cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Urban Hrodna - городская среда Гродно

Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды Зваротная сувязь: @Urban_to_you

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
995
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+77 روز
+7730 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

У цэнтры Варшавы паставілі шафу з грыбамі 🤯 Навошта? На пл. Pięciu Rogów у Варшаве з'явілася інсталяцыя ROZKOSZT. Яна выканана з жывымі грыбамі-вёшанкамі і мусіць прыцягнуць увагу да экалагічных коштаў жыцця ў горадзе. Ідэя інсталяцыі:
Выдаткі - гэта не толькі грошы, але і выдаткаваны час, здароўе ці стрэс ад перанаселенасці. Гарадскія цеплавыя выспы, светлавое забруджванне і скарачэнне біяразнастайнасці - таксама выдаткі. Выдаткі за нашы дзеянні нясуць не толькі людзі, але і фауна, флора і грыбы.
Мэта - паказаць, што людзі не адзіныя карыстальнікі гарадской прасторы і што экалагічныя кошты павінны ўлічвацца. Інсталяцыя зроблена з крамных паліц, перапрацаванай драўніны і грыбоў вёшанак. На ёй таксама размешчана інфармацыя пра значэнне грыбоў і інструкцыя, як іх гадаваць самастойна. Грыбы выкарысталі для падкрэслення іх ролі ў экалагічнай раўнавазе: ▫️сродак фільтрацыі паветра, ▫️угнаенне і сродак ачышчэння глебы ад таксінаў, ▫️удзельнічаюць у поўным раскладанні некаторых відаў пластыку, ▫️крыніца ежы, ▫️матэрыял для альтэрнатывы штучнай скуры, выкарыстоўвае, напрыклад, Adidas, ▫️матэрыял для экалагічнага будаўніцтва: з грыбоў робяць міцэліевыя цагліны, міцэліевы «пенаполістырол», які выкарыстоўваецца для гука- і цеплаізаляцыі, міцэліевы цэмент, створаны ў працэсе біямінералізацыі💪 Інсталяцыя будзе змяняцца на працягу часу, адлюстроўваючы рост і развіццё грыбоў, нагадваючы жыхарам і гасцям пра важнасць беражлівых адносін да экасістэмы горада. Аўтары - студэнты факультэта архітэктуры Варшаўскай палітэхнікі ў рамках праекта KOSZTY CENTRUM. #ідэі_для_горада
نمایش همه...
❤‍🔥 6
Photo unavailableShow in Telegram
Адміністрацыйна-гаспадарчы будынак па вул. Завадская, 13 адрэканструююць, а ў межах рэканструкцыі яго павялічаць і прыбудуюць новую частку. Там будзе гасцініца з міні-кацельняй - плануюць грамадскія абмеркаванні. ▪️Зараз будынак 2-павярховы. Пасля рэканструкцыі ён стане 2-3-павярховы. ▪️Будаўнічы аб'ём вырасце амаль удвая: з 3804,0 да 7494,4 куб.м. ▪️Плошча забудовы вырасце з 631,0 да 1027,5 кв.м. ▪️Агульная плошча будынка вырасце з 861,0 да 1787,0 кв.м. ❗️Будынак размешчаны на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна». 🗓 Абмеркаванні АУНА і сход па ім мусяць прайсці да канца ліпеня. У ліпені-жніўні перадпраектую дакументацыю перададуць на дзяржаўную экспертызу. Рашэнне па планаванай дзейнасці прымуць у жніўні. На сайце гравыканкама папярэдняя абвестка пра грамадскія абмеркаванні справаздачы аб АУНА рэканструкцыі будынка па вул. Заводскай, 13 з'явілася літаральна днямі, дата публікацыі стаіць 26 чэрвеня.
نمایش همه...
6🤔 1🤮 1
У Гродне запрацавалі 12 "суперхуткіх" зарадных станцый для электрамабіляў💪 6 станцый усталявалі на Фолюшы каля канцавой тралейбусаў, яшчэ 6 - на вул. Урублеўскага каля крамы "Дабраном". ⚡️Кожная станцыя - па 350 kW (магутнасць звычайных - 50 Kw). Такая ж у Беларусі ёсць толькі адна - у Мінску. Пакуль каля новых станцый няма іншай інфраструктуры. 💰Кошт зарадкі на новай станцыі стандартны - 0,56 руб.
نمایش همه...
8👍 1🐳 1
Што з будоўляй Гродзенскіх мікрараёнаў? 🏗 У эфіры "Гродна Плюс" пра горадабудаўніцтва расказаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель: ❗️У 2025 годзе пачнецца будоўля новага мікрараёна ў Панямуні❗️ ▪️Будзе працягвацца будаўніцтва Грандзіч, сёлета там здадуць дзіцячы садок. ▪️У Грандзічах і на Фолюшы адкрыюць амбулаторыі. ❗️Пачаліся працы для забудовы мікрараёна Вясенні. ❗️Падводзіцца камунікацыя для будаўніцтва жылля каля Альшанкі, на пляцоўцы былой птушкафабрыкі і прылеглай да яе тэрыторыі. Працягнуць дарогу ад кальца Гібуліч да Альшанкі. ▪️Працягваецца забудова прыватнымі дамамі Баранавіч, там будуюць грунтавыя дарогі. ▪️Кропкава інвестары працягваюць будаўніцтва жылога фонду ў горадзе.
نمایش همه...
👍 2
