cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Супер Мова

☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ Афіша беларускамоўных анлайн мерапрыемстваў. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermova Сувязь @Super_Mova_Bot

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
1 707
مشترکین
-124 ساعت
-127 روز
-4030 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Photo unavailableShow in Telegram
Слоўка ўзычыць — ім трапна  карысталіся ў свой час Якуб Колас, Уладзімер Караткевіч, Фёдар Янкоўскі: «Пяю, бывае, тады вазьму й трошкі перайначу. То за мае песьні й аднаго разочку ніхто мне слова кепскага не ўзычыў» (Ф. Янкоўскі); «…Я люблю ўзычыць бліжнім двухногім, / Кол з асіны ад сэрца падараваць» (У. Караткевіч); «Іван Сарока сядзеў каля падаконьніка і шавецкім нажом – нож узычыў яму шавец Лазар Мардуховіч, – рэзаў скарынкі хлеба» (Я. Колас). Утворана слова пры дапамозе прыстаўкі у- ад дзеяслова зычыць (жадаць, выказваць, выражаць каму-колечы, чаму-колечы пажаданьні), вядомага старабеларускай мове з ХV ст.: Зычу вам шчасьця і моцнага здароўя! Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы прэзэнтуе ўзычыць толькі як размоўны адпаведнік да літаратурнага ўдружыць (зрабіць сяброўскую паслугу). Акрамя гэтага адзначае, што яно можа гаварыцца іранічна ў значэньні «зрабіць шкоду, непрыемнасьць»: Вось узычыў дык узычыў ты мне сваёй парадай! У мінулым жа слоўка ўзычыць было полісэмантычным (шматзначным). Паводле слоўніка Янкі Станкевіча, у якім змешчаны спасылкі на лексікаграфічныя працы ХІХ – пачатку ХХ ст., ім перадавалі аж чатыры расійскамоўныя паняцьці: 1) предоставить, уделить (внимание, время) – Гадзіны аднае не ўзычыў ты нам; 2) одолжить (оказать какую-либо услугу, вы­звать у кого-либо чувство признательности, благодарности); 3) удружить – Вось я табе ўзычу! 4) ниспослать, милостиво предоставить. Думаецца, прыведзены пералік значэньняў можа служыць падставай для таго, каб пашырыць сэмантычны аб’ём сучаснага мілагучнага слоўка ўзычыць. Напрыклад, яго з посьпехам можна выкарыстоўваць у якасці нацыянальнага адпаведніка да аднаго са значэньняў шматзначнага расійскага слова предоставить (існаваныя беларускія – даць, падаваць): предоставить слово следующему докладчику – узычыць слова наступнаму выкладніку (выступоўцу); фирма предоставляет следующие услуги – фірма ўзычвае наступныя паслугі. Такая форма, прынамсі, лепшая, чым нерэкамендаванае беларускімі слоўнікамі (на гэта ўказваў Юрась Пацюпа), але часта ўжыванае ў беларускамоўным друку і афіцыйных паведамленьнях гукаспалучэньне «прадаставіць». Фирма предоставляет следующие услуги Фірма прадастаўляе наступныя паслугі ❌ Фірма ўзычвае наступныя паслугі ✅ ☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆ Будзем спадзявацца, што час і людзі дапамогуць прыжыцца свайму слоўку ў сваёй мове ў якасьці літаратурнага й з большай колькасьцю значэньняў. @supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #пашыраймасваё
نمایش همه...
10👍 4🔥 2
Якія літары альфабэту мы страцілі? 🥳 30 чэрвеня 1881 - нарадзіўся Павал Растаргуеў (Старадуб, Бранская в-ць) - беларускі й расейскі мовазнаўца й пэдагог. Сябра Інбелкульту, доктар філялягічных навук. ⚡️ Склаў праект «Праграмы па вывучэньні беларускіх гаворак і зьбіраньні зьвестак для складаньня Дыялекталягічнага атлясу беларускае мовы». Вывучаў беларускія гаворкі ў іхным гістарычным і сучасным стане, гаворкі расейска-беларуска-ўкраінскага памежжа ў іхным узаемадзеяньні: «Гаворкі ўсходніх паветаў Гомельскае губэрні ў іх сучасным стане», «Северска беларуская гаворка. Дасьледаваньне ў галіне дыялекталёгіі і гісторыі беларускіх гаворак», «Гаворкі на тэрыторыі Смаленшчыны», «Слоўнік народных гаворак Заходняй Браншчыны». Дасьледаваў праблемы беларускае літаратурнае мовы: артыкулы «Беларуская мова ў сьвятле яе навуковага пазнаньня», «Да пытаньня аб ляскіх рысах у беларускай фанэтыцы», «Беларускае мовазнаўства ў 1917—1927 гг.» (1930). ⚡️ На Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. прапаноўваў афрыкаты дз і дж перадаваць літарамі сэрбскага альфабэту — ђ (ђед), ћ (хаћу), а літару й замяніць літарай j і выкарыстоўваць яе ў тых выпадках, як там жа прапанаваў Язэп Лёсік (замест літары й увесьці літару j і спалучэньне зычнага гуку j з галоснымі гукамі э, о, у, а абазначаць літарай j з адпаведнай галоснай — jэхаць, jолка, jунак, мaja, a літары е, ё, ю, я пакінуць для абазначэньня адпаведнага галоснага гуку й мяккасьці папярэдняга зычнага — лес, нёс, людзі, мяса). 📝 Чытайце артыкул — Ён запісаў беларускія гаворкі Севершчыны ✨ Адметна, што ў палескім дыялекце беларускай мовы на Падляшшы і цяпер ужываюць літару j замест й на пісьме. 🎙 Слухайце болш пра рэфармаваньне беларускага альфабэту ў падкасьце Як у 1926 годзе мянялі беларускую азбуку і што з гэтага выйшла #мова @supermova #правапіс #азбука
نمایش همه...

