fa
Feedback
Orril

Orril

رفتن به کانال در Telegram

Рэлізы агучак, кавераў, перакладаў і працоўная кухня Агучкі: anibel.net Каверы: youtube.com/@OrrilDub Зборы: donationalerts.com/r/orril Падтрымаць(VPN для Беларусі): patreon.com/orril_dub Напісаць: orrildub@gmail.com ці ў канале

نمایش بیشتر
کشور مشخص نشده استدسته بندی مشخص نشده است
204
مشترکین
+124 ساعت
+17 روز
+130 روز
آرشیو پست ها
УСЯ АГУЧКА ЦАЛКАМ! Аркейн: Ліга легенд 2 / Arcane: League of Legends 2 anibel.net/cinema/Arcane:-League-of-Legends-2?tg Дабер
УСЯ АГУЧКА ЦАЛКАМ! Аркейн: Ліга легенд 2 / Arcane: League of Legends 2 anibel.net/cinema/Arcane:-League-of-Legends-2?tg Даберы: #Nenia, #Mia_Myr, #Spite, #Emi, #Shichi_Henge, #Kambeg Данат: ko-fi.com/mrh_trip Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі

Не ўдзельнічаў, але рады, што дарабілі🔥

photo content
+9

Вяртаемся да разбору гісторыі стварэння кавера. Разбіраем сам працэс арганізацыі. Думаў, як лепш разбіць гэтую частку на кавалачкі, але ў выніку не прыдумаў і будзе графаманскі лонгрыд з раздзеламі) 1) Ідэя Калі хто яшчэ не здагадаўся, у мяне адзін з асноўных любімых жанраў музыкі — песні з мюзіклаў) Таму песню Рафаіла я прыкмеціў даўно, у паралель да "I want to Live". У 2024 рабяты са стэнда Critical Role запрасілі мяне на Unicon праз агучку Vox Machina(маё першае наведванне канвента). Я тады прыкмеціў знаёмы твар на стэндзе ДнД&BG3. Праз пару месяцаў, раздумваючы каверыць кампазіцыі з BG3, адразу праскочыла думка зрабіць здымкі ў супрацы са стэндам. Але з першай кампазіцыяй тэрміны і інтарэсы не супалі. Аднак на Unicon 2025 выйшла абмеркаваць наперад папярэднюю дамоўленасць наконт песні Рафаіла, каб я разумеў, у якім напрамку рыхтаваць візуал. 2) Пошукі аператара, сцэнарый і супраца У папалель працэсам з касцюмам(што ўжо распісаў) і музыкай(пагаворым на наступным тыдні), стаяла ключавая задачка пошука аператара. Першая думка была на Asimo, бо не першы раз думалі папрацаваць, але кожны раз планы не стыкаваліся. Праўда і ў гэты раз гісторыя паўтарылася і па тэрмінах вольныя слаты былі надта далёка ад планаў. Другі варыянт на ролю аператара паведамленні не чытае👀. Тады я прыгадаў, што бачыў працу Цім на конкурсе Юнікона, якая мела цікавыя рашэнні. У сярэдзіне лютага мы скантачыліся і ўжо на канец месяца сустрэліся абмеркаваць структуру. Я адразу аздначу, што з боку Цім усе элементы камунікацыі, планавання і арганізацыі сваёй працы былі на высокім узроўні! Я быў супер задаволены, бо ўсе пытанні рашаліся даволі аператыўна і лаканічна. Датычна працы са сцэнарыям, план Цім мне спадабаўся і выглядаў цікавым. Я толькі прапановамі дапрацаваў канцоўку, каб дадаць пад кожнага персанажа тэматычнага здзеклівага садызму ў змаганні, што мусіла быць у духу Рафаіла. 