Коміксы па-беларуску comicsby
رفتن به کانال در Telegram
636
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-37 روز
-1230 روز
آرشیو پست ها
Абсалютная Жанчына-котка #1 (2026)
У «Абсалютным Бэтмэне» сяброўка Бруса Уэйна час ад часу з'яўляецца і знікае. Мы бачым яе і як Селіну Кайл - дзяўчынку, якая ахвотней гуляе па вуліцах, чым застаецца дома, і як дзяўчыну, якая падказвае ўжо даросламу Брусу, як абдурыць мафіёзі і выманіць у яго грошы.
Потым яна ператвараецца ў Жанчыну-котку, і мы задаёмся пытаннем: адкуль у яе гэты касцюм, гэтая высокатэхналагічная зброя і шлем, падобны да шлема Чорнай Маскі?
Усе прабелы і адказы на пытанні пра мінулае Селіны Кайл мы знойдзем у міні-серыі «Абсалютная Жанчына-котка», якую піша амерыканка Чы Грэйсан (пад наглядам Скота Снайдара), а малюе французскі мастак Бенгаль.
...
Clayface: Celebrity Dirt #1 (2026)
Цяпер у нас два Глінягатвары. Адзін - зорка Галівуда, які пасля вялікай бітвы Бэтмэна з Клэйфэйсам нечакана для многіх аднавіў сваю кар'еру, і яго папулярнасць зноў пайшла ўгару. Другі ж зачынены ў шкляным кубе ў турме «Аркхэм Таўэр». Кожны з іх лічыць, што менавіта ён - сапраўдны Базіль Карла. Паводле афіцыйнай версіі ўладаў, толькі адзін з іх - Клэйфэйс, а другі - акцёр.
Прыйшоў час сапраўднаму Глінянатвару высветліць, хто ёсць хто, і вывесці ашуканца на чыстую ваду.
Комікс прыгожа намаляваны (Fran Galán) і лёгка чытаецца (Jude Ellison S. Doyle). Асабліва ўражвае афарбоўка ў неонавых танах (Patricio Delpeche).
Комікс можна лічыць працягам ваншота Batman: One Bad Day - Clayface, бо ў ім згадваюцца падзеі таго выпуску. Аднак на гэты раз гэта ўжо міні-серыя.
Комікс "Абсалютная Жанчына-котка".
https://youtu.be/m7e7hAg84_M?is=OqXx6KR87ehFQvu-
Вынікі чэрвеня на comicsby.live.
Комікс месяца - "Вату"
Пераклад - Savavožyk, Прышпільныя коміксы https://t.me/pryshpilnyacomiksy
Апавяданне месяца -
"Суседка" (18+)
Аўтар - Эмма Хіль
Топ-5: "Скот Пілігрым" (пераклад Прышпільныя коміксы https://t.me/pryshpilnyacomiksy)
"Ван піс" (пераклад Cerasmus https://t.me/cerasumgarden)
"Гун хо" (пераклад Fey @Captain_Vax)
"Eminem/Punisher"
DC Studios афіцыйна запускае анімацыйны серыял Absolute Batman! Навіну абвясцілі на фестывалі Annecy 2026, а шоуранэрам стане сам Скот Снайдар - аўтар комікса.
Якая, на ваш погляд, вокладка найбольш арыгінальная?
Дзівосныя Людзі Ікс. 2024. Выпуск 3
Дзе: comicsby.live
Гэйл Сімон, Дэвід Маркес, Мэт Уілсан.
Афармленне - Fey @Captain_Vax
22 старонкі
Схапіце Эльфа!
Калі на парозе Роўг з'яўляюцца новыя маладыя мутанты - неверагодна магутныя, смяротна небяспечныя і зусім не навучаныя кантраляваць свае здольнасці, - яна вырашае заняць месца Ксаўе і стаць для іх правадніком у жыцці.
Але ў той час, як яна спрабуе дапамагчы новаму пакаленню мутантаў, з цемры мінулага вяртаецца старая пагроза, каб знішчыць Людзей Ікс - аднаго за адным.
Выпускі: #01 - #02 - #03 - #04
Трансформеры (2023). Выпуск 12
Дзе: comicsby.live
Дэніэл Уорэн Джонсан, Хорхе Карона, Майк Спайсер.
Афармленне - Fey @Captain_Vax
24 старонкі
Фінальны бой. Оптымус Прайм супраць Шоквэйва! Але ці не прыйдзецца лідару аўтаботаў супрацьстаяць камусьці са сваіх паплечнікаў? Хто здрадзіць і зробіць усё па-свойму?
Выпускі:
1 < 2 < 3 < 4 < 5 < 6 < 7 < 8 < 9
< 10 < 11 < 12
Цікава, што ўсе тры комікса Midnight-сусвета выйдуць у адзін дзень - 7 кастрычніка. І ніякіх іншых коміксаў у гэты дзень Marvel не выпусціць. Відаць, каб падзею заўважылі нават тыя, хто не сочыць за навінамі. Цікавы маркетынгавы ход, як лічыце?
