cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Usau Pavel

Агляд і аналіз бягучых палітычных падзей. Беларусь і Сьвет. ❗️З 9 жніўня 2023 рэжымам Лукашэнкі ўнесены ў сьпіс экстрэмісцкіх.

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
2 395
Suscriptores
-224 horas
-127 días
-2130 días
Distribuciones de tiempo de publicación

Carga de datos en curso...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Análisis de publicación
MensajesVistas
Acciones
Ver dinámicas
01
Думаю, што і страшыць ужо і не трэба. Тут ніякая агентура не патрэбна. https://www.youtube.com/watch?v=otFY8EAdp4o
1 3607Loading...
02
Будзе незалежная Беларусь - будзе ўсе. У тым ліку мова і культура. Не будзе незалежнасьці - хутка не будзе ні чога. 100 гадоў з Дня народзінаў Васіля Быкава.
1 3515Loading...
03
Праблема аб’яднаньня? КР з’яўляецца прыкладам не толькі таго, з якімі палітычнымі праблемамі сутыкнецца Беларусь, але таксама з праблемай аб’яднаньня і кансалідацыі апазіцыі, як такой, зараз. З большага КР гэта сукупнасьць неідэалагічных суб’ектаў. Ніводзен "блок" не будаваўся на ідэях, ці каштоўнасьцях. Сярод гэтых аб’яднаньняў няма стрыкта нацыянальных структур, ліберальных, сацыял-дэмакратычных, ці касэрватыўных, няма і радыкальна антырасейскіх. Усе яны будуюцца па прынцыпу "за ўсе добрае, супраць усяго кепскага". Фундаментальнай розьніцы ў каштоўнасьцях і ідэях паміж структурамі няма. Нават у межах кожнай з гэтай структуры ідэалагічныя прыярытэты не з’яўляюцца першаснымі. Глабальнай розьніцы паміж Дабравольскім, Ягоравым, Коўшык, Мацкевіч няма. Як няма розьніцы па ідэях паміж Латушка, Пракоп’евым, Туранбекавай, ці Кабанавым. Перастаўце блокі, структуры, людзей мейсцамі - нічога не зьменіцца. Больш, што на дадзеным этапе нават не стаіць гаворка па рэалізацыі нейкіх рэформ у краіне, што магло б выклікаць супярэчнасьці. Нават ніводная "большасьць" не будзе ў стане зрабіуь КР эфектыўнай, ці прыстыжнай структурай, як і выпрацаваць/рэалізаваць стратэгію перамен у Беларусі. У гэтым сэнсе ўсе яны аднолькава слабыя. Зьмена рэгламенту не з’яўляецца прынцыповай рэччу, яна не зробіць КР лепшай і моцнай структурай. Гэта не палепшыць сітуацыю.беларусаў унутры краіны, ці за яе межамі; Пазбаўленьне КР нават фармальных атрыбутаў незалежнасьці і падпарадкаваньне Офісу не ўзмоцніць апазіцыі. Тады ўзьнікае пытаньне, чаму гэтыя блокі і людзі не могуць дзейнічаць у межах адной лініі, ці фронту і абвінавачваюць адзін аднога ў антыдэмакратызьме? 1. Эмацыйныя, а не ідэалагічныя супярэчнасьці; 2. Глыбокі недавер адзін да аднога, які сфарміраваў капітал антыдзеяньняў, а не ўзаемадзеяньняў; 3. Плюралізм амбіцый: галоўны, лепшы, важнейшы; 4. Барацьба за доступ да рэсурсаў - рэальных і прыдуманных. Я ўжо пісаў, што чым далейшыя перспектывы перамен, тым больш супярэчнасьцяў. У выніку праз пару месяцаў распадзецца "кааліцыя большасьці", будуць усе тыя ж канфлікты і праблемы,.закіды, але ўжо ў бок Латушкі, ці новага сьпікеру. (Дарэчы, сталыя перасоўваньні і крызісы ў КР можа стаць сур’езнай праблемай для П. Латушкі. Бо зараз ва ўсіх бедах будуць абвінавачваць менавіта яго, а палепшыць атмасферу ў КР, ці зрабіць яго эфектыўным,ен проста не зможа). Больш таго, людзі з адных блокаў будуць перабегаць у іншыя, бо палічаць, што гэта дасьць нейкія дадатковыя прэфэрэнцыі, ці доступ да рэсурсаў. Такім чынам пойдзе ўжо 11 цыкл перафарматаваньня, перааб’яднаньня апазіцыі.
1 57713Loading...
