cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Бюро

Расследаванні пра Беларусь Робім нябачнае бачным. Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі. звязацца з намі: @buro_editors Наш інстаграм https://instagram.com/buromedia_by Падтрымаць рэдакцыю https://www.patreon.com/buromediaby

Mostrar más
El país no está especificadoEl idioma no está especificadoLa categoría no está especificada
Publicaciones publicitarias
716
Suscriptores
-224 horas
-57 días
+1430 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Photo unavailableShow in Telegram
Крымінальнае мінулае бізнэсоўца і беларускага спартыўнага функцыянера Віктара Крэйдзіча. Ён адзін з фігурантаў нашага расследавання «Грошы не пахнуць» пра бізнэсы беларусаў на акупаваных тэрыторыях Украіны. Віктар Крэйдзіч – прадпрымальнік з 90-х, саўладальнік шэрагу кампаній пад агульнай назвай «Выток». Адны прадпрыемствы холдынга ўжо ліквідаваныя, іншыя працуюць і сёння. Бізнэс-кар’еру Крэйдзіча цяжка назваць крышталёва чыстай. Бізнэсовец засвяціўся ў дзвюх крымінальных справах у 2007 і 2008 гадах. Першая звязаная са злачыннай групай, якая шуравала на мытні «Заходні Буг» пад апекай сталічнага начальства. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, хітрыя дзялкі пераправілі з Еўропы ў Расію не менш за тысячу партый бытавой і камп’ютарнай тэхнікі, адзення і абутку па падробленых дакументах, каб не плаціць мытныя пошліны ў беларускі бюджэт. Адзін з эпізодаў апісвае ролю Крэйдзіча як пасярэдніка ў перадачы хабару для мытнікаў. Гаворка ідзе пра суму ў $ 10 000. Другая справа таксама звязаная з карупцыяй. Яе галоўны фігурант – былы намеснік начальніка камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Мікалай Кудзелка. Палкоўнік у запасе браў хабар за крышаванне бізнэсу. Крэйдзіч перадаў яму за два заходы $ 20 000. Мінгарсуд даў Кудзелку дзевяць гадоў калоніі, а Крэйдзіча да таго часу ўжо і следу не стала. З сярэдзіны 2006 года ён атабарыўся ва Украіне, куды яго запрасілі на працу ў якасці трэнера нацыянальнай зборнай па вольнай барацьбе. Беларускія ўлады спрабавалі дамагчыся яго экстрадыцыі па абвінавачанні ў дачыненні да арганізаванай злачыннасці, дапамаганні хабарніцтву і іншых злачынствах. Спачатку Крэйдзіча затрымалі і хацелі выдаць. Ён абскардзіў экстрадыцыю ў судзе. Маўляў, у Беларусі яму пагражае небяспека «жорсткага абыходжання і несправядлівага судовага разбору з боку ўладаў». Пакуль ішоў разбор, Крэйдзіч атрымаў статус бежанца ва Украіне. У выніку яго не выслалі ў Беларусь. Падрабязна пра бізнэс Крэйдзіча на акупаваных тэрыторыях Украіны чытайце ў нашым расследаванні «Грошы не пахнуць». Гэтае расследаванне падрыхтавана ў партнёрстве з праектам «Схеми» украінскай службы «Радіо Свобода Україна».
Mostrar todo...
