Дом з марамі
رفتن به کانال در Telegram
Любоў, беларуская мова, батлейка, мары і цуды💜
نمایش بیشترکشور مشخص نشده استدسته بندی مشخص نشده است
235
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+97 روز
+930 روز
آرشیو پست ها
235
БАТЛЕЙКА: КЛАСІКІ 📚
Крапіва, Міцкевіч, Багдановіч, Колас, Купала… Калі гэтыя прозвішчы грэюць слых, натхняюць і навяваюць добрыя ўспаміны - запрашаем на батлейку па матывах твораў знакамітых класікаў беларускай літаратуры.
Сапраўдныя эмоцыі абяцаем!🤗
🗓 27.09 (нядзеля) | 14.00
💵 20 BYN
Спасылка на рэгістрацыю:
https://forms.gle/93mJpnPEL7cnM8yw6
235
🕺ГУЛЯЕМ У НАСТОЛКІ ПА-БЕЛАРУСКУ🕺
Утульная атмасфера, любімыя і новыя настолкі па-беларуску, вопытная вядучая, прысмакі і гарбатка.
⏰ 20.09, 19:00
💵 20 рублей
💌 Запіс па спасылцы
forms.gle/93mJpnPEL7cnM8yw6
🏡 Багдановіча, 129а, к. 36
❤️ Чакаем вас!
235
❗Адкрываем сезон:
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ ✨
Лепшыя казкі беларускага народа ў сучасным асэнсаванні і ўтульнай апрацоўцы тэатра “Дом з Марамі”. Паслухаем і пасмяемся з пана і селяніна, воўка і барана, чарта і лену. Пра нас з вамі і для нас з вамі…💜
🗓19.09 (Субота)
🕘14.00
💵 20 BYN
Спасылка на рэгістрацыю:
https://forms.gle/93mJpnPEL7cnM8yw6
235
📽РАПУНЦЭЛЬ - ДАДАТКОВЫ КІНАВЕЧАР📽
⏰ 19.09, 18:00
🏡 Мінск, Багдановіча, 129а, к. 36
прастора "Дом з марамі"
💵 20 рублёў (аплата на месцы праз АРІП)
💌 Запіс па спасылцы
https://forms.gle/yEwpAAsZTZ5ftQq8A
(рэгістрацыя абавязковая, бо колькасць месцаў абмежаваная)
235
Upd. Нічога сабе, здарыўся SOLD OUT!
Дзякуй усім агромністы за актыўнасць!🥹💜
Робім дадатковы кінавечар? Стаўце 🔥, хто жадае трапіць, але не паспеў запісацца.)
235
📽ГЛЯДЗІМ КІНО ПА-БЕЛАРУСКУ📽
Дарагія сябры, мы вяртаемся!
І радыя паказаць вам свежанькі беларускі дубляж аднаго з нашых (і вашых жа таксама?) улюбёных мульцікаў - «Рапунцэль».☀️
А яшчэ да нас завітаюць у госцейкі перакладчыкі дубляжу, гукарэжысёрка і голас самой Рапунцэль!
Так што чакаем усіх у нашай утульнай прасторы. 💛
⏰ 18.09, 19:00
🏡 Мінск, Багдановіча, 129а, к. 36
прастора "Дом з марамі"
💵 20 рублёў (аплата на месцы праз АРІП)
💌 Запіс па спасылцы
https://forms.gle/yEwpAAsZTZ5ftQq8A
(рэгістрацыя абавязковая, бо колькасць месцаў абмежаваная)
235
На ўсялякі пакінем і тут:
Чэрвень з марамі 🌟
1 БАТЛЕЙКА "ДОМ З МАРАМІ" Батанічны сад, Мінск Батлейка
6 БАТЛЕЙКА "ДОМ З МАРАМІ" Маніфест, Мінск батлейка
13 ПРЭМ’ЕРА: БУРАЦІНА Кінатэатр ПІЯНЕР, Мінск Батлейка
14 ПАЭТЫЧНЫ БАТЛ Віцебск Паэтычны вечар
17 БАТЛЕЙКА "ДОМ З МАРАМІ" ц. Карусель, Пружаны батлейка
20 БАТЛЕЙКА "ДОМ З МАРАМІ" Savenue, Мінск батлейка
20 ДОМ ЦУДАЎ кз "Віцебск" шоу магіі
21 ВЕРШЫ І МОРА РЦОП, Мінскае Мора паэтычны вечар
27 БАТЛЕЙКА "ДОМ З МАРАМІ" Прастора «РЭХА», Мінск батлейка
235
ВЕРШЫ І МОРА⛵️
РЦАП па ветразным спорце
21 чэрвеня
19.30
Для запісу ў дырэкт 🙃
Што самае рамантычнае існуе ў гэтым свеце? Вершы, заход і мора... Я запрашаю цябе на спатканне з прыгажосцю заходзячага сонца, пад гукі хваляў. Каб пачуць словы, сказаныя ў рыфму. Пра цябе, пра мяне, пра тое, што нас акружае. Па-сапраўднаму. Шчыра...