04
Гульня без правілаў. ЦІ безканстытуцыйная манархія. Так па якой жа мадэлі функцыянуюць апазіцыйныя "інстытуты", ОСТ-АПК-КР? Ніякіх агульных правілаў (унутранай канстытуцыі няма), таму ўзьнікаюць супярэчнасьці і ўнутраныя войны. На дадзены момант відавочна мадэль супер-прэзідэнтская. Не гледзячы на тое, што ўсе мы змагаемся за зьнішчэньне адзінаўладдзя, мы атрымалі больш жорсткую вертыкаль і палітычную манаполію, якая знаходзіцца ў руках АПК-ОСТ. Фармальна гэта Ціханоўская фарміруе АПК і з’яўляецца яго кіраўніком (Нават Лукашэнка не кіруе ўрадам, а прызначае прэм’ера, як і Пуцін, які зацьвярджаецца парламентам). Апазіцыйная мадэль адпавядае таму, што есьць у ЗША. Толькі Ціханоўская мае права зьняць ці прызначыць сябра АПК. КР у дадзеным выпадку абсалютна "імпатэнтны". Ён не мае аніякага ўплыву на склад і працу АПК. (Дарэчы рэгламент дзейнасьці і фарміраваньня АПК прымаўся кулуарна і без шырокага грамадскага абмеркаваньня і па-сутнасьці з’яўляецца УВАГА - не ДЭМАКРАТЫЧНЫМ💥 І ў гэтым выпадку група Ягорава мае абсалютную рацыю, ні Латушка, ні Коўшык, ні Дабравольскі не могуць быць адначасова сябрамі КР і АПК. Як напрыклад у ЗША, ці Францыі. Бо гэта зліцьце "заканадаўчай" і "выканаўчаў" галінаў, што недапушчальна, калі мы кажам пра падзел "уладаў". Так, у новым канфлікце група Ягорава намагаецца як захаваць свае ўплывы, так і не дапусьціць дамінацыі офіснай вертыкалі, захаваць баланс і дэмакратычны прынцып. Прадстаўнікі "новай большасьці" прыкрываюцца механізмамі парламентска-прэзідэнтскіх рэспублік (прыклад Польшча), дзе сапраўды парламентская большасьць фарміруе урад 💢💢💢. УВАГА: ПАРЛАМЕНТСКАЯ БОЛЬШАСЬЦЬ ФАРМІРУЕ ЎРАД! У гэтым выпадку сябры кабінету адначасова застаюцца дэпутатамі парламенту. Але💫 яшчэ раз падкрэсьлю, КР не мае ніякіх паўнамоцтваў ні ў фарміраваньні, ні па кантролю АПК, ГЭТЫЯ ПАЎНАМОЦТВЫ ЦАЛКАМ💯 у руках ЦІХАНОЎСКАЙ!!! Калі б такія функцыі былі ў КР, то П.Латушка павінен быў стаць кіраўніком Кабінету і сфарміраваць кабінет, які б падпарадкоўваўся КР а не ОФІСУ! Відавочна, што такіх магчымасьцяў ен мець не будзе і ніхто яму йх не дэлегуе. Ці даб’ецца П.Латушка перагляду рэгламенту АПК? Сумняюся. Таму на дадзены момант у нас функцыянуе БЕЗКАНСТЫТУЦЫЙНАЯ МАНАРХІЯ (улада аднаго, ці адной). Што трэба зрабіць, каб пераадолець крызіс і войны: 1. Спыніць спрэчкі, бо дзеяньні большасьці абапіраюцца на памылковым разуменьні прынцыпаў дэмакратыі і функцыянаваньні дэмакратычных інстытутаў; 2. П.Латушка, А.Коўшык, ды іншыя асобы, якія маюць дачыненьні да працы ў АПК, ці ОСТ павінны адтуль сыйсьці. Другі варыянт, скласьці мандаты, да моманту фарміраваньня новага рэгламенту ўзаемвдзеяньня ОСТ-АПК-КР. Так будзе правільна і дэмакратычна; 3. Павінен быць прыняты ясны механізм фарміраваньня АПК. Ці гэтая функцыя застаецца за Ціханоўскай, ці за КР. Калі за КР, то П.Латушка павінен стаць галавой АПК, калі за Ціханоўскай, то толькі сябрам КР - сьпікерам; 4. Спроба зьмяніць рэгламент КР, дзе прапісана што сябра КР не можа быць сябрам АПК (і дазволіць імі быць адначасова) фармальна неканстытуйыйна і недэмакратычна і можа лічыцца як узурпацыя. Раю сябрам КР стварыць "камісію пра правілах палітычнай гульні" узважыць сітуацыю і прыняць ясныя нормы, інакш гэтыя баі канчаткова зьнішчаць апазіцыю. .
1 67919Loading...
05
100 гадоў памяці Васіля Быкава ⏰ 23 чэрвеня (нядзеля) – 14:00 📍 ul. Kryniczna 6, Warszawa 23 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца юбілейная імпрэза ўшанавання памяці аб жыцці і творчасці вялікага беларускага пісьменніка Васіля Быкава ў сувязі са стагоддзем са дня нараджэння. У праграме: чытанне ўрыўкаў з твораў В. Быкава; лекцыі аб творах і творчасці пісьменніка; успаміны сяброў і сучаснікаў. Выступяць Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Галіна Пазьняк, Зміцер Бартосік і інш. Будзе паказаны спектакль — " Суд Сумлення", эпілог з п'есы В. Быкава "Апошні шанц". Шчыра запрашаем!
1 2065Loading...
06
Сістэма зьмены маральнага коду Ліцэю БДУ надалі назву ім. Дзержынскага. Гэта падвойнае прыніжэньне беларускага грамадства маральнае і палітычнае. Дзержынскі быў заснавальнікам антычалавечай арганізацыі ЧК-ВЧК-ГПУ-НКУС-КГБ, якая зьнішчыла міл’ёны людзей, у тым ліку беларускую інтэлігенцыю. Зараз прозьвішчам савецкага Гімлера, названа адна з прыстыжных вучэбных устаноў у краіне. З іншага боку, гэта маральны выклік тым, хто вучыцца і працуе ў гэтай установе. Дэманстрацыя таго, што каты, спадкаемцы Дзержынскага дамінуюць і ідэалагічна, якія сістэмна псіхалагічна падпарадкоўваюць сабе грамадства. Бо за назвай пойдуць адпаведныя рытуалы: ганаровы пост каля бюсту "патрона", лекцыі памяці па дзейнасьці "вялікага дзеяча", свьяткаваньне дня народзінаў, прысягі на "вернасьць". Усе дзеля выхаваньня падданых і выканаўцаў сістэмы. І тут перад бацькамі, вучнямі, настаўнікамі, вялізарны маральны выклік і выбар: пагадзіцца і прыстасавацца (ну а што рабіць, трэба жыць), ці сыйсьці і захаваць унутраную свабоду. Гэта маленькі прыклад, таго экзыстэнцыйнага выбару, які прыходзілася рабіць беларусам ўсе гэтыя 30 год. Менавіта з такіх маленькіх маральных выбараў будавалася сістэма. Чалавек (ягоны воблік і сутнасьць) гэта сума ягоных выбараў, якія ен зьдзейсьняў на працягу свайго жыцьця. У 2020 годзе беларусы сутыкнуліся з вынікамі сваіх папярэдніх маральных выбараў, якія яны рабілі на працягу 30 год. Фальсіфікавалі, бо трэба было выжываць, працавалі ў сістэме, "а што рабіць", ідэалагізавалі і прымушалі дзяцей уступаць у БРСМ, ці БРПО і гэтак далей. Кожны можа зараз паспрабаваць ацаніць той ці іншы свой выбар, які мог быць лёсавызначальны. І на ўсе людўі шукалі для сябе апраўданьне, каб ўцячы ад правільнага выбару. Я гэта назваў casus amorali. Тым ня менш, ў 2020 годзе шмат, хто ўрэшце зрабіў правільны выбар. Але цяжар папярэдніх разбуральных маральных выбараў пераважыў. Цяжка і амаль немагчыма імгненна стаць іншым чалавекам і іншым грамадствам. Вось і зараз, новы "вобраз" БДУ ставіць перад выбарам: застацца, ці сыйсьці. Застацца, якія б не былі высокія матывы (галоўная адукацыя, прафесія, разбурыць сістэму знутры) азначае дазволіць амаральнай сістэме і ідэалогіі перамагчы. Бо як толькі, чалавек пачынае апраўдваць нейкае сваё неправільнае дзеяньне (разумеючы, што яно не правільнае, ён ужо пачынае разбураць сябе). Сыйсьці - даканаць перамогі, маленькай, але важнай у змаганьні са злом, а перш за ўсё ацаліць сябе. Бо першы, шлях прывядзе да таго, што ў падобных сітуацыях псіхалагічна, чалавек ўжо не будзе ў стане зрабіць іншага выбару (больш складанага і крытычнага, бо не хопіць духу),, а магчыма нават і не зразумее, што трэба будзе такі выбар рабіць.
