fa
Feedback
ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

رفتن به کانال در Telegram

Мэты дабрачыннага фонду: 🔹дапамога беларусам у дасягненьні перамогі над расеяй; 🔹стварэньне ўмоў для дэакупацыі Беларусі і аднаўленьня сувэрэнітэту народу Беларусі; 🔹абарона правоў беларусаў ва Украіне 📞 +380683256144 📧 belaruscentr@gmail.com

نمایش بیشتر
1 056
مشترکین
+224 ساعت
-27 روز
+230 روز
آرشیو پست ها
❗️У цягніку, па якім сёння ўдарыў расійскі «Шахед» каля польскай мяжы, знаходзіліся Барыс Джонсан, дарадца Мерца Гюнтэр Заўтэ
❗️У цягніку, па якім сёння ўдарыў расійскі «Шахед» каля польскай мяжы, знаходзіліся Барыс Джонсан, дарадца Мерца Гюнтэр Заўтэр, еўрапейскія дарадцы па пытаннях нацыянальнай бяспекі, дэпутаты Бундэстага, дыпламаты і навукоўцы, — СМІ.

❗️Львівщина та Івано-Франківщина, перебувайте сьогодні подалі від обʼєктів залізниці, АЗС та великих поштових терміналів! Особлива увага для Стрия, Львова та Франика. 🧐 Львівич | Підписатися

Кіраўнік БФ «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч атрымаў ад Беларускага добраахвотніцкага корпуса вайсковы коін «За заўзятасц
+3
Кіраўнік БФ «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч атрымаў ад Беларускага добраахвотніцкага корпуса вайсковы коін «За заўзятасць і падтрымку», выкананы з тытану ВТ-1-0. Шчыра дзякуем Беларускаму добраахвотніцкаму корпусу за давер, падтрымку і высокую ацэнку нашай працы. Для нас вялікі гонар падтрымліваць беларускіх добраахвотнікаў, якія сёння са зброяй у руках абараняюць Украіну і змагаюцца за свабоду. Беларускія добраахвотнікі — сапраўдная гордасць беларускай нацыі. І мы ганарымся магчымасцю быць побач з імі і дапамагаць у гэтай барацьбе. Дзякуй за давер! Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Працягваем працу па вырашэнні праблемы прававога статусу беларускага добраахвотніка з пазыўным Адам, які чатыры гады абараняў
Працягваем працу па вырашэнні праблемы прававога статусу беларускага добраахвотніка з пазыўным Адам, які чатыры гады абараняў Украіну ў шэрагах ЗСУ. Яго пашпарт быў знішчаны ў 2022 годзе, калі расійская ракета трапіла ў дом у Ірпені. Сёння ветэран, які ваяваў за Украіну, сутыкнуўся з праблемай легалізацыі праз немагчымасць атрымаць новы беларускі пашпарт. Сустрэліся з кіраўніком Рады ветэранаў пры Міністэрстве ў справах ветэранаў Украіны. Абмеркавалі сітуацыю Адама, магчымыя шляхі яе вырашэння і атрымалі падтрымку ветэранскай супольнасці. Перакананы: Украіна павінна знайсці справядлівае рашэнне для тых, хто ў самыя цяжкія часы стаў на яе абарону. Гэта не толькі гісторыя Адама — гэта пытанне справядлівасці і павагі да ўсіх замежных добраахвотнікаў, якія абаранялі Украіну ад расійскай агрэсіі.

Апошнім часам нам часта задаюць пытанне адносна нашага ўдзелу ў Форуме Астрожскіх. Адказ просты: мы не прымаем удзелу ў гэтым мерапрыемстве. Калі не памыляемся, сёлета форум праходзіць ужо пяты раз. За гэты час мы так і не сталі партнёрамі арганізатараў, ды і станоўчага досведу супрацы паміж намі не склалася. Наколькі мы разумеем, гэта пляцоўка найперш для экспертаў, даследчыкаў і аналітыкаў. Мы да гэтага кола не належым. Мы не пішам даследаванняў пра беларусаў ва Украіне — мы жывём тут, працуем тут і штодня сутыкаемся з праблемамі беларускай супольнасці. Таму меркаванні беларускіх экспертаў з еўрапейскіх краін адносна падзей ва Украіне і становішча беларусаў ва Украіне мы, безумоўна, прачытаем у інтэрнэце, калі яны вырашаць падзяліцца сваёй каштоўнай экспертызай. А мы і далей будзем займацца тым, чым займаемся ўжо шмат гадоў: дапамагаць беларусам ва Украіне, абараняць іх правы, падтрымліваць беларускую культуру, мову і нашу супольнасць. Бо паміж даследаваннем праблемы і яе штодзённым вырашэннем ёсць істотная розніца.