3) Лакацыя і арганізацыя Абмяркоўваючы з Цім варыянты лакацый, адкрытыя руіны нам не пасавалі. Трэба была закрытая лакацыя ў стылі сярэднявечча, але каб адчувалася як зала палаца. Цім прапанавала Мірскі замак, бо ўжо здымала там раней і як першы варыянт я пагадзіўся. Але мне здавалася, што гэта ўсё яшчэ не пасавала дастаткова. Але гэта натхніла мяне на думку, што можна супрацоўнічаць з гістарычнымі месцамі. Я ўспомніў пра Сулу і стаў удакладняць у тых, што меў працоўныя справы, з кім можна абмеркаваць запыт. Праз пару тыдняў валідацыі задумы я атрымаў пяпярэднюю згоду. Далей было "вясёлае" практыкаванне састыкаваць 6 працуючых людзей з рознымі графікамі, каб сабрацца ў панядзелак ці аўторак(калі ў Сулу можна для доўгіх здымак трапіць). Жангліравалі датамі месяцы 2, але нарэшце атрымалася забіць 29.05. З мінусаў, мы былі без машыны, а з транспартам у працоўны дзень там усё складана. Прыйшлося браць трансфер-бусік🥲 4) Здымкі На дзень здымак абяцалі пякельную спёку і мы ўжо думалі, што там і сканаем. Але па дарозе туды і назад нам пашчасціла, неба было зацягнута аблокамі і было прыемна цёпла. На самой жа лакацыі, калі сонца вылезла, каменныя сцены і вялікая прастора нядрэнна захоўвала прахалоду. План быў, адзняць спачатку ўсіх герояў паасобку, затым агульныя сцэны з Рафаілам і далей чыста са мной персанальныя сцэны дабіваць. Для сябе я хутка зразумеў, што лепш было мне наперад грым падрыхтаваць, бо патрацілі на месцы лішнюю гадзіну на дваіх з 𝐅𝐄𝐍𝐆𝐎(Карлах). У якія позы толькі рабят не ставілі🫣(асабліва Вола). Якім шчасцем потым ім было на падлозе паляжаць адпачыць) Цім праўда ад рабят таксама не адставала і па аператарскіх запаветах практыкавала паралельна ёгу) Таксама вельмі выручыла Ксенія, якая сама выклікалася дапамагчы і нам сапраўды без яе было складана, праз дадатковую працу на месцы. Стомленыя але натхнёныя, мы вярнуліся ў Мінск і пачалі разбіраць і дзяліцца фотачкамі і бэкамі) Асобная падзяка Пакідаю рэкамендацыю на https://t.me/Jiffy_Jenkins, калі спатрэбіцца добры прынт) На наступным тыдні скончым разбор часткай пра гук і падрыхтоўку муз. рэліза. Маякніце, калі гэта сапраўды цікава такія разборы, або тут мем "Ты ляснуўся, я не буду гэта ўсё чытаць")

