fa
Feedback
ВЯЧОРКА

ВЯЧОРКА

رفتن به کانال در Telegram

Беларуская палітыка і культура

نمایش بیشتر
994
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-27 روز
-530 روز
آرشیو پست ها
19 кастрычніка ў Варшаве запрашаем на «ІІІ Кубак Івуліна». Гэта традыцыйны футбольны турнір у знак салідарнасці з палітвязням
19 кастрычніка ў Варшаве запрашаем на «ІІІ Кубак Івуліна». Гэта традыцыйны футбольны турнір у знак салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Дата: 19 кастрычніка 2024. Месца: Варшава, Bemowski Center Football (адрас Obrońców Tobruku 11); Пачатак турніру: 11:00

У Партугаліі будзе прыняты закон па гуманітарных візах. Гэта дае магчымасьць у тым ліку беларусам атрымліваць гуманітарныя візы і прытулак у гэтай краіне. Падобныя законы ўжо працуюць у Польшчы, Літве, Германіі. Дзякуем парлямэнтарам! https://cnnportugal.iol.pt/il/imigracao/portugal-vai-ter-um-visto-humanitario/20241011/6709347bd34e94b829062929

Томаш Семоняк цяпер адзін з самых уплывовых людзей у Польшчы, і адзін зь першых замежных палітыкаў, хто сустрэўся з Ціханоўск
+1
Томаш Семоняк цяпер адзін з самых уплывовых людзей у Польшчы, і адзін зь першых замежных палітыкаў, хто сустрэўся з Ціханоўскай у 2020-м. Цяпер міністар унутраных справаў — ад якога залежыць амаль усё, што тычыцца легалізацыі беларусаў. Прыемна, што ў польскім МУС заўжды ставяць беларускі сьцяжок падчас сустрэчаў.

Прыгожы тэкст Аляксандра Класкоўскага на дзень народжаньня Лукі: https://pozirk.online/ru/longreads/102542/

У справе дэпартацыяў са Швецыі: 👉Мы працягваем кансультацыі з МЗС Швецыі, Міністэрствам міграцыі, Амбасадай Літвы ў Швецыі, літоўскім урадам, а таксама з праваабаронцамі. Мы ўдзячныя шведскаму і літоўскаму кіраўніцтву за адкрытасць і гатоўнасць вырашаць праблему, якая для многіх беларусаў можа стаць крытычнай. 👉Выпадак з дэпартацыяй беларусаў цяпер абмяркоўваецца на самым высокім узроўні ў Швецыі і можа пазітыўна паўплываць на вырашэнне праблемы прытулку і легалізацыі беларусаў у будучыні. Вялікі дзякуй Дзмітрыю Васэрману і Народнай амбасадзе ў Швецыі. У вялікай ступені дзякуючы яму ўдалося падняць тэму на высокі ўзровень. 👉Міграцыйная служба цягам бліжэйшых месяцаў абяцае перагледзець апошнія рашэнні па беларусах, і мы спадзяемся, што да завяршэння праверкі дэпартацыі будуць прыпыненыя. Пакуль мы прапануем увесці мараторый на дэпартацыю нашых грамадзян у Беларусь. 👉Міністэрства міграцыі абяцае спрыяць і ўзаемадзейнічаць у гэтай справе. 👉Ужо была праведзена пераацэнка сітуацыі ў краіне, і Беларусь не лічыцца бяспечнай краінай для вяртання. Цяпер неабходна, каб Міграцыйная служба, якая прымае рашэнні незалежна ад ураду, кіравалася новымі інструкцыямі. 👉Шведскае кіраўніцтва ведае, што ў канкрэтным выпадку з дэпартаванымі магла мець месца падробка дакументаў, але гэта ніяк не выключае самой праблемы дэпартацыі ў Беларусь. 👉Неўзабаве распрацуем інструкцыі і парады беларусам, як дзейнічаць, каб такія сітуацыі не адбываліся.

‼️ Увага! Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі пройдзе ў іншыя тэрміны Сябры, змяняюцца даты правядзення дзіцячага лаге
‼️ Увага! Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі пройдзе ў іншыя тэрміны Сябры, змяняюцца даты правядзення дзіцячага лагера ў Румыніі. Ён быў запланаваны з 31 жніўня па 8 верасня, аднак з незалежных ад нас прычын пераносіцца на другую палову верасня. Новыя даты пакуль дакладна невядомыя. Як толькі з'явіцца інфармацыя пра іх - мы паведамім. З тымі аплікантамі, хто ўжо выслаў анкету, цягам гэтага тыдня звяжацца мэнеджар праекта. Тыя з вас, хто не запоўніў заяўку, але хацеў бы адправіць дзіця на адпачынак у Румынію ў другой палове верасня, могуць зрабіць гэта цяпер ужо па спасылцы: 👉🏻 https://forms.gle/pVgtNfnKVjxpWsws8 ❗️Звяртаем увагу, што дзеці павінны мець легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва або Польшча) і дзейныя праязныя дакументы. У лагеры могуць адпачыць: 1) дзеці палітзняволеных 2) дзеці былых палітзняволеных 3) дзеці палітычных актывістаў. У апошнім выпадку неабходная ўмова — наяўнасць у сям'і трох і больш дзяцей.

Repost from BELPOL
Министерство финансов и государственный департамент США ввели новый санкционный пакет. https://ofac.treasury.gov/recent-actio
Министерство финансов и государственный департамент США ввели новый санкционный пакет. https://ofac.treasury.gov/recent-actions/20240823 Сегодня, 23 августа 2024 года Управление по контролю за иностранными активами («OFAC») Министерства финансов США опубликовало дополнительный пакет санкций в отношении физических и юридических лиц Беларуси, помогающих российской военщине убивать украинцев. Под ограничения попали:ОАО Рогачевский завод «Диапроектор»; ✅ Государственное научно-производственное объединение порошковой металлургии (ГНПО ПМ); ✅ Директор «Диапроектора»Филиппов Геннадий Анатольевич; ✅ Генеральный директор ГНПО ПМ — Ильюшенко Александр Федорович. Указанные беларуские предприятия занимаются поставкой продукции для нужд российского военпрома. ❗️В частности, завод «Диапроектор» — производит прицелы к российской бронетехнике и стрелковому оружию. ❗️ГНПО Порошковой металлургии занимается разработкой боевых частей к средствам поражения. Одним из таковых примеров является боевая часть к ударному БПЛА «Чекан». BELPOL приветствует введение санкций против компаний, которые помогают агрессору в войне. Ничего не закончено! Жыве Беларусь! Слава Україні! Поддержать BELPOL: BitCoin: 1G7cnQpUiP56wgkUCdVP2qyVWb6R5yw6bh PayPal: osbbelpol@proton.me Связь с BELPOL - info@belpol.pro Чат-бот - @belpolinfobot Контакт для СМИ - @BELPOLMEDIA Сайт - https://belpol.pro

Вельмі цікавая размова @SvabodaBelarus з Рубенам Меграбянам. Армэнія займае ўсё больш прынцыповую пазыцыю па Беларусі https://www.svaboda.org/a/33088629.html

Замежная дапамога. У 2020-2021 годзе заходняя падтрымка грамадзянскай супольнасці, незалежным медыям, правабаронцам павялічылася да гістарычнага максімуму. Чым далей ад 2020, тым складаней гэтую дапамогу абгрунтоўваць. І хоць Беларусь больш не лічыцца "тэрміновым выпадкам," падтрымка для медыяў, грамадзянскай супольнасці і стыпендый застаецца на ўзроўні 2021 года, і захаваецца ў тым жа аб'ёме на 2025 год. Тут вялікую працу зрабілі прадстаўнікі нашай грамадзянскай супольнасці і медыяў, быў падрыхтаваны дэтальны дакумент "Ацэнка патрэбаў грамадзянскай супольнасці", на аснове якога прымаюцца рашэнні аб падтрымцы беларускіх НДА, медыяў і ініцыятываў. Важна, што ўпершыню вылучаная дапамога на падтрымку беларускай культуры і ідэнтычнасці. Раней такое было цяжка сабе ўявіць. Запускаецца міжнародны гуманітарны фонд, каб перадаваць дапамогу рэпрэсаваным унутр краіны. Гэта магчымасць дапамагчы сем'ям тых, хто ў зняволенні, і тым, хто ўжо выйшаў. У якасці падсумавання: пакуль ідзе вайна і пакуль Лукашэнка працягвае правакацыі супраць суседзяў, нам давядзецца пастаянна сутыкацца з рознага кшталту абмежаваннямі. Мы не можам іх вокамгенна зняць ці адмяніць, але скарэктаваць, каб яны білі па рэжыме, а не беларусах, магчыма. Для гэтага важна весці палітычна-дыпламатычную працу, захоўваць суб'ектнасць на міжнароднай арэне і гаварыць адным голасам.

Мы працягваем працаваць на палітычным узроўні, каб змякчыць абмежаванні, якія закранаюць беларусаў. На жаль, гэта няпроста. Праз дзеянні Лукашэнкі, на Беларусь глядзяць як на краіну-агрэсара. Нам з вамі даводзіцца змагацца з наступствамі яго злачыннай палітыкі, і кожны дзень даказваць, што беларусы ня роўна рэжым, і ня трэба класці нашу краіну ў адзін кошык з Расіяй. Дыпламатычныя перамовы і палітычныя кантакты з партнёрамі, даюць магчымасць дэмакратычным сілам змякчыць некаторыя абмежаванні і палепшыць (ці хаця б захаваць) умовы для звычайных беларусаў. І ёсьць канкрэтныя выпадкі, дзе мы з вамі дабіліся посьпехаў: 📜Абмежаванні па візах і мабільнасці: У верасні 2022 🇪🇺ЕС прыпыніў дамову аб спрошчаным візавым рэжыме з Расіяй, але дзякуючы намаганням дэмакратычных сіл, Беларусь была выключаная з гэтага абмежавання. Таксама Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Польшча і Чэхія забаранілі расіянам уезд праз знешнюю мяжу з мэтай турызму, аднак, у тым ліку нашай з вамі працы, беларусаў гэта абмежаванне не закранула. У лютым 2024 быў прыняты надзвычай важны дакумент — EU Council Conclusions — які акрэслівае палітыку ЕС па Беларусі. У дакуменце ўтрымліваецца заклік падтрымліваць мабільнасць беларусаў, і ёсць рашэнне працягнуць дамову аб спрошчаным візавым рэжыме. Гэты дакумент дапамагае нам адбівацца ад новых банаў і абмежаванняў. На жаль, сітуацыя з візамі хоць і застаецца складанай, але не крытычнай. Напрыклад, у гэтым годзе было выдадзены больш візаў беларусам, чым за аналагічны перыяд мінулага году. 🇮🇹Італія і 🇩🇪Германія — лідэры ў колькасці візаў. Таксама🇧🇬Баўгарыя і 🇷🇴Румынія пачала выдачу шэнгенскіх візаў у Менску. Захоўваюцца гуманітарныя калідоры. 🇱🇹Нам удалося змякчыць абмежаванні супраць беларусаў у Літве. Двойчы, у сакавіку 2023 года, а потым і ў снежні у Літве прапаноўвалі законапраекты аб прыпыненні выдачы віз і відаў на жыхарства беларусам, што б азначала поўны бан. Дзякуючы супольным намаганняў дэмакратычных сілаў і нашых саюзнікаў, абмежаванні не былі прынятыя (двойчы, у 2023 і 2024). Разам з тым, Літва падоўжыла тэрміны дзеяння ВНЖ з аднаго да трох гадоў. З аўтамабілямі сітуацыя складаная. Як вы ведаеце, у ліпені 2024 пачалі дзейнічаць абмежаванні на ўвоз аўтамабіляў згодна з рашэннем ЕС. У выніку перамоваў, 🇵🇱Польшча, 🇱🇹Літва і 🇱🇻Латвія змякчылі гэтыя абмежаванні (у рознай ступені). Гэта неідэальнае, але кампраміснае рашэнне. У чэрвені-ліпені 2024 на мяжы з Польшчай і Літвой пачалі дзейнічаць абмежаванні на ўвоз тавараў (вы памятаеце фоткі выкінутых прадуктаў). У выніку перамоваў абмежаванні былі часткова знятыя, дазволены ўвоз прадуктаў/тавараў "у межах здаровага сэнсу" і "для асабістага карыстання". Банкаўскія абмежаванні для беларусаў — немагчыма вырашыць праз палітычныя кантакты. Як правіла, кожны банк прымае рашэнні самастойна. Пасля пачатку вайны абмежаванні асабліва закранулі тых, хто пражывае ў Літве і Польшчы. У Літве праблема часткова была вырашана, у Польшчы дзяржаўныя банкі (такія як PKO) абяцалі надалей працягваць абслугоўваць беларусаў. ВНЖ і міжнародная абарона: Нягледзячы на антыміграцыйныя настроі ў шэрагу краінаў ЕС, гэта не перашкодзіла беларусам атрымліваць дазволы на жыхарства па спрошчанай схеме. Па дазволах на жыхарства беларусы займаюць другое месца ў ЕС пасля Украіны. Адна Польшча выдала больш за 308 тыс відаў на жыхарства беларусам толькі ў 2022 годзе. 98% запытаў беларусаў на міжнародную абарону у Польшчы былі задаволеныя. Легалізацыя: пасля ўступлення ў сілу лукашэнкаўскага дэкрэту, гэта стала адной з найбольшых праблемаў не толькі для беларусаў, але і для замежных дзяржаваў. У такіх краінах, як Аўстрыя, Іспанія, Літва, Партугалія, Польшча, Славенія, Швецыя, Чэхія і Эстонія (з розным поспехам) беларусам пачалі выдаваць пашпарты замежніка ці дакументы для падарожжаў. На жаль, гэтыя пытанні даводзіцца вырашаць з кожнай краінай індывідуальна. Таксама у студзені 2024 года Чэхія спрасціла патрабаванні для беларусаў па апастылю, а таксама дазволілі выдачу візаў і внж для пэўных катэгорыяў беларусаў.

Repost from BELPOL
БЕЛАЗ — личная кормушка клана ЛУКАШЕНКО! Расследование BELPOL https://youtu.be/0YAgdy79TLo БЕЛАЗодно из крупнейших машиностроительных предприятий Республики Беларусь. Самосвалы, которые здесь производятся, известны на весь мир! Казалось бы, такой гигант должен приносить огромные денежные средства в бюджет государства, но по факту, БЕЛАЗ сидит в огромных долгах. Сегодня мы расскажем вам о том, как диктатор лукашенко и его семья разворовывают заработанные БЕЛАЗом средства, потворствуют коррупции на всех уровнях управления, а также историю самого крупного кошелька режима — Юрия Чижа. Вы увидите схемы, документы, факты и многое-многое другое. Мы доказали, что клан лукашенко уничтожает БЕЛАЗ! Приятного просмотра! Жыве Беларусь! Поддержать BELPOL: https://www.bysol.org/ru/initiatives/belpolsupport/ BitCoin: 1G7cnQpUiP56wgkUCdVP2qyVWb6R5yw6bh PayPal: osbbelpol@proton.me Связь с BELPOL - info@belpol.pro Чат-бот - @belpolinfobot Контакт для СМИ - @BELPOLMEDIA Сайт - https://belpol.pro

❗️ Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі Служба “Хуткай гуманітарнай дапамогі” разам з "Асацыяцыяй Беларусаў у Амерыцы" і пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай ладзіць у Румыніі адпачынак для дзяцей палітвязняў. Прапанову ініцыяваў румынскі бок па выніках сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, дзе яна прасіла аб падтрымцы сем'яў зняволеных з дзецьмі. Адпачыць у лагеры могуць дзеці палітвязняў, альбо былых палітязняў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. Для гэтага неабходна запоўніць анкету па спасылцы. 👉🏻 https://forms.gle/t2Ndr1vKez4dBbxM8 Важныя ўмовы — легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы. Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай Службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”. Лагер пройдзе ў перыяд з 31 жніўня па 8 верасня. Гэта выдатная магчымасць акунуцца ў іншую атмасферу, адпачыць, наладзіць стасункі з дзецьмі іншых краін, абмяняцца культурным досведам, атрымаць станоўчыя эмоцыі напярэдадні новага навучальнага года. Спяшайцеся падаць заяўку на адпачынак. Колькасць месцаў абмежаваная. Будуць сфармаваныя 2 групы па 10 дзяцей (беларускія ўцекачы ў Польшчы і Літве). Дэдлайн падачы заявак - 20 жніўня. Агульныя кантакты для СМІ і партнёраў: info@has-belarus.org

Дзякуй усім беларусам за ўдзел у акцыях салідарнасьці да 9 жніўня. Мітынгі ў Вільні, Варшаве, Беластоку! Працягваюцца акцыі с
Дзякуй усім беларусам за ўдзел у акцыях салідарнасьці да 9 жніўня. Мітынгі ў Вільні, Варшаве, Беластоку! Працягваюцца акцыі салідарнасьці па ўсім сьвеце у больш чым 20 краінах Дзякуй міжнародным партнэрам, якія адгукнуліся на заклік. З заявамі выступілі больш за 30 краінаў — міністры, прэзыдэнты, прэм’еры. ЗША, Вялікабрытанія, Канада і Эўразьвяз выступілі з супольнай заявай у падтрымку палітвязьняў, супраць рэпрэсій. Эўразьвяз анансаваў падтрымку грамадзянскай супольнасьці і незалежных мэдыяў на наступны год. Польшча паабяцала дапамагаць беларусам у Польшчы, у тым ліку ва ўмацаваньні беларускай мовы, культуры, традыцыі. Брытанія выдзеліла 3 млн эўра на падтрымку працы правабаронцаў, рэпрэсаваных і НДА, а таксама увяла санкцыі супраць начальнікаў калёніяў, дзе ўтрымліваюць палітвязьняў. Літва падкрэсьліла, што ня лічыць Лукашэнку легітымным кіраўніком. Канада наклала санкцыі на Колю Лукашэнку і шэраг лукашэнкаўскіх судзьдзяў. ЗША ўвяла санкцыі супраць самалёта Лукашэнкі, а таксама закрыла шэраг лазеек. Пад абмежаваньні трапілі таксама чыноўнікі, судзьдзі, сілавікі — хто ўдзельнічае ў рэпрэсіях супраць беларусаў, дапамагае ў злачыннай вайне супраць Украіны. Гэта ўсё стала вынікам вялікай супольнай працы. Працяг будзе!

Адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня разам! 9 жніўня беларусы адзначаць Дзень Салідарнасці. Беларускія дыяспа
Адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня разам! 9 жніўня беларусы адзначаць Дзень Салідарнасці. Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты па ўсім свеце арганізавалі мноства мерапрыемстваў і імпрэзаў, шэраг з якіх мы дзеля зручнасці сабралі ў адзіны спіс. Далучайцеся! Чацвер, 8 жніўня: 🇨🇿Прага, 18:30, паказ стужкі «Родина — она моя» і дыскусія «Скрадзеныя выбары: Беларусь праз 4 гады», Бібліятэка імя Вацлава Гаўла. 🇺🇦Ірпень, 13:00, адкрыццё выставы «З Украінай у сэрцы», Тараса Шаўчэнкі 4. 🇫🇮Хельсінкі, 17:00, выступ Леаніда Судаленкі, Медыя-музей і архіў Мерккі ў Хельсінкі. Пятніца, 9 жніўня: 🇱🇹Вільня, 18:00, марш і мітынг, Кафедральная плошча. 🇵🇱Варшава, 18:00, Марш, Plac Żelaznej Bramy.  🇩🇪Берлін, 18:00, Выстава «Мама, кажуць, што я тэрарыст» мастачкі Катарыны Бютген.Haus der Statistik, Otto Braun str.70-72 🇨🇦Таронта, 19:30, Спецыяльны паказ дакументальнага фільма беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць», 524 St. Clarens Ave. 🇧🇪Брусэль, 13:45, мітынг, Збор удзельнікаў Place du Luxembourg, Brussels. 🇺🇸Бостан, 18:00, прагляд стужкі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», Harvard Davis Center, Tsai Auditorium (S010).  Субота, 10 жніўня:  🇵🇱Варшава, 18:00, Першы матч сезона 2024-2025 Пагоні Варшава, Obrońcow Tobruku 1. 🇬🇧Лондан, 13:00-14:30, акцыя пратэсту, Downing Street. 🇺🇸Бостан, 18:00, Прагляд фільма «Пад Шэрым Небам», Harvard Davis Center. 🇩🇪Кёльн, 13:30, збор удзельнікаў на Köln Heumarkt. Дэталі. Нядзеля, 11 жніўня  🇺🇸 Нью-Ёрк, 13:00, Sheep Meadow - Central Park. Дэталі Калі вы ведаеце ці арганізоўваеце мерапрыемства, падзяліцеся інфармацыяй з намі праз чат-бот. ❗️ГЭТА МАЛАЯ ЧАСТКА ЎСІХ ЗАПЛАНАВАНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ – БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ШУКАЙЦЕ НА САЙЦЕ. СПІС БУДЗЕ ДАПАЎНЯЦЦА І АБНАЎЛЯЦЦА.

Сайд-івэнты трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь»: запрашаем усіх жадаючых У пятніцу ў Вільні стартуе трэцяя канферэнцыя «Новая
Сайд-івэнты трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь»: запрашаем усіх жадаючых У пятніцу ў Вільні стартуе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». Сёння каманда Офіса знаёміць вас з дыскусіямі, семінарамі-прэзентацыямі і майстар-класамі на актуальныя для беларускага грамадства тэмы, якія запланаваныя на першы дзень мерапрыемства. Што абмяркуюць удзельнікі падчас сайд-івэнтаў: 📎 дапамогу беларускім палітвязням; 📎 падтрымку беларусаў і беларусак праз прадстаўніцтвы дэмакратычнай Беларусі за мяжой; 📎 разбурэнне стэрэатыпаў і паляпшэнне ўзаемадзеяння з моладдзю; 📎 развіццё беларускай адукацыі; Таксама гасцей мерапрыемства чакае семінар-прэзентацыя: «Дэкаланізацыя» vs «другасная каланізацыя»: грамадская думка ўкраінцаў і беларусаў. Сярод спікераў – Філіп Біканаў, Роза Турарбекава, Павел Церашковіч, Маргарыта Ворыхава, Євген Магда, Марына Сакалова, Павел Баркоўскі. Расклад панэляў, спіс экспертаў і экспертак, поўны набор тэмаў – па спасылцы. Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі! 📆 Калі? 2 жніўня, 11:00-19:00 📍Адрас: Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo, Laisvės pr. 5, Вільнюс ❗ Важна! Уся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org. Калі ласка, дбайце пра сваю кібербяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!

Расейская агентка, а цяпер Z-дэпутатка-пуціністка Марыя Буціна ўспомніла пра мяне. Падчас вучобы ў Вашынгтоне давялося зь ёй
Расейская агентка, а цяпер Z-дэпутатка-пуціністка Марыя Буціна ўспомніла пра мяне. Падчас вучобы ў Вашынгтоне давялося зь ёй быць у адной групе. Пакуль да яе не пастукалася ФБР, мне ня верылі, што яна расейская шпіёнка. Інтэрвію зь ёй у Савецкай Беларусіі, але піярыць экстрэмісцкае выданьне ня буду.

Апошні санкцыйны пакет Эўразьвязу моцна ўдарыў па інтарэсах рэжыму і яго схемах абыходу санкцыяў. Ім сапраўды баліць, і яны шукаюць новыя лазейкі для абыходу абмежаваньняў. Зь Менску прыходзяць паведамленьні, што забалела і закранула інтарэсы многіх памагатых рэжыму. Гэта добра. Кепска тое, што новыя санкцыі закранулі і беларусаў. У прыватнасьці, у спробах спыніць імпарт-экспарт аўтамабіляў пад удар трапілі і звычайныя грамадзяне, якія едуць празь мяжу на сваіх аўтамабілях, і якія ня маюць да рэжыму ніякага дачыненьня. Відавочна, што тыя, хто пісалі рэгуляцыі Эўразьвязу, гэта не пралічылі. І цяпер нашая задача — гэтыя абмежаваньні скарэктаваць. Апошнія тыдні мы працуем з чатырма асноўнымі краінамі, празь якія ўяжджаюць беларусы на сваіх аўтамабілях у Эўразьвяз: Польшча, Літва, Латвія, Эстонія. Я толькі вярнуўся з Таліна, дзе разам з нашым прадстаўніком Віталём Малчанавым мы правялі шэраг кансультацыяў у МЗС і МУС. Эстонія ўжо гатова рабіць выключэньні і абмяркоўваем зьмякчэньні прапускнога рэжыму. Што да Польшчы, то Варшава пагадзілася зрабіць шырокія выключэньні, гэта пацьвердзіў міністар Сікорскі і Святлане Ціханоўскай, і Паўлу Латушку. Літва ўвяла шырокія выключэньні на месяц. Мы дабіваемся, каб тэрмін дзеяньня выключэньняў быў працягнуты. З Латвіяй найбольш складаная сытуацыя, хаця агульны аб’ём руху там не такі вялікі. У Латвіі, акрамя эўрапейскіх абмежаваньняў, ёсьць і нацыянальныя абмежаваньні, што звужае поле для перамоваў. Але нават Латвія гатова рабіць выключэньні, таму пра поўны бан пакуль гаварыць не выпадае. На жаль, мы бачым, што рэжым робіць усё, каб гэты бан быў уведзены. Рэжым спрабуе здыскрэдытаваць беларусаў, настроіць грамадзкую думку ў гэтых краінах супраць нас з вамі. Рэжым спрабуе злоўжываць выключэньнямі, каб змусіць суседзяў да больш жорсткіх мераў, і каб у цэлым здыскрэдытаваць палітыку Эўразьвязу. Каб паставіць на ўсіх беларусах кляймо лукашыстаў. Гэта ўскладняе нашу працу, вядома. І нам вельмі важная дапамога беларусаў у гэтых краінах — будзьце заўважнымі. Выходзьце ў медыі. Размаўляйце з палітыкамі. Удзельнічайце ў публічным жыцьці.

Праграма канфэрэнцыі Новая Беларусь ёсьць ужо на сайце. 2 жніўня - сайд івэнты. 3-4 жніўня — асноўныя дні канфэрэнцыі. Тэмы сайд івэнтаў 2 жніўня (уваход вольны): моладзевая палітыка, праграмы падтрымкі, адукацыя, дэкалянізацыя, народныя амбасады і замежныя прадстаўніцтвы Тэмы асноўных дзён канфэрэнцыі 3-4 жніўня (па рэгістрацыі): плян на 2025, эўрапейскі выбар Беларусі, эканоміка, ідэнтычнасьць, добраахвотнікі/вэтэраны, палітвязьні, салідарнасьць і пляны каардынацыйнай рады https://tsikhanouskaya.org/be/event/knb2024

Сустрэліся з прадстаўнікамі МЗСаў Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі. Частка - онлайн, некаторыя прыехалі ў Офіс. Гаварылі пра а
Сустрэліся з прадстаўнікамі МЗСаў Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі. Частка - онлайн, некаторыя прыехалі ў Офіс. Гаварылі пра апошнія абмежаваньні. Нашыя з вамі засьцярогі чуюць і ведаюць. Пакуль Польшча займае найбольш лібэральную пазыцыю, дазваляе правоз прадуктаў для асабістага карыыстаньня і уезд аўтамабіляў з уласьнікамі за рулём. Латвія і Эстонія робяць толькі гуманітарныя выключэньні. Літва ўвяла адтэрміноўку да жніўня. Мы перадалі свае прапановы па выключэньнях. Нашая задача -- каб выключэньні былі максімальна шырокія ў межах прававой рамкі, якую мы маем. Аўтобусны рух захоўваецца, цяпер у Вільню курсіруе каля 25 аўтобусаў на дзень. Што да перарэгістрацыі машын - то цяпер працэдура дастаткова простая, але толькі для ўласьнікаў ВНЖ.

У сераду ў цэнтры Вільні мы адкрываем цудоўную выставу плякатаў таленавітага Arthur Vakarov, прысьвечаную 30 годзьдзю дыктату
+1
У сераду ў цэнтры Вільні мы адкрываем цудоўную выставу плякатаў таленавітага Arthur Vakarov, прысьвечаную 30 годзьдзю дыктатуры ў Беларусі. Гэта магчымасьць нагадаць, праз што прайшлі беларусы за апошнія тры дэкады. Выстава будзе цікавая і беларускай і літоўскай аўдыторыі. Просім распаўсюдзіць інфармацыю. І прыходзьце самі! Дата і час: 24 ліпеня а 17:00 Месца: на адкрытай прасторы каля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A, Vilnius)