Што будзе?
*вершы і натхненне
*від на заход і мора
*ігрыстае (і безалкагольнае)
*жывая музыка
*OPEN mic. Любы жадаючы зможа прачытаць свой твор.
235
🗝️БАТЛЕЙКА “БУРАЦІНА”🗝️
🤗“Дом з Марамі” прадстаўляе свой новы спектакль. Усім знаёмая казка ўпершыню прагучыць у народным беларускім тэатры. Традыцыі спалучацца з сучаснасцю.🤔 А дабрыня і шчырасць заззяюць светам сафітаў. 🌟Новыя лялькі, новая сцэна, новы погляд, але ўсё гэтак жа пасля прагляду становіцца салодка на душы, што абавязкова пачынаеш марыць. ✨
Узрост: 3 +∞
Працягласць: ~45 хвіл.
Кінатэатр “ПІЯНЕР”, Энгельса 20
13 чэрвеня, 12.00
Спадабаецца і дзецям, і дарослым!❤️
Спасылка на квіткі
https://kinominska.by/events/kino-i-knigi-batlejka-buracina
235
📽ГЛЯДЗІМ КІНО ПА-БЕЛАРУСКУ📽
Фанаты "Чалавека-павука", агульны збор! 🕸️
Запрашаем правесці апошні вясенні вечар у нашай утульнай прасторы і паглядзець разам «Чалавек-павук: скрозь сусветы» ў беларускай агучцы ад суполкі "Мой родны гук".
⏰ 31.05, 18:00
🏡 Мінск, Багдановіча, 129а, к. 36
прастора "Дом з марамі"
💵 20 рублёў (аплата на месцы праз АРІП)
💌 Запіс па спасылцы
https://forms.gle/oAiq8fwGDULWYa87A (рэгістрацыя абавязковая, бо колькасць месцаў абмежаваная)
235
+4
✨ТЫДЗЕНЬ З МАРАМІ ✨
Чым займаемся:
✨РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ✨
Пераадольваем страх размаўляць на роднай мове, цікавыя актыўнасці, суполка аднадумцаў, гарбата, кава.
⏰ 25.05, 19:00
💵 20 рублёў
🕺ГУЛЯЕМ У НАСТОЛКІ ПА-БЕЛАРУСКУ🕺
Утульная атмасфера, любімыя і новыя настолкі па-беларуску, вопытная вядучая, прысмакі і гарбатка.
⏰ 30.05, 19:00
💵 20 рублёў
📚 ЛІТАРАТУРНЫ КЛУБ📚
Абмяркоўваем разам аповесць Андрэя Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя».
⏰ 31.05, 15:00
💵 20 рублёў
📽ГЛЯДЗІМ КІНО ПА-БЕЛАРУСКУ📽
Глядзім і абмяркоўваем разам мультфільм «Чалавек-павук: скрозь сусветы» (2018 г.) у беларускай агучцы ад студыі "Мой родны гук".
⏰ 31.05, 18:00
💵 20 рублёў
💌 Запіс па спасылцы
forms.gle/93mJpnPEL7cnM8yw6
🏡 Багдановіча, 129а, к. 36
❤️ Чакаем вас!
235
📽ГЛЯДЗІМ КІНО ПА-БЕЛАРУСКУ📽
Запрашаем паглядзець у беларускай агучцы і абмеркаваць другую частку «Дзюны» Дэні Вільнёва - працяг эпічнай экранізацыі культавага цыкла раманаў Фрэнка Герберта.
