимость“, вечнабыт, яснагляды... І праграмнае слова беларушчына — пра самаістасьць беларусаў.

#Слоўнічак: ПАЛЬЦЫ У кароткую эпоху „беларусізацыі“ 1920-х гадоў беларускія мэдыкі для анатамічнай тэрміналёгіі ўзялі назвы п
#Слоўнічак: ПАЛЬЦЫ У кароткую эпоху „беларусізацыі“ 1920-х гадоў беларускія мэдыкі для анатамічнай тэрміналёгіі ўзялі назвы пальцаў з жывой народнай мовы: мéзенец; персьцянéц; сярэднік; паказальнік; адзінéц Адзінец — бо адзін супраць чатырох. Персьцянец — бо на ім носяць пярсьцёнак. Вобразна і запамінальна. (Для цікаўных: у гаворках ёсьць і такія назвы пальцаў: 1-га — „старшы/тоўсты палец“, „пучка“; 2-га — „указчык“, „ражняк“; 4-га — „паўзьмезяны“, „глухі“, „нямы“, „казінец“; 5-га — „малы“, „карачык“.)

Невідавочныя правілы вымаўленьня: шыпячыя перад Ц Ш і Ж перад Ц пераходзяць у С, так і вымаўляць лягчэй: „Есьце, госьцікі дарагія!“ — ня [еЖце]. Адказваем на сакрамэнтальнае пытаньне, ці можна/трэба вымаўляць „нарэСЬце

Ці можна абысьціся бяз новых англіцызмаў — накшталт рытэйл, булінг, пушыць? (Дарэчы, па-беларуску „пушыць жывот“ значыць расьпірае…)

Не чакáцьмем, а рабíцьмем! Гэта незаслужана прызабытыя кароткія формы будучага часу дзеясловаў незакончанага трываньня (futurum simplex). Беларуская граматыка дакладная і эканомная.

Як па-беларуску назавем UFO — транспарт іншаплянэтных зялёных чалавечкаў? (Для аб’ектаў, што адольваюць прыцягненьне, маем выбар азначэньняў: лятучы, лётны, а калі гаворка толькі пра атмасфэру — яшчэ і паветраны).

Культура мовы: ня боймася натуральных беларускіх словаў цана (кошт — гэта іншае!) і „бясплатны“.

Хоць міжнародны дзень рыбака (ён жа дзень сьв. Пятра) прамінуў, але скарыстаем нагоду ўспомніць беларускія зычэньні рыбаку і назвы асноўных рыбацкіх прыладаў.

Да Міжнароднага дня парлямэнтарызму (30 чэрвеня) • Усе назвы парлямэнтаў краін Балтыйскага басэйну і Паўночнай Рады адметныя
Да Міжнароднага дня парлямэнтарызму (30 чэрвеня) • Усе назвы парлямэнтаў краін Балтыйскага басэйну і Паўночнай Рады адметныя і пазнавальныя • Усе яны грунтуюцца на нацыянальных моўна-гістарычных традыцыях • Назвы парлямэнтаў трох суседніх зь Беларусьсю краін — аднаго паходжаньня зь беларускім словам сойм

У гарачыню цяжка рухаць рукамі й нагамі. Але ж не языком! Чарговы набор языкаломак: практыкуймася ў жвавасьці маўленьня.

Назвы прафэсіяў і заняткаў людзей вельмі патрэбныя кожнай мове. На жаль, беларускія моўныя традыцыі ў гэтай галіне трохі размыліся. „Азеляніцель“ ці азеляняльнік, адпачывальнікі ці „адпачываючыя“? Разьбяромся. Працяг будзе

Гэтыя беларускія словы ня надта вядомыя, але домыя, але ёмістыя: імі можна замяніць шматслоўны выраз або нават сказ. Гаворым усюды па-беларуску — і анігадкі! 🙂

Беларускае вымаўленьне ня любіць нязручных зьбегаў гукаў. Шыпячыя перад гукам [С] да яго прыпадабняюцца: таварыскі матч, Белавеская пушча, Зеленалуская лінія мэтро. Дарма сьмяесься — так і трэба вымаўляць! 🙂