+3
У Крэўскім замку знойдзены адбіткі пальцаў старажытных майстроўАрхеалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі на чале вядучым навуковым супрацоўнікам Алегам Дзярновічам разам з спецыялістамі “Белрэстаўрацыі” праводзяць разборку завалу цокальнага яруса вежы. ⛏️ Пад час расчысткі ніжніх ярусаў аблямоўкі ўнутранай прасторы вежы даследчыкі выявілі цагліны, на якіх захаваліся адбіткі пальцаў майстроў-цагельнікаў, будаўнікоў Княскай вежы ў першай палове XIV ст. 🫳 Калі старажытныя майстры перад будаўніцтва фармавалі партыі цэглы, яны перад абпалам вымалі цагліны з драўляных формачак. Гліна была яшчэ пластычнай і на ёй заставаліся адбіткі пальцаў майстроў. ✋ Археолагі плануць зняць копіі з гэтых адбіткаў і, па магчымасці, атрымаць пэўную дэрматагліфічную інфармацыю, прынамсі, пра ўзрост майстроў на момант будаўніцтве. 🏰 Але найважнейшая задача – разам з рэстаўратарамі захаваць гэтыя адбіткі і ў перспектыве экспанаваць іх у інтэр’еры адноўленай Княскай вежы Крэўскага замка.
29 nov, 02:03
