Orril
رفتن به کانال در Telegram
Рэлізы агучак, кавераў, перакладаў і працоўная кухня Агучкі: anibel.net Каверы: youtube.com/@OrrilDub Данаты: donationalerts.com/r/orril Напісаць: orrildub@gmail.com ці ў канале
نمایش بیشترکشور مشخص نشده استدسته بندی مشخص نشده است
204
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
+330 روز
آرشیو پست ها
204
Пачаўся кастрычнік. У адных бачу адкрыццё spooky-сезона, у іншых чэленджы...
Што тут сказаць, серада была ўчора але трымайце жабку: https://youtu.be/dEPEFDUQBUQ?si=6ivqBT5FZLGThroX
У мінулым годзе падаецца даволі незаўважна рэліз выйшаў
01 اکتبر, 12:25
204
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Няўлоўны самурай 2 / Nige Jouzu no Wakagimi 2nd Season
anibel.net/anime/Nige-Jouzu-no-Wakagimi-2nd-Season?tg
Агучка: 1 з 12
Даберы: #orril, #Вафля
Данат:
https://patreon.com/orril_dub
https://donationalerts.com/r/orril
Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
30 سپتامبر, 17:46
204
Начны напамін вам і сабе, што агучкі трэба рабіць і рэлізіць)
Зацягнуты старт працяга даволі "спецыфічнага" у прыёмах стылізацыі і апавядання анімэ «Няўлоўны самурай».
Па адчуваннях, неяк даўно не пісаў агучкі:
- каб усе мужчынскія ролі былі мае (хаця тут частка маладых хлопчыкаў у Вафлі)
- каб гэта былі элементы класічнай анімэ-гіпербалізацыі (У Атэлье з большага ўсе былі адэкватныя)
30 سپتامبر, 17:46
204
Калі ў Reaper паехаў відэа-кодэк на рэндар прэв'ю, дзіцячы мульт ужо ўспрымаецца як нейкі хорар...
28 سپتامبر, 13:23
204
Мабыць у кагосьці быў досвед з тыктокам такі...
У мяне вось быў акаунт, які я развіваў з мінулага года з аўдыторыяй на 1000. Напрыканцы вясны ён трапіў у ценявы бан(так, ён існуе, калі кожнае відэа счытваецца адкрыта або ўскосна як непажаданае для стужкі рэкамендацый) і ляжаў там тры месяцы. Каб не чакаць я завёў другі ак і стаў паціху расручваць яго, бо на тый момант не было вядома, колькі будзе вісець бан на асноўным і ці адпусціць. Восенню асноўны адпусціла але было пачуццё "кволасці" у плане распаўсюда, таму працягнуў працаваць з запасным.
Дык вось, пастаянна вісіць пытанне, а як з імі зараз працаваць.
- Ці быў у вас досвед весці 2 акаўнты і як вы гэта рабілі?
- Ці быў у вас ак у ценявым, які потым ажыў і працягнуў працаваць эфектыўна "без прыколаў"?
Я бы па тэмах радзяліў, але гучыць троху гемаройна.
25 سپتامبر, 14:58
204
Repost from N/a
МЫ ДАДАЛІ ПЕСНІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў БРАМУ БАЛДУРА 3
Цяпер вы можаце не толькі чытаць па-беларуску, але і слухаць каверы Орыла на «I Want To Live» (feat. Toya) і «Raphael's Final Act» прама ў гульні! Песні замяняюць арыгіналы ў адпаведных сцэнах.
Вялікі дзякуй Орылу за тое, што гэта стала магчымым! Абавязкова падпішыцеся на яго: @orril_dub
Мод можна знайсці і спампаваць ва ўбудаваным у гульню Mod Manager пад назвай «Belarusian translation», на mod.io і на Nexus Mods.
Дзе пачуць ў гульні:
- у Акце 1 забрацца ў першым жа лагеры на камень за Астарыёнам
- у пераходзе паміж Актамі 2 і 3 падысці да абрыва і паглядзець на Браму Балдура
- бітву з Рафаілам вы не прапусціце, калі будзеце ў Доме Надзеі :)
Поўныя версіі кавераў можна таксама паслухаць на Ютубе, і не забудзьцеся на лайкі:
Raphael's Final Act
I Want To Live (feat. Toya)
23 سپتامبر, 12:29
204
Ого, вас тут ужо 200🥹
Мне вельмі прыемна, але як наконт знаёмства? Ці можаце падзяліцца, чаму вы сочаце за гэтым каналам?
У мяне тут мешаніна з рэлізаў, трошкі рэкламы і рэдкіх думак ці іншых актыўнасцей. Таму цікава, што прыцягнула ўвагу і чаго малавата.