🤬 5🤮 3🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
🔎 Фігурант расследавання "Бюро" на радары ў Літоўскай мытні. У Літоўскай мытні патлумачылі, што яны ведаюць пра дзейнасць кампаніі Skani siunta, якая дапамагала дастаўляць аўтамабілі ў Беларусь і Расію ў абыход еўрапейскіх санкцый. Skani siunta фігуруе ў нашым расследаванні «Truck dealers». Літоўская кампанія дапамагала абыходзіць еўрапейскія санкцыі супраць Беларусі і Расіі. Гаворка ідзе пра пастаўкі грузавікоў. У сакавіку 2022 года Еўрасаюз забараніў экспартаваць дарожныя цягачы ў Расію і Беларусь. Каб абысці санкцыі, дамовы афармляюць праз Казахстан і Кыргызстан, бо на іх не распаўсюджваюцца абмежаванні. Мы раскрылі сетку кампаній, якія карыстаюцца гэтай шэрай схемай. Напрыканцы чэрвеня 2024 года ЕЗ зачыніў гэтую шчыліну, увёўшы новыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінску. Цяпер дзейнічае забарона на экспарт з ЕЗ у Беларусь легкавых аўтамабіляў з аб'ёмам рухавіка звыш 1,9 літра і клірансам роўным ці звыш 165 мм. Не выключана, што дастаўцы будуць шукаць іншыя абыходныя шляхі для транспарціроўкі дарагіх машын у Расію, з-за чаго вырасце кошт тэхнікі. Для афармлення дамоваў, як і ў выпадку з грузавікамі, могуць выкарыстоўваць падстаўныя кампаніі з Казахстану, Кыргызстану і іншых краін. Цалкам навіну чытаць на сайце. А тут без VPN. Падтрымаць працу рэдакцыі "Бюро" на Patreon.
Mostrar todo...
🔥 12👏 3
01:00
Video unavailableShow in Telegram
Беларускі спартовы функцыянер валодае санаторыем у Крыму. У Прыватным сектары у прыгарадзе Еўпаторыі ўзвышаецца бледна-ружовы корпус санаторыя «Карал». Адзін з яго гаспадароў – ураджэнец Пінска Віктар Крэйдзіч. Ён не толькі бізнэсовец, але і спартовы функцыянер — намеснік старшыні Беларускай федэрацыі барацьбы. Санаторый «Карал» працаваў яшчэ да акупацыі. А калі Расія захапіла Крым, санаторый было вырашана не зачыняць. "Нічога асабістага. Проста бізнэс", падумалі ўладальнікі. І зарэгістравалі санаторый ўжо па расійскім заканадаўстве. З 2015 па 2022 гады «Карал» склаў больш за два дзясяткі дамоваў з маскоўскімі ўладамі. Агульны кошт дзяржкантрактаў – больш як 4 мільёны долараў. У нашым новым расследаванні «ГРОШЫ НЕ ПАХНУЦЬ» мы падрабязна расспавядаем пра бізнэс Віктара Крэйдзіча на акупаваных тэрыторыях Украіны. Тут чытаць без VPN.
Mostrar todo...
IMG_7628.MOV11.02 MB
🤬 10🔥 2👍 1
00:57
Video unavailableShow in Telegram
💥 Новае расследаванне "Бюро"! Пра беларускія бізнесы на акупаваных украінскіх тэрыторыях. Заходнія інвестары не ідуць у рэгіёны Крыма і Данбаса з палітычных меркаванняў ці з-за пагрозы санкцый. А вось беларускія прадпрымальнікі, звязаныя з Аляксандрам Лукашэнка, наадварот, разгарнулі даволі шырокую дзейнасць. «БЮРО» выявіла дзясяткі арганізацый з беларускімі капіталам у Сімферопалі, Севастопалі, Марыўпалі ды іншых акупаваных месцах. Нітачкі ад адной фірмы вядуць да ўплывовай расійскай сям'і, уладальнікі іншых кампаній — спартыўны функцыянер, былы чыноўнік і супрацоўнік КДБ. У нашым новым расследаванні «ГРОШЫ НЕ ПАХНУЦЬ» мы падрабязна расспавядаем пра некаторыя з іх. А таксама пра тое як яны змаглі абагаціцца на акупаваных тэрыторорыях дзякуючы сувязям з Аляксандрам Лукашэнкам. Тут чытаць без VPN.
Mostrar todo...
IMG_7557.MOV10.15 MB
🔥 19 1
00:31
Video unavailableShow in Telegram
Мы падрыхтавалі для вас новае расследаванне, якое выйдзе ўжо заўтра! Гэтым разам, мы распавядзем вам пра беларускіх бізнесоўцаў, якія вядуць справы на ўкраінскіх землях, акупаваных Расіяй. Мы пазванілі аднаму з іх на каментар. Бізнэсовец зусім не стрымліваў сябе ў выразах. У размове з журналістам «БЮРО» Алесям Ярашэвічам ён сказаў, што: «Насрать мне что там украинские власти могут вообще. Я не считаю украинскую власть на данный момент какой-то правомощной. Не считаю, что там вообще какая-либо власть есть сейчас в Украине».