Шчыра дзякую Роману Шостаку за запрашэнне да сябе на інтэрв’ю на «Першы Заходні». Падчас размовы мы пагаварылі пра гістарычна
+1
Шчыра дзякую Роману Шостаку за запрашэнне да сябе на інтэрв’ю на «Першы Заходні». Падчас размовы мы пагаварылі пра гістарычнае значэнне Бітвы пад Воршай, чаму для беларусаў яна стала Днём беларускай вайсковай славы і як мы адзначаем гэтую дату ў Львове. Таксама закранулі важную тэму прававога статусу беларусаў ва Украіне, праблемы, з якімі сутыкаюцца нашы суайчыннікі, і неабходныя заканадаўчыя змены для іх вырашэння. Дзякуй за запрашэнне і магчымасць гаварыць пра гісторыю, сучаснасць і будучыню беларусаў ва Украіне. Працуем далей!

Учора ў Нацыянальным універсітэце «Львоўская політэхніка» адбыўся круглы стол, прысвечаны 512-й гадавіне Бітвы пад Воршай і м
+1
Учора ў Нацыянальным універсітэце «Львоўская політэхніка» адбыўся круглы стол, прысвечаны 512-й гадавіне Бітвы пад Воршай і міжнароднаму праекту «З Украінай у сэрцы». Асобна хочам падзякаваць Kęstutis Vilkauskas — дэпутату Сейма Літоўскай Рэспублікі, старшыні Камітэта па культуры — за ўдзел анлайн і вітальнае слова. Для нас асабліва важна, што спадар Кястуціс зразумеў і падтрымаў значэнне нашага праекта. «З Украінай у сэрцы» — праект дзеля захавання памяці пра беларускіх, польскіх і літоўскіх герояў, якія аддалі ва Украіне свае жыцці за нашу агульную свабоду. Гэта праект пра людзей, якія, незалежна ад грамадзянства, сталі плячом да пляча з Украінай у барацьбе супраць расійскага імперыялізму. Важна, каб памяць пра іх захоўвалася не толькі ва Украіне, але і ў краінах, адкуль яны родам. Менавіта таму ўдзел дэпутата Сейма Літвы мае асаблівае значэнне. Памятаем тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу агульную свабоду. Vardan Tos!

Сёння два гады Дому Вольнай Беларусі ў Львове! За гэты час тут паспелі сабраць музей памяці беларускіх добраахвотнікаў, аднавіць курсы беларускай мовы, правесці дзясяткі сустрэчаў. Віншуем Аляксея Францкевіча, які стаяў ля стварэння Дома, і ўсю каманду, якая ўжо два гады напаўняе яго жыццём. Жадаем вам сіл і яшчэ шмат добрых нагод збірацца разам. Абдымаем з Кіева! 🤍❤️🤍

📌 Беларускія актывісты ў Львове правялі 8 верасня акцыі, прысвечаныя Дню беларускай вайсковай славы. 🎤 Як праходзіла святка
📌 Беларускія актывісты ў Львове правялі 8 верасня акцыі, прысвечаныя Дню беларускай вайсковай славы. 🎤 Як праходзіла святкаванне, распавёў кіраўнік дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» Аляксей Францкевіч. https://racyja.com/by/sumezza/u-lvove-adznacyli-dzen-belaruskaj-vajskovaj-slavy/

Выказваем шчырую падзяку Архіепіскапу Святаславу (Логіну), Першаіерарху Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, за візі
+2
Выказваем шчырую падзяку Архіепіскапу Святаславу (Логіну), Першаіерарху Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, за візіт у Львоў і ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 512-й гадавіны Аршанскай бітвы і другой гадавіны дзейнасці Дома Вольнай Беларусі ў Львове. Асобна дзякуем Уладыку Святаславу за малітву на беларускай мове, якую ён узнёс у гэтыя памятныя дні. Для нас гэта быў вельмі важны і сімвалічны момант — пачуць беларускую мову ў малітве за Беларусь, Украіну і ўсіх, хто змагаўся і працягвае змагацца за свабоду. Дзякуем за Вашу прысутнасць, падтрымку і салідарнасць з беларусамі ў гэты важны для нас дзень. Дзякуй, Уладыка Святаслаў!

Учора ў Львове, падчас мерапрыемстваў да 512-й гадавіны Аршанскай бітвы, кіраўнік БФ «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч быў
+3
Учора ў Львове, падчас мерапрыемстваў да 512-й гадавіны Аршанскай бітвы, кіраўнік БФ «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч быў узнагароджаны польскім «Хрестам Гіднасці». Асабліва ганарова атрымаць узнагароду з рук Адама Сломкі — каменданта Польскага легіёну і змагара за свабоду народаў Усходняй Еўропы. У гэты ж дзень мы падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, які адкрывае шлях да новых сумесных праектаў беларусаў, украінцаў і палякаў. Гісторыя нас аб’ядноўвае. Свабода — таксама. А справы робяць наша партнёрства моцным. Дзякуй польскім партнёрам за давер і падтрымку! Разам — мацней!

