cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Валанцёры Офіса 👍🏻

Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да нас можна праз @AskOffice_bot. Падтрымаць тут: https://bysol.org/ru/initiatives/stvolunteer/

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
708
Suscriptores
+124 horas
-17 días
-1230 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Еўрапейскі корпус салідарнасці запрашае да валанцёрства: новыя #магчымасці 🇩🇪 Дапамагаць у дзіцячым садку ў Карлсруэ Дзіцячы сад Kita SieKids у Карлсруэ шукае валанцёраў (-к) для дапамогі выхавацелям (-лькам) у працы з дзецьмі да 6 гадоў. Вы будзеце ўдзельнічаць у гульнях, спорце, мастацтве, дапамагаць на кухні, суправаджаць дзяцей на экскурсіях, вучыць дзяцей рамёствам. Веданне англійскай мовы абавязкова, французскай і нямецкай – пажадана. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 20/06. Праект будзе працаваць у кастрычніку-лютым. 🇨🇿 Працаваць з дзецьмі і моладдзю ў Кадані Валанцёры (-кі) будуць дапамагаць у цэнтры мацярынства–дзіцячым садку. Задачы ўключаюць арганізацыю адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў для дзяцей, дапамогу ў сацсетках і PR, правядзенне мерапрыемстваў для мясцовай супольнасці, навучанне дзяцей англійскай мове праз гульні, творчыя заняткі. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 30/06. 🇦🇹 Падтрымліваць моладзь у культурным цэнтры ў Зальцбургу Цэнтр арганізоўвае турніры, гульні, канцэрты, адкрытыя сцэны, радыёшоў і майстар-класы, арыентаваныя на ЛГБТК+ моладзь. Ад валанцёраў (-к) патрабуецца дапамога ў стварэнні бяспечнага і інклюзіўнага асяроддзя. Базавыя веды нямецкай мовы вітаюцца. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 01/08. 🏠 На ўсіх праграмах ESC даюць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі. Для прагляду некаторых старонак на сайце праграмы трэба зарэгістравацца. 🗒️ Да ўдзелу запрашаюць людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Базавым патрабаваннем, як правіла, з’яўляецца веданне англійскай мовы.
Mostrar todo...
experience in German-French Kindergarten "Kita SieKids"

European Youth Portal -

👍 4
#Што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю за апошні час Вячорка: выклікі незалежнасці і міжнародная праца Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на пытанні пра нядаўнія сустрэчы паміж рэжымам і расійскімі чыноўнікамі, ціск на Лукашэнку, увагу Захаду да Беларусі, працу Офіса, а таксама шмат іншага. Кавалеўскі: сітуацыя на літоўскай мяжы Прадстаўнік Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі распавёў, чаму Літва магла прыняць рашэнне аб забароне ўвозу ежы, ці турбуе краіну рэакцыя беларусаў і беларусак, а таксама што робяць дэмсілы, каб гэтае рашэнне змягчылі. Ягораў: вынікі выбараў у КР Андрэй Ягораў расказаў пра планы блока, які ён прадстаўляе у Каардынацыйнай радзе, а таксама пра агульныя вынікі выбараў. Стрыжак: пра палітвязняў Праваабаронца, сузаснавальнік і кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак абмеркаваў сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, ціск рэжыму на асобных палітзняволеных і магчымыя спосабы вызвалення людзей за кратамі. Пракоп'еў: магчымыя кааліцыі ў КР Як можна ацаніць вынікі выбараў у Каардынацыйную раду, якую карысць можа прынесці гэты орган, і з кім блок Пракопʼева-Ягорава гатовы ўступіць у кааліцыю – пра гэта расказаў Вадзім Пракоп’еў. Дабравольская: легалізацыя ў Польшчы Кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская распавяла пра праязныя дакументы для беларусаў (-к) у Польшчы, тэрміны легалізацыі і іншыя праблемы, з якімі сутыкаецца дыяспара ў краіне. Кванталіяні: лічбавая бяспека Экспэрт па лічбавай бяспецы Мікалай Кванталіяні пракаментаваў інфармацыю, што на тэлефонах беларускіх журналістаў і актывістаў (-к) знайшлі праграму для сачэння, і расказаў, як абараніцца ад гэтага.
Mostrar todo...
Встреча Шойгу и Вольфовича — что происходит, граница РБ и Литвы, Путин на пресс-конференции. Вячорко

Советник Светланы Тихановской Франак Вячорко на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, встреча Шойгу и Вольфовича, пресс-конференция Путина, давление на Лукашенко, внимание Запада к Беларуси, работу Офиса, а также многое другое. Подключайтесь и задавайте вопросы в чате! Поддержите работу редакции: 👍 Донат через PayPal или карту с выводом на экран:

https://streamlabs.com/euroradiolive/tip

👍 Платная подписка на YouTube:

https://www.youtube.com/channel/UC1v_dekbxqgQjBQ2fg39uBg/join

👍 Купите книгу Змитра Лукашука на Patreon:

https://www.patreon.com/euroradio

Помните о безопасности: не используйте беларуские карты Новости сегодня. Стрим Еврорадио. Политика Подписывайтесь на наши соцсети: 💎 ТГ:

https://t.me/euroradio

💎 FB:

https://www.facebook.com/euroradio.fm

💎 TikTok:

https://www.tiktok.com/@euroradio

💎 ВК:

https://vk.com/euroradio

💎 ОК:

https://ok.ru/euroradio

💎 Instagram:

https://instagram.com/euroradio

3👍 1
Некаторыя людзі паспяваюць рабіць усё, ды яшчэ і маюць час на адпачынак. Часамі можа скласціся ўражанне, што яны нарадзіліся прадуктыўнымі і паспяховымі. Але насамрэч усё зусім проста: такімі яны сталі, навучыўшыся правільна планаваць свой час. Што такое тайм-менеджмент, якія ён мае перавагі, а таксама якія стратэгіі вы можаце прымяніць у сваім жыцці ўжо зараз – у сённяшніх картках. #лікбез
Mostrar todo...
👍 9
Чым займаліся валанцёры і валанцёркі Офіса ў апошнія месяцы? У картках расказваем як пра звычныя задачы валанцёраў і валанцёрак, так і пра іх удзел за кулісамі Кангрэса па палітвязнях і выбараў у Каардынацыйную раду. #валанцёрская_праграма
Mostrar todo...
9👍 3
Еўрапейскі корпус салідарнасці запрашае да валанцёрства: новыя #магчымасці 🇩🇪 Дапамагаць уцекачам у Вюрцбургу Don Bosco Vocational School шукае валанцёраў для дапамогі маладым уцекачам і мігрантам. Вашая задача — дапамагаць маладым людзям у інтэграцыі і падрыхтоўцы да працоўнага жыцця. Перавагай будзе веданне нямецкай мовы. 🗓️ Праект будзе працаваць у верасні’24–жніўні’25. Падаць заяўку трэба да 07/06. 🇹🇷 Развіваць мастацкія таленты ў арт-цэнтры Арт-цэнтр у Газіянтэпе шукае валанцёраў, якія будуць вучыць моладзь гуляць на музычных інструментах ці спяваць. Будуць праводзіцца і іншыя творчыя мерапрыемствы. Асноўнае патрабаванне – мець мастацкі талент. 🗓️ Праект будзе працаваць у чэрвені–снежні. Падаць заяўку трэба да 08/06. 🇫🇷 Займацца міжкультурным праектам у Францыі Асацыяцыя Habitat Jeunes en Trégor Argoat шукае валанцёраў на праект, што падтрымлівае моладзь праз прадастаўленне жылля. Трэба будзе арганізоўваць культурныя і моўныя мерапрыемствы ў арт-прасторы Le Pixie. Патрабуецца зацікаўленасць у вывучэнні французскай мовы. 🗓️ Праграма будзе працаваць у кастрычніку’24–чэрвені’25. Дэдлайн прыёма заявак не пазначаны. 🏠 На ўсіх праграмах ESC даюць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі. Для прагляду некаторых старонак на сайце праграмы трэба зарэгістравацца. 🗒️ Да ўдзелу запрашаюць людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Базавым патрабаваннем, як правіла, з’яўляецца веданне англійскай мовы.
Mostrar todo...
ESC Volunteering project in the Don Bosco Berufsschule in Würzburg

European Youth Portal -

👍 4
#Адукацыя, адукацыя, адукацыя: новая падборка магчымасцяў 🇱🇹 Let's Вікі: як пісаць артыкулы на Вікіпедыі Жадаеце пісаць артыкулы ў Вікіпедыю, але не ведаеце, з чаго пачаць? Праект Let’s Вікі распачынае серыю сустрэч з дасведчанымі аўтарамі Вікіпе(э)дыі, якія ўсё растлумачаць і пакажуць. Першая сустрэча адбудзецца ўжо на гэтым тыдні з архітэктарам і блогерам Уладзіславам Чаховічам. Далучыцца можна ў Вільнюсе ці анлайн. 🗓️ Сустрэча пройдзе 5 чэрвеня а 18:30. Рэгіструйцеся па спасылцы. 🇬🇧 John Smith Trust Fellowship ‘Future of Belarus’ John Smith Trust праводзіць індывідуальную стыпендыяльную праграму для беларускіх лідараў і лідарак у выгнанні. Праграма накіраваная на абмен досведам. Будзе анлайн-частка, а таксама дзевяцідзённая паездка ў Вялікую Брытанію, падчас якой пройдуць семінары, візіты ў дзяржаўныя ўстановы, інстытуты і НДА, сустрэчы з экспертамі (-камі). 🗓️ Праграма пройдзе цягам кастрычніка’24–лютага’25. Падаць заяўку можна да 16/06. 🗺️ Bright Belarus: як паступіць у лепшыя ўніверсітэты свету Bright Belarus дае магчымасць знайсці ментара, які дапаможа вам паступіць ва ўніверсітэт, атрымаць міжнародную стыпендыю або стажыроўку, а таксама развіць сваю кар’еру. Усе, хто пройдзе адбор, атрымаюць ментарства, карысныя парады і нэтворкінг. 🗓️ Праграма пройдзе цягам жніўня–чэрвеня’25. Заяўку падаць трэба да 10/07.
Mostrar todo...
Let's Вікі

Жадаеце пісаць артыкулы ў Вікіпедыю, але не ведаеце, з чаго пачаць? Праект Let’s Вікі распачынае серыю сустрэч з дасведчанымі аўтарамі Вікіпе(э)дыі, якія ўсё растлумачаць і пакажуць. Першая сустрэча адбудзецца: 🌐 анлайн 5 чэрвеня ў 18:30 (па Мінску і Вільні), 17:30 (па Варшаве) і 19:30 (па Тбілісі) 🎉 афлайн 5 чэрвеня ў 18:30 ў Create Culture Space (Вільня) 💥 Наш першы эксперт – Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, блогер, аўтар тэлеграм-канала «Спадчына» і стваральнік тысяч артыкулаў беларускай Вікіпедыі. 😻 Усё, што вы хацелі ведаць пра Вікіпедыю, але саромеліся запытаць, можна будзе дазнацца ў эксперта на нашай першай сустрэчы. 💻 Бярыце з сабой камп’ютары, добры настрой і інфармацыю на тэму, у якой жадаеце стварыць артыкул. Каб мы маглі зразумець колькасць удзельнікаў, зарэгіструйцеся, калі ласка, тут. Каб не прапусціць наступныя сустрэчы і цікавую інфармацыю, далучайцеся да групы праекта ў Тэлеграм:

https://t.me/+NPt7uMnZ_i00ZjI0

Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у…

👍 2 2🔥 1
Пра #што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю за апошні час Кавалеўскі: апошнія навіны Прадстаўнік Кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі на “Еўрарадыё” абмеркаваў вынікі візіту ў ЗША, беларуска-расійскія адносіны, выбары ў КР і працу па пашпарце Новай Беларусі. Дзяйкала і Зазулінская: палітвязні Экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта Кацярына Дзяйкала і кіраўніца фонду “Краіна для жыцця” Вольга Зазулінская пагаварылі ў эфіры “Еўрарадыё” пра вынікі Кангрэса па палітвязнях у Празе і спосабах дамагчыся вызвалення палітзняволеных. Лябедзька і Усаў: стан дэмсілаў Ці ёсць адзінства сярод дэмсілаў? І ці адкрыты Офіс Ціханоўскай да супрацоўніцтва? Пра гэта падчас дэбатаў на “Еўрарадыё” паспрачаліся дарадца Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і палітолаг Павел Усаў. Краўцоў: Каардынацыйная рада Сябра штаба Віктара Бабарыкі і дэлегат Каардынацыйнай рады ад “Моладзевага наступу” Іван Краўцоў на “Еўрарадыё” выказаў меркаванне пра магчымы развал Расіі і патлумачыў, чаму штаб Бабарыка не пайшоў на выбары ў КР асобна. Прыходзька: вынікі выбараў у КР Старшыня Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька на “Еўрарадыё” расказала, як ацэньвае вынікі галасавання, як былі выкананыя працэдуры і чаго можна чакаць ад новага склікання. Маклейн і Лядоўскі: палітвязні Кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн і сакратар Асацыяцыі “Беларусы ў Перце” Арцём Лядоўскі абмеркавалі апошнія сведчанні пра Сяргея Ціханоўскага ў турме, а таксама што можна зрабіць для дапамогі і вызвалення палітвязняў.
Mostrar todo...
Переговоры Лукашенко и Путина в Минске, Янукович прибыл в РБ, Тихановская молчит о КС / Ковалевский

Заместитель Тихановской, представитель Кабинета по иностранных делах Валерий Ковалевский на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, итоги визита в США — встречи с Конгрессом, Госдепом и не только, встреча Путина и Лукашенко в Беларуси, Янукович прибыл в Гомель, почему Тихановская игнорирует выборы в КС, что слышно о паспорте Новой Беларуси. Подключайтесь и задавайте вопросы в чате! Поддержите работу редакции: 👍 Донат через PayPal или карту с выводом на экран:

https://streamlabs.com/euroradiolive/tip

👍 Платная подписка на YouTube:

https://www.youtube.com/channel/UC1v_dekbxqgQjBQ2fg39uBg/join

👍 Купите книгу Змитра Лукашука на Patreon:

https://www.patreon.com/euroradio

Помните о безопасности: не используйте беларуские карты Новости сегодня. лукашенко путин. Стрим Еврорадио. Политика Подписывайтесь на наши соцсети: 💎 ТГ:

https://t.me/euroradio

💎 FB:

https://www.facebook.com/euroradio.fm

💎 TikTok:

https://www.tiktok.com/@euroradio

💎 ВК:

https://vk.com/euroradio

💎 ОК:

https://ok.ru/euroradio

💎 Instagram:

https://instagram.com/euroradio

👍 3 1
Куды падацца? Падборка магчымасцяў: #адукацыя 🇵🇱 Human Summer Camp 2024 Human Constanta падрыхтавалі семінары, варкшопы, гульняі і працу ў камандах. На працягу 5-дзённага інтэнсіву ў Польшчы вы будзеце абмяркоўваць каштоўнасці, разбірацца ў правах чалавека, шляхах і механізмах рэалізацыі сацыяльных ініцыятыў і сумесных дзеянняў. Кошты ўдзелу ў праграме пакрываюцца, але візавая падтрымка не аказваецца. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 02/06. Інтэнсіў пройдзе 30 ліпеня – 4 жніўня. 🇦🇿 COP29 у Баку Федэрацыя маладых еўрапейскіх зялёных і Сетка развіцця і каардынацыі Усходняй Еўропы запрашаюць людзей ва ўзросце 15–35 гадоў на міжнародны форум “Ready, set, go… – The green future”. На працягу пяці дзён вы будзеце ўдзельнічаць у мерапрыемствах, накіраваных на палітычны і актывісцкі ўдзел моладзі па пытаннях змены клімату. Акрамя ўдзелу, можна стаць часткай каманды, што рыхтуе форум. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 02/06. Форум пройдзе 15–20 лістапада. 🇬🇪 Стыпендыяльная праграма ад ForSet Праграма дапаможа вам удасканаліць свае навыкі ў зборы і аналізе дадзеных, дата-сторытэлінгу, дызайне і г.д. Праграма будзе ўключаць анлайн-ментарства і двухтыднёвы афлайн-трэнінг у Тбілісі. Патрэбныя веды англійскай мовы. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 09/06. Праграма пройдзе за 6 месяцаў на працягу вясны-зімы 2024. #адукацыя
Mostrar todo...
Human Summer Camp возвращается! - Human Constanta

Human Summer Camp - это 5 дней семинаров, воркшопов, игр и работы в командах на тему прав человека. Подавайся!

👍 3 1
Анлайн-навучанне адкрывае перад намі неабсяжныя магчымасці для атрымання новых ведаў і навыкаў. Але як зрабіць гэты працэс максімальна эфектыўным і цікавым? У картках дзелімся 7 парадамі! #лікбез
Mostrar todo...
👍 7 4🔥 2
Еўрапейскі корпус салідарнасці запрашае да валанцёрства: падборка магчымасцяў 🇵🇱 Дапамагаць дзецям у цэнтры аўтызму ў Кракаве Цэнтр аўтызму ў Кракаве шукае валанцёра (-ку) для дапамогі навучэнцам у паўсядзённых задачах. Вам трэба будзе дапамагаць у падрыхтоўцы прасторы, матэрыялаў, дэкарацый, школьных выступленняў, а таксама суправаджаць дзяцей на прагулках, экскурсіях і падчас іншых заняткаў. Патрабуецца цярплівасць, адкрытасць, камунікабельнасць і базавыя веды пра аўтызм. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 31/05. Праект працуе да чэрвеня’25. 🇬🇷 Дапамагаць на экалагічнай ферме ў Грэцыі Праект “Next Re-Generation Vol. IV” шукае валанцёра (-ку) для працы на рэгенератыўнай ферме. Вы зможаце атрымаць тэарэтычныя і практычныя навыкі экалагічнага жыцця, дапамагаючы ў аднаўленчым будаўніцтве і земляробстве. Мэта праекта — навучыць людзей будаваць і займацца сельскай гаспадаркай устойлівым чынам, які спрыяе развіццю супольнасцяў і экалагічных сістэм. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 10/06. Праект працуе да кастрычніка’24. 🇸🇮 Далучыцца да праекта ў Славеніі! У Любляне запрашаюць ЛГБТКІА+ асобаў для ўдзелу ў праекце. Вось абавязкі валанцёраў (-к): камунікацыя з наведвальнікамі інфармацыйнага пункту, праца з сацсеткамі, арганізацыя мерапрыемстваў, адміністрацыйныя задачы. З патрабаванняў – цікавасць да ЛГБТКІА+ тэматыкі, самастойнасць, актыўнасць, камунікатыўныя навыкі. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 16/06. Праект працуе да лістапада’24. 🏠 На ўсіх праграмах ESC даюць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі. Для прагляду некаторых старонак на сайце праграмы трэба зарэгістравацца. 🗒️ Да ўдзелу запрашаюць людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Базавым патрабаваннем, як правіла, з’яўляецца веданне англійскай мовы. #магчымасці
Mostrar todo...
Volunteering in the Autism Center in Krakow

European Youth Portal -

👍 10