cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

Здароў'е на беларускай мове. Навіны, лайфхакі і цікавосткі. Больш на сайце: belaveshkin.org

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
580
Suscriptores
-124 horas
Sin datos7 días
-1730 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Mostrar todo...
Размова-17: віт Д і жалеза

Парадокс вітаміну Д, розныя праблемы з жалезам у мужчын і жанчын, дафамін і псіхічная адлегласць.

3
Тры пытаньні да сябе для рэфлексіі 1. Ці стану я больш паважаць сябе, калі гэта зраблю? Не шукайце валідацыі ад іншых людзей. Вы самі ведаеце свае каштоўнасьці – ідзіце за імі. Самапавага нараджаецца, калі вы верныя самі сабе, калі можаце самі сабе давяраць, калі ўвасабляеце свае каштоўнасьці ў сваім жыцьці – што, як і з кім вы робіце. 2. Ці падабаюся я сам сабе, калі гэта раблю? Не трэба пытацца сябе «ці падабаецца мне гэта рабіць», а варта спытаць сябе «ці падабаюся я сабе, калі гэта раблю?». Які я сабе больш падабаюся, маўклівы і спалоханы ці абараняючы свае каштоўнасьці? 3. Ці буду я шкадаваць потым, што зрабіў (або не зрабіў гэта)? Вы ня будзеце шкадаваць пра свае памылкі, а будзеце шкадаваць пра ўпушчаную магчымасьць зрабіць правільна. У дасьледаваньнях, калі людзі называлі сваё самае вялікае шкадаваньне ў жыцьці, 76% людзей называлі не ажыцьцёўленыя дзеяньні, якія маглі б наблізіць іх да ідэальнага Я. Мы шкадуем пра тое, што мы не зрабілі, калі павінны былі зрабіць, а не пра тое, што мы зрабілі няправільна.
Mostrar todo...
4🔥 3❤‍🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
Горка слухаць калі нехта думае што пу, лу ці трапм пагражаюць не ўсур'ёз і толькі дзеля папулізму. Габрэі так жа адносіліся да прамоў Гітлера - ніхто не верыў што так будзе, а лічылі папулізмам. А ен прыйшоў да ўлады і зрабіў як і абяцаў. Верце тым хто абяцае вас забіць.
Mostrar todo...
👍 3😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
Па-першае, ужо зараз у Беларусі менш за 8.5 млн. Калі дабавіць ідучыя пвлітычныя і эканамічныя міграцыі, дык лічбы будуць яшчэ жахлівей.
Mostrar todo...
💔 4
Photo unavailableShow in Telegram
Сакрэт здароўя просты: ежа для страўніка павінна быць простай, а для мозгу - складанай.
Mostrar todo...
24
Photo unavailableShow in Telegram
Прыродзе, якая дае ўсё і ўсё забірае, чалавек адукаваны і сціплы кажа: дай, што жадаеш; бяры, што хочаш. І кажа гэта не дзёрзка, а паважліва ўсяго толькі і аддана. Марк Аўрэлій
Mostrar todo...
7
Прыродзе, якая дае ўсё і ўсё забірае, чалавек адукаваны і сціплы кажа: дай, што жадаеш; бяры, што хочаш. І кажа гэта не дзёрзка, а паважліва ўсяго толькі і аддана. Марк Аўрэлій
Mostrar todo...
Неразьбітая шклянка ці залатая сярэдзіна паміж аптымізмам і песімізмам. Людзі схільныя да крайнасьцяў. Гэта і адэпты «пазытыўнага мысленьня», якія зьбіраюцца зьнішчыць «таксычны песімізм», і песімісты, якія здольныя ўбачыць усё ў дрэнным сьвятле. Сутнасьць, як заўсёды, у дэталях. Нераэалістычны аптымізм — гэта калі вы факусуецеся на малаверагодных ці неверагодных сцэнарыях, фантазуеце для атрыманьня задавальненьня. Але такое фантазаваньне зьмяншае верагоднасьць дзейнічаць, зьмяншае верагоднасьць зьмяніць лад жыцьця (схуднець), зьмяншае прыкладаныя намаганьні (вучоба студэнтаў). Таксама ня моцна дапамагае і разнавіднасьць стратэгічнага аптымізму, як вера ў спрыяльную будучыню (belief in a favorable future (BFF)) — гэта цікаўнае кагнітыўнае скрыўленьне, калі мы ўпэўненыя ў чымсьці так моцна (усё будзе добра), што перастаем працаваць над дасягненьнем таго, у што так верым, размаўляць пра гэта і зьмяншаем верагоднасьць у будучыні таго, у што так верым. Напрыклад, мы можам верыць, што іншыя людзі самі па сабе непазьбежна прыйдуць да разуменьня важнасьці здаровага харчаваньня, клопату пра сон, абсьледаваньняў і г.