fa
Feedback
Orril

Orril

رفتن به کانال در Telegram

Рэлізы агучак, кавераў, перакладаў і працоўная кухня Агучкі: anibel.net Каверы: youtube.com/@OrrilDub Зборы: donationalerts.com/r/orril Падтрымаць(VPN для Беларусі): patreon.com/orril_dub Напісаць: orrildub@gmail.com ці ў канале

نمایش بیشتر
کشور مشخص نشده استدسته بندی مشخص نشده است
205
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+17 روز
+130 روز
آرشیو پست ها
Пакуль лепшы рэжысёрскі праізвод у фармаце «Я рэжысёр, я так бачу» адбыўся ў гэтай серыі. Хто глядзіць М9 ведае, што мой персанаж перыядычна ўстаўляе кароткія фразы па-нямецку. Гэта інтэрпрытацыя іншай мовы свету — зямнійскай. У 5й жа серыі закранаецца прадгісторыя персанажа і мае 2 "сцэны" з большай колькасцю зямнійскай мовы. Першая мае больш звычайных размоў дзе ўсе ведаюць дзве мовы. Другая ж гулецца з тым, што адзін з персанажаў не валодае мовай і будуе на гэтым канфлікт. Аднак прымушаць усіх агучваць транліт нямецкай было б накладна, ды і шмат сабаў чытаць у агучцы. Як і пакідаць арыгінал з сабамі. У выніку я рашыў першую агучыць "зразумела" з пазнакай зямнійскай гаворкі, а другую ўжо з транслітам(дзякуй Вожыку за дапамогу). І ў гэты момант Камбэг падкінуў ідэю з акцэнтам. У выніку першую сцэну мы агучылі з "нямецкім акцэнтам") Выйшла цікава і спадзяюся калі вы валодаеце нямецкай, мы вам вушкі не скруцілі)

Фалаўт / Fallout anibel.net/cinema/Fallout?tg Агучка: 3 з 8 Даберы: #Emi, #Kambeg, #vals, #orril, #tokage, #Monica, #Vozhyk,
Фалаўт / Fallout anibel.net/cinema/Fallout?tg Агучка: 3 з 8 Даберы: #Emi, #Kambeg, #vals, #orril, #tokage, #Monica, #Vozhyk, #arciom, #nenia, #Mia_Myr Данат: https://ko-fi.com/emi_krou #Fallout #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by

Эмацыйныя арэлі Кроўлі ў дадзенай серыі канешне разгайдаліся дай Божа Сатана. Сабраў міні кампіляцыю але яшчэ пару смачных момантаў прыхаваў😏

Дадалі агучку 5 серыі 1 сезона Добрыя прадвесці | Good Omens | 2019 Пераклад агучка: AniBel Для прагляду патрабуецца любая з
Дадалі агучку 5 серыі 1 сезона Добрыя прадвесці | Good Omens | 2019 Пераклад агучка: AniBel Для прагляду патрабуецца любая з падпісак: - падпіска на patreon.com/orril_dub Глядзець на Кінакіпе

Начныя навіны, пару дзён таму скончылі 5ю серыю дубляжу Прадвесцяў, а зараз дашліфавалі і дадалі на Кінакіпу!

Дарэчы, калі яшчэ не заўважылі, на Данейшне ўжо з'явіўся новы тэматычны збор)

Магутная дзявятка / The Mighty Nein anibel.net/cinema/The-Mighty-Nein?tg Агучка: 4 з 8 Даберы: #orril, #Kambeg, #Mia_Myr, #Ва
Магутная дзявятка / The Mighty Nein anibel.net/cinema/The-Mighty-Nein?tg Агучка: 4 з 8 Даберы: #orril, #Kambeg, #Mia_Myr, #Вафля, #nenia, #Жужаль, #Emi Данат: http://patreon.com/orril_dub https://www.donationalerts.com/r/orril #The_Mighty_Nein #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by

Прэм’ера на Кінакіпе! 🔥 Рыцары Гвінеўры | Knights of Guinevere | 2025 Свет, дзе ў робатаў цячэ кроў, а за мары чакае расплат
Прэм’ера на Кінакіпе! 🔥 Рыцары Гвінеўры | Knights of Guinevere | 2025 Свет, дзе ў робатаў цячэ кроў, а за мары чакае расплата. Фрэнкі і Эндрэя, простыя жыхаркі паркавай планеты, знаходзяць зламаную андройд-прынцэссу, і гэтая знаходка пераварочвае іх жыцці да гары нагамі. IMDB: 8.3 Жанры: мультфільм, жахі, фантастыка, фэнтэзі, баявік, трылер, драма, камедыя, прыгоды, кароткаметражка Пераклад: Soneyka, ТоЯ Агучка: Margo, Asta, Mikita Stati, Orril, ТоЯ, Soneyka Лакалізацыя: Soneyka, Арцісь Ундока Гукарэжысёр: ТоЯ Глядзець на Кінакіпе

Паўдзельнічаў у дубляжы дадзенага пілота

Фалаўт / Fallout anibel.net/cinema/Fallout?tg Агучка: 2 з 8 Даберы: #Emi, #Kambeg, #vals, #orril, #tokage, #Monica, #Vozhyk,
Фалаўт / Fallout anibel.net/cinema/Fallout?tg Агучка: 2 з 8 Даберы: #Emi, #Kambeg, #vals, #orril, #tokage, #Monica, #Vozhyk, #arciom, #nenia, #Mia_Myr Данат: https://ko-fi.com/emi_krou #Fallout #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by

Дарэчы, на днях скарыстаўся забаўкай вынікаў 25га па тві акаўнту і яна лісліва падкінула мне Ліяма. Таму вось больш кавалачка
+3
Дарэчы, на днях скарыстаўся забаўкай вынікаў 25га па тві акаўнту і яна лісліва падкінула мне Ліяма. Таму вось больш кавалачкаў з Кэйлебам з нашай агучкі па «Магутнай дзявятцы»! 4я серыя спадзяюся будзе хутка...

Фалаўт / Fallout anibel.net/cinema/Fallout?tg Агучка: 1 з 8 Даберы: #Emi, #Kambeg, #vals, #orril, #tokage, #Monica, #Vozhyk,
Фалаўт / Fallout anibel.net/cinema/Fallout?tg Агучка: 1 з 8 Даберы: #Emi, #Kambeg, #vals, #orril, #tokage, #Monica, #Vozhyk, #arciom, #nenia, #Mia_Myr Данат: https://ko-fi.com/emi_krou #Fallout #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by

Таксама засвяціўся👀

Магутная дзявятка / The Mighty Nein anibel.net/cinema/The-Mighty-Nein?tg Агучка: 3 з 8 Даберы: #orril, #Kambeg, #Mia_Myr, #Ва
Магутная дзявятка / The Mighty Nein anibel.net/cinema/The-Mighty-Nein?tg Агучка: 3 з 8 Даберы: #orril, #Kambeg, #Mia_Myr, #Вафля, #nenia, #Жужаль, #Emi Данат: http://patreon.com/orril_dub https://www.donationalerts.com/r/orril #The_Mighty_Nein #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by

Поўны спіс таго што прыгадаў: Агучкі: - Дзівоснае падарожжа па Сонечнай Сістэме - Маналог фармацэўта 2 - Выхадны дзень Спадара Злыдня - Д'ябал можа плакаць - Лазар - Клінок, які рассякае дэманаў: Трэніроўка слупоў - Аватар: Апошні з народа паветра — Кніга трэцяя: Агонь - Магутная дзявятка - Зорныя войны: Эпізод ІІІ — Помста сітхаў - Зорныя войны: Эпізод IV — Новая надзея Удзел у: - Лаўцы Прывідаў - Беласнежка - Дзікі робат Субцітры: - (пер.) Д'ябал можа плакаць - (рэд.) Узняцце ўзроўню ў адзіночку 2: Паўстаньце з ценю - (рэд.) Магутная дзявятка - (рэд.) Забойца гоблінаў 2 - (рэд.) Рок — Дамская сціпласць - (рэд.) Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце! 3 - (рэд.)Штомесячнае сёдзё Нодзакі - (рэд.) Дандадан 2 - (рэд.) Песня начных бадзяг 2 - (рэд.) Узыходжанне Героя Шчыта 3 Каверы: Альбом за год тут: https://youtube.com/playlist?list=PLv0IPqlDYuWFoX2NEAsDs5d4oRbQ0uLei&si=humJ8ffD_WeC2ulq + тут на бэках: https://youtu.be/_qBYncKCdKU?si=Dp6PGzCiuXUOb7X5

Думаў запісаць відэа-вынікі, але не знайшоў час, таму будзе допісам. Год быў вельмі насычаны і будзе лепш спачатку падзяліцца ключавымі падзеямі і праектамі. Падзеі: - Я завёў гэты ТГК) Спадзяюся вам тут напраўду цікава сачыць за навінамі дзейнасці. - Аднавіў Тык-ток, які педыядычна дапамагае, але ўсё яшчэ шайтан-машына. - На гэтым Юніконе было супернезвычайна, калі ты прыйшоў як чалавек, а не персанаж, але выпадковым людзям было цікава зрабіць фота і падзякаваць за працу. Ды і агулам прыемна было бачыць жывую рэакцыю і вочы захаплення, быццам падарыў казку. Адзін з самых яркіх момантаў. - Працягваю працаваць над сабой, перайшоў пад канец году на больш стабільныя заняткі вакалам якія даюць плён і ў вольны час стараюся яшчэ ахопліваць дадактовы матэрыял з проф.літаратуры. Агучкі: - «Аватар: Апошні з народа паветра». Мы нарэшце скончылі агучку гэтай эпапеі, 60+ серый шматгалосай агучкі Done! - Агучыў фільм для афіцыйнага пракату ў сферычным кінатэтры cinemarium «Дзівоснае падарожжа па Сонечнай Сістэме». - За гэты год паспелі ахапіць 2 фільмы па ЗВ «Эпізод ІІІ — Помста сітхаў» і «Эпізод IV — Новая надзея», дзе за мной былі бацька і сын – малады Энакін і Люк. - Вельмі рады новаму праекту Critical Role, з якім зараз працуем, сачыце за «Магутнай дзявяткай»! - Дубляж «Добрыя прадвесці» – крыж які пачаў несці ў гэтым годзе і спадзяюся хутка данясу. Супярэчлівыя пачуцці з пункту гледжання колькі сіл адбірае, але цікавае ў аспекце ігры. Каверы: - Ахапіў значна менш чым планаваў, але мяркую гэта пайшло на карысць у плане роста. Выйшла толькі 4 маіх каверы і ў 4-ох чужых паўдзельнічаў. Тым не менш, паралельна вёў шмат арганізацыйнай працы ў супрацы з рознымі людзьмі для падрыхтоўкі візуальных матэрыялаў, тэкстаў і мінусаў. Спадзяюся наступны год прынясе больш завершаных маіх работ. - Вельмі раду “поспеху” Атэны, але шкада, што іншыя работы гэтага году не знайшлі свайго слухача. Субцітры: З 10 тайтлаў з якімі я працаваў у гэтым годзе напраўду зачапіла мяне напэўна толькі(не ўлічваючы тое, што ўжо ў агучцы адзначыў): - «Штомесячнае сёдзё Нодзакі» – хаця камедыя 2014 года, але мне прынесла больш усяго задавальнення ў плане камедыі. - Працяг «Песня начных бадзяг» з пункту гледжання развіцця свету і матывацыі персанажаў. - «Узняцце ўзроўню ў адзіночку 2: Паўстаньце з ценю» – сёнен за якім было цікава сачыць але накрутка “крутасці” персанажа ў выніку аслабіла інтарэс. Агулам, усё цяжэй кайфаваць у працэсе. З цягам часу ўсё больш рэчаў успрымаюцца як дадатковая праца, для таго, каб нехта іншы парадаваўся або трэба самому моцна працаваць, каб кайфануць ад выніку. З іншага боку прыемна бачыць, што колькасць добрых актораў расце, узвышаючы патэнцыйную планку будучых праектаў. Калі вы хочаце мяне падтрымаць, то ёсць патрыён(бо я са сваімі праектамі для кавераў звычайна улятаю ў нуль ці ў мінус), а таксама ёсць данейшн, дзе ўжо адкрыўся новы збор! Паўнавартасны аносн будзе пазней, але я вас не спыняю)

Шукаю аранжыроўшчыка! У спробах вывесці каверы на пляцоўкі, маю патрэбу ў арыгінальных "мінусах". Калі ў вас ёсць падобныя ка
Шукаю аранжыроўшчыка! У спробах вывесці каверы на пляцоўкі, маю патрэбу ў арыгінальных "мінусах". Калі ў вас ёсць падобныя кантакты, падзяліцеся калі ласка 👀 *пераважна мінусы аркестравыя патрэбны

Магутная дзявятка / The Mighty Nein anibel.net/cinema/The-Mighty-Nein?tg Агучка: 2 з 8 Даберы: #orril, #Kambeg, #Mia_Myr, #Ва
Магутная дзявятка / The Mighty Nein anibel.net/cinema/The-Mighty-Nein?tg Агучка: 2 з 8 Даберы: #orril, #Kambeg, #Mia_Myr, #Вафля, #nenia, #Жужаль, #Emi Данат: http://patreon.com/orril_dub https://www.donationalerts.com/r/orril #The_Mighty_Nein #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by

Фільм перайшоў у вольны доступ! Лаўцы прывідаў | Ghostbusters (1984) IMDB: 7.8 | KP: 7.9 Жанры: фантастыка, фэнтэзі, баявік,
Фільм перайшоў у вольны доступ! Лаўцы прывідаў | Ghostbusters (1984) IMDB: 7.8 | KP: 7.9 Жанры: фантастыка, фэнтэзі, баявік, камедыя Пераклад: Arciom Агучка: Arciom, Atruta, Orril, Frenezich, MioW Глядзець на Кінакіпе

Бягом лавіць прывідаў з намі!