cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Звычайная Рапушыная Літва #Якельт

Рапушыны блага-блог (Цяпер экстрэміскі)

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
309
Suscriptores
-224 horas
+47 días
-530 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Repost from N/a
Здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды. Але без свабоды чаго вартая кожная бліскуючая перамога кожнага грамадства? Васіль Быкаў
79 гадоў таму быў падпісаны акт аб капітуляцыі Трэцяга Рэйху, што паклала канец вайны ў Еўропе і адному з самых людажэрскіх рэжымаў у свеце. Але, знішчыўшы адзін рэжым, што распачаў Другую Сусветную вайну, свет забыў пра іншы рэжым — савецкі. Больш таго, акрамя акупаваных ужо тады тэрыторый, у ягоныя лапы патрапіла яшчэ палова Еўропы. Нажаль, тое, што гэты рэжым так і не быў знішчаны і асуджаны ва ўсім свеце, мы бачым страшныя наступствы, сярод якіх і стан Беларусі сёння, і вайна ва Украіне, што зараз ідзе. Словы "Ніколі зноў", якія гучаць па ўсім свеце ў гэты дзень, зараз з’яўляюцца не асабліва дарэчнымі, бо ўжо зноў. Знову расейскія імперцы распалілі вайну ў Еўропе, знову гінуць людзі, у тым ліку вялізная колькасць цывільных людзей, па якіх расея мэтанакіравана наносіць удары, у тым ліку сёння. І ў гэты дзень нельга забываць памылкі мінулага: калі пакідаць антычалавечныя людажэрскія рэжымы жыць, калі не вынішчаць іх пад корань, усё паўторыцца. Але, нажаль, мала хто на захадзе гэта разумее. Але ўсё ж нельга пакідаць надзеі, што расейскі імперскі рэжым будзе знішчаны, як было зроблена з нацысцкім рэжымам у Нямеччыне, і не аднавіцца знову, і новай вялікай вайны ў будучыні не будзе. Не будзе ніколі зноў
Mostrar todo...
👍 6🤮 3 1🥰 1
Repost from Historyja
8 траўня 1945 года ў Карлсхорсце генерал-фельдмаршал Вільгельм Кейтэль афіцыйна падпісаў акт капітуляцый нацысцкай Германіі. У Еўропе наступіў канец Другой сусветнай вайны.
Mostrar todo...
11🫡 2
Бля, гартаю тэлегу, бачу ўсе гэтыя мемы пра з'едзеныя вярхушкі пасак... Праваслаўныя ня ўмеюць гатаваць паскі ці што?
Mostrar todo...
👍 10
Віншую зноўку
Mostrar todo...
🥰 6
Repost from N/a
У гэты дзень 233 гады таму была прынятая першая ў Еўропе і другая ў свеце канстытуцыя — Устава аб кіраванні (ustawa rządowa). Гэта была перадапошняя (апошняй спробай было ўзброенае супраціўленне акупацыі пад кіраваннем Касцюшкі) спроба хоць неяк уратаваць дзяржаву — Рэч Паспалітую двух народаў. Нажаль, канстытуцыя, нягледзячы на сваю прагрэсіўнасць на той момант, яна не ўратавала РП ад падзелу, але тады, пасля першага раздзелу, ўвогуле мала што магло ўратаваць яе. Але мы мусім памятаць пра тое, што гэты дакумент быў прыняты ў нашай краіне, і меў за мэту яе ўзмацненне і стабілізацыю (перад гэтым дзесьці стагоддзе былі амаль неперарыўныя грамадзянскія войны, канфедэрацыі і іншыя падзеі, якія адмоўна сказваліся на моцах краіны). Так, гэты дакумент наўрад ці можа параўнацца па прагрэсіўнасці з амерыканскай канстытуцыяй або з дэкларацыямі правоў чалавека французкіх рэвалюцыянераў. Але ўлічваючы час і ўмовы, у якіх прымаўся гэты дакумент, гэта сапраўдны цуд, што ён існаваў. Таму, спадарства, святкуйма і памятайма
Mostrar todo...
👍 8🔥 1