1 51319Loading...
07
Пішуць, што ісламстскія тэрарысты захапілі СІЗО, у якім яны ўтрымоўваліся" ў Растове, захапілі закладнікаў з ліку супрацоўнікаў.. Зараз адбываецца аперацыя па "вызваленьню". Колькі забітых невядома.
1 5479Loading...
08
Страсьці па Каардынацыйнай Радзе Штосьці не добрае адбываецца ў нашым дэмакратычным асяроддзі. Ўнутрыпалітычная вайна за "уладу" ў КР разгарнулася па сапраўднаму. Даходзіць да абвінавачваньняў у канстытуцыйным перавароце узурпацыі ўлады, дыктатуры большасьці. Пры гэтым КР жа ніякага ўплыву на сітуацыю ў Беларусі не мае, ён нават на сітуацыю з беларусамі паза межамі краіны не мае, хаця б у пытаньні дыскрымінацыі. Пра што ж там у вогуле вядзецца дыскусія? Выключна пра пэўны статус у вачах заходнікаў і доступ да грантавых пляцовак. Ясна, што "сьпікер", "пад-пад-спікер" удзельнічае ў сустрэчах, запрашаецца на канфэрэнцыі, сустракаецца з Палітыкамі (Брусэль, Вашынгтон, Берлін). Гэта так добра, асабліва калі ты ў эміграцыі і больш не можаш разлічваць на нейкую іншую дзейнасьць. І тут зусім не важна, хто ў дадзеным выпадку будзе сьпікерам - сітуацыя агульна не зьменіцца. Бо трэба ўлічваць, што перспектыва "барацьбы" зацягваецца, а рэсурсаў утрыманьня няма. КР - гэта проста тавар. Пакуль сфарміравана большасьць за барацьбу супраць Ягорава, якога абвінавачваюць ва ўзурпацыі кантроля на КР, персанальнай дамінацыі, стварэньні супярэчлівага (на думку некаторых) рэгламенту, які чамусьці ў "блоку Ягорава" назвалі Канстытуцыяй. Але як толькі поўны "кантроль" перойдзе ў рукі "партыі Латушкі, там пачнецца такая ж самая вайна. Думаю, праз нейкі час ад КР нічога не застанецца. І зусім ня важна, ці будзе КР "кантраляваць" АПК, ці наадваррт. Па сутнасьці ні КР, ні АПК і ОСТ нічога не кантралююць. Зараз мы маем дачыненьне проста з барацьбой за выжываньне. Канешне, згодна з логікай "дэмакратыі" большасьць можа мяняць, што заўгодна і як заўгодна, бо ніякіх законаў і ніякіх "канстытуцый" у апазіцыі няма і не будзе. Спачатку правілы, а потым гульня. Адзіны плюс змаганьняў у КР - дэманстрацыя таго, што агульна адбывалася і адбываецца ў апазіцыі. 1. Вялікі ўзровень узаемнага эмацыйнага ўспрыняцьця - які немагчыма пераадолець; 2. Апазіцыю немагчыма аб’яднаць і кансалідаваць (гэта галоўны козыр Лукашэнкі і інструмент дычтруктыўнага уздзеяньня на грамадства); 3. Самае галоўнае, праблема рэальнай улады і рэальнага кіраваньня". Ясна, што расколы "палітычныя войны" есьць і будуць заўсёды і паўсюль, але ва ўмовах пераходнага перыяду такі хаос, які мы назіраем - будзе знішчальным для краіны. 4. Крызіс з КР па-сутнасьці змадэляваў сітуацыю якая можа ўзьнікнуць у беларускім парламэнце пасьля "першых" выбараў. Пыньне - як яго пазьбегнуць. Варта ўлічыць тое, што лукашэнкаўская наменклатура можа мець і будзе мець рэсурсную перавагу над апазіцыяй, нават калі выбары будуць па мажарытарнай сістэме. У сваю чаргу будуць розныя, супярэчліва-розныя апазіцыйныя палітычныя групы, нездольныя да аб’яднаньня і ўзаемадзеяньня; 5. Гэтыя змаганьні ніяк не фарміруюць палітычную культуру, наадварот узмацняе культуру недаверу і канфлікту" і не "вучыць" дэмакратыі. Вучыцца можна толькі на падставе добра функцыянуючых інстытутаў і механізмаў. Зараз можна вучыцца толькі інтрыгам, маніпуляцыям, антыпраўдзе, цынізму.