д., бо для нас гэта так відавочна! На жаль, не прыйдуць. Карысны песімізм — гэта абарончы песімізм. Усё па закону Мэрфі — «усё, што можа пайсьці ня так, абавязкова пойдзе ня так» — таму трэба выявіць слабыя месцы і прадумаць плян абароны. Як абаронную стратэгію яго апісала Nancy Cantor, але яна была вядомая даўно: «рыхтуйся да горшага». Стоікі практыкавалі premediatio malorum: уяўляць цяжкія сытуацыі, калі мы губляем самае важнае для сябе, і перажываць іх, шукаць выхад і рэагаваць канструктыўна і практычна. Выпісаць рызыкі, а не трэсціся пад коўдрай. Абарончыя песімісты факусуюцца на рэальных сцэнарыях, дзе нешта можа пайсьці ня так і прымаюць канкрэтныя дзеяньні для прадухіленьня гэтага. Такі песімізм, у адрозьненьне ад генэралазаванага песімізму (усе вінаватыя, усё дрэнна, я ня змагу і г.д.), не шкодзіць здароўю. Часта людзі баяцца думаць пра дрэнныя сцэнары, маўляў, гэта прыцягне бяду. Не, не прыцягне. Такія думкі хутчэй адгалоскі магічнага мысленьня «думаю пра дрэннае, значыць прыцягваю дрэннае». Дасьледаваньні паказалі, што абарончы песімізм дапамагае зьнізіць трывогу, павышае верагоднасьць дасягненьня мэты. Зьніжэньне настрою дапамагае абарончым песімістам больш прадуктыўна працаваць. Абарончы песімізм дапамагае пры зьніжэньні самаацэнкі — бо гэта вучыць прадказваць і прадухіляць непажаданыя вынікі. Абарончы песімізм паляпшае прагназаваньне будучыні. Часьцей да яго зьвяртаюцца людзі са схільнасьцю да трывогі і нэўратызму і выкарыстоўваюць яго для абароны і павышэньня ўпэўненасьці ў сабе, зьніжэньня самакрытыкі. Абарончыя песімісты лепш выконваюць прызначэньні лекара, у той час як залішне аптымістычныя кідаюць іх. Яны часьцей мыюць рукі і праходзяць абсьледаваньні. Таксама яны лепш рыхтуюцца да экзаменаў. Прадпрымальнікі, схільныя да абарончага песімізму, на працягу 20 гадоў зарабілі на 25% больш, чым аптымісты. Што гэта значыць? Важна карыстацца перавагамі абодвух стыляў мысленьня. Хай рэалістычны аптымізм дапамагае вам будаваць пляны і чаканьні, а абарончы песімізм дапаможа ліквідаваць перашкоды для дасягненьня вашых аптымістычных мэтаў. Напалову поўны ці пусты — не важна, бо шклянка цэлая, хоць магла б быць разьбітая! The Positive Power of Negative Thinking 2001 Julie Norem Defensive Pessimism: A Cover For Self-Protection European Journal of Molecular & Clinical Medicine Volume 07, Issue 07, 2020 Defensive pessimism as a positive self-critical tool. In Chang, Edward (Ed). Self-criticism and self-enhancement: Theory and research and clinical implications The effects of negative reflection for defensive pessimists: Dissipation or harnessing of threat? Personality and Individual Differences Volume 45, Issue 6, October 2008, Pages 515-520 Defensive Pessimism, Anxiety, and the Complexity of Evaluating Self-Regulation Volume2, Issue1 January 2008 Pages 121-134
Mostrar todo...
👍 6
Цікавы беларускі генеалагічны праект, іякі аб'ядноўвае некалькі баз дадзенных:https://db.zhnivo.com/by/belarus-genealogical-databases/
Mostrar todo...
Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі

Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі: пошук продкаў і гістарычных звестак. Зручны сэрвіс для даследавання радаводу.

👍 4
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.