Mostrar todo...
IMG_7490.mp45.90 MB
🔥 18😁 4🌚 3 1👍 1
00:57
Video unavailableShow in Telegram
"Лакшары аўтасалон" пад адкрытым небам. Дзесяткі люксавых машын захраслі ў літоўскім пункце пропуска “Меднікі”. Наша гісторыя пра люксавыя машыны займела працяг. Праз некалькі месяцаў пасля нашага расследавання пра люксавыя аўто літоўская мытня пастрожыла кантроль на мяжы, каб спыніць рээкспарт дарагіх аўтамабіляў у Расію праз Беларусь. Мы з’ездзілі на літоўска-беларускую мяжу, каб пабачыць усе на ўласныя вочы. Шмат люксовых машын на транзітных нумарах прыпаркавана на памежнай запраўцы і нават у дварах памежных вёсак. На адным з такіх падворкаў мы налічылі каля чатырох дзесяткаў аўтамабіляў. Сярод іх - BMW, Mercedes, Audi ды іншыя маркі. Выглядае, як сапраўдны аўтасалон пад адкрытым небам. Гаспадары не захацелі за намі размаўляць і прагналі з падворка. Нашае расследване пра тое, як праз Беларусь возяць люксавыя машыны — чытайце на сайце. Падтрымаць "Бюро" можна праз Patreon.
Mostrar todo...
IMG_7459.MOV21.08 MB
🔥 10😱 3👍 2🤔 1
Photo unavailableShow in Telegram
ВЫПУСКНЫ ДЛЯ СЯМ'І ЛУКАШЭНКІ Звязаная з нявесткай Аляксандра Лукашэнкі, Ганнай Лукашэнка, «Музычная медыякампанія» зарабіла на дзяржаўных тэндарах за апошні год больш за 700 тысяч рублёў. У чэрвені 2024 года «Музычная медыякампанія» выйграла тэндар на правядзенне канцэрта для гарадзенскіх выпускнікоў. З гарадскога бюджэту выдзелілі 114 тысяч рублёў. З чэрвеня 2023 па чэрвень 2024 года прыватная фірма заключыла больш за 30 дамоваў з рознымі дзяржаўнымі ўстановамі. Прычым яна атрымлівала замовы выключна па працэдуры закупкі з адной крыніцы, якая лічыцца больш простым і менш канкурэнтным спосабам выбару пераможцы на таргах. Аднак канцэрты – не адзіная крыніца даходу кампаніі, звязанай з нявесткай Лукашэнкі. Самы буйны кантракт «Музычная медыякампанія» заключыла ў верасні 2023 года з «Другім нацыянальным тэлеканалам» (ОНТ). Ягоны кошт амаль 516 тысяч рублёў. «Музычная медыякампанія» – гэта прадзюсарскі цэнтр, у якім пасаду намесніка дырэктара займае Таццяна Кулакова. Гэта родная сястра Ганны Лукашэнкі, жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі. Ганна Лукашэнка піша тэксты песень артыстам медыяхолдынгу пад псеўданімам Ганна Сялук. Чытайце цалкам навіну на нашым сайце А тут без VPN
Mostrar todo...
🤬 12👍 4🔥 2💩 1
00:50
Video unavailableShow in Telegram
Вельмі салодкія справы: хто зарабляе грошы на брэндавых прысмаках у Беларусі? Пасля працяглай адсутнасці ў Беларусь вярнуліся вафлі Kinder Bueno. Мы даведаліся, што слодыч у беларускія крамы пастаўляе наш стары знаёмец сябар Аляксандра Лукашэнкі, бізнэсовец Сяргей Цяцерын. Пасля ўвядзення санкцый Еўрасаюза Лукашэнка вырашыў забараніць увозіць у Беларусь харчовыя прадукты з «недружалюбных краін». Але выключэннем стаў бізнэс Сяргея Цяцерына. На яго забарона не дзейнічала. Сярод таго, што эксклюзіўна завозіць Сяргей Цяцерын у Беларусь мы знайшлі: ■ цукеркі Ferrero Rocher ■ вафлі Kinder Bueno і шакаладкі Kinder ■ дражэ TIC TAC ■ паста Nutella і батончыкі Nutella B-ready ■ цукеркі Raffaello ■ шакалад Schogetten ■ чыпсы Pringles ■жэлацінкі Haribo ■ дражэ M&M´s Minis ■ шакалад Ritter Sport ды іншае. Цалкам чытайце на нашым сайце. А тут чытаць без VPN.