Планы па рэканструкцыі Дома афіцэраў ▪️Частку з канферэнц-залай 1970-х гг. пабудовы разбіраюць уручную з прычыны яе небяспечнасці. Так было ва ўмовах продажу. Тэрмін на разбор - 3 месяцы. ▪️Будынак адновяць у адпаведнасці з праектам 1929-1933 гг., з улікам гістарычных дадзеных і архіўных дакументаў. ▪️У гістарычнай частцы патрэбна замена даху, аднаўленне закладзеных аконных праёмаў, працы з падлогамі, сходамі. ▪️З тарца будзе свая стаянка і зялёная зона. ▪️Пасля аднаўлення памяшканні будуць прывабнымі для буйных банкаўскіх арганізацый, бізнесу і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, лічыць новы ўласнік. ☝️У пачатку 1920-х гг. гэты ўчастак як раз належаў польскаму банку. Магчыма адкрыццё кавярні. ▪️Запуск абноўленага Дома афіцэраў плануецца да 18 траўня 2027 г. Дом афіцэраў на Ажэшкі, 30 выкупіла група кампаній «Полесьежилстрой» у красавіку 2023 г. Гэта ўсё ж іншая юрасоба, чым ААТ «Полесьежилстрой», якое амаль цалкам знесла казарму ХІХ ст. на Шчорса. 💰Кошт на аўкцыёне ўзляцеў з 1 базавай да 239 тыс. руб. Рамонтныя працы могуць каштаваць да 7-8 млн руб. Крыніца: grodno.in
نمایش همه...
👍 8🤔 1
У Варшаве штогод ладзяць фестываль пра гарадскую драўляную забудову 🏘 Ён называецца Świdermajer - па назве архітэктурнага стылю, які ўзнік у Польшчы і у якім будавалі драўляныя вілы для сярэдняга класа ў кан. ХІХ - пач. ХХ ст. Яму належаць драўляныя будынкі з багатай разьбой, якія былі асабліва папулярныя ў ваколіцах Варшавы. На рамонт такіх будынкаў зараз вылучаюць грошы з бюджэту горада. У межах фестывалю ладзяць: ▫️прэзентацыі і лекцыі, прысвечаныя гісторыі і асаблівасцям стылю Świdermajer; ▫️экскурсіі па раёнах з захаванымі будынкамі ў гэтым стылі, калі ўдзельнікі могуць зайсці на тэрыторыю вілаў (будынкі зараз жылыя), каб бліжэй пазнаёміцца з архітэктурай, унутранымі дворыкамі і нават інтэр’ерам. Жыхары распавядаюць пра свае дамы; ▫️майстар-класы па драўлянай разьбе і рэстаўрацыі гістарычных будынкаў; ▫️канцэрты, тэатральныя пастаноўкі і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя той эпосе. Вось бы нам такі фестываль, прысвечаны Настаўніцкай калоніі і Новаму свету🫶 І адпаведнае стаўленне да захаваных яшчэ будынкаў #ідэі_для_горада 📸 прыклады Świdermajer - commons.wikimedia.org
نمایش همه...
👍 9 3❤‍🔥 2
Вялікі ўчастак каля Кургана Славы выставілі на аўкцыён - пад будаўніцтва адміністрацыйных, гандлёвых, фінансавых аб'ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання ці медыцыны Участак размешчаны паміж Курганам Славы і «Мацерыком» на пр. Касманаўтаў. ▪️Плошча - 2,7 га, ▪️пачатковы кошт - 211 749 руб., ▪️тэрмін арэнды зямлі - 25 гадоў. ❗️Там нельга будаваць нічога вышэй за 12 м. Пакупніку трэба будзе распрацаваць і зацвердзіць у Мінкульце праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці "Курган Славы", а пасля будаваць з улікам гэтага ж дакумента. Сярод умоў - максімальна захаваць буйнамерныя дрэвы🌳 🧐Гэты ўчастак прадавалі яшчэ год таму, толькі ўдвая даражэй і на ўдвая большы тэрмін арэнды. А яшчэ годам раней там намагаліся прадаць участак істотна меншы - плошчай 1 га.
نمایش همه...
5👀 4👍 1
Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" хоча выдаліць 37 аб'ектаў расліннага свету - звычайна пад гэтым разумеюць дрэвы і кусты 👀 Прычынай называюць іх неналежны стан. Але перад тым, як іх знішчыць, 25 чэрвеня ў 10.00 правядуць грамадскі сход, каб гэта абмеркаваць. Месца - вул. Арджанікідзэ, 18 Адказныя за правядзенне сходу: ▫️інжынер аддзела па тэхнаглядзе за бягучым рамонтам і утрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання АУПП "Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка" Дырында А.М., тэл. 39-32-92, ▫️інжынер па ахове навакольнага асяроддзя ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" Пасюк Таццяна Аляксандраўна, тэл. 79-15-51.
نمایش همه...
🤬 10
Рэканструкцыю моста на Рыбацкай цалкам завяршылі. Яго закрылі яшчэ ў пачатку 2022 г. Адначасова "добраўпарадкавалі" частку рэчышча Гараднічанкі каля моста🫣 Мост на Фамічова каля школы №3 і Румлёўскага парку пачнуць рэканструяваць з 24 чэрвеня. Яго плануюць цалкам разабраць і збудаваць новы мост. Працы збіраюцца скончыць да 20 студзеня 2025 г.
نمایش همه...
🤯 10🤮 4👍 1
Небяспечны паварот на веласцежцы каля Усходняга моста абазначылі і паставілі слупкі У гэтым месцы веласцежка ідзе пад ухіл, так што можна разагнацца, а далей - рэзкі паварот, на якім з аднаго боку бетонныя апоры, з другога - востры край адбойніка праезнай часткі. У гэтым месцы ўжо былі здарэнні, людзі траўмаваліся і раніліся 😱
نمایش همه...
👀 5👍 4🤮 2👎 1
یک طرح متفاوت انتخاب کنید

طرح فعلی شما تنها برای 5 کانال تجزیه و تحلیل را مجاز می کند. برای بیشتر، لطفا یک طرح دیگر انتخاب کنید.