fa
Feedback

فریب کلاهبرداران را نخورید! تل‌متریو این کانال‌ها را شناسایی و برچسب‌گذاری می‌کند 👉 برای مشاهده برچسب، اشتراک تهیه کنید

турбо цт ⚡️ белмова

турбо цт ⚡️ белмова

رفتن به کانال در Telegram

Ваша вайбовая рэпетытар Аляксандра! Натхняю на любоў да беларускай мовы 🤍 Запіс на падрыхтоўку да ЦЭ / ЦТ 2027: https://clck.ru/3WXiny

نمایش بیشتر
کشور مشخص نشده استدسته بندی مشخص نشده است
301
مشترکین
+424 ساعت
+337 روز
+6530 روز
آرشیو پست ها
Ісці па (шырокі) поле
Anonymous voting

Няма (сіні) стужкі
Anonymous voting

Ганарыцца (добры) сынам
Anonymous voting

Гаварыць пра (летні) адпачынак
Anonymous voting

Наведаць (стары) сяброўку
Anonymous voting

Любавацца (прыгожы) краявід
Anonymous voting

Без (новы) дома
Anonymous voting

Дапамагчы (малады) сястры
Anonymous voting

Як не заблытацца ў канчатках прыметнікаў? Прыметнік не любіць стаяць на месцы: змяняецца назоўнік — змяняецца і прыметнік! 😜
Як не заблытацца ў канчатках прыметнікаў? Прыметнік не любіць стаяць на месцы: змяняецца назоўнік — змяняецца і прыметнік! 😜 Смелы хлопец, смелага хлопца, смеламу хлопцу… Што важна запомніць? 🔵 Якасныя і адносныя прыметнікі ў адзіночным ліку маюць свае заканамернасці скланення. Асабліва ўважліва сачыце за назоўным і вінавальным склонамі. 🔵 У множным ліку прыметнікі ўсіх трох родаў маюць аднолькавыя канчаткі: новыя, сінія, сучасныя; новых, сініх, сучасных. 🔵 Прыналежныя прыметнікі маюць асобную пастку: у назоўным склоне адзіночнага ліку ўжываюцца кароткія формы — цётчын, цётчына, цётчына, а не цётчыны, цётчыная, цётчынае.
А яшчэ не забывайцеся, што ў вінавальным склоне форма залежыць ад адушаўлёнасці назоўніка.
Таму захоўвайце шпаргалку з табліцамі, паўтарайце канчаткі і абавязкова трэніруйцеся практыцы 🤍

🤓 Суфіксы прыметнікаў! Мае харошыя, у прыметніках вельмі важна ведаць разрады і ўмець правільна пісаць іх суфіксы. Калі піса
🤓 Суфіксы прыметнікаў! Мае харошыя, у прыметніках вельмі важна ведаць разрады і ўмець правільна пісаць іх суфіксы. Калі пісаць -еньк-, а калі -аньк-? Дзе патрэбна падвоенае нн? І чаму ў адных словах пішам гарадскі, а ў іншых — казацкі? Сабрала для вас асноўныя правілы і прыклады ў картцы. Захоўвайце, паўтарайце і звяртайце асаблівую ўвагу на выключэнні 🫰 Чым лепш ведаем гэтыя нюансы, тым менш выпадковых памылак у тэстах ЦЭ/ЦТ!

پیام ویدیو00:34

پیام ویدیو00:58

📚 Не паспелі на бясплатны стрым? Нічога страшнага! Усе нашы бясплатныя стрымы на YouTube захоўваюцца ў запісе, таму ў любы момант вы можаце паглядзець разбор і разам з рэпетытарам разабраць патрэбную тэму. Ніжэй пакідаем некалькі апошніх стрымаў 👇 Разбор аналага ЦЭ/ЦТ 2026 па беларускай мове Заданні ў ЦТ/ЦЭ па беларускай мове: разбор складаных заданняў Уся марфалогія: заданні ў ЦЭ і ЦТ па беларускай мове
А ў каментарыях абавязкова напішыце, якую тэму вы хацелі б разабраць на наступным бясплатным стрыме — магчыма, менавіта яе мы возьмем у наступны раз 👀
А калі вам спадабаўся рэпетытар і вы хочаце паўнавартасна рыхтавацца да ЦТ/ЦЭ разам з ім, можна запісацца на бясплатныя спробавыя заняткі. Вы зможаце далучыцца да групы, якая ўжо працуе, пазнаёміцца з фарматам заняткаў і пасля вырашыць, ці падыходзіць вам такая падрыхтоўка. ЗАПІС НА БЯСПЛАТНЫЯ СПРОБАВЫЯ ЗАНЯТКІ І яшчэ адзін важны момант 💚 Калі вы перажываеце, што ўжо нешта прапусцілі, — не хвалюйцеся. У нас захоўваюцца ўсе заняткі: і анлайн, і ў кабінетах. Прапушчаныя заняткі можна паглядзець у запісе, а ўсе неабходныя матэрыялы, тэсты і заданні прайсці на платформе. Таму далучыцца можна нават зараз — усё прапушчанае можна нагнаць.

Нагадваю, што важна ведаць перад РТ! Некалькі парад, якія дапамогуць прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне спакайней і атрымаць ад яго максімум карысці ❤️ 1️⃣ Абавязкова ідзіце на РТ! Нават калі здаецца, што вы нічога не ведаеце, не паспелі разабрацца ва ўсіх тэмах і ўвогуле яшчэ не гатовыя. РТ — гэта рэпетыцыя экзамену. Ваша задача цяпер — не даказаць усім, якія вы разумныя, а пазнаёміцца з фарматам, убачыць заданні і навучыцца працаваць з бланкам. Каб на сапраўдным экзамене было маральна лягчэй! 2️⃣ Не адкладайце падрыхтоўку. Час ляціць неверагодна хутка. Пасля Новага года тэмп жыцця паскорыцца: падрыхтоўка да выпускнога, іншыя экзамены, новыя заданні і пытанні. Таму цяпер ідэальны час, каб спакойна разбірацца ў тэмах і паступова закрываць прабелы, а не спрабаваць вывучыць усё за апошнія месяцы. 3️⃣ Запасіцеся чорнымі ручкамі. Лепш адразу купіце некалькі чорных геліевых ручак. Яны вам яшчэ не раз спатрэбяцца сёлета! Праверце загадзя, ці зручна імі пісаць. 4️⃣ Рашайце РТ двойчы! Першы раз рашыце варыянт, а пасля — прайдзіце яго яшчэ раз з нуля, не падглядаючы ў першыя адказы. Потым параўнайце вынікі і разбярыце заданні, у якіх адказы не супалі. Так вы знойдзеце не толькі прабелы ў ведах, але і моманты, дзе памыляецеся праз няўважлівасць. 5️⃣ Уважліва запаўняйце бланк. На бланку ёсць узоры напісання літар і лічбаў — абавязкова паглядзіце на іх перад пачаткам! Памятайце: - адна літара або лічба — адна клетка; - калі трэба запісаць некалькі слоў, пішыце іх без прабелаў; - не забывайцеся пра беларускія ў і ё; - дз і дж — гэта спалучэнні дзвюх літар, а не асобныя літары, значыць, пішуцца ў розных клетках. Не спяшайцеся і правярайце, ці правільна перанеслі адказы. 6️⃣ І самае галоўнае — не хвалюйцеся! 🐾 Вынікі розных этапаў РТ могуць істотна адрознівацца. Гэта нармальна! Не варта рабіць высновы пра свае шанцы на ЦЭ/ЦТ толькі па адным варыянце. Пра гэта яшчэ падрабязней раскажу ў відэа. Цяпер ваша мэта — убачыць як мага больш розных заданняў, зразумець, якія тэмы трэба паўтарыць, і навучыцца ўпэўнена працаваць з бланкам.
Калі хочаце не проста хадзіць на РТ, а сапраўды разумець тэмы, разбірацца ў пастках і ўпэўнена ісці да свайго бала — запісвайцеся да мяне на заняткі! 💙 Адкрытыя анлайн і афлайн групы. Будзем паступова разбіраць правілы, замацоўваць іх на практыцы і вучыцца рашаць тэсты без панікі. Напішыце мне ў асабістыя паведамленні — раскажу пра фармат заняткаў і дапамагу пачаць падрыхтоўку ўжо зараз. У вас усё атрымаецца! 🩷

sticker.webp0.60 KB

پیام ویدیو01:00

Найвышэйшая простая ад “добры”
Anonymous voting