cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

МОВА ТУТ

Абаронім беларускую мову разам! [email protected]

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
884
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-27 روز
-130 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Photo unavailableShow in Telegram
100 гадоў ад нараджэньня Васіля Быкава
نمایش همه...
26🔥 11👏 3
Photo unavailableShow in Telegram
Вы можаце даслаць зварот за беларускую мову на новых электронных табло ў Горадні 🚏 Капіюем зварот (ніжэй), дапаўняем дадзенымі ў "шапцы" і дасылаем на пошту: ✉️ [email protected] ✉️ [email protected] ✉️ [email protected] ❗️Калі вам некамфортна дзяліцца асабістымі дадзенымі, вы можаце даслаць ліст без "шапкі". ⬇️⬇️⬇️ У Гродна на прыпынках грамадскага транспарту плануецца ўстанавіць каля 50 электронных табло з раскладам руху. ПРАПАНУЮ: 1. Трансляваць інфармацыю на дадзеных табло на беларускай мове; або 2. Забяспечыць магчымасць, каб інфармацыя па чарзе транслявалася на беларускай і рускай мове.
نمایش همه...
14👍 6
Photo unavailableShow in Telegram
Выдавецтва "Тэхналогія" просіць аб падтрымцы 🫶 Выдавецтва "Тэхналогія" спадзяецца на падтрымку чытачоў: каб друкаваць новыя кнігі, трэба прадаць старыя. Сярод выдадзеных "Тэхналогіяй" кніг — "Чараўнік краіны Оз" Фрэнка Баўма, скандынаўскія "Эды", "Як гавораць беларусы" Вадзіма Шклярыка, "Скарына дзеткам" Марыі Каралёвай і Таццяны Сапегі і яшчэ шмат цудоўных выданняў! "Мы вельмі хочам як мага хутчэй парадаваць вас новымі выданнямі. У нас шмат падрыхтаваных рукапісаў і ілюстрацый! Але, на жаль, каб цяпер надрукаваць нешта новае, мы мусім прасіць вашае дапамогі: набудзьце нашую кнігу! Пачытайце самі, прапануйце дзіцяці, падарыце блізкім ці сябрам. А мы абяцаем з восені радаваць вас новымі кнігамі і кніжачкамі", — напісана ў сацсетках выдавецтва. Купіць кнігі 📚
نمایش همه...
👍 19👌 9
Photo unavailableShow in Telegram
За апошнія паўгады з дапамогай зваротаў атрымалася дадаць беларускую мову на: - больш за 15000 аб’ектаў вулічнай інфраструктуры (вулічныя ўказальнікі, паркаматы, стэнды з сацыяльнай рэкламай і інш) - больш за 200 відаў беларускіх тавараў. Таму хочам нагадаць, што мы зрабілі бот @sluchakbot і там ёсць усё, каб вы маглі даслаць эфектыўны зварот ✈️ Ён бяспечны, як і ўсе нашыя акаўнты. Але некаторым персанажам не падабаюцца любыя боты ў тэлеграм, таму раім карыстацца ім з партызанскім тэлеграмам, або з акаўнта, з якога вы выходзіце. Або пачакаць, хутка з’явіцца сайт з усёй патрэбнай інфармацыяй ☀️ А тут можна падтрымаць нашую працу са зваротамі: https://www.patreon.com/belmova
نمایش همه...
🔥 15👍 10 2🆒 1
Photo unavailableShow in Telegram
Беларускую мову ва Ўкраіне ўключылі ў «пералік моваў нацыянальных меншасьцяў, якім пагражае зьнікненьне» Кабінэт Міністраў Украіны зацьвердзіў пералік моваў нацыянальных меншасьцяў (супольнасьцяў) і карэнных народаў Украіны, якім пагражае зьнікненьне, — у пералік трапіла і беларуская мова. Для захаваньня і разьвіцьця гэтых моваў будзе надавацца дзяржаўная падтрымка. Акрамя беларускай мовы, у сьпіс уключаныя ідыш, рама́ні (цыганская) і гагавуская мовы, мовы карэнных народаў Украіны — крымскататарская, караімская, крымчацкая, а таксама ўрумская і румейская мовы грэкаў Прыазоўя.