1 70528Loading...
09
Адзін з маіх прагнозаў з 2020 году і ацэнка сітуацыіі. Але самве цікавае - гэта дыскусія ў каменіарах. Цэлы этнапалітычны слой мысьленбня і разуменьня сітуацыі. Бабарико продолжает упорно призывать идти на выборы и голосовать. Якобы, массовое участие граждан в голосовании и будет главным механизмом, который убережет от фальсификаций. Но каким образом? Кто-нибудь может объяснить как работает этот "механизм", особенно если цифры уже записаны в протоколы? Я так понимаю, что у тех, кто 20 лет фальсифицировал выборы, вдруг проснётся совесть, когда они увидят реальные результаты. Но почему она должна проснуться у них, если она не проснулась у журналистов и идеологов, милиции и сотрудников КГБ? Мне вообще интересно, СКОЛЬКО СОВЕСТЕЙ ПРОСНУЛОСЬ за последнее время у служителей системы? У тойже Канопацкой она заснула беспробудным сном. Прежде чем куда-то призывать граждан, нужно обеспечить хотя бы частичную реализацию их прав, защитить их голос, сделать так, чтобы они не чувствовали себя обманутыми и разочарованными в очередной раз. Ведь задача власти как раз в том, чтобы продемонстрировать полную безнаказанность лжи, утвердить в гражданах тотальное чувство бессилия. На данный момент мы имеем: 1. Аресты и задержание активистов; 2. Угрозы в адрес недовольных и протестующих подписчиков; 3. Рост силового и пропагандистского воздействия на общество; 4. Полный политический контроль правящей группы над избирательными комиссиями (над избирательным процессом). И на этом фоне призыв просто пойти и проголосовать, без ясной стратегии противодействия фальсификациям (которых, по мнению этого же политика, нет) крайне безответственно. И самое главное, пока не ясно, что данный политик будет делать, если: А) его не зарегестрируют; Б) ему нарисуют 4-5‰. https://www.facebook.com/share/p/mHLnPrX7y9qtPJrU/
1 6598Loading...
10
Нацыянальны інтарэс. Вайна моваў і пытаньне прыярытэтаў на прыкладзе габрэйскай дзяржавы Пад адным з маіх пастоў, пра палітычныя прыярытэты, дзе я ставіў пытаньне беларушчыны менавіта, як палітычнага прыярытэту, адным з чытачоў было напісана, "калі б габрэі на першае мейсца ставілі мову, то ў іх не было б дзяржавы". Адмыслова асьвяжыў для сябе гісторыю габрэйскага адраджэньня й прыярытэтаў. Гэта даволі цікавая і складанае пытаньне, але агульна магу сказаць, для габрэяў прыярытэтам было ўсе. У сваёй палітычнай дзейнасьці і мэтах яны не ставілі такіх пытаньняў: спачатку дзяржава, а потым мова, хутчэй наадварот. Кожны палітычны дзеяч рабіў усе ад яго залежнае, каб калісьці паўстала нацыянальная габрэйская дзяржава. Яна.будавалася на памяці, рэлігіі, мове і сталым пераадольваньні выклікаў (барацьбе). Гэтая барацьба цягнулася тысячы год, вяртаньне народу і дзяржаўнасьці каля 60 у вельмі цяжкіх умовах. Сучасная мова, Іўрыт, якая фактычна ўтваралася і распаўсюджвалася ў Асманскай Палестыне на прыканцы ХІХ ст, была адным з галоўных ядраў адраджэньня. БЭН-ІЕГУДА Напэўна, чытачы ведаюць, што "бацькам" адраджэньня Іўрыту, як мовы штодзёнасьці і габрэйскай дзяржавы быў Элізэр Бэн-Іегуда, які нарадзіўся на беларускай зямлі. Ён пісаў: «Калі можна аднавіць мову, на якой перасталі размаўляць, і зрабіць яе размоўнай, якая выказвае ўсё, што хоча сказаць хаця б адзін чалавек, то несумненна такую ​​мову можна зрабіць размоўнай мовай і для ўсяго грамадства». Канешне, аднаўленьне Іўрыту, як і дзяржавы, ставілася таксама як адна з асноўных з мэтаў сыянізму. Цікавым ёсьць пытаньне, ў якім жа стане знаходзілася Габрэйская дзяржава, калі аднаўлялася мова? А яе, дзяржавы і не было. У 1881 годзе Бэн-Іегуда з сям’ей перабіраецца ў Палестыну (так званая першая АЛІЯ пасьля пагромаў у Расейскай Імперыі). У той час у Палестыну перабралося 25 тыс., чалавек. Да пачатку ХХ стагодзя габрэйскае насельніцтва Палестыны пасьля першых перасяленьняў складае каля 50 тыс., чалавек!!! Яшчэ раз нагадаю, што тэрыторыя Палестыны з’яўлялася часткай Асманскай Імперыі. Ніякіх аўтаноміяў, ніякіх тэрытарыяльных адзінак. І вось ў гэтых умовах Бэн-Іегуда разам з паплечнікамі распачынае дзейнасьць па распаўсюджваньню мовы сярод невялічкай супольнасьці. Можна сказаць, што мова становіцца SACRUM. ВАЙНА МОВАЎ На пачатку ХХ стагоддзя ў асяроддзі габрэяў перасяленцаў распачынаецца "вайна моваў". Праблема ў тым, што моўнай уніфікацыі не было, кожны размаўляў на