Orril
رفتن به کانال در Telegram
Рэлізы агучак, кавераў, перакладаў і працоўная кухня Агучкі: anibel.net Каверы: youtube.com/@OrrilDub Зборы: donationalerts.com/r/orril Падтрымаць(VPN для Беларусі): patreon.com/orril_dub Напісаць: orrildub@gmail.com ці ў канале
نمایش بیشترکشور مشخص نشده استدسته بندی مشخص نشده است
204
مشترکین
+124 ساعت
+17 روز
+130 روز
آرشیو پست ها
204
Штош, гуляем ва "Угадай мелодыю" з самым вядомым кавалачкам з мелодыі. Абрэзаў толькі частку з тлустай падказкай)
Гусарам, каму я сам спойлерыў – маўчаць)
204
БЛ*, спакой нам толькі сніцца відаць.
Толькі думаў, што рашыў пытанне абыходу гэтай ненармальнай камісіі ў 200 еўра ад Райфайзера. А зараз, калі накроецца цалкам акаўнт піянера... ну будзе вельмі сумна. Або патрыён прыкрываць цалкам, або выбудоўваць незразумелыя схемы падтрымкі праз кагосьці.
*кантэкст*
З Patreon існуе толькі 2 варыянты вываду сродкаў, на іншыя грашовыя сістэмы.
- PayPal (у Беларусі не працуе на паступленне сродкаў, толькі на аплату З карты)
- Payoneer (Пляцоўка з якой можна было зрабіць перавод на іншы рахунак піянера або на банкаўскі рахунак. Гэтым і карыстаўся, але пару месяцаў таму, райфазер падняў камісію на паступленне сродкаў у мінімалку 200 еўра. Але было рашэнне, можна было дадаткова аформіць віртуалку піянера(як аплаці ці юмані) і ёю карыстацца. Але цяпер апошні банк пасярэднік перастае працаваць з беларуссю і або актуалізуюцца данныя рахункам па-за Беларуссю, або акаунт закрываецца...
204
Repost from N/a
Вы не ўяўляеце як я стамілася пераправяраць гэтыя гармоніі 👿
Гэты кліп будзе сніцца мне ў кашмарах
204
Тым часам на наступны рэліз ужо атрымаў усе папярэднія дазволы. Пацягнем інтрыгу і трошкі пагуляемся. Я прапаную вам выбраць варыянт адкуль узяць выкласці прома кавалачак, для таго каб паспрабаваць угадаць, якая песня наступная)
204
Шош, грошай не будзе але вы там трымайцеся... Зразумеў)
Ладна. Давайце пакуль пагаворым трошкі пра сам кавер як музыку. Ці спадабаўся ён вам і ці плануеце слухаць асобна? Цудоўна разумею калі як жанр можа быць не ваш) А калі плануеце, дзе звычайна слухаеце музыку? Наконт дастаўкі на СНД-пляцоўкі я спрабую дапрацаваць момант, але можа нешта яшчэ ўпусціў...
204
Так, мяркую самы час пасля дэманстрацыі трошкі папрацягваць кубачак для манетак...
З аднаго боку, я гэтым займаюся, бо галава як шалёная ідэі і сувязі падкідвае і сама сябе падкупае канцэптам. Але потым прыходзіцца выкладаць з кішэні на ўсе гэтыя творчыя праекты.
Часткова мне трошкі спрашчаюць гэтую нагрузку рабяты на Patreon (VPN), хто пастаянна падтрымлівае. Калі вам падабаецца мая творчасць, запрашаю ахвочых далучыцца да іх, каб я мог часцей нешта маштабнае рабіць 👉👈
Альтэрнатыўна, можна мне чыркануць у паведамленні канала і паспрабую падабраць пад разавы перавод карту ў залежнасці ад рэгіёна.
Апроч таго, калі вам патрэбны будзе голас для агучкі ці песні, таксама можна дамовіцца на заказ(хуткасць будзе залежыць ад аб'ёму і нагрузкі)
204
Baldur's Gate 3 - Raphael's Final Act (Belarusian ver.)
https://www.youtube.com/watch?v=8LgMmRfCryw
https://www.youtube.com/watch?v=8LgMmRfCryw
https://www.youtube.com/watch?v=8LgMmRfCryw
Гісторыю стварэння праекта я ўжо распісаў у сябе, таму застаецца падагульніць. Гэта было аб'ёмна, маштабна і невераемна цікава! Спадзяюся, вам спадабаецца вынік❤️
*кавер можна знайсці і на муз. пляцоўках(пакуль апроч Яндэкса) як Baldur's Gate 3 - Raphael's Final Act(Belarusian ver.)
🎤 Вакал: Orril & Cherrrtila
🎹 Мінус: Kirill Mazhuga
🎼 Цюнатайм: Jazepa
🎧 Гукарэжысура: Арсень
📝 Пераклад: Arciom
🔍 Рэдактура: Orril & Esco
🎬 Аператарская праца і мантаж: Iphoto production
💪 Памочніца аператаркі: hornybathroom
Акторы:
😈 Рафаіл
👹 Карлах
🐸 Лаэ’зель
🌿 Джахера
🪕 Вола
Асобная падзяка:
🏰 Вялікаму княству Сула за лакацыю!
🎪 Unicon-стэнду Baldur's Gate 3 за ўдзел!