⏰ 24.05, 18:00
🏡 Мінск, Багдановіча, 129а, к. 36
прастора "Дом з марамі"
💵 20 рублёў (аплата на месцы праз АРІП)
💌 Запіс па спасылцы
https://forms.gle/oAiq8fwGDULWYa87A (рэгістрацыя абавязковая, бо колькасць месцаў абмежаваная)
🧡 Чакаем вас!
235
📽ГЛЯДЗІМ КІНО ПА-БЕЛАРУСКУ📽
«Толькі страціўшы ўсё мы вольныя рабіць што заўгодна». © Тайлер Дэрдэн
Запрашаем паглядзець і абмеркаваць легендарны правакацыйны "Байцоўскі клуб" у беларускай агучцы ад суполкі "Мой родны гук".
⏰ 17.05, 18:00
🏡 Мінск, Багдановіча, 129а, к. 36
прастора "Дом з марамі"
💵 20 рублёў (аплата на месцы праз АРІП)
💌 Запіс па спасылцы
https://forms.gle/oAiq8fwGDULWYa87A (рэгістрацыя абавязковая, бо колькасць месцаў абмежаваная)
❤️ Чакаем вас!
235
Шаноўныя, заўтра адбудзецца самы незвычайны ПАЭТЫЧНЫ БАТЛ, дзе пераможа любоў, душа і творчасць 💜
Квіткі:
https://kinominska.by/events/paetychny-batl
235
+4
✨ТЫДЗЕНЬ З МАРАМІ ✨
Чым займаемся:
✨РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ✨
Пераадольваем страх размаўляць на роднай мове, цікавыя актыўнасці, суполка аднадумцаў, гарбата, кава.
⏰ 12.05, 19:00
💵 20 рублёў
🕺ГУЛЯЕМ У НАСТОЛКІ ПА-БЕЛАРУСКУ🕺
Утульная атмасфера, любімыя і новыя настолкі па-беларуску, вопытная вядучая, прысмакі і гарбатка.
⏰ 16.05, 19:00
💵 20 рублёў
📚 ЛІТАРАТУРНЫ КЛУБ📚
Абмяркоўваем разам аповесць Міхася Зарэцкага «Голы звер».
⏰ 17.05, 15:00
💵 20 рублёў
📽ГЛЯДЗІМ КІНО ПА-БЕЛАРУСКУ📽
Глядзім і абмяркоўваем разам «Байцоўскі клуб» у беларускай агучцы ад студыі "Мой родны гук".
⏰ 17.05, 18:00
💵 20 рублёў
💌 Запіс па спасылцы
forms.gle/93mJpnPEL7cnM8yw6
🏡 Багдановіча, 129а, к. 36
❤️ Чакаем вас!
235
+1
"Ад вуліцы да канцэртнай залы…" — паэтычны вечар у музеі @kulakjan!
📍Музей мініяцюр @belarusmini.by:
Мінск, Незалежнасці 25
🗓 6 мая ў 20:00
🎟 Кошт: 25 BYN
Запрашаем на атмасферную паэтычны вечар з Аляксеем Кулаковым @kulakjan — мінскім паэтам, празаікам, акцёрам, стваральнікам тэатра і студыі «Дом з Марамі», удзельнікам міжнародных тэатральных фестываляў у Беларусі, Арменіі, Літве і іншых краінах.
Аляксей @kulakjan - сцэнарыст шоў на ТНТ і аўтар, які ўвайшоў у лонг-ліст пісьменніцкай прэміі Forbes.
У гэты вечар пагаворым аб тым, навошта вершы патрэбныя сучаснаму чалавеку, дзе нараджаецца натхненне і як асабісты боль становіцца матэрыялам для мастацтва. Аляксей раскажа пра свой шлях: ад вулічных выступленняў да міжнародных фестываляў, дыпломаў і вялікіх залаў.
Прыходзьце, каб пачуць паэзію не як тэкст на паперы, а як жывы голас, досвед і сустрэчу!
📝 Запіс на лекцыю па спасылцы: https://forms.gle/5ZvUkmWUX2LZ6AAq9
235
📽ГЛЯДЗІМ КІНО📽
Гэтым разам мы вырашылі адысці ад канцэпцыі беларускай агучкі і выбралі для кінавечара складаны "нефарматны" фільм.
"Ідзі і глядзі" зняты рэжысёрам Элемам Клімавым паводле аповесцяў з кнігі Алеся Адамовіча "Я з вогненнай вёскі". Ва ўсім свеце ён прызнаны не толькі адным з найлепшых фільмаў пра Другую сусветную вайну, але і адным з найлепшых антываенных выказванняў.
Запрашаем паглядзець і абмеркаваць разам гэты шэдэўр.
❗УВАГА: ў фільме прысутнічаюць шматлікія сцэны гвалту. Абмежаванне па ўзросце - строга 18+. Разлічваем на вашу ўсвядомленасць. 🙏
Фільм дэманструецца на мове арыгінала (руская з элементамі палескага дыялекту беларускай).
⏰ 10.05, 18:00
🏡 Мінск, Багдановіча, 129а, к. 36
прастора "Дом з марамі"
💵 20 рублёў (аплата на месцы праз АРІП)
💌 Запіс па спасылцы
https://forms.gle/oAiq8fwGDULWYa87A (рэгістрацыя абавязковая, бо колькасць месцаў абмежаваная)
235
+1
💥ПАЭТЫЧНЫ БАТЛ💥
🗓13.05 | 19.00
💸20 BYN
Новая падзея Мінска ў межах праекта “КІНО І КНІГІ”: паэтычны ДВУБОЙ! Вечар, насычаны шчырасцю і паэзій, памножанай на ДВА. Хто пераможа ў вершаваным спаборніцтве? Удзельнікі:
🤜Аляксей Кулакоў – паэт, пісьменнік, вядучы, сцэнарыст шоу на ТнТ, стваральнік тэатра “Дом з Марамі”, у длінным спісе пісьменніцкай прэміі FORBES.
🤛Ніка Беляўцова – паэтка, аўтарка зборніка “Нявершы”, стваральніца “Дом з Марамі”, СММ і вядучая імпрэз у парку сярэднявечнай гісторыі Сула.
Што будзе?
-Паэтычны батл,
-Знаемства з аўтарамі і прэзентацыя кніг,
-Літаратурныя гульні і розыгрышы,
-Прагляд фільма.
❣️Запрашаем вас дакрануцца да беларускай паэзіі і быць сведкамі спаборніцтва на праекце “Кіно і Кнігі” у кінатэатры Піянер. Няхай пераможа прыгажосць і любоў!❤️
Квіткі:
https://kinominska.by/events/paetychny-batl
🤗
235
+5
✨ТЫДЗЕНЬ З МАРАМІ ✨
Чым займаемся:
✨РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ✨
Пераадольваем страх размаўляць на роднай мове, цікавыя актыўнасці, суполка аднадумцаў, гарбата, кава.
⏰ 27.04, 19:00
💵 20 рублёў
📷ФОТА МАРЫ📸
Фота практыка: класічны партрэт, студыя.
⏰ 30.04, 19:00
💵20 рублёў
🕺ГУЛЯЕМ У НАСТОЛКІ ПА-БЕЛАРУСКУ🕺
Утульная атмасфера, любімыя і новыя настолкі па-беларуску, вопытная вядучая, прысмакі і гарбатка.
⏰ 02.05, 19:00
💵 20 рублёў
📚 ЛІТАРАТУРНЫ КЛУБ📚
Абмяркоўваем разам сборнікі "Нявершы" Нікі Беляўцова і "Грамадзянін Месяца" Аляксея Кулакова.
⏰ 03.05, 15:00
💵 20 рублёў
📽ГЛЯДЗІМ КІНО ПА-БЕЛАРУСКУ📽
Глядзім і абмяркоўваем разам «Зорныя войны: Эпізод IV - Новая надзея» у беларускай агучцы ад AniBel.
⏰ 03.05, 18:00
💵 20 рублёў
💌 Запіс па спасылцы
forms.gle/93mJpnPEL7cnM8yw6
🏡 Багдановіча, 129а, к. 36
❤️ Чакаем вас!