мовах свайго паходжаньня: ідыш, расейскі, нямецкі. Ды і быць гэтай уніфікацыі не магло, бо не было дзяржавы. Аднак, паступова актывістамі ствараюцца падручнікі на Іўрыце, ( у тым ліку па Матэматыцы), па якіх выкладаюць у школах. "Вайна" была зьвязанае з працамі па заснаваньню першага габрэйскага тэхнічнага ўніверсітэту "Тэхніоне" у 1912 годзе. (Габрэйскай дзяржавы ЯШЧЭ не існуе, яна ўзьнікне толькі ў 1948). Яшчэ раней, ў 1903 годзе ў Ірусаліме Барысам Шатцам была заснаваная Акадэмія Мастацтваў Бэцалель, дзе студэнтаў адмыслова вучылі Іўрыту. Што тычыцца Тэхніёна, то значная колькасьць выкладчыкаў выхадцы з Нямеччыны, як і Рада выступаюць за тое, каб выкладаньне вялося на нямецкай мове, бо: 1. Нямецкая мова - мова сучаснай навукі; 2. Іўрыт - навукова бедны і тэрміналагічна абсалютна не разпрацаваны; Такі падыход выклікаў моцны супраціў супольнасьці. На што Бэн-Іегуда сказаў: "заяўляю: выкладаньне навуковых прадметаў на іўрыце магчыма! Калі тэрміналогія на іўрыце недастаткова яшчэ распрацавана, то гэта толькі пытанне часу, максімум год". Пасьля заканьчэньня Першай Сусветнай вайны выкладаньне ў Тэхніоне, які быў адчынены ў 1925 годзе было цалкам на Іўрыце. Цалкам. (Дзяржавы Ізраіль не існавала). Дарэчы, ў 30-я годы, калі склалася цяжкая сітуацыя з фінансаваньнем і падтрымкай універсітэту выкладчыкі працавалі без заробкаў, каб забясьпечыць безперапынную дзейнасьць установы. Да аднаўленьня незалежнасьці Ізраілю (40-я) Тэхніён заставвўся цэнтрам габрэйскай падпольнай дзейнасці і крыніцай распрацоўкі ваеннай тэхнікі і зброі, якія пасля дапамагла ў барацьбе за незалежнасць.
2 10818Loading...
11
(Мовай выкладаньня і навукі быў Іўрыт!). На той момант там вучылася 680 студэнтаў. Калі Ізраіль абвесьціў незалежнасьць Іўрыт быў стаў дзяржаўнай мовай, другой была арабскі; Мова была першай. Што паказвае прыклад дзяржавагэнэзу: 1. Дзяржава ў галаве, а мова ў сэрцы - была моцным аб’яднаўчым рухавіком для супольнасьці якая была духоўна зінтыгравана. Гэта не ад’емня часткі. 2. Мова структурызавала, фарміравала палітычную супольнасьць і дзяржаву; 3. Мова і інстытуты могуць развівацца ва ўмовах адсутнасьці дзяржавы, калі ёсьць палітычная воля і разуменьне гістарычнай місіі. 4. Мова надае асабісты сэнс дзейнасьці і палітычным мэтам; Варта дадаць, што тыя хто фарміраваў, распаўсюджваў Іўрыт і веды, будавалі краіну жылі ў вельмі цяжкіх матэрыяльных умовах (напэўна без лядовень, аўтаў, тэлявізараў, раскошных дамоў). Тыя з беларусаў, якія зараз сьцьвярджаюць, што напачатку нешта (дабрабыт і дэмакратыя) а потым мова, жывуць у сотні разоў лепей за габрэяў, будаваўшых сваю дзяржаву і мову. Што ж такога перашкаджае карыстацца мовай зараз, якія матэрыяльныя і палітычныя бар’еры. НАША МОВА Беларусы сёньня маюць: 1. Збудаваную дзяржаву з неабходнымі інстытутамі і структурамі; 2. Збудаваную і развітую мову, падручніі слоўнікі, літэратуру, паэзію - чытай зачытвайся; 3. Нават за мяжой ёсьць вялічэзны інстытуцыйны патэнцыял, беларускія СМІ, некія цэнтры, падтрымка - пра што габрэі маглі толькі марыць; Канешне ў йх быў барон Ротшыльд, які выдаў на набыцьце земляў ды іншыя праекты каля 50 млн., даляраў. Чаму? Бо было пачуцьцё місіі; 4. Сеньня ў эміграцыі знагодзіцца дзесяткі тысяч беларусаў, навкоўцы, творцы, сьпецыялісты, а пабудаваць эфэктыўнай нацыянальнай структуры для ўласнай карысьці і на ўласныя рэсурсы не ўстане. Адна з прычын, накіраванасьць перш зв ўсе на грошы, якія становяцца мэтай, а не сродкам, штоті прыводзіць да разбуральных крызісаў; 5. Урэшце рэшт, мы маем 9,5 міл’ёны народ, сканцэнтраваны на вялікай тэрыторыі, які жыве значна лепей, чым габрэйскія перасяленцы ў Палестыне ў 19 ст., якім прыходзілася сапраўды выжываць, карміць і вучыць дзяцей, працаваць, а яшчэ будаваць дзяржаву. У матэрыяльным сэнсе беларусы цалкам забясьпечаны і нічога не перашкаджае йм чытаць кнігі і вучыцца беларушчыне, па аднаму новаму слову ў дзень; 6. У нас ужо ёсьць вялічэзнае варства людзей (тысячы, а не адзін) якія карыстаюцца роднай мовай, паказваючы, што яна жыве, што яна ўжо ёсьць, яе не трэба ствараць з 0, а толькі пашыраць і разьвіваць, ствараць новыя словы і паняцьці, умацоўваць культурную сістэму; Досьвед габрэйскага народу паказвае, што для адбудаваньня мовы, дзяржавы, дэмакратыі патрэбна ўнутраная воля і дух, памкненьне да гістарычнага.
2 53419Loading...
