Беларусы Санкт-Петербурга
رفتن به کانال در Telegram
Белорусский Петербург. #spbbelarus Для связи по всем вопросам: @spbbel_bot
نمایش بیشتر495
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
اطلاعاتی وجود ندارد30 روز
آرشیو پست ها
Роўна тры гады таму, мы, Беларусы Санкт-Пецярбурга, прыйшлі да консульства Рэспублікі Беларусь, каб скарыстацца сваім канстытуцыйным правам і прагаласаваць на выбарах прэзідэнта. Зрабіць нам гэта не далі, скраўшы нашыя галасы. Ужо тры гады, мы не здаемся, змагаемся за сваё, падтрымліваем палітвязняў і адзін аднаго. Таму што верым і ведаем, што прус не вечны, а Беларусь Жыла, Жыве і будзе Жыць Вечна!
Беларусы Піцера сабраліся ў Варшаве, каб перадаць Прывітанне і прамені падтрымкі сваім землякам у Санкт-Пецярбургу. Юра з Дай Дарогу планаваў прыехаць у жніўні 2021 у Піцер, але кліп Баю Бай нелегітымны прызнаў "экстрэмісцкім". Усім, хто не здаў да гэтага часу білеты, асаблівае прывітанне ад Юры.
Землякі, як вы ведаеце 29 ліпеня будзе праходзіць Марафон Салідарнасці з Беларускімі Палітвязнямі "Нам не ўсё адно"!
З 21.10 да 21.30 па Маскоўскім часе будзе выступаць Салігорска-Піцерскi гурт “Belarusian Truestory”.
Далучайцеся, таму што нам не ўсё роўна!🤍❤️🤍
Беларусы Санкт-Пецярбурга сустрэліся, каб павіншаваць палітвязняў, якія нарадзіліся ў ліпені. Рэжым таракана, які скраў нашыя галасы на выбарах у 2020 годзе траціць каласальныя рэсурсы на тое, каб беларускае грамадства "забылася" пра тых, хто не смог маўчаць і прайсці міма, не змог закрыць вочы на відавочныя парушэнні канстытуцыйнага права. Гэтыя людзі вартыя, каб мы пра іх памяталі і падтрымлівалі!
СВАБОДУ ПАЛlТВЯЗНЯМ ⚪️🔴⚪️
Дарагая наша Яна! Беларусы Санкт-Пецярбургу віншуюць цябе з тваім Днём, З Днём Твайго Нараджэння! Ад усёй душы жадаем табе заставацца такой жа ўсмешлівай, смелай і жыццярадаснай Беларусачкай.
Адчуваць сябе шчаслівым чалавекам, значыць, мець магчымасць кахаць, цешыць сябе і навакольных, марыць, верыць у лепшае! Усё гэта ў цябе ёсць! Няхай табе ўсміхаецца поспех, а пастаўленыя на бліжэйшы час мэты як мага хутчэй увасабляюцца ў жыццё.
Дабрабыту, моцнага здароўя, сонца ў душы і бязмежнага дабра! Са святам цябе, наша ластаўка! Мы пісалі і пішам табе лісты, хадзілі на твае "суды" хвалюемся і падтрымліваем!!!
Мы нічога не забыліся і нічога не прабачылі!
З любоўю, твае Беларусы зараз ужо з Усяго Свету!🤍 ❤ 🤍
Напісаць Яне вы можаце па спасылцы https://prisoners.spring96.org/be/person/jana-pinczuk
Repost from Полк Каліноўскага
❗️Зварот Палка Каліноўскага да беларускага народа❗️
Уступайце ў рэзерв Палка Каліноўскага - http://t.me/Rezbat_bot
Repost from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У Telegram з'явіўся стары акаўнт «Гарачай лініі Вясны» — калі ласка, будзьце ўважлівымі
Падчас сваёй працы ў мінулыя гады Праваабарончы цэнтр «Вясна» меў мабільны нумар, на які можна было паведаміць аб затрыманні ці атрымаць юрыдычную кансультацыю — +375 (29) 543-38-66. Пасля таго, як рабіць гэта ў Беларусі стала небяспечна, праваабаронцы перасталі выкарыстоўваць гэты нумар.
Сёння шмат хто з людзей атрымаў апавяшчэнне, што вышэй згаданы нумар зарэгістраваўся ў Telegram — верагодна, мабільныя аператары аддалі яго новым кліентам.
Калі ласка, не пішыце на гэты акаўнт па праваабарончых пытаннях! Звязацца з «Гарачай лініяй Вясны» можна толькі праз тэлеграм-акаўнт @ViasnaSOS.
7 чэрвеня 2023 года у Санкт-Пецярбургу быў затрыманы ІГНАТАЎ КАНСТАНЦІН МІКАЛАЕВІЧ
https://vk.com/id744645903
Беларус, ураджэнец Віцебска.
Зараз, па папярэдніх дадзеных знаходзiцца ў центры часовага размяшчэння замежных грамадзян (удакладняецца)
https://78.xn--b1aew.xn--p1ai/gumvd/structure/item/19274809
Калi вы ведаеце пра Канстанцiна больш напiшыце, калі ласка, камент да гэтай публікаціі.
Дзякуй!❤️
Напярэдадні дня Салідарнасці з палітвязнямі (21 траўня) Беларусы Санкт-Пецярбурга сустрэліся, каб напісаць лісты вязням Сумлення. Землякам, чые дні нараджэння ў траўні, мы адправілі віншавальныя паштоўкі. Не перастаем нагадваць колькасць палітвязняў – толькі афіцыйна больш за 1500 чалавек знаходзяцца ў няволі. Яны ўдалечыні ад родных і блізкіх праз тое, што не пабаяліся выказаць меркаванне і паказаць, што іх хвалюе лёс краіны. Мы стараемся падтрымаць землякоў, не забываць іх.
Сілы, веры і упартасці!!!
Жыве Беларусь!
Беларусы, Землякі! Сёння 6 траўня 2023 года. На першы погляд звычайны піцерскі дзень, але менавіта 1000 дзён таму, 9 жніўня 2020 года мы сабраліся каля амбасады Рэспублікі Беларусь у Санкт-Пецярбургу, каб выканаць наш Канстытуцыйны абавязак і прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах. Як вы ведаеце, галасы нашы былі скрадзены, а нязгодныя з фальшывымі вынікамі пазбаўлены свабоды, Радзімы і нават жыцця.
Калі паглядзець на спісы палітвязняў, а іх толькі афіцыйна на сённяшні дзень 1499 чалавек, немагчыма не верыць, не змагацца і не імкнуцца вярнуць канстытуцыйныя і законныя правы ў Нашу Беларусь. Вам ужо, напэўна, даўно ніхто не казаў, што Вы, Беларусы, Неверагодныя. Жадаем сёння узгадаць як усё пачыналася тады гарачым летам 2020 года.
Рома Бандарэнка выйшаў, а мы дойдзем.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь Артыкул 65.
Выбары з'яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць. Падрыхтоўка і правядзенне выбараў праводзяцца адкрыта і галосна.
Беларусы Санкт-Пецярбургу ў красавіку напiсалi лісты тым, хто зараз пакутуе і трывае знявагі ў тараканавых засценках.
Мы не забываем нашых смелых і верных сваёй Айчыне людзей.
Беларусам ў Беларусі хочам пажадаць унутраных сіл, каб выжыць і застацца людзьмі, якія ведаюць памятаюць сваю гісторыю, паважаюць родную мову і вераць, як мы, у справядлівую будучыню для нашай Радзімы.
Repost from Вясна: Палітвязні Беларусі
📸Фотафакт: палітзняволеная Яна Пінчук падчас судовага пасяджэння
Суд над Янай распачаўся 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Дзяўчыну ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу разглядаюць у закрытым рэжыме, 26 красавіка адбудзецца 6-ае пасяджэнне.
Днямі па дзяржтэлебачанню паказалі сюжэт пра суд над Янай па "Беларусь РТР". Паводле матэрыялаў следства, "Пінчук больш за год займалася дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады ў інтэрнэце і заклікамі да ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту". Таксама паведамляецца, што Яна праходзіць па тром эпізодам, у тым ліку "прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі і кіраўніцтва незаконным фармаваннем".
💌Падтрымайце дзяўчыну: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻 Напісаць анлайн
Repost from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
📍Сёння ў Мінску пачынаецца суд над палітзняволенай Янай Пінчук
У Мінскім гарадскім судзе 10 красавіка пачынаецца разгляд справы палітзняволенай Яны Пінчук, якую ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі у Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН.
Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу Яны разглядае суддзя Таццяна Фалькоўская, якая сёння за некалькі хвілінаў да суда над дзяўчынай, прысудзіла 10 гадоў зняволення палітзняволенаму адвакату Аляксандру Данілевічу.
Чытаць падрабязнасці 👉 bit.ly/3o4qmFC
💌Падтрымайце дзяўчыну: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻 Напісаць анлайн
Друзья, ежемесячный список политзаключённых с днями Рождения в апреле и адресами для писем
Беларусы Піцера сустрэліся, каб павіншаваць нашых мужных землякоў-палітвязняў, у якіх дзень народзінаў у сакавіку!
Прыходзіць вясна, а з ёй - надзеі на лепшае.
Мы верым у тое, што ўсе вялікія справы робяцца з маленькага першага кроку. Свае крокі мы робім кожны дзень. Ніхто нічога не забыў, і землякі мусяць ведаць, што яны не адны, і што нас шмат.
Беражыце сябе і заставайцеся людзьмі
⚪🔴⚪
Фота сваіх паштовак вы можаце дасылаць @SPBBelarusbot
Repost from Вясна: Палітвязні Беларусі
‼️Палітзняволеную Яну Пінчук абвінавачваюць па 5 крымінальных артыкулах, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй"
Беларуску 9 жніўня экстрадавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Камітэта па правах чалавека ААН.
Цяпер яе абвінавачваюць па пяці артыкулах КК:
🔹ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
🔹ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
🔹ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання);
🔹ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках);
🔹ч.1 арт. 290-1 (дзейнасць па стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці такой арганізацыяй, або яе часткай ці яе структурнымі падраздзяленнямі).
Суд над Янай пачнецца 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Суддзя — Тацяна Фалькоўская.
💌Падтрымайце дзяўчыну: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻 Напісаць анлайн