Mostrar todo...
IMG_7192.MOV18.19 MB
👍 7🔥 3🤮 2😈 1
💥 Фігурант расследавання "Бюро" трапіў пад санкцыі ЗША. Казахстанская кампанія "КБР-Тэхналогіі" ўключана ў санкцыйны спіс ЗША з-за яе ўдзелу ў пастаўках высокатэхналагічнага абсталявання ў Расію. "КБР-Тэхналогіі" — фігурант расследавання “Крывавыя пасярэднікі”, які мы апубліквалі ў лютым 2024 года. У сумесным расследаванні «Бюро», расійскага выдання «Вёрстка» і Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) і казахстанскага выдання “Власть” мы расказалі, як казахстанская кампанія заказвала высокатэхналагічнае абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў і іншыя тавары з Еўропы, а затым іх дастаўлялі праз Беларусь у Расію. Журналісты атрымалі ліст, у якім казахстанская кампанія аддае складу распараджэнне адправіць некаторыя грузы ў Расію напрамую, каб не дастаўляць іх праз Цэнтральную Азію. Як паказвалі дадзеныя расійскай мытні, дзякуючы гэтай схеме група расійскіх кампаній з кантрактамі ў ВПК атрымала санкцыйныя высокатэхналагічныя тавары у 2023 годзе на суму каля 5 мільёнаў долараў.
Mostrar todo...
🔥 26🎉 6👍 2
👑 ТОП 5 УПРЫГОЖВАННЯЎ ТАЦЦЯНЫ АНОШКІ Намесніца старшыні "групы кампаній Алексвіт" (звязаных з Віктарам Шэйманам) Таццяна Аношка любіць дарагія ўпрыгажэнні. Мы вывучылі профілі Таццяны Аношкі ў сацсетках і сабралі ТОП-5 самых дарагіх яе ўпрыгожванняў. ■ 1. Каралі BVLGARI з дыяментамі $ 56 0002. Залаты гадзіннік з перламутрам ад Van Cleef & Arpels - $ 13 5003. Залатое здвоенае кальцо з малахітам ад Van Cleef & Arpels - $ 7 7004. Залатыя завушніцы-матылі з перламутрам і тыгровым вокам Lucky Alhambra ад Van Cleef & Arpels - $ 7 1505. Залаты кулон з малахітам ад Van Cleef & Arpels - $ 7 000 Агульна мы налічылі ў сям’і Аношкаў адзення і аксесуараў больш як на 130 000 $, з якіх ювелірныя ўпрыгажэнні пацягнулі амаль на 115 000 $. І гэта яўна толькі ніжняя мяжа – тое, што ў нас атрымалася знайсці, ідэнтыфікаваць і ацаніць Рэальны маштаб выдаткаў на матэрыяльныя брэндавыя даброты, адпачынкі і нерухомасць можа быць у разы большы. Сямейства Аношкаў – кіраўнікі сярэдняга звяна з «абоймы» Віктара Шэймана, але зарабляюць і трацяць столькі, колькі сярэднестатыстычнаму беларусу нават і не снілася. Заробленыя на шэрых схемах, абыходзе санкцый і кантрабандзе казачныя грошы Аношкі трацяць на брыльянтавыя ўпрыгажэнні, брэндавую вопратку, пералёты бізнэс-класам, раскошныя курорты, вячэры з шампанскім і ікрой, ганарары зоркам. Падрабязней пра "лакшары" жыццё сям'і Аношкаў чытайце ў нашым новым расследаванні — "Новыя Беларускія"
Mostrar todo...
🔥 13🤮 6😱 2👍 1💅 1
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.