Для зручнасці пакіну апытанку і можна каментарыямі дапоўніць, буду ўдзячны за фідбэк❤️
23 سپتامبر, 06:05
204
Разбаўлю рэлізы рандомнай забаўкай
https://www.youtube.com/watch?v=iQULEW2JwHE
КУЛУАРЫ АГУЧКІ ПАКУЛЬ НЕ ПРЫЙШОЎ РЭДАКТАР
22 سپتامبر, 16:04
204
Нарэшце скончылі (але праз паўтары тыдні яшчэ апдэйт для 8й серыі накацім з песнямі, калі атрымаецца).
Мая шчырая рэакцыя датычна сезона — ем шкло і прычмокваю. Як звычайна CR навалілі драмы працягваючы эскаліраваць маштабы. Без кліфхэнгераў у фінале таксама не могуць, пакінуўшы пустэчу да апошняга, пятага, сезона. Ну і новы антаганіст і як перапісалі арыгінальную матывацыю яго і культыстаў, проста шык. Яшчэ і ў выкананні Эндзі Серкіса. Смакаваў як персанажа, шкада, роль прыйшлося аддаць для лепшага размеркавання галасоў(
НУ І ВЯЛІЧЭЗНЫ ДЗЯКУЙ, ШТО ЗМАГЛІ ЗАКРЫЦЬ У СВОЙ ЧАС ЗБОР на дадзены праект. Спрадзяюся вынік і высілкі ўсё апраўдваць🙏
(хацелася б хутчэй рабіць, але тут ужо накладкі ўзнікаюць пра колькасць удзельнікаў)
Ну і тут можна пакінуць уражанні ад агучкі і сезона)
20 سپتامبر, 13:52
204
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Апошняя серыя!
Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4
anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg
Агучка: 12 з 12
Даберы: #Emi, #Kambeg, #Mia_Myr, #orril, #Вафля, #Жужаль, #nenia
Данат:
https://patreon.com/orril_dub
https://donationalerts.com/r/orril
Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
20 سپتامبر, 13:35
204
Repost from Мой родны гук
У нас новы выпуск падкаста!
Гэтым разам размаўляем з Юляй з гурта NOCHY, якая агучыла нам Готэль у апошнім дубляжы Рапунцэль.
Пагутарылі пра творчасць, пра дубляжы, агучкі і як досвед спявачкі лёг у агучванне.
Прыемнага прагляду!
Відэа: https://youtu.be/wa_lJ-Eq2uU
Аўдыё: https://pc.st/e/iCWMuqlItI
Поўная версія падкаста тут: patreon.com/MojRodnyPadkast
Збор на дубляжы: ko-fi.com/mrh_trip
Сольны канцэрт NOCHY: fienta.com/pershy-solny-kancert-gurta-nochy-u-varshave
Квіткі на Макбэт: app.evently.pl/events/15123-macbeth-tragediia-viliama-sekspira
На жаль, у тэхнічным плане ў нас усё пайшло не па-плане. Наступным разам абавязкова вырашым пытанне. Дзякуй!
19 سپتامبر, 13:31
204
Ну і сёння ў іх выйшаў новы падкаст з Юляй з гурта NOCHY! Закраналі перасячэнні вакала і агучкі.
*я праўда трошкі згарэў напачатку датычна лірыкі ў песнях, але гэта чыста маё меркаванне
19 سپتامبر, 13:31
204
Repost from KAMBEG
У мяне сёння народзіны. 30 годзікаў 🥳
Павіншаваць мяне можна тут: ko-fi.com/mrh_trip
Будзе мне вялікі падарунак, калі нарэшце закрыем гэты збор) Засталося ўсяго 20% ад збору.
У гэты дзень люблю парэфлексаваць на тэму, як прайшоў уласны год і што чакаць ад наступнага?
Праз столькі часу ўсяго гэтага агучвання, я ўжо не да канца разумею «хто я?»: акцёр агучвання, тык-токер🤡, інжынер-электрык? Што ў мяне асноўнае, а што другаснае… Ці магу я назваць агучку хобі, калі яна займае такую вялікую частку ў маім жыцці? Напэўна ўжо не. Хаця і асноўным рамяством пакуль не стала. Зрэшты, гэта можа і не так важна. Важна, што справы робяцца, беларускі дубляж і агучванне таксама развіваецца. Я сталею, а разам са мною растуць і мае (і ў нейкім сэнсе нашыя) праекты. За мінулы год здарылася шмат цікавых рэчаў і падзей і хочацца верыць, што за наступны год будзе яшчэ больш грандыёзны!
Карацей, не губляемся, на сувязі😉
19 سپتامبر, 13:27
