cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Менскі ўрбаністычны

Канал Менскай урбаністычнай платформы https://www.mienskurban.space instagram.com/miensk_urban_platform youtube.com/MinskUrbanPlatform fb.com/mienskurban Наш бот дапаможа: знайсці адказы на пытанні звязацца з камандай Платформы @Miensk_urban_bot

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
979
مشترکین
+224 ساعت
+77 روز
-130 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Photo unavailableShow in Telegram
Ужо заўтра сустракаемся на нашым івэнце, які прысвечаны раслінам у горадзе! 🍀 🔤 Што будзем рабіць? — Слухаць цікавыя лекцыі пра гарадское азеляненне і гарадскія агародзікі. — Браць удзел у варкшопе па высадцы раслін — разам створым гарадскі агародзік. — Піць ліманад і частавацца прысмакамі на летняй тэрасе. 💡 — Знаёміцца, дзяліцца досведам і ўсмешкамі.🫰 👋 Пабачымся 7 чэрвеня, 20:00–01:00, Gedimino pr. 28, Вільнюс, тэраса на 4 паверсе. Мова івэнту: ангельская (асноўная), беларуская, руская, літоўская. Удзел бясплатны. Прыходзьце, будзем вельмі радыя нарэшце сустрэцца афлайн! ❤️ Мерапрыемства з’яўляецца часткай праграмы Culture in Exile 「BELARUS」, якая рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Інстытутам Гётэ і некалькімі беларускімі ініцыятывамі. P.S. Будзем удзячныя ўсім, хто зможа падзяліцца інфармацыяй пра івэнт! #kulturosnaktis #čulturenight
نمایش همه...
🔥 8 3👍 1
Мы з нецярпеннем чакаем вас на нашым мерапрыемстве, якое прысвечана раслінам у горадзе, і ўжо рыхтуем расаду для варкшопа па стварэнні гарадскога агародзіка! 🤗🪴 А вы гатовы да цёплага вечара, напоўненага ведамі і натхненнем? 🥹 ❔ Што вас чакае? 🌱 Тры займальныя лекцыі пра гарадское азеляненне і гарадскія агародзікі ад спецыяліст_ак з Літвы і Беларусі. 🌱 Сумесны варкшоп па высадцы раслін на тэрасе — разам створым гарадскі агарод з элементамі арт-інсталяцый! 🌱 Нэтворкінг-сесія з асабістымі гісторыямі пра расліны. Сустракаемся: 📅 7 чэрвеня | 20:00–01:00 | Gedimino pr. 28, Вільнюс 🗣 Мова івэнту: ангельская (асноўная), беларуская, руская, літоўская. Уваход вольны. Мерапрыемства з’яўляецца часткай праграмы Ночы культуры ў Вільнюсе ў блоке Culture in Exile 「BELARUS」, у якім мы ўдзельнічаем разам з Інстытутам Гётэ і рознымі беларускімі ініцыятывамі. Таму глядзіце поўную праграму і далучайцеся да іншых класных івэнтаў, прысвечаных беларускай культуры, мастацтву і сацыяльнай актыўнасці! #kulturosnaktis #čulturenight
نمایش همه...
9🤩 5
Калі Менск тоне ў травеньскіх фарбах 💚🌿
نمایش همه...
🔥 18 9😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сябры і сяброўкі! Запрашаем вас далучыцца да Ночы культуры, якая пройдзе ў Вільнюсе 7 чэрвеня. 🪴 Мы падрыхтавалі для вас: ▫️ Тры лекцыі пра гарадское азеляненне і гарадскія агароды ад спецыяліст_ак з Літвы і Беларусі. ▫️ Сумесны варкшоп па высадцы раслін на тэрасе — разам створым гарадскі агарод з элементамі арт-інсталяцый! ▫️ Нэтворкінг-сесію з асабістымі гісторыямі пра расліны. 🌱 Чаму варта прыйсці: ▫️ Даведацца пра значнасць гарадскіх агародаў і ўплыў азелянення на псіхалагічны стан гарадскіх жыхароў і жыхарак. ▫️ Пазнаёміцца з беларускім і літоўскім досведам працы з гарадской зелянінай. ▫️ Правесці летні вечар на тэрасе і атрымаць асалоду ад сяброўскай атмасферы. ✨ 📅 Калі: 7 чэрвеня (пятніца), 20:00–01:00 📍 Дзе: Вільнюс, Gedimino pr. 28 🗣 Мова івэнту: ангельская (асноўная), беларуская, руская, літоўская. Уваход вольны. Мы ўдзельнічаем у Ночы культуры разам з Інстытутам Гётэ і рознымі беларускімі ініцыятывамі. Таму глядзіце поўную праграму і далучайцеся да іншых класных івэнтаў, прысвечаных беларускай культуры, мастацтву і сацыяльнай актыўнасці! Будзем рады пабачыцца з вамі! 🌿 #kulturosnaktis #čulturenight
نمایش همه...
🔥 13 2
👋 Прывітанне, жыхары і жыхаркі бетонных джунгляў! Мы працягваем паглыбляцца ў гарадскія нетры і гаварыць пра ўрбаністычнае асяроддзе. #простапрагарады Калі мы называем нашы гарады бетоннымі джунглямі, то дарогі — гэта сапраўдныя асфальтавыя рэкі. 🛣 Зірніце сабе пад ногі падчас наступнага шпацыру, бо сёння мы трошкі пагаворым пра асфальт! Гартайце карткі. 👆
نمایش همه...
🔥 13🥰 3👍 1👏 1🤩 1
Добрая навіна! 👏 Выйшла новая беларуская настольная гульня «Дворык» ад Games for Belarus, у распрацоўцы якой мы таксама паўдзельнічалі. Каб гульня была не толькі забаўляльнай, але і адукацыйнай, мы правялі даследаванне пра тое, як з дапамогай урбан дызайн інструментаў можна рэалізоўваць свае правы ў горадзе. 🔤 Хочаце даведацца больш пра мясцовыя супольнасці, раёны горада, інклюзіўнасць і будаванне горада, дзе ўсе маюць месца, і дзе кожны асобны чалавек адчувае сябе важным? «Дворык» — ідэальны спосаб пагрузіцца ў гэты цікавы свет і стаць часткай змен да лепшага! 🎲 Даведацца пра асаблівасці гульні і механіку, а таксама зрабіць перадзамову гульні можна на сайце dvoryk.com
نمایش همه...
👍 9 4🔥 4🥰 3🤔 1
Photo unavailableShow in Telegram
🖥 Гісторыя пачалася яшчэ ў 2018 годзе, калі камунальнікі пачалі змагацца са сцежкай, якая вядзе ад шматпавярховікаў да ГЦ Green. Што толькі не было зроблена, каб прымусіць мясцовых жыхар_ак хадзіць не так, як яны хочуць: «народную сцежку» перакопвалі, засаджвалі кветкамі, а пазней і калючымі кустамі. Але не гледзячы на ўсе высілкі, людзі настойліва працягвалі там хадзіць. 👏 І вось нядаўна на месцы «народнай сцежкі» з'явілася дарожка з пліткі. Праз ціск мясцовых жыхар_ак ці па ініцыятыве прадстаўнікоў дзяржавы — застаецца загадкай. Але гэтая гісторыя не ўнікальная. У 2019 годзе аналагічны выпадак адбыўся каля станцыі метро «Пятроўшчына». Жыхары таксама пісалі петыцыю і атрымалі вось такі цікавы адказ:
«Для сохранения благоустроенного вида проспекта Дзержинского в районе станции метро "Петровщина" гражданам следует пользоваться существующими пешеходными связями.»
🔤Нагадваем: горад павінен быць зручным найперш для жыхар_ак. Ніякія адміністрацыйныя ці іншыя працэдуры не павінны замінаць гораду станавіцца лепш, асабліва калі гаворка ідзе пра такія простыя рэчы, як сцежкі. Горад — гэта прастора, якая павінна ўвесь час змяняцца ўслед за патрэбамі жыхар_ак. А вось горад, які захрасае ў мінулым і не развіваецца, хутка робіцца нязручным, раздражняльным і непрыемным. 🔤 А колькі разоў на дзень вы праходзіце па «народных сцежках» ці змушаны абыходзіць нязручную прастору? Паспрабуйце палічыць. 😉 #урбаннавіны
نمایش همه...
17👍 4🤯 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сябры і сяброўкі, сёння мы да вас з класнай навіной! ⚡️ Мы пачынаем набор на бясплатныя анлайн-кансультацыі ад вядучых еўрапейскіх эксперт_ак для вашых урбаністычных праектаў у Беларусі! 🔤 Каго шукаем? Таленавітых студэнта_к і маладых спецыяліста_к, зацікаўленых у развіцці беларускіх гарадоў. 🔤 Чым карысна? Калі вы працуеце над вучэбным ці асабістым урбаністычным праектам, то эксперт_кі гатовыя: — яго пракаментаваць; — падказаць найлепшыя рашэнні на падставе сваёй еўрапейскай практыкі; — дапамагчы знайсці шлях для яго далейшага развіцця! ✔️ Працэс удзелу: 1. Пакіньце заяўку на ўдзел: запоўніце форму і раскажыце пра свой праект; 2. Наша каманда правядзе адбор праектаў; 3. Мы знойдзем для абраных праектаў кансультант_ак з ліку дасведчаных еўрапейскіх спецыяліст_ак; 4. Эксперт_кі правядуць з вамі адну ці некалькі кансультацый у анлайн-фармаце і праз ліставанне і дапамогуць удасканаліць ваш праект. 👍 Удзел бясплатны. Дэдлайн: 20 траўня. Чакаем вашых заявак! Давайце развіваць праекты разам! Дашліце, калі ласка, гэты пост вашым знаёмым, якім можа быць цікава!
نمایش همه...
🔥 16 2
👋 З вамі рубрыка #простапрагарады. Нагадаем, што ў ёй мы распавядаем, як зрабіць гарады больш камфортнымі, інклюзіўнымі, эстэтычна прыемнымі і экалагічнымі. І паказваем вам класныя архітэктурныя рашэнні з розных куткоў свету. Сёння гаворым пра тактыльныя сады. 🌾😍 💬 Напішыце ў каментарах, ці падабаецца вам ідэя тактыльных садоў і хацелі б вы паспрабаваць зрабіць нешта такое самастойна. 🤗
نمایش همه...
13🔥 3
❔Як думаеце, колькі ўсяго можна зрабіць з самым распаўсюджаным у свеце прадуктам харчавання — рысам? 🍚 Архітэктурная студыя Carlo Ratti супольна з Italo Rota на Тыдні дызайну ў Мілане прадставіла праект «sunRICE». Яны ператваралі батанічны сад мастацкай акадэміі Brera у займальны маршрут і даследуюць шматлікія магчымасці выкарыстання рысу — ад ежы да эксперыментальнага будаўнічага матэрыялу! 🌾 📍 Галоўныя пункты маршруту — інсталяцыі, якія складаюцца з геаметрычных блокаў створаных з рысавага шалупіння, пабочнага прадукту перапрацоўкі рысу, які звычайна выкідваецца. Модульная канструкцыя здольная трансфармавацца і набываць новыя функцыі, дэманструючы патэнцыял выкарыстання адкідаў у мастацтве і дызайне. Для будавання выкарыстоўваецца геапалімер RH-GEO — экалагічна чысты матэрыял, выраблены з рысавага шалупіння з нулявым уплывам на навакольнае асяроддзе. Мэта праекта — не толькі выкарыстанне новага, экалагічна ўстойлівага матэрыялу, але і інтэграцыя будаўніцтва ў рамкі цыркулярнай эканомікі. 🔄 Сыравіна здабываецца, апрацоўваецца, выкарыстоўваецца, утылізуецца і вяртаецца ў тое ж асяроддзе, з якога яна была атрымана. Пасля сканчэння выставы канструкцыі будуць перароблены ў матэрыял для далейшага выкарыстання. 💬 Як вам здаецца, ёсць будучыня за такімі праектамі і новымі матэрыяламі?
نمایش همه...
🔥 10 2🤔 2🤮 1
آرشیو پست ها