12
Гістарычная місія і антыэлітарнасьць Кожны народ і супольнасьць патрабуюць сваёй чаркі і шкваркі. Хлеба і відовішч. Нічога не зьмянілася з часоў Рыму, ці афінскай дэмакратыі. Заўседы і ўсюды былі эліты і масы. Багатая афінская культура не ўратавала Афіны ад заняпаду, як рымскай Рым. Ці разумеючы гістарычны закон нараджэньня і ўпадку народаў мы павінны адмовіцца ад уласных высілкаў развіваць сваю цывілізацыю? Ці чалавек, які ведае што раней, ці пазьней памрэ павінен адмовіцца ад жыцьця, ад самаадукацыі, амбіцый, кватэры, дзяцей і г.д. Не гледзячы на прадумоўлены фізычны канец, мы імкнемся да максімалізацыі жыцьця, да дасягненьня мэтаў. Ці не гэта павінна нас падштурхоўваць у пабудаваньні ўласнай беларускай цывілізацыі, беларускага духу? Я думаю, што не правільна супрацьпастаўляць дух матэрыі і наадварот, ці казаць, што будзе мова, не будзе ежы. Калі б людзі засяроджваліся выключна на матэрыяльных аспектах жыцьця, яны б не выйшлі з пячор. Не будавалі б прыгожых храмаў і пірамід, бо гэта з пункту гледжаньня " чаркі і шкваркі абсалютна не мае сэнсу. Давайце паглядзім на нашае грамадства, не гледзячы ні на што, тыя бацькі якія жывуць чаркай і шкваркай, тым няменш хочуць каб йх дзеці ўмелі чытаць і пісаць, былі адукаванымі і запатрабаванымі ў грамадстве. За пэўным выключэньнем. Больш таго, калі некаторым прадстаўнікам беларускага народу ўсе роўна, што і як, галоўнае каб была чарка і шкварка, то ці гэта не спрашчае задачу. Бо такім людзям усе роўна, ці гэта "чарка і шкварка", ці "стопка і сало"? Галоўнае, каб было, а калі так, то прымуць яны "чарку і шкварку"? Ці ўсе ж "гэтае матэрыяльнае" мае нейкае іншае вымярэньне і некаторым беларусам патрэбна менавіта, "стопка і сало", а таксама прынцыпова важным будзе як чым накрыты стол, абрусам, ці скатертью"? Калі мы кажам пра грамадства, то яно будзе жыць і развівацца, пакуль эліты ў стане прадукаваць цывілізацыйны кантэнт. Праблема беларускага грамадства не ў тым, што яно хоча чаркі і шкваркі, а ў тым, што мысьленьне тых, хто лічыць сябе элітамі быў і часам застаецца на такім самым узроўні "чаркі і шкваркі". Беларускія эліты як ядро цывілізацыі да канца не сфарміраваліся, а калі пачалі нараджацца не хацелі прымаць на сябе цывілізацыйнай адказнасьці, місіі фарміраваць нацыянальную сьвядомасьць, нацыянальны кантэнт. Яны заставаліся і ўсьцяж застаюца на ўзроўні пэрэфэрыйнай, правінцыянальнай эліты з арыентацыяй на Расею, бо так было прасьцей. Не будаваць свой дом, а пачакаць, калі нехта прыйдзе і нешта дасьць у цывілізацыйным сэнсе. Беларускі народ, як любы народ, мае ўнутраную сілу і патэнцыял. Усе мы з народу і вы і я. Усе мы народ, усе мы сфарміраваліся ў жыцьцёвай прасторы беларускага народу. Калі б у гэтай прасторы не было творчага нацыянальнага духу, то не было б Купалы, Караткевіча, Быкава. Я б не пісаў свае тэксты зараз па беларуску. Нашай мовай прамаўляе дух народу, ягоная памяць, праз нас ён жыве і абуджаецца. Адначасова народ як дзіце. Ен у адным і тым жа моманьце ёе жыве, нараджаецца і перараджаецца, старэе і аднаўляецца. Народ гэта адначасова tabula rasa і пасівеўшы мудрэц. Ён ніколі не ёсьць адным і тым жа. І ен фарміруецца на падставе таго, што даюць яму эліты і як даюць. Ад элітаў залежыць, як скарыстаць з мудрасьці і досьведу народу і як перадаць гэтую мудрасьць і цывілізацыйнае багацьце нараджаючымуся народу. Гэта як сям’я. Дзеці - народ, эліты бацькі.Будуць бацькі якія не любяць і не шануюць сваіх дзяцец, пояць півам, кормяць цукеркамі, вучаць дурасьці, то якімі будуць дзеці? Адказ хіба відавочны. Калі эліты ўвесь час кажуць, што народ дурны, прамаскоўскі, нічога яму не патрэбна акрамя чаркі і шкваркі і акрамя Лукашэнкі з расейскай мовай, што народ не гатовы, не сасьпеў, то ен такі і будзе і наўрацьці зьменіцца. Як у бацькоў, так і ў эліт есьць місія, даць ад сябе ўсе (веды, досьвед, думкі), зрабіць усе каб ганарыцца народам, каб яго ўзбагаціць, каб ён быў лепшы, каб меў, дзякуючы нашай дзейнасьці той капітал духу, які б мог выкарыстаць праз гады ў сваім новым гістарычным аднаўленьні, перараджэньні.
2 52810Loading...