Repost from N/a
@orril_dub Мяне злавілі і...

Як звычайна, мы нармальна сумесна працаваць не можам. Толькі з умоваю, што ўзровень "хі-хі ха-ха" у працэсе ўлятае на 300%)

Урываемся ў вечар працоўнага аўторка з навінамі! Яшчэ адзін кавер ужо на этапе мантажа! Адразу бяром інтэрв'ю ў ЯЗЭПЫ Вас будзе чакаць сапраўднае вар'яцтва ў шмат якіх сэнсах) І калі нехта думаў, што планаванне Рафаіла было доўгім, то гэтая работа ў маёй галаве жыве ўжо больш за 2 гады! Калі я пабачыў, што будзе ў візуале, я проста выкінуў сваю ранейшую версію запіса, яшчэ год падцягваў базіс вакала на іншых каверах і толькі потым вярнуўся да гэтага праекта, яшчэ і абнавіўшы тэкст.

Спадзяюся вобраз атрымаўся дастаткова поўным, наколькі гэта магчыма 🫣 На наступным тыдні вярнуся з гісторыямі ўжо пра працэс
Спадзяюся вобраз атрымаўся дастаткова поўным, наколькі гэта магчыма 🫣 На наступным тыдні вярнуся з гісторыямі ўжо пра працэс арганізацыі здымак😵‍💫

photo content
+7

Сёння скончваем разбіраць мой вобраз Рафаіла, асвятліўшы штрыхі ператварэння якія засталіся — парык і грым! Гэтыя аспекты я стаў прапацоўваць на маю думку пазнавата, бо касцюм\боты былі ўжо ў працы і нават пачалі прапрацоўваць дэтальны сцэнарый здымак. Першым было пытанне парыка. Узяўшы спіс рэкамендацый у Цім, вырашыў звярнуцца да ChuWu. З большага было 2 задачы і 1 праблема. 1) Патрэбна была прыстойная натуральная аснова 2) Сам колер валасоў Рафаіла. Маючы нешта накшталт папяліста-русы колер, у кадрах з гульні і на мадэльках ён увесь час успрымаўся па рознаму. Але Чу атрымалася знайсці падыходзячы варыянт. Праблема было тое, што нармальныя варыянты былі ў Кітаі. Звычайна я так разумею, народ спісваецца і далучаецца ў караваны, але у мяне была магчымасць патыкаць WiedyMi, каб аформіў пасылачку. Пасылачка каштавала больш, чым сам парык, але ўсё яшчэ было танней, чым тут браць у перакупаў азона 😁. Напачатку Мая, атрымаўшы пасылку, праца пайшла аператыўна і праз некалькі ітэрацый, скончылі менш чым за месяц. Тут проста пляскаю ў далоні. Было вельмі прыемна папрацаваць і ўдзячны за кансультацыі па працэсе. Апошнім галаўным болем заставаўся грым. Я звычайным не карыстаўся ад слова зусім і толькі трошкі гуляўся з тэатральным пару разоў. Паспрабаваўшы яго з Esko, рашылі, што ён сюды не пасуе. Зноў па рэкамендацыі выйшаў на Xiao_meowo. Дата і час здымак ужо былі вядомы і персанальна перасекчыся было складана. Замест прамой супрацы, дамовіліся на перадачу кансультацый Карлах. Фінальную прыгажосць ужо яна афармляла на месцы, дзе плавіліся пад сонцам на каменьчыках) P.s. Пару знаёмых пісала потым, што не пазналі адразу ў грыме і я думаў гэта хутчэй жарт. Але ўявіце мой твар, калі бацька на фота ў інсце пытаецца: "Так, касцюм твой, а гэта хто ў ім?" 🫪

Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4 anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg Агучка: 3 з 12 Дабер
Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4 anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg Агучка: 3 з 12 Даберы: #Emi, #Kambeg, #Mia_Myr, #orril, #Вафля, #Жужаль, #nenia Данат: https://patreon.com/orril_dub https://donationalerts.com/r/orril Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі

photo content
+6

Працягваем разбіраць гісторыю вобраза. Сёння больш сціпла пра складаную гісторыю ботаў. Калі пытанне супрацы датычна касцюма было вырашана, адразу стаў думаць як парашаць з ботамі. Першапачаткова я зачапіўся за _HvitUlv_ у тві, бо той шукаў заказы на скураныя вырабы. Аднак канкрэтна з ботамі той ужо перастаў працаваць. Заітое па рэкамендацыі выйшаў на @JavaniBoy. Усе ўводныя рэфы я збіраў недзе месяц(тады яшчэ не гарэла і быў заняты агучкай і працай) і скончылі напачатку лістапада. Далей пачаўся пакутны шлях, дзе пастаянна ўзнікалі праблемы😫 Я тым часам шукаў +- пасуючую спражку. Прыйшлося перабраць шмат сайтаў і лакальных крам, але знайшоў нядрэнны варыянт. Таксама адным з момантаў, які ўзнік у працэсе, гэта была вышыня ботаў. Яны мелі пэўную дыстанцыю ад рамяшкоў на штанах, а элементы рабіліся асобна, без сумеснай прымеркі. Толькі бліжэй да фінала, за пару дзён да здымак, пераканаліся, што трапілі ўдала. Па таймінгах у выніку праца стала адставаць ад графіка і ўстала ў прытык. Я ўжо стаў хвалявацца, бо сінхранізаваныя дамоўленасці здымак надыходзілі, а элементы на руках былі яшчэ не ўсе. На шчасце, боты ўсё ж атрымаў раніцай у дзень здымак.