پیام ویدیو01:00

Сардэчна дзякуем Дзяржаўнай службе Украіны па этнапалітыцы і свабодзе сумлення (ДЭСС) і Грамадскаму саюзу «Рада нацыянальных
+1
Сардэчна дзякуем Дзяржаўнай службе Украіны па этнапалітыцы і свабодзе сумлення (ДЭСС) і Грамадскаму саюзу «Рада нацыянальных супольнасцяў Украіны 2025» за цёплыя віншаванні з нагоды 512-й гадавіны перамогі пад Оршай і другой гадавіны дзейнасці Дома Вольнай Беларусі ў Львове. Для нас вельмі важная такая падтрымка і высокая ацэнка дзейнасці беларускай супольнасці ва Украіне. Асабліва каштоўна, што разам з украінскім народам і прадстаўнікамі іншых нацыянальных супольнасцяў мы захоўваем памяць пра нашу агульную гісторыю, адстойваем свабоду і будуем будучыню на прынцыпах узаемнай павагі і салідарнасці. Бітва пад Оршай застаецца сімвалам мужнасці, еднасці і супольнай барацьбы супраць імперскай агрэсіі. А Дом Вольнай Беларусі ўжо два гады з’яўляецца прасторай, якая аб’ядноўвае беларусаў ва Украіне, дапамагае захоўваць нашу культуру, мову і нацыянальную ідэнтычнасць. Дзякуем усім сябрам, партнёрам і аднадумцам, якія былі і застаюцца разам з намі. Жыве Беларусь! Слава Украіне!

У Львове прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 512-й гадавіне Бітвы пад Оршай — адной з найслаўнейшых перамог у гісторыі Вялікаг
+4
У Львове прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 512-й гадавіне Бітвы пад Оршай — адной з найслаўнейшых перамог у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. 512 гадоў таму, 8 верасня 1514 года, пад Оршай войскі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага разграмілі значна больш шматлікае войска Маскоўскага княства. Гэта не проста старонка гісторыі. Гэта традыцыя мужнасці, барацьбы і абароны сваёй зямлі, якая працягваецца і сёння. Беларусы і сёння працягваюць слаўныя традыцыі гетмана Астрожскага і сваіх продкаў, змагаючыся ў складзе Збройных Сіл Украіны супраць расійскіх акупантаў. Памяць пра нашых продкаў — гэта не толькі словы. Гэта адказнасць за сённяшні дзень і будучыню. Слава героям! Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Сёння мы разам адзначылі другую гадавіну дзейнасці Дома Вольнай Беларусі ў Львове. Шчыра дзякуем кожнаму, хто прыйшоў падзялі
Сёння мы разам адзначылі другую гадавіну дзейнасці Дома Вольнай Беларусі ў Львове. Шчыра дзякуем кожнаму, хто прыйшоў падзяліць з намі гэты дзень. Для нас вельмі важна бачыць, што Дом Вольнай Беларусі застаецца месцам сустрэчы, салідарнасці і сяброўства. Асабліва прыемна, што разам з беларусамі сёння былі нашы ўкраінскія сябры і партнёры. Таксама вельмі сімвалічна, што ў гэты дзень нас падтрымалі госці з Польшчы, Літвы і нават Злучаных Штатаў Амерыкі. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што падтрымка Беларусі і беларусаў не ведае межаў, а нашая супольнасць аб’ядноўвае людзей розных краін вакол агульных каштоўнасцяў — свабоды, годнасці і ўзаемнай падтрымкі. Дзякуй усім, хто быў сёння з намі. Разам мы працягваем будаваць прастору вольнай Беларусі ва Украіне. У адзінстве наша сіла!

ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ да 512-й гадавіны бітвы пад Воршай 8 верасня 1514 года адбылася адна з найвялікшых перамог у гісторыі Вял
ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ да 512-й гадавіны бітвы пад Воршай 8 верасня 1514 года адбылася адна з найвялікшых перамог у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага — бітва пад Воршай, у якой войска ВКЛ на чале з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім разбіла маскоўскае войска. ⚔️ Аршанская перамога — гэта частка нашай гісторыі, нашай памяці і нашай нацыянальнай годнасці. У 512-ю гадавіну гэтай знакавай падзеі Беларуская супольнасць Украіны праводзіць шэраг памятных і культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў.