Tochka.by па-беларуску
رفتن به کانال در Telegram
Беларускае жыццё – усё самае важнае і цікавае
نمایش بیشترکشور مشخص نشده استدسته بندی مشخص نشده است
237
مشترکین
+124 ساعت
+17 روز
+630 روز
آرشیو پست ها
Наведвальнікі Мастацкага музея ў Мінску пабачаць творы са шкла
Выстава з імі пад назвай "Запаведны напеў" адкрыецца 19 лістапада.
Экспазіцыя дазволіць пазнаёміцца з працамі, якія прадстаўляюць беларускую школу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
>>>Тут напісалі, дзе і калі зрабілі творы і колькі будзе доўжыцца выстава
17 نوامبر, 13:01
Золата перажывае не лепшыя часы
Цэны на каштоўны метал працягваюць імкліва падаць. Зараз ён патаннеў да $3830,74 за тройскую ўнцыю. Такога не было з 2 кастрычніка мінулага года.
Аднак у студзені, наадварот, быў уздым. Тады за унцыю давалі $5594,82!
Золата ўжо страціла 31,5% кошту ад свайго піку.
>>>З чым гэта звязана, растлумачылі тут
17 نوامبر, 10:01
Купалаўскі тэатр дае шанец юным драматургам і не толькі
Установа абвясціла пра конкурс, прымеркаваны да 145-годдзя з дня нараджэння народнага паэта.
Прымуць арыгінальныя, раней не інсцэніраваныя і не апублікаваныя ў друку драматургічныя творы на беларускай або рускай мове.
Даслаць напрацоўкі можна да 14 снежня.
>>>Якія магчымасці адкрыюцца лепшым, можна даведацца на Tochka.by
17 نوامبر, 07:02
Новы дзень – новае слова!
Што такое каштары́с?
А гэта фінансавы дакумент, які вызначае план прыбыткаў і выдаткаў (напрыклад, на будаўніцтва, вытворчасць прадукцыі ці ўтрыманне ўстановы).
Слова запазычана з польскай мовы kosztorys, дзе яно ўтварылася ад слова koszt ("кошт"). У польскую мову яно трапіла як пераклад нямецкага тэрміна Kostenanschlag (упершыню зафіксавана ў слоўніку 1854 года). Менавіта з польскай мовы яно прыйшло ў беларускую (і ўкраінскую) мову.
Слова часта сустракаецца ў беларускіх перакладах сусветнай класікі. Напрыклад, у перакладзе рамана Віктора Гюго "Адвержаныя":
"Ён называў гэтую пятнаццатую частку «расходы майго дома». Гэты каштарыс быў прыняты з безумоўнай пакорлівасцю мадэмуазель Батыстын".#словадня
17 نوامبر, 06:05
А колькі той зімы?
Насамрэч, яе можа быць шмат. Cёлета папярэднія разлікі кажуць пра першыя адчувальныя маразы, вялікія снегапады ўжо ў трэцяй дэкадзе лістапада.
Халадаць у Беларусі пачне ўжо бліжэй да гэтых выхадных. Таксама ёсць верагоднасць, што к сярэдзіне наступнага тыдня маразы ўзмацняцца.
>>>На сайце назвалі прычыну патэнцыйнай перамены надвор'я
17 نوامبر, 03:57
Не Ваньковічамі адзінымі
У Мінску ёсць яшчэ некалькі сядзіб, пра якія кажуць радзей.
Напрыклад, пра будынак Пшаздзецкіх. Там быў прыватны музей, а потым – абласны ваенкамат.
>>>У якіх месцах можна пабачыць сядзібы і якая ў іх гісторыя, чытайце на Tochka.by
17 نوامبر, 01:13
Новы год – чарадзей
"Белпошта" ўжо падрыхтавалася да свят 🎆🎇🌠
Яна зрабіла традыцыйную калекцыю паштовак, прысвечаных Новаму году і Нараджэнню Хрыстову.
Можна знайсці і класічныя ёлачныя цацкі, і нацюрморты да сюжэтных мініяцюр.
>>>Проста зірніце на гэты цуд
Фота: "Белпошта"
16 نوامبر, 12:57
Лікёра-гарэлачны завод прадаюць з вялікай зніжкай
Гэта ўжо не першая спроба. Прычым цана то зніжалася, то павялічвалася.
Аднак зараз за прадпрыемства ў аграгарадку Мажэйкава просяць на 6 млн рублёў меней.
>>>Чаму аб'ект "адштурхоўвае" пакупнікоў – адказ у гэтым тэксце
16 نوامبر, 10:06
LEGO парадуе аматараў "Зорных войнаў" постарам
Кампанія прадставіла калекцыю з сямі канструктараў, прысвечаных 50-годдзю франшызы.
Сярод іх ёсць трохмерная кампазіцыя з героямі сусвету.
Яе можна павесіць на сцену ці выкарыстоўваць як настольнае аздабленне.
>>>Колькі будзе каштаваць постар, калі яго пачнуць прадаваць і якія яшчэ ёсць наборы, паведамілі на Tochka.by
Фота: LEGO
16 نوامبر, 07:02
Новы дзень – новае слова!
А што абазначалі словам бруна́тны?
Часцей за ўсё так называлі невыразны, шэра-брунатны ці шэра-карычневы колер.
Слова запазычана і прыйшло да нас праз польскае пасрэдніцтва. У польскай мове слова brunatny таксама азначае "карычневы". Слова brūnāt існавала і ў сярэдневерхненямецкай мове і абазначала так цёмную тканіну. Ёсць і французскае brun ("карычневы", "смуглы").
У літаратуры слова знайсці не змаглі, але яно часам выкарыстоўваецца ў публіцыстычных артукулах. Таму, калі заўважыце, будзеце ведаць, што гэта.
#словадня
16 نوامبر, 06:18
У Беларусі працягнуць узмацняць барацьбу з БПЛА
Каб гэта зрабіць, Мінабароны хоча ацаніць усе элементы, якія ўваходзяць у сістэмы процідзеяння беспілотнай авіяцыі.
Бо сёння БПЛА ўжо можна вылучыць у асобны род войск.
>>>Якія дроны называюць "згубленымі", калі іх збіваюць і калі гэта ні ў якім разе нельга рабіць, напісалі на сайце
16 نوامبر, 04:05
Вучыўся ў Брэсце і чытаў урывак з паэмы "Новая зямля"
Вы здзівіцеся, але мы згадваем факты з жыцця Ігара Карнелюка. У першую чаргу ён вядомы дзякуючы саўндтрэку да серыяла "Майстар і Маргарыта" і песні "Горад, якога няма".
Аднак менавіта ў Беларусі пачынаўся творчы лёс маэстра.
Сёння яму спаўняецца 64 гады.
>>>Як змянялася стаўленне кампазітара да беларускай мовы і чаму ён любіць нашу краіну, расказалі тут
16 نوامبر, 01:17
Спалучыць верш Петруся Броўкі і песню, якую выконвала Сафія Ратару? Лёгка!
Менавіта гэта зрабілі беларусы ў інтэрнэце.
У адным роліку музыка Уладзіміра Мацецкага лёгка і ўдала лягла на два чатырохрадкоўі паэта.
Верш так і называецца – "Вось і лета сышло".
>>>Абавязкова праслухайце беларускую версію на Tochka.by – потым будзеце гэта спяваць і станеце зоркай
15 نوامبر, 13:03
Адрозніць меркаванне блогера ад рэкламы часам бывае вельмі няпроста
Але ў МАРГ дзякуючы комплекснаму вывучэнню кожнага выпадку здолелі знайсці тонкую мяжу.
Калі чалавек паслядоўна расказвае пра розныя кафэ нацыянальнай кухні – гэта яго бачанне.
Аднак калі пэўны аб'ект узвышаецца, а іншыя ігнаруюцца, то гэта ўжо можа быць рэкламай.
>>>У наступным матэрыяле прывялі прыклад, калі яе "схавалі", а таксама паведамілі пра яшчэ адзін важны нюанс
15 نوامبر, 10:02
У Бангкоку прайшло першае азіяцкае "Еўрабачанне"
І здолела яго пакарыць Кармэль – 19-гадовая спявачка з Філіпін. Яна выканала песню Sobra-Sobra, якая стала гімнам жаночай эмансіпацыі.
Серабро атрымаў тайскі дуэт Mang & Daou, а бронзу – в'етнамская спявачка Ток Цьен.
>>>А хто яшчэ здолеў здзівіць гледачоў, расказалі на сайце
Скрыншот: Eurovision Song Contest / YouTube
15 نوامبر, 07:02
Новы дзень – новае слова!
А хто такі недаты́ка?
Гэта чалавек, які не выносіць жартаў або вольнасці ў адносінах да сябе. Яшчэ слова мае варыянты "недачэпа", "недатычка", "незачэпа".
Гэта мясцовае ўтварэнне на аснове дзеяслова "прытыкацца" ("дакранацца").
У літаратуры слова знайшлі ў апавяданні "Ямы на дарозе" Уладзіміра Дамашэвіча:
"I я думаў, што ты перамянілася, ажно засталася такая, як і была,– недатыка. Каму гэта трэба?"#словадня
15 نوامبر, 06:04
Пад Наваполацкам з'явяцца суперцяпліцы 🌱
Яны будуць прызначаныя для агуркоў і памідораў. Апрача таго, аб'екты абсталююць штучным асвятленнем.
Першы з іх плошчай 17,5 га ўжо ўзводзіцца каля горада.
>>>Чаму гэта важна, патлумачылі на Tochka.by
15 نوامبر, 04:02
Самая шчырая тэнісістка тура: чаму Сабаленка не хавае ні дрэнных, ні добрых эмоцый 🏸
Яна можа вылаяцца на ўвесь корт, разбіць ракетку – і адразу публічна папрасіць прабачэння. А праз дзень – танчыць з камандай і жартаваць на прэс-канферэнцыі.
>>>Расказваем, чаму менавіта шчырасць робіць Арыну Сабаленка адной з самых запамінальных фігур сусветнага тэніса
Фота: arynasabalenka / Instagram
15 نوامبر, 01:06
Вечары сталі амаль зімовымі, доўгімі і ўтульнымі😊
Самы час схавацца пад коўдрай з кубкам гарачай кавы і ўключыць нешта вартае ўвагі ☕️👀
Калі яшчэ выбіраеце, што паглядзець, прапануем вам тры варыянты📝
>>>Чытайце і выбірайце свой ідэальны серыял
14 نوامبر, 12:37
"Проста гуляў": пяцікласнік падарыў музею БДУ сапраўдны скарб 🪸
Вучань з Мінскага раёна выпадкова знайшоў на дарозе акамянелы карал і вырашыў аддаць яго ў заалагічны музей БДУ.
Навукоўцы ўжо пацвердзілі: знаходка можа быць самым старажытным экспанатам у калекцыі.
>>>А колькі гадоў навукоўцы налічылі незвычайнаму каралу, адказалі на сайце
Фота: sb.by / БДУ
14 نوامبر, 10:04