👍 8
Горад без мэтранома. 🚜 У 1972 годзе ў Менску нарадзіўся мільённы жыхар, а на МТЗ быў выпушчаны мільённы трактар. Трактар, вядома, рэч значна карысьнейшая і прыгажэйшая за чалавека, прынамсі, у сучаснай мадыфікацыі апошняга... Але часам у гэтым завочным двубоі магчымыя свае неспадзяванкі. Падзея на менскім трактарным не прынесла нічога, апрача законнай гордасьці і заслужаных прэміяльных. А вось тое, што адбылося ў 1972 у менскай радзільні нумар шэсьць, мела сваім наступствам амаль неверагоднае: Менск як горад-мільёньнік пачаў прэтэндаваць на ўласны мэтрапалітэн. У канцы сьнежня 1976 году ў Маскве далі дазвол на будаўніцтва, а ўжо 16 чэрвеня 1977 у раёне парку Чалюскінцаў была забітая першая свая. Першую лінію менскага мэтро плянавалі зрабіць за восем гадоў — але нягледзячы на тое, што горад адчайна супраціўляўся ўсімі сваімі сутарэньнямі, нябачнымі рэчкамі і культурнымі слаямі, справа ішла досыць гладка: Менск атрымаў падземку на год раней. І вось 26 чэрвеня 1984 пакатацца на «мятро» пад зямлю першымі, як водзіцца, спусьціліся інфэрнальныя ўладары БССР. Хто там кіраваў у той час сіламі пекла? Мікалай Мікітавіч Сьлюнькоў? Ды Іван Яўцеевіч Палякоў? Ды яшчэ, мусіць, паўсотні кіраўнікоў меншага калібру — і кожны, як стрэлка компаса на магнітны полюс, чуйна азіраецца на ўсход. Аднак заданьне выкананае на выдатна. Кампанія трапіла ў царства Аіда на плошчы Перамогі і праехала па ўсіх васьмі станцыях. Падземны Менск стомлена назіраў за ўзбуджанымі чалавечымі тварамі — як замучаны ўколамі паддосьледны асілак. «Ты цяпер ня проста горад...» Менск быў прынесены ў ахвяру мэтро — у яго сьцякла ўся памяць. Празь некалькі дзён, 30 чэрвеня ўсё стала на свае месцы — уладары вярнуліся ў свае чорныя волгі, а падземку адчынілі для паспалітага люду. Наверсе адразу зрабілася вальней — да пары; да пары вольна было і ўнізе... Цяпер менскае мэтро ў гадзіны пік ёсьць оргіяй цела і духу, звальным грахом пасажырапатоку, і ў ім сваю прыналежнасьць да чалавечага роду адчуваеш так востра-пякуча, як, мусіць, нідзе больш — нават на пляжы і ў лазьні. Я ня памятаю дакладна, калі ўпершыню праехаўся на мэтро — але засталіся два яркія ўспаміны: на ім каталіся, як на атракцыёне, тудэма-сюдэма і назад, і так раз за разам, гадзіну ці нават дзьве. А яшчэ гэтыя нейкія яркія, навюткія медзякі, па пяць капеек, ці што: іх чамусьці запомнілі і далоні, і вочы. 🚃 З будаўніцтвам мэтро кожны горад пачынае жыць у двух вымярэньнях — і тое, падземнае, робіць яго жыхароў няўлоўнымі ценямі, якія рухаюцца так павольна, як могуць дазволіць сабе толькі тыя, хто нырнуў у вечнасьць. Мэтро зрабілася патрэбай: патрэбай пакінуць сваю прызначаную для верхняга сьвету абалонку, скінуць скуру, зрабіцца земнаводным. А яшчэ мэтро ёсьць патрэбаю ў нары — або ў мэтамарфозе. Кожны раз, спускаючыся на нейкую з падземных станцый, жыхар гораду нібы на нейкі час памірае — каб уваскрэснуць на іншай лініі, каб выйсьці там, дзе «Няма ўваходу». Жэтон, які падае ў рот тэрміналу — нашая плата Харону. Кожны раз, калі едзеш у мэтро, не пакідае адчуваньне ўласнага раздваеньня — нібы там, наверсе, застаўся твой двайнік, які цяпер брыдзе, бяжыць, крочыць, рухаецца, едзе — у таксі, маршрутцы, концы, катафалку аўтобуса, у тралейбуснай гойданцы, у трамвайным трымценьні. Стоячы з табой на плятформе канцавой станцыі, пад небам у зорках, Miensk in the sky with diamonds, у чаканьні апошняга цягніка — люблю гэты горад. 📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Горад без мэтранома #мова @supermova #мэтро #гісторыя
نمایش همه...