13
І гэта наш абавязак, як элітаў: вучыць народ пісаць, чытаць, размаўляць, думаць. Гэта наша цывілізацыйная місія, і гэтую цывілізацыйную місію элітам трэба асэнсаваць, калі яны хочуць быць беларускімі элітамі. Асноўная праблема беларускага народу ў тым, што эліта, людзі якія маюць быць элітай, культурна і духоўна некансалідаваная. Не адзіныя ў сваім мысьленьні. Адна частка імкнецца даць народу максімальныя нацыянальныя веды, кажа пра тое, што мова, культура, адукацыя, памяць - вельмі важна, а іншая ў той жа самы час кажа - не! Гэта зусім не важна, ды і ўвогуле гэта не патрэбна, гэта нічога не дасьць, дастаткова чаркі і шкваркі. Такі падыход - цывілізацыйная безадказнасьць, антыэліьарнасьць. Ізноў, паралель з бацькамі. Як па вашаму, што абярэ дзіце кнігу, ці гульні на айфоне? Калі адзін з бацькоў будзе імкнуцца да таго, каб дзіцё чытала кнігі, а іншы будзе саваць яму айфон (каб той адчапіўся), то што па выніку будзе? Таму для пераменаў і для адраджэньня, выхаваньня супольнасьці неабходна кансалідаваная, нацыянальна арыентаваная пазіцыя культурнай, палітычнай, творчай і навуковай элітаў. Мы есьць нацыя і мы бярэм адказнасьць за нашую нацыю. Беларуская нерэжымная эліта складае некалькі тысяч чалавек: палітыкі, журналісты, пісьменьнікі, праграмісты, навукоўцы, спартоўцы. Дастаткова зрабіць невялічкі высілак і зрабіць з сябе часткай нацыянальнай эліты, каб распачаць працэс народнага перараджэньня. Наступным крокам ёсьць фарміраваньне ўзважанага падыходу і метадаў выхаваньня і адраджэньня агульнадзяржаўнага. Але гэта зрабіць будзе значна прасьцей, калі есьць нацыянальная, кансалідаваная эліта і калі эліта мае і ясна асэнсоўвае сваю гістарычную, цывілізацыйную місію.
2 59011Loading...
14
Нацыянвльны дух і матэрыя Дыскусія, датычная супярэчнасьці нацыянальнага духу і матэрыі працягвае быць актуальнай. Нават нацыянальна арыентаваныя чытачы ўпэўненыя ў тым, што тыя палітычныя сілы, якія ў Беларусі будуць ў першаю чаргу ставіць Адраджэньне, а потым матэрыяльны дабрабыт, то яны прайграюць. Гэта складанае і супярэчлівае пытаньне. Хаця. Што такое нацыянальнае Адраджэньне? У сукупнасьці яно азначае: 1. Вяртаньне поўніцы нацыянальнага суверэнітэту (выхаду з усіх дамоваў з Расеяй і аднаўленьне мяжы на Усходзе); 2. Дэсаветызацыю і дэрусіфікацыю; 3. Люстрацыю і пакараньне ўсіх тых, хто спрычыніўся да палітычнага гвалту з 1995 па 202... 4. Вяртаньне нацыянальных і дзяржаўных сымбаляў; 5. Вяртаньне беларускай мове рэальнага статусу дзяржаўнай мовы, што між іншым азначае (нават па лукашэнкаўскай) канстытуцыі адукацыю і справаводства на беларускай мове. Гэта азначае, што любы дзяржслужачы, настаўнік, палітык, дырэктар школы, ці шпіталю павінен валодаць беларускай мовай на такім самым узроўні, як расейскай. Нават дзяржаўнае двумоў’е, зафіксаванае ў "канстытуцыях" не вызваляе грамадзянаў Беларусі ад абавязку ВЕДАЦЬ беларускую мову і валодаць ею! На жаль, двумоў’е выкарыстоўваецца як права не ведаць роднай мовы. З гэтага, ад чаго на этапе сістэмнага адраджэьня і дмакратызацыі мы павінны адмовіцца, каб насельніцтва Беларусі дэмакратызацыю падтрымала. Закладаем, што рэформы (эканамічныя і палітычныя) могуць прывесьці да пагаршэньня сітуацыі (банкроцтваў прадпрыемстваў, безпрацоў’я, інфляцыі), паніжэньня ўзроўню дабрабыту. Асабліва, калі прыдзецца разарваць адносіны з Расеяй. Што атрымоўваецца? 1. Нельга ставіць пытаньне разрыву з Расеяй? Захаваем зь ею эканамічны=стратэгічны саюз? Бо як жа мы рэфармуем гаспадарку без расейскіх крэдытаў; 2. Пачакаем з вяртаньнем нацыянальнай сымболікі? Бо гэта не будзе прыярытэтам, трэба спачатку стабілізаваць краіну; 3. Люстрацыя? Да вы што? У перыяд крызісу і нестабільнасьці? Патрэбны ж будуць сілавікі каб краіна не апынулася ў хаосе, калі пачнецца люстрацыя, то гэта выклічыць незадаволенасьць у сілавікоў, яны пачнуць сабатаваць загады сістэмы, асабліва калі яшчэ прымусіць іх хадзіць пад новымі сымбалямі. Варта пачакаць? 4. Канстытуцыя? Ну і куды ж там дэмакратычныя зьмены, новыя выбары? Небясьпечна. Асабліва, калі абмежаваць паўнамоцніцтвы прэзідэнта. Адкуль мы ведаем, што народ гатовы да дэмакратыі і свабоды. Дай яму гэта і мы апынемся ў 90-х? Так што моцная цэнтральная ўлада будзе патрэбна на пераходным этапе. 5. А пра мову? А пра мову я ўжо і не кажу. І вось пытаньне, калі вымераць нацыянальны і палітычны дух матэрыяльнымі каштоўнасьцямі, то ўмоўна які павінен быць сярэдні заробак беларуса, (ці колькі лядовен і тэлевізараў) павінен мець беларус каб стаць дэмакратам і размаўляць па-беларуску? А з іншага боку, калі гэты дабрабыт запэўнівае расейска-арыентаваны аўтарытарызм, то навошта насельніцтву ўвогуле нешта мяняць, дзеля таго каб на чарговых "дэмакратычных" выбарах выбраць новы расейска-арыентаваны аўтарытарызм? Я думаю, што дух не магчыма вымерыць лядоўнямі, ці машынамі. Нацыянальны Дух, можа адрадзіцца толькі ў свабодзе, а свабода ў Нацыянальным Духу. У сваю.чаргу, я мяркую, што сітуацыя ў перыяд постлукашызму будзе альбо значна горшай, чым ў 90-я, альбо значна лепш. Беларусь і беларусы больш за 30 год функцыянавалі ў сістэме кодаў дзяржаўнай незалежнасьці, але да канца не асэнсавалі яе каштоўнасьці. Пераход жа новага гістарычнага этапу можа адбывацца хутчэй і прасьцей. Тое, што варта рабіць зараз - гэта кансалідаваць, разьвіваць узбагачаць нацыянальнае мысьленьне.