نمایش همه...
👍 41🤯 5 4
Photo unavailableShow in Telegram
Юрыдычна дзяржаўнасьць беларускай мовы была замацаваная ў Статуце ВКЛ 1566 г. з абавязковым ужываньнем яе ў справаводзтве. Да гэтага часу беларуская выкарыстоўвалася паўсюдна без спэцыяльных прававых актаў. Юрыдычнае замацаваньне яе дзяржаўнасьці ў Статуце адбылося з прычыны пагрозы з боку польскай мовы. Перадумовай заняпаду беларускай мовы як дзяржаўнай стаў паступовы пераход на польскую мову вышэйшых колаў беларускага грамадзтва.
نمایش همه...
19🔥 4
Photo unavailableShow in Telegram
Зараз я ў Вільні і таму на свае вочы не магу бачыць плён ад сваіх зваротаў за беларускую мову. Як я даведваюся пра добры вынік? У тым ліку з каналаў і сацсетак беларусафобаў, якіх пачынае бамбіць, калі недзе беларуская мова адваёўвае сваё законнае права. 12 красавіка напісаў зварот за тое, каб у грамадскім транспарце інфармацыйныя шыльды і налепкі былі па-беларуску. А сёння прачытаў, што мая прапанова была пачутая 🙂 Пішыце звароты! ▫️▫️▫️ з fb Ігар Случак
نمایش همه...
🔥 26 10🆒 4👏 2
Photo unavailableShow in Telegram
Зразумела, што мова - падмурак нацыянальнай духоўнай культуры і адзін з галоўных элементаў свядомасці народа. Нельга стварыць культуру ў адрыве ад этнасу - піша міністэрства культуры. Ці кіруецца міністэрства сваімі ж словамі❓
نمایش همه...
😁 14🤡 7 1
Photo unavailableShow in Telegram
У ЕГУ новая праграма! 🔥 У фокусе праграмы “Гісторыя” знаходзіцца Усходняя і Цэнтральная Еўропа, Балтыйскі рэгіён. Вас чакае: 🔺 4 гады (8 семестраў) навучання 🔺 Даследчы вопыт 🔺 Еўрапейскі дыплом (акадэмічная ступень — бакалаўр гісторыі) Пачатак навучання ў кастрычнікў 2024. Ужо можна падаць заяўку. Візавая падтрымка прадугледжаная🤍 Усе падрабязнасці ⬇️ https://hist.ehu.lt/
نمایش همه...
🔥 14👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
А вы ведалі, што Гугл не дазваляе ствараць рэкламу па-беларуску? На жаль, гэта так. І гэтую сітуацыю варта выправіць. Падпішыце петыцыю, складзеную беларусамі да карпарацыі Гугл: https://www.change.org/p/google-add-belarusian-language-to-google-ads Петыцыя заклікае да вырашэньня асноўных двух праблем, зь якімі сутыкаюцца беларускамоўныя карыстальнікі: 1) Google Ads не дазваляе рэкламаваць бізнес на беларускай мове. Больш за тое, нават не дазваляе выкарыстоўваць у рэкламе гіперспасылкі на беларускамоўныя сайты; 2) Вельмі цяжка ці немагчыма прайсьці мадэрацыю ў сэрвісе платнай рэкламы Google Ads для відэа на YouTube з беларускамоўным запісам. На дадзены момант петыцыю падпісала 33,695 чалавек.
نمایش همه...
🔥 30🤬 4😢 4
یک طرح متفاوت انتخاب کنید

طرح فعلی شما تنها برای 5 کانال تجزیه و تحلیل را مجاز می کند. برای بیشتر، لطفا یک طرح دیگر انتخاب کنید.