+1
«Midnight Spider-Man» — Філіп Кенэдзі Джонсан і ScieTronc
Малады чалавек становіцца ахвярай бязлітаснай карпарацыі «Оскарп», якая ў пагоні за вечным жыццём ператварае яго ў жахлівы гібрыд чалавека і павука. Калі «Оскарп» пачынае выкарыстоўваць таямніцы яго мутацыі для стварэння новых чалавека-падобных істот з жывёльнымі рысамі, ён вымушаны прыняць сваю пачварную новую сутнасць і выступіць супраць тых, хто зрабіў яго монстрам.
+1
Marvel рассакрэцілі вокладкі першы выпускаў надыходзячай падзеі Midnight.
«Midnight Fantastic Four» — Бенджамін Персі і Кев Уокер
Апантаны навуковец паглыбляецца ў таямніцы Сусвету, якія, магчыма, чалавецтву ніколі не варта было раскрываць. Яго небяспечныя даследаванні назаўсёды змяняюць яго самога і яшчэ трох людзей, скажыўшы іх целы і лёсы жудаснымі, незразумелымі спосабамі. Якія кашмарныя сакрэты хаваюць новыя вымярэнні, да якіх яны адчынілі браму? І ці зможа чалавецтва перажыць наступствы гэтага адкрыцця?
+2
Tommaso Bennato вядомы перш за ўсё як адзін з аўтараў серыі Monster Allergy - папулярнага італьянскага комікса пра хлопчыка, які можа бачыць монстраў, схаваных ад вачэй звычайных людзей. Акрамя таго, Bennato працаваў над іншымі італьянскімі праектамі і добра ведае спецыфіку еўрапейскага рынку коміксаў, які часта застаецца ў цені амерыканскіх Marvel і DC. А польскім фанам ён блізкі працай над коміксам "Cyberpunk 2077".
Anna Krztoń - адна з найбольш прыкметных аўтарак сучаснага польскага аўтарскага комікса. Найбольш вядомая яе кніга - «Weź się w garść», у якой яна вельмі адкрыта расказвае пра ўласны досвед барацьбы з дэпрэсіяй. За гэты комікс аўтарка атрымала некалькі польскіх узнагарод і шырокую вядомасць нават па-за комікснай супольнасцю. Яе працы - добры прыклад таго, што коміксы могуць быць не толькі забаўляльнымі гісторыямі пра герояў і прыгоды, але і сур'ёзным спосабам размаўляць пра рэальныя жыццёвыя праблемы.
+1
Для фаната коміксаў галоўнай зоркай сёлетняга Pyrkon, напэўна, стаў Kieron Gillen. Калі вы хоць крыху сочыце за сучаснымі англамоўнымі коміксамі, то напэўна сустракалі ягонае імя. Ён паспеў папрацаваць і са Star Wars, і з Marvel, але найбольшую любоў чытачоў яму прынеслі аўтарскія серыі The Wicked + The Divine і The Power Fantasy. Гэта якраз той выпадак, калі на фэст прыязджае не проста чалавек з вялікім спісам праектаў, а аўтар, чые коміксы ўжо некалькі гадоў актыўна абмяркоўваюць у супольнасці.
Не менш цікавы госць - харвацкі мастак Goran Sudžuka. Ягоны малюнак можна пабачыць у Y: The Last Man, Hellblazer, Wonder Woman і дзясятках іншых вядомых серый. На фэсце ён расказаў пра кухню індустрыі праз малюнак комікса.
+2
Pyrkon 2026
З 19 па 21 чэрвеня ў Познані зноў праходзіць Pyrkon - самы буйны фэст фантастыкі ў Польшчы. Калі коратка, то гэта тры дні, калі ў адным месцы збіраюцца аматары коміксаў, фантастыкі, фэнтэзі, анімэ, настолак і відэагульняў.
Праграма, як заўсёды, велізарная: больш за дзве тысячы розных падзей. Можна бегаць паміж лекцыямі, гуляць у настолкі, слухаць канцэрты, фатаграфавацца з касплэерамі і выпадкова сустрэць чалавека ў касцюме, пра існаванне якога ты нават не падазраваў.
Для аматараў коміксаў сёлета таксама ёсць на што паглядзець. На фэст прыехаў Kieron Gillen - аўтар The Wicked + The Divine, The Power Fantasy і некалькіх серый Star Wars.
З іншых вядомых гасцей можна адзначыць Giancarlo Esposito, Kevin J. Anderson і польскага астранаўта Sławosz Uznański-Wiśniewski.
Pyrkon ужо даўно вырас з невялікага канвенту ў падзею, куды з'язджаюцца людзі не толькі з усёй Польшчы, але і з іншых краін. І калі судзіць па фотаздымках і чэргах, жадаючых трапіць туды менш не становіцца.
Дзівосны Чалавек-павук (2025). Выпуск 6 (970)
Дзе: comicsby.live
Джо Келлі, Джон Раміта-мал.
Афармленне - Fey @Captain_Vax
21 старонка
Брама Пекла адчыняецца... і гэта моцны ўдар!
У жыцці Пітара Паркера бывалі і горшыя часы. Цяпер у яго ёсць стабільная праца. Чорная Котка зноў звяртае на яго ўвагу. Як Чалавек-Павук, Пітар вытрымліваў удары ад суперзлодзеяў, але з тым пеклам, якое чакае яго наперадзе, ён яшчэ ніколі не сутыкаўся...
#001 #002 #003 #004 #005
#006