👍 7❤‍🔥 1
Усе ж дарослыя былі спачатку дзецьмі. Праўда, мала хто з іх памятае пра гэта... 🥳 29 чэрвеня 1900 - нарадзіўся Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік і лётчык. Найбольш вядомы сваёй казкай-прыпавесьцю «Маленькі прынц» і кнігамі пра авіяцыйныя прыгоды, уключна з раманам «Начны палёт» Асноўныя творы Антуана дэ Сэнт-Экзюперы перакладзеныя на беларускую мову Нінай Мацяш і Эдзі Агняцвет. 📚 Пераклады можна знайсьці на Беларускай палічцы Папяровы варыянт Маленькага прынца ячшэ можна набыць ў Беларусі 🎧 Музычны радыёспектакль - Маленькі прынц 🎦 Мультфільм у беларускай агучцы на Кінакіпе - Маленькі прынц (2015) #мова @supermova #кантэнт
نمایش همه...

9👍 5👏 1
Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. 🥳 29 чэрвеня 1956 — нарадзілася Ніна Баршчэўская – беларуская мовазнаўца, грамадзкая і культурная дзяячка, аўтарка больш за 50 навуковых публікацый, доктарка філялягічных навук і прафэсарка. 📚 У 1975 годзе скончыла Агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім, працягвала навучаньне на Катэдры беларускае філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту (1975—1980). Тэма дыплёмнай працы — беларускія гаворкі Беласточчыны. 📻 У 1992—2018 гадох кіравала Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, якая ў гэты час выкарыстоўвала клясычны правапіс беларускай мовы. Ніна Баршчэўская вывучае беларускае мовазнаўства, пытаньні польска-беларускага моўнага памежжа й дыялектызмаў у беларускай літаратурнай мове, а таксама гісторыю беларускай мовы й мову беларускай эміграцыі. ✨ “Мы павінны памятаць пра тое, што мова – не толькі сродак зносінаў, але мова – гэта нацыянальная каштоўнасць, гэта тое, што нам засталося ў спадчыну ад продкаў, дык знішчаць родную мову – гэта значыць падрэзваць карані пад нацыяй цэлай”. «Беларуская мова не дазваляе ўніфікаваць беларусаў і расейцаў. Зьнішчаць мову – гэта значыць спрыяць асіміляцыі. Усьлед за пераходам на расейскую мову можа зьявіцца адмоўнае стаўленьне да беларускай нацыі». 📕 Чытайце Ніна Баршчэўская — Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы #мова @supermova #мовазнаўства
نمایش همه...