Калі вы хочаце больш бачыць ад мяне падобных маштабных праетаў, то можаце падтрымаць на: Патрыёне / Данейшнлаёртс
Ну і буду вельмі ўдзячны агулам за распаўсюд 🔄
204
Крц класічны вынік
Хочаце нешта рабіць - заёбвайце сябе і людзей (пажадана, каб з вамі былі потым гатовыя папрацаваць яшчэ 😁)
На гэтым усё, да заўтра. Спадзяюся без прыколаў АП🙏
204
Завяршаем цыкл апавяданняў пра працу над каверам Рафаіла непасрэдна працай з самім каверам)
1) Тэкст
Гэта даволі важная і складаная тэма якой не так шмат на жаль надаюць увагі(дрч, калі ўсё складзецца добра, то буду чытаць на Unicon лекцыю на гэтую тэму😉). Для важных рэлізаў я шукаю найлепшы баланс між лірыкай і мелодыяй. Таму менавіта працу з лірыкай часцяком аддаю паэтам і сам займаюся валідацыю, як тэкст кладзецца на мелодыю і ці верна было ўсё ўлічана адносна арыгінала. Канкрэтна для Рафаіла я праводзіў эксперымент і перадаў Арцёму рытмічную схему з падказкамі рыфмы, па якой варта было фармаваць тэкст. Саму схему падрыхтаваў я, пераправерыўшы сябе ў Esco. Праз месяц, у верасні, тэкст ужо быў гатовы і дашліфаваны.
2) Мінус
Наступным этапам стала падрыхтоўка мінуса, для магчымасці дыстрыб'юцыі. На тый момант я ўжо зрабіў пару заказаў у Kirill Mazhuga і гэты мінус быў апошні з тых, што ён мне падрыхтаваў на гэты год(забаўна, што Рафаіл выходзіць першым). Тут ранейшая супраца мела карысць і значна хутчэй(за 2-3 тыдні з лютага па сакавік) парашалі пытанні правак. У выніку атрымалі падобны і эпічны мінус.
3) Запіс і апрацоўка
3.1) Запіс Рафаіла
Звычайна я свае каверы доўга разбіраю і давучваюся каб запісаць, як хачу гэта чуць. Але гэта быў першы кавер, які я даволі хутка запісаў. Тое і не дзіўна, бо аб'ём быў невялікі і з пункту гледжання вакальных тэхнік нічога складанага не было. З большага Эндрю пафасна нагаворвае тэкст у рытм. Таму мне трэба было толькі падабраць манеру афармлення голасу, каб было падобна на Рафаіла. Рацыянальным варыянтам палічыў падмяніць яго натуральныя абертаны(якіх у мяне няма) на элементы рыка з экстрым-вакала, але больш меладыча аформленыя. На шчасце я гэта ўжо паспеў натрэніраваць на іншым каверы)
3.2) Cherrrtila(супадзенне выпадковае 😁)
Заставалася запісаць жаночы вакал. Пажадана моцны і яркі. Паразмаўляўшы з Бетэльгейзэ, на гэтую ролю вырашылі ўзяць Лену. Яна была ў кантэксце песні і гульні і мела цікавае гучанне, што выглядала дарэчы для рэліза. Праз пару паездак на запіс з аднаго боку па-за Мінскам на іншы, сырыя галасы пайшлі ў апрацоўку.
3.3) Апрацоўка
Тут быў круты момант паралельнай інтэнсіўнай працы ў 3 галавы і 4 рукі. Змог злавіць момант калі Язэпа заехала ў госці і пры гэтым Арсень(майстар гуку на ўсе рукі) таксама не быў заняты. За кошт ранейшых напрацовак цюнатайма і звядзення, мы дабілі ўсе пытанні за вечар, каб гэта ўсё адчувалася эпічна, натуральна і цэльна.
4) Дыстрыб'юцыя
Гэта пакуль першы досвед, баюся абы комам не выйшла😅
Хто не ведае, для таго каб вашая музыка трапіла на муз. пляцоўкі і мела ліцэнзію, яе трэба падаваць праз кампанію дыстрыб'ютара. І трэба мець як свой голас, так і свой мінус. Перавыкарыстанне чужога звыйчайна не праходзіць. Асноўным дыстрыб'ютарам быў абраны DistroKid. Пры афармленні я раіўся з Roswell з ПГ наконт розных платных функцый, іх вартасці і агулам ці верна разумею працэс, бо той працаў з гэтым. Быццам усё атрымалася, трымаем заўтра кулачкі, каб усё выйшла.
Праблема была, што там няма Яндэкса, які папулярны на СНД(у Беларусі). Таму я стаў шукаць дадатковага дыстрыб'ютара асобна для гэтай пляцоўкі. Паспрабаваў праз Фрэшцюнс, але там рэліз заблакавалі( тыкнуўся яшчэ ў два, адзін оверпрайс, другі пакуль увогуле як артыста не прапусціў... Таму тут буду трошкі пазней дабіваць пытанне.
P.S. Асобная падзяка https://t.me/ChostFox за вокладку для пляцовак❤️
204
Пакуль чакаем рэліз, падзялюся свежым сінглам ад гурта Tajamara. Як мінімум у сацсетках мне здаецца яны збіраюць недастаткова ахопаў і ўвагі!
204
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4
anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg
Агучка: 4 з 12
Даберы: #Emi, #Kambeg, #Mia_Myr, #orril, #Вафля, #Жужаль, #nenia
Данат:
https://patreon.com/orril_dub
https://donationalerts.com/r/orril
Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
204
«...Нягледзячы на Пекла, героі адчулі холад. Яны амаль пакінулі дом Надзеі, але гаспадар вярнуўся. І ён не рады мышкам, што нясуць беспарадак...»
Пытанням "Калі?" надыйшоў канец. Прома-ролік з анонсам даты рэліза маёй версіі Raphael's Final Act ужо выйшаў!
https://www.youtube.com/watch?v=uMDal6_JSls
Аператарская праца і мантаж ➔ https://t.me/iphotomrtim
