cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

ЖываPEACE (Жывапіс)

Усё пра сусветны жывапіс. Сувязь: [email protected]

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
1 198
Suscriptores
-124 horas
+17 días
-330 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Photo unavailableShow in Telegram
"Дома ў адпачынку". ("Марак у гамаку"). 1945 г. Норман Роквэл. З'яўленне малюнка было сымбалічным. Мастак задумаў напісаць свайго ціхамірнага марака, калі чалавецтва знаходзілася ў чаканні завяршэння Другой сусветнай вайны. У верасні 1945 г. рэпрадукцыя ўпрыгожыла вокладку часопіса Saturday Evening Post праз усяго пару тыдняў пасля падпісання Японіяй акта аб капітуляцыі. Роквэл сам служыў у войску ў гады Першай сусветнай, таму ведаў, пра што марылі салдаты, якія знаходзяцца на фронце. Чалавек, пазбаўлены элементарных выгод і штодня рызыкуючы жыццём, мацней пачынае шанаваць простыя, непрыкметныя радасці: сонечны лужок, чыстую вопратку, сон і вернага сабаку. Натуршчыкам для карціны выступіў курсант ваенна-марскога каледжа Леа Макгуайр. Гамак і лужок мастак арандаваў у суседзяў. Цыгарэтны пачак, заткнуты ў чаравік, майстар адлюстраваў па памяці, паколькі не знайшоў прыдатную ўпакоўку (сам мастак паліў трубку). #жывапіс #Роквэл
Mostrar todo...
20👍 3👏 1🫡 1
Альфрэд Сіслэй🎨🖼 Французскі жывапісец. Пейзажыст. Імпрэсіяніст. Нарадзіўся ў Парыжы. Вучыўся ў знакамітай майстэрні Шарля Глейра, дзе пазнаёміўся з Клодам Манэ, Рэнуарам і Пісаро. Творчасць Сіслэя - гэта пейзажы ў розных сезонах і пры розным асвятленні. Ён выкарыстоўваў светлыя і вытанчаныя колеры, ствараючы адчуванне празрыстасці і мяккасці атмасферы. Імкнуўся да незвычайных эфектаў, а аддаваў перавагу простым і гарманічным кампазіцыям. Мастака натхнялі Брытанскія майстры: Тэрнэр, Канстэбл і Паркс Банінгтан, а таксама французы Каміль Каро, Гюстаў Курбэ і Эжэн Будэн. Ён таксама знаходзіўся пад уплывам сваіх сяброў-імпрэсіяністаў Клода Манэ, Пісаро і Рэнуара. Памёр Сіслэй ў галечы і невядомасці. Яго працы здабылі прызнанне толькі пасля яго смерці. Адзін з маіх любімых мастакоў. #жывапіс #Сіслэй #імпрэсіянізм #Манэ #Рэнуар #Пісаро #пейзаж
Mostrar todo...
26👍 5💔 4
Photo unavailableShow in Telegram
"Вавілонская вежа". Каля 1606-1620 г. Тобіяс Верхахт, Ян Брэйгель Старэйшы, Хендрык дэ Клерк, Абель Грымер. На працягу многіх гадоў карціна лічылася працай невядомага майстра. Аднак падчас рэстаўрацыі ўдалося вызначыць імя яе стваральнікаў. Такое не часта здараецца, але гэтую карціну напісала аж 4 мастака. Фламандскі мастак Тобіас Верхахт, які напісаў карціну пры дапамозе сваіх сучаснікаў: Яна Брэйгеля Старэйшага, Хендрыка дэ Клерка і Абеля Грымера. Сюжэт пра Вавілонскую вежу быў папулярны ў той час, а адзін з даследчыкаў налічыў аж 700 напісаных варыянтаў ад розных майстроў. Але гэтая вылучаецца тым, што вежа выглядае як піраміда, на якой кожны паверх запаўняе адзін з шэдэўраў заходнееўрапейскай архітэктуры эпохі Адраджэння. Усё можна разглядзець, бо карціна амаль 2 м у шырыню. Дарэчы, сваю знакамітую "Вавілонскую вежу" пісаў і Пітэр Брэйгель Старэйшы - бацька Яна. #жывапіс #Верхахт #Брэйгель #Адраджэнне
Mostrar todo...
23👍 7🔥 3🤯 1👌 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Вандроўнік над морам туману". 1818 г. Каспар Давід Фрыдрых. Калі вы хочаце зразумець і прачуць рамантызм, то менавіта гэтая карціна - лепшы наглядны дапаможнік. Драматычныя пікі, што рвуцца ў неба. Туман пад намі, у далінах. Дзікая прырода. І ў цэнтры яе - самотны таямнічы незнаёмец. На ім сыходзяцца лініі кампазіцыі. Менавіта чалавек і яго душа знаходзяцца ў цэнтры рамантычнага светапогляду. Фігура стаіць да нас спіной. Прыём досыць часты для работ Фрыдрыха. Чалавек на яго карцінах - гэта не нейкі персанаж, а ўвасабленне гледача. Гэта МЫ назіраем таямнічую маўклівую старажытную прыроду, гэта мы - вандроўнік. #жывапіс #Фрыдрых #рамантызм
Mostrar todo...
30👍 11❤‍🔥 3👏 2
Photo unavailableShow in Telegram
"Партрэт Эміліі Флёге". 1902-1904 г. Густаў Клімт. Клімт вёў даволі сціплае ў цэлым жыццё, але ў мастака была адна запала - запала да жанчын. Нягледзячы на мноства раманаў побач з Клімтам усё ж нязменна знаходзіліся дзве жанчыны - яго маці і Эмілія Флёге. Біёграфы дагэтуль не могуць сысціся ў меркаваннях адносна таго, якія ж адносіны звязвалі Клімта і Флёге. Адны сцвярджаюць, што яна была яго пастаяннай палюбоўніцай, на якой ён так і не ажаніўся. Іншыя ж упэўненыя, што іх сувязь была выключна платанічнай, і менавіта таму Эмілія не нарадзіла майстру дзіцяці. Як бы там ні было, адносіны Клімта і Флёге доўжыліся 27 гадоў, і, па сведчаннях відавочцаў, апошнімі словамі мастака пасля таго, як яго разбіў інсульт была просьба паслаць за Эміліяй. #жывапіс #Клімт #мадэрн #партрэт
Mostrar todo...
18👍 6💔 4🤔 2🍓 2🙏 1
Пётр Дурчын🎨 Нарадзіўся ў Мазыры. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у станковай графіцы. Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ. Член Беларускага саюза мастакоў. Работы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, музеі "Брэсцкая крэпасць-герой" і інш. #жывапіс #Дурчын #мастацтва #Беларусь
Mostrar todo...
24👍 10🥰 2👏 2👌 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Збан і садавіна". 1889 г. Поль Сэзан. Яблыкам і гарам Сэзан сімпатызаваў больш, чым людзям: ляжаць або стаяць спакойна і размаўляць з імі не трэба. Плюс у мастака часам выяўлялася боязь дакрананняў, а людзі так і хочуць цябе памацаць. Сацыяфобія Сэзана ішла на карысць яго нацюрмортам і пейзажам. Яна вызваляла час. А няўпэўненасць у сабе прымушала ўпарта спрабаваць выказаць тое, што адбывалася ў яго галаве. І ён спрабаваў зноў і зноў, пакуль колькасць не перайшла ў геніяльнасць. #жывапіс #Сэзан #імпрэсіянізм #постімпрэсіянізм #нацюрморт
Mostrar todo...
28👍 6🤔 4👌 1
Photo unavailableShow in Telegram
Карціна злева: "Фігура каля вакна". 1925 г. Сальвадор Далі. Карціна справа: "Юная нявінніца, адданая садомскага граху пры дапамозе рагоў ўласнай цноты". 1954 г. Сальвадор Далі. Першая карціна была напісана, калі Далі быў 21 год. Тады яго музай была сястра Ганна Марыя. Пазней адносіны брата з сястрой сапсаваліся, а карціну справа можна лічыць своеасаблівай помстай сястрэ ад мастака. Помстай за яе кнігу 1949 г. "Сальвадор Далі вачыма сястры", у якой яна недастаткова захаплялася братам. Ганна Марыя лічыла, што іх адносіны сапсаваліся, калі брат на адной з карцін напісаў: "Часам я плюю на партрэт сваёй маці, і гэта дастаўляе мне задавальненне". #жывапіс #Далі #партрэт #сюррэалізм
Mostrar todo...
👍 13🤔 10🥰 3 2💩 2💊 2🍓 1😨 1🤪 1
Photo unavailableShow in Telegram
"У яе было сэрца!" ("Анатомія сэрца"). 1890 г. Энрыке Ламбарда. Коранер, які праводзіць ускрыццё трупа жанчыны, якая ляжыць на стале, як мяркуецца прастытуткі. Гэтую выснову можна зрабіць, паколькі большасць целаў, знойдзеных у Тыбры, належалі прастытуткам, а таксама па рудаватым колеры валасоў, які традыцыйна асацыявалі з прастытуткамі. #жывапіс #Ламбарда #анатомія
Mostrar todo...
😢 27👍 7💔 3😱 2
Photo unavailableShow in Telegram
"Тры Грацыі". 1634 г. Пітэр Паўль Рубэнс. Ці трэба было пісаць, што гэта менавіта Рубэнс? Тут усё і так зразумела. Нам пашанцавала бачыць гэтае палатно. Мадэллю для адной з багінь была другая жонка мастака Алена Фоўрмэн. Да смерці Рубэнса ў 1640-м карціна знаходзілася ў яго дома. Затым удава вырашыла знішчыць усе палотны, на якіх яна прысутнічала ў аголеным выглядзе. Спадчыну генія выратаваў іспанскі кароль Філіп IV, які выкупіў многае і перавёз у Іспанію, у тым ліку і дадзеную карціну. #жывапіс #Рубэнс #барока
Mostrar todo...
25🍓 8👍 3😁 2🤯 2😱 1
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.