11👍 4
Вялікія айчынныя ня церпяць канкурэнтаў. 29 чэрвеня 1940Рэпрэсіі ў БССР: адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняе Беларусі ў Сыбір. Толькі за адзін гэты дзень было вывезена 23 тысячы чалавек © ...Нямецкі пісьменьнік і крытык Марсэль Райх-Раніцкі, паводле ягонага прызнаньня — «напалову немец, напалову паляк і на ўсе сто адсоткаў яўрэй», прыгадвае ў сваёй знакамітай кнізе «Маё жыцьцё» польскіх уцекачоў, якія ўвосень 1939 імкнуліся трапіць у Савецкі Саюз, ратуючыся ад вернай сьмерці. Чуткі пра тое, як абыходзяцца зь яўрэямі немцы, дайшлі да іх задоўга да пачатку вайны — і цяпер яўрэі ўсяляк імкнуліся апынуцца на савецкім баку, хаця ніякага сантымэнту да Саветаў ня мелі. © 29 чэрвеня 1940 году ў БССР адбылася масавая дэпартацыя спэцперасяленцаў-уцекачоў з акупаванай немцамі Польшчы. Дваццаць тры тысячы чалавек, пераважна — яўрэі, былі мусова вывезеныя ў аддаленыя раёны імпэрыі. Людзей, якія, дарма што ўцекачы, лічыліся небясьпечнымі для савецкага ладу, запіхвалі ў цягнікі, выкідвалі ў голым полі, прымушалі самім будаваць сабе жытло або сялілі ў непрыстасаваных для жыцьця будынках, выракалі на непасільную працу © Але факт: краіна рабочых і сялян, якая так голасна і гістэрычна супрацьпастаўляла сябе нацысцкай сыстэме, пасьпяхова спаборнічала з апошняй у бесчалавечнасьці. © Сярод дэпартаваных тымі чэрвеньскімі днямі былі і беларусы, каля 1700 чалавек — але для заходніх беларусаў і палякаў у Саветаў існавалі свае пляны. Той 1940 год наогул стаўся для Беларусі годам дэпартацый. У лютым былі выселеныя з Заходняй Беларусі ў Сібір і Казахстан так званыя «асаднікі», у красавіку надышла чарга «адміністратыўна высланых» © 25 тысяч высланых былі беларусы паводле нацыянальнасьці, згодна з дакладам Бэрыі Сталіну: 27 з паловай тысяч — хаця разабрацца, хто там беларус, а хто паляк, не лягчэй, чым разьвязаць гэтае пытаньне цяпер. © Свайго музэю генацыду ў Беларусі няма, дый ніколі ня будзе — вялікія айчынныя ня церпяць канкурэнтаў, дый тэма ўжо даўно неактуальная. А мусіў бы існаваць — хаця б як філіял музэю Беларускай чыгункі, той самай, па якой дзясяткі тысяч ехалі некалі на Ўсход, у невядомасьць, асуджаныя на сьмерць — праходзіць свой страшны тэст на жывучасьць. 📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — З мэтаю ачышчэньня #мова @supermova #каляндар
نمایش همه...

🤬 6😢 2
Вайсковец-асьветнік. 🥳 29 чэрвеня 1896 - нарадзіўся Уладзіслаў Казлоўскі (псэўд.Казлоўшчык) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст. Уладзіслаў Казлоўскі нарадзіўся ў вёсцы Залесьсе Саколкаўскага павету на Беласточчыне ў беларускай каталіцкай сям’і. 🔴 У 1916 годзе паступіў у каталіцкую духоўную семінарыю ў Вільні. У 1919 годзе, калі заснавалася ў Вільні Беларуская вайсковая арганізацыя, пакінуў вучобу ў духоўнай сэмінарыі, бо марыў зьвязаць жыцьцё зь беларускім войскам. У гэты ж час скончыў беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. Арганізоўваў беларускія школы на Сакольшчыне і Ігуменшчыне. 🔴 Служыў у польскім войску, але ў 1930 годзе ў рангу парудчыка звольніўся са службы. Жыў у Вільні, там арганізаваў гімнастычнае таварыства “Гайсак”, прымаў удзел у Беларускім Нацыянальным камітэце. 🔴 Выдаваў і рэдагаваў у 1930-х гадах газэту “Новы шлях”, а падчас Другой сусветнай вайны быў рэдактарам “Беларускай газэты” у Менску. Савецкія партызаны застрэлілі Уладзіслава Казлоўскага ў рэдакцыі газэты. Пахаваны ён на Кальварыйскіх могілках у Менску. Магіла застаецца невядомай. 🔴 Уладзіслаў Казлоўскі быў таленавітым літаратарам і публіцыстам. Ён пісаў вершы, публіцыстычныя артыкулы, прозу, гістарычныя і спартыўныя артыкулы. Выдаў кнігі “Фізічнае выхаванне грамадзянства” (Вільня, 1927), “Беларускія народныя песні з Сакольскага павету” (Вільня, 1930), “Путы кахання” (Вільня, 1932), “Шляхам змагання” (Вільня, 1935) і іншыя. 📝 Чытайце артыкул — Час вяртання Уладзіслава Казлоўскага Хто сяньня бяз болі Цябе спамінае, І сяньняшня, любіць Тваё палажэньне — Хай ласкі ніколі Тваей не зазнае, Хаця-бы прасіў ён калі прабачэньня. Бо гэткі аб заўтра ніколі ня дбае, І сяньня на‘т здраду мо‘ гатуе. Ён жаласьці ў сэрцы ніякай ня мае. Ня чуе як злыдзень Цябе ўсьцяж катуе. ✍️ Уладзіслаў Казлоўскі — БЕЛАРУСЬ! #мова @supermova #пісьменьнік #асьвета #вайсковец
نمایش همه...