2 42914Loading...
15
Цяжкое параненьне і сьмерць польскага вайскоўца ад рук "мігрантаў", якія атакуюць польскую мяжу зь Беларусі абвастрыць сітуацыю і ўзмоцніць канфрантацыю. Хаця Лукашэнка сам стаўся зброяй у руках Пуціна гэта не ратуе яго ад адказнасьці. Расейская палітыка пашырэньня прасторы хаоса цалкам спрацавала. Зараз польскае грамадства будзе проста патрабаваць завастрэньня палітыкі ў дачыненьні да Беларусі. Не выключаю, што гэта можа адбіцца і на беларускай дыяспары ў Польшчы ў тым ліку на бытавым узроўні. Лукашэнка яшчэ можа выправіць сітуацыю і нават палепшыць уласнае палажэньне, калі ўлады арыштуюць і выдадуць "эмігранта-забойцу", як гэтага патрабуе польскае МЗС. Лукашэнка можа правесьці пільныя кансультацыі Менск-Варшава, па лініі МЗС і ўрэшце прыбраць "мігрантаў". Але нешта мне падказвае, што нічога падобнага не здарыцца і эмігрант даўно зьнік. РЭЖЫМ Лукашэнкі накіраваны на агрэсію. Масква наўпрост зацікаўлена ў тым, каб пасіўнае супрацьстаяньне перайшло ў актыўную фазу. Калі так, то новы польскі ўрад будзе проста вымушаны прадэманстраваць сілу, бо інакш распішыцца ў сваей неэфектыўнасьці, што можа спрычыніцца да палітычнага крызісу. Што гэта азначае? Выкарыстаньне зброі, жорсткія адказы польскіх памежнікаў на правакацыі лукашэнкаўскіх. Што яшчэ больш павялічыць рызыкі праліцьця крыві. Урэшце рэшт спыненьне памежнага руху, транзіту і татальная ізаляцыя Беларусі.
2 04021Loading...
16
Колькі разоў чуў, у кантэксьце буларускай праблемы, што нацыянальная мова ге павінна быць прыярытэтам, што напачатку трэба забясьпечыць матэрыяльны дабрабыт і дэмакратыю, а потым зоймемся мовай. Па-першае, чамусьці калі некаторыя кажуць пра культурна-нацыянальныя прыярытэты і адсоўваньне важнасьці беларускасьці, то гэта робіцца на расейскай мове. То бок на першае мейсца ўсе роўна ставіцца цывілізацыйнае пытаньне, толькі прыярытэт аддаецца расейскасьці і нашую цывілізацыю падлаштоўваюць пад расейскую і ледзь не робяць з яе універсальную каштоўнасьць, спіхваючы нацыянальнае беларускае на перыферыю, а нацыянальна-расейскае тавяць у цэнтр і гэтаму цэнтру намагаюцца падпарадкавацца ў культурным і палітычным сэнсах; Па-другое, што такое дабрабыт і яго ўзровень? Калі форміравалася нацыянальная культура, мова сьветапогляд, калі пісаўся статут ВКЛ, разьвівалася нацыянальная думка беларуска-літоўскай цывілізацыі ў 19 ды 20 стагодддзі, то людзі, якія гжта рабілі жылі ў значна больш кепскіх умовах (сацыяльна-бытавых), чым сеньняшні сярэдне статыстычны беларус. Якога ўзроўню павінен дасягнуць дабрабыт, каб чалавек пачаў гаварыць па беларуску? Мабільнікі, кватэры, машыны, дачы, шашлыкі, Турцыя, Егіпет. Усе гэта пакет матэрыяльнага забясьпячэньня немалай часткі беларусаў. Пра такія рэчы не тое што просты селянін-тутэшы марыць не мог, але і беларускі шляхціч, а нават і князь літоўскі. І як гэта паўплывала на сьвядомасьць? Ці (умоўна заможныя) беларусы пачалі размаўляць па-беларуску? Ці можа йх дабрабыту недастаткова, патрэбна кожнаму па міл’ёну? Не, як мы бачым быцьце не заўседы акрэсьлівае сьвядомасьць. Беларускае грамадства было і да 2020 года больш заможным, чым малдоўскае, армянскае, кыргізскае, ці казахскае, але гэта не матывавала яго расчыняць сьвядомасьць на нацыянальнае. Навошта, бо ж і так добра. Асабліва тыя палітыкі, хто ставяць на першае мейсца "дабрабыт", а потым нацыянальнае не зьбяднелыя людзі, даволі пасьпяховыя і заможныя, але ж яны ўпарта выракаюцца свайго нацыянальнага і трымаюцца чужога нацыяналізму - расейскага. Па-трэцьце, у кантэксьце беларускага пытаньня трансфармацыя самасьвядомасьці з’яўляецца базавай велічынёй. Бо гэта ўплывае не толькі на разуменьне велічы ўласнай цывілізацыі, але і палітычную сьвядомасьць. Бо мова ўжо закладае палітычныя коды, велікая Россія, велікая русская література, культурная сіла і власть, господа. Фактычна адбудаваньне дэмакратыі ў краіне патрабуе столькі ж высілкаў, моцы, колькі і адбудаваньне нацыянальнага. Расейская мова падсьвядома, заўседы будзе цягнуць да імперыі і аўтарытарызму. Бо як і мова, дэмакратыя патрабуе перш за ўсе зьмены ўласнага мысьленьня.
2 96211Loading...
17
Эфір зараз https://www.youtube.com/watch?v=y4h3xDaAOsc
2 0705Loading...
18
Будзем разважаць https://www.youtube.com/watch?v=Rtu5ZimTWvk
3 72710Loading...
19
Інтрыга Што народныя абранцы ў КР будуць рабіць далей? Наколькі я ўразумеў, зараз павінны абраць кіраