У абароне вузей
Ir al canal en Telegram
539
Suscriptores
Sin datos24 horas
+117 días
+830 días
Archivo de publicaciones
Мапа беларускіх легіянераў у найвышэйшых дывізіёнах краін УЕФА
Лічба сціплая – усяго 38 футбалістаў у 12 асацыяцыях.
39% прыходзіцца на Казахстан. Кірунак, які звычайна не дае ніякага развіцця.
Прадстаўніцтва ў Польшы > Расіі. Назіраецца добры трэнд прабівацца ў Экстракласу праз акадэміі.
У топ-5 нікога не было ўжо 9+ гадоў.
Самая моцная ліга з беларусам – бельгійская, але Кірэеў узровень пакуль не цягне.
Агулам карціна сумная, канешне.
Прачнуўся і ўспомніў, што Віктар Ганчарэнка паставіў зборнай задачу заняць 1-е месца ў Лізе нацый.
Катэгарычна не згодзен. Рэальная задача Ганчарэнкі – выклікаць усіх магчымых Лісаковічаў разам.
Віталій: класны адрэзак у Жодзіна + стабільная практыка ў "Таболе".
Руслан: найлепшы хаўбек ЧБ.
Дзмітрый: тут ёсць нюансы, але трэба пралабіяваць і яго.
Тры браты разам – гэта ж які сусветны хайп. Зараз найлепшы час яго рэалізаваць.
Дарос да ЛЧ чалавек!
"Іслач", украінскі "Крыўбас", аўстрыйскі ЛАСК – плаўны прагрэс Івана Дыбанга.
Ноччу з партнёрамі выбіў "Селтык" пасля 0:3 у гасцях і цяпер чакае сваю першую еўравосень.
Адзін з найлепшых выпускнікоў "ваўкоў". Побач хіба што Прынс Аду.
"Тарпеда-БелАЗ" упершыню з 2008-га не можа забіць пяць матчаў ЧБ запар.
Тры з іх – гульні Багі-старэйшага.
Пасля "Дынама" коўч актыўна жартаваў, учора патлумачыў ракіроўку кіпераў тым, што трэба было "передернуть", бо "Сереге засасывало".
Ok, працуем далей.
"Іслач" зрабіла ўсё для максімальнай інтрыгі ў чэмпіёнскай гонцы.
11 матчаў без параз запар, чатыры балы ў вочных сустрэчах з "Дынама" – каласальная дысцыпліна.
Для Камароўскага гэта першая перамога над мінчукамі ў ЧБ з восьмай (!) спробы.
Лёгкая здабыча для Шкурына.
4+2 за восем гульняў сезона ў беларуса.
Сёння таксама зарабіў пенальці і дапамог "Катавіцам" праехацца пра плоцкай "Вісле" – 4:0.
Марозаў з асістам у першым жа матчы пасля вяртання ў Данію.
"Кольдынг" сёння згуляў 2:2 з аўсайдарам чэмпіянату "Кёге" і цяпер займае 10-е месца з 3 баламі пасля 5 тураў.
Без беларуса таксама паспелі прайсці ў 1/32-ю Кубка.
Першыя матчы Лігі нацый для Ганчарэнкі будуць надзвычай лёгкімі.
Першы раз не прыйдзецца апраўдвацца за невыклік Шасцюка.
86 хвілін на полі за пяць матчаў чэмпіянату Сербіі.
Баркоўскі сёння па-за заяўкай, але "Крадэц Кралове" з добрымі шанцамі на ЛК.
Камбэкнулі з галамі на 89-й і 90+6-й.
Лапавухаву і Эбонгу ў Балгарыі будзе цяжка.
Інтэрв’ю-катастрофа даўжынёй у 17 секунд.
1) Папрасілі назваць імя – сказаў рускую версію.
2) Папрасілі назваць любімую музыку – здзейсніў камінг-аўт пра любоў да Макана.
3) Прэзентаваў дранікі як беларашн фуд.
Transfermarkt паведамляе, што "Градэц Кралове" аддаў за Баркоўскага 400 тысяч еўра.
Раней у Польшчы пісалі, што менавіта такую суму за форварда адмовіўся плаціць "Пяст".
На дадзены момант Баркоўскі не можа забіць ужо паўгода.
Апошні гол з гульні быў 9 месяцаў таму.
Добрая праца Ісаева?
Баркоўскі, дарэчы, ужо ў Грэцыі і заяўлены на матчы ЛК.
Заўтра можа дэбютаваць і за новы клуб, і ў еўракубках агулам.
Гуляць супраць "Панацінаікоса", які ў мінулай стадыі выбіў "ЦСКА 1948" Пархоменкі.
Герман Баркоўскі перабраўся ў "Градэц Кралове": https://x.com/fchradec/status/2090157825066508293
4-я каманда Чэхіі мінулага сезона, проста цяпер б’ецца за выхад у ЛК.
Моцна!
Нечакана класны варыянт на фоне чутак пра "Дандзі" і слабага старту ў Д2 Польшчы.
Лапавухаў учора стаў найлепшым асістэнтам ЦСКА ў чэмпіянаце.
2 галявыя, шэсць сухароў за 10 матчаў.
Забярэце ўжо яго ў топ-5.
Мельнічэнка два стартавыя матчы сезона пачынае на лаўцы.
Прысеў пад гульца зборнай Партугаліі U-19 Эдуарда Ферэйру. Свой дамарослы дракон, 18 гадоў – прыйдзецца пабадацца.
Усе бачылі ногі і агульную форму Трафіма – станоўчы момант на фоне таго, што раней скардзіўся на праблемы з метабалізмам.
Але пераходу скора споўніцца 2 гады, а беларус усё ніяк не зафіксуюцца ў аснове дубля.
Які тэрмін яшчэ мясам абрастаць?
Кендыш аформіў чарговы гол за "Жальгірыс"
Каманда проста цяпер гуляе 1:1 з "Бангай".
У беларуса ўжо 5+2 за 22 туры чэмпіянату Літвы.
Як для апорніка – топ.