🔥 7👍 1❤‍🔥 1 1
Унікальны помнік Беларусі, узьведзены ўрадам Польшчы. ⚡️ 28 чэрвеня 1931 - завяршылася ўрачыстае адкрыцьцё Кургана Бяссьмяротнасьці Адама Міцкевіча ў м. Навагрудку - адзінага ў Беларусі Кургана ў памяць аб чалавеку. 🔴 Штуршком для гэтага паслужыў чарговы прыезд у Навагрудак сына Адама Міцкевіча Уладзіслава 13 мая 1922 г. Было яму на той час 86 гадоў. Пад уплывам гэтага візыту ў Навагрудку было створана добраахвотнае навуковае таварыства – «Камітэт ушанавання памяці Адама Міцкевіча» (Міцкевічаўскі камітэт) пад кіраўніцтвам ваяводы Уладзіслава Рачкевіча і пад апекай прэзідэнта Польшчы Станіслава Вайцяхоўскага. 🔴 Зямлю для насыпання Кургана бралі ў асноўным з суседняй Замкавай гары. На ёй у 1924-1930-х гадах праводзіліся раскопкі рэшткаў замкавых умацаваньняў і работы па іх кансэрвацыі. Ва ўзвядзеньні Кургана ўдзельнічала моладзь, работнікі розных устаноў і арганізацый, салдаты. Прывозілі зямлю са сваіх родных мясьцін і шматлікія турысты, якія наведвалі радзіму А. Міцкевіча. Жаданьне прыняць удзел ва ўзьвядзеньні Кургана было такім вялікім, што адзначаліся і выпадкі, калі зямлю дасылалі поштай з розных рэгіёнаў, робячы на пасылцы надпіс «Навагрудак. Зямля для ўшанавання памяці Адама Міцкевіча». 🔴 Урачыстае адкрыцьцё помніка адбылося з удзелам прадстаўнікоў польскага ўрада і інтэлегенцыі. Польскі пісьменьнік Вацлаў Серашэўскі ўвёз на Курган апошнюю ганаровую каляску зямлі, і ўзведзены Курган-помнік быў перададзены пад апеку горада. Вышыня яго склала 17 м, а шырыня каля падножжа – 30 м. 📚 Чытайце на Беларускай палічцы — Пераклады твораў А. Міцкевіча на беларускую мову ▶️Глядзіце ХАДАНОВІЧа — Дык чый Адам Міцкевіч #мова @supermova #пісьменьнік #польшча
نمایش همه...

👍 7 7👏 1
«Згода» і «братэрскай любовь» абодзьвух бакоў. 🤝 28 чэрвеня 1569 году была заключана Люблінская унія, Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае злучыліся ў фэдэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую ✨10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ у лютым пакінула Люблін. Кароль асобнымі актамі далучыў да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасьцяў весьці вайну яшчэ й з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі. ✨3ь юрыдычнага боку акты аб далучэньні беларускіх і ўкраінскіх земляў да Польшчы былі незаконныя і належала лічыць, што яны ня маюць сілы. Акты аб аддзяленьні земляў не былі замацаваны пячаткай Вялікага княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. ✨Далучэньне велізарнай тэрыторыі, адарванай ад княства, павялічыла польскую дзяржаву ў некалькі разоў, але не ўмацавала яе, а значна аслабіла, бо Польшча вымушана была ўвесь час трымаць свае сілы на захопленых землях, каб не даваць разгарацца вызвалепчай барацьбе ўкраінскага і беларускага народаў, якая праяўлялася асабліва ў сярэдзіне XVII ст. ✨Гвалтоўнае і бяспраўнае далучэньне ўкраінскіх і часткі заходнебеларускіх земляў да Польшчы прынесла шмат шкоды ня толькі насельніцтву Беларусі, Украіны і Літвы, але і самой Польшчы. Прымусовае акаталічваньне і апалячваньне беларускага і ўкраінскага народаў спарадзіла нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. Насаджэньне ж рэакцыйнай дагматычнай ідэалёгіі каталіцкай царквы выклікала застой і заняпад навукі і культуры. Усё гэта шкодна адбілася на стане вытворчых сіл і эканомікі, што ў канчатковым выніку прывяло да пагібелі ўсёй фэадальнай Рэчы Паспалітай. ❗️Набіваюцца з Заходу ды й Усходу у "браты" А ад гэтага адныя толькі страты і даўгі 🔗 Чытайце артыкул гісторыка і заснавальніка аднаіменнага выдавецтва Андрэя Янушкевіча - Люблінская унія для ВКЛ: наканаванне ці невыноснасць? © Гісторыя тых падзей вучыць нас, што без унутранай сілы нельга захаваць дзяржаўнасць у прыстойным для сябе выглядзе… ▶️Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні — Люблінская унія #мова @supermova #гісторыя #вкл
نمایش همه...

🔥 6👍 2🤯 1
Унікальны помнік Беларусі, узьведзены ўрадам Польшчы. ⚡️ 28 чэрвеня 1931 - завяршылася ўрачыстае адкрыцьцё Кургана Бяссьмяротнасьці Адама Міцкевіча ў м. Навагрудку - адзінага ў Беларусі Кургана ў памяць аб чалавеку. 🔴 Штуршком для гэтага паслужыў чарговы прыезд у Навагрудак сына Адама Міцкевіча Уладзіслава 13 мая 1922 г. Было яму на той час 86 гадоў. Пад уплывам гэтага візыту ў Навагрудку было створана добраахвотнае навуковае таварыства – «Камітэт ушанавання памяці Адама Міцкевіча» (Міцкевічаўскі камітэт) пад кіраўніцтвам ваяводы Уладзіслава Рачкевіча і пад апекай прэзідэнта Польшчы Станіслава Вайцяхоўскага. 🔴 Зямлю для насыпання Кургана бралі ў асноўным з суседняй Замкавай гары. На ёй у 1924-1930-х гадах праводзіліся раскопкі рэшткаў замкавых умацаваньняў і работы па іх кансэрвацыі. Ва ўзвядзеньні Кургана ўдзельнічала моладзь, работнікі розных устаноў і арганізацый, салдаты. Прывозілі зямлю са сваіх родных мясьцін і шматлікія турысты, якія наведвалі радзіму А. Міцкевіча. Жаданьне прыняць удзел ва ўзьвядзеньні Кургана было такім вялікім, што адзначаліся і выпадкі, калі зямлю дасылалі поштай з розных рэгіёнаў, робячы на пасылцы надпіс «Навагрудак. Зямля для ўшанавання памяці Адама Міцкевіча». 🔴 Урачыстае адкрыцьцё помніка адбылося з удзелам прадстаўнікоў польскага ўрада і інтэлегенцыі. Польскі пісьменьнік Вацлаў Серашэўскі ўвёз на Курган апошнюю ганаровую каляску зямлі, і ўзведзены Курган-помнік быў перададзены пад апеку горада. Вышыня яго склала 17 м, а шырыня каля падножжа – 30 м. 📚 Чытайце на Беларускай палічцы — Пераклады твораў А. Міцкевіча на беларускую мову #мова #supermova #міцкевіч #пісьменьнік #польшча
نمایش همه...

یک طرح متفاوت انتخاب کنید

طرح فعلی شما تنها برای 5 کانال تجزیه و تحلیل را مجاز می کند. برای بیشتر، لطفا یک طرح دیگر انتخاب کنید.