Repost from N/a
⭐️⭐️⭐️⭐️⭐️⭐️⭐️ ⭐️⭐️⭐️⭐️ ⭐️ ⭐️ae'zel - @alesia_lys ⭐️arlach - @KseniyaAjax ⭐️aheira - @ronavorona ⭐️olo - @tromsroer ⭐️aphael
+5
⭐️⭐️⭐️⭐️⭐️⭐️⭐️ ⭐️⭐️⭐️⭐️ ⭐️ ⭐️ae'zel - @alesia_lys ⭐️arlach - @KseniyaAjax ⭐️aheira - @ronavorona ⭐️olo - @tromsroer ⭐️aphael - @orril_dub Стоп-кадры из ролика, который находится в разработке⭐️ #процесс

Цім працягвае паціху афармляць здымачны матэрыял у смакоцце🤩

Сёння трошкі працоўнай самаіроніі ад MATUS) Хаця ўпэўнены, што на месцы SMM шмат хто з калег пазнае сябе👹

Пакуль усе чакаюць 3 частку Валадара Пярсцёнкаў, мы выклалі ўрывачак ў інстаграм, а той узяў ды заблакаваў гук у Беларусі 🫠 Але мы выкладзем сюды! Дзяліцеся з сябрамі)

photo content
+9

На гэтым тыдні разбіраю вобраз Рафаіла. ДЫСКЛЭЙМЕР! Праз тое, што я ў гэтай тэме не маю экспертызы, гэта больш гісторыі, як і да каго звяртаўся, без вялікай колькасці тэхнічных аспектаў. *або, хто мяне ведае, гэта "Карацей", а далей ніхалеры не карацей) СЁННЯ РАЗБІРАЕМ КАСЦЮМ! Амаль адразу з папярэдняй згодай стэнда "DnD і Baldur's Gate" удзельнічаць у праекце, я запрасіў рэкамендацыю да каго звяртацца па касцюм. Мяне сарыентавалі на Вераніку (GalWear), з якой звязаўся пасля Unicon 2025. Абмеркаваўшы асноўныя элементы касцюма(штаны, кашуля, камізэлька і наручы) мы дамовіліся пачаць працу ў новым годзе. Абмеркаваўшы яшчэ раз дэталі ў сярэдзіне студзеня, актыўная фаза працы пачалася з канца лютага. Адна з асноўных праблем, якую на тый момант бачылі, гэта патэрн малюнка на камізэльцы. У Беларусі патрэбны друк на тканіне ніхто не практыкаваў, а браць пад заказ у Расіі не хацелася. Вераніка стала перабіраць "ручныя" варыянты. Першапачаткова была ідэя трафарэта, праз які можна было наносіць фарбу, але дадзены варыянт не апраўдаў чаканняў. У выніку эксперыменты яе прывялі да ідэі са штампам. Зрабіўшы свой штамп, праз 100+ гадзін тканіна для працы была гатовая! Для мяне ўжо гучыць па вар'яцку. Тут толькі дзэн злавіць, каб дах не паехаў) Здавалася, што складанасці мінулі, але другой перашкодай паўстала кашуля. Дэталізацыя і аб'ём вышыўкі на рукавах патрабавала аўтаматычнай працы і прыйшлося тэрмінова збіраць і перадаваць неабходныя дадатковыя матэрыялы. З гэтым часткова дапамагла наша Карлах(ТГК/inst), падрыхтаваўшы вектарныя малюнкі. З большага я апускаю, але праводзіўся даволь дэтальны адбор матэрыялаў для працы па фактуры і колеры(1001 рэфанд на ПВЗ залатых стужак😁). Улічыўшы апошнія праўкі, мы як два візуальных крытыка паціснулі рукі і скончылі працу з касцюмам у сярэдзіне чэрвеня. Па выніку я магу дакладна сказаць, што я апрануты як ЧОРТ) Ну ці як цыганскі барон, што лагічна для Калодзішч🌚 Раю паглядзець сторызы Веранікі пра працэс і агулам звяртацца з неадэкватнымі заказамі)

Repost from KAMBEG
Працуем тут з рабятамі над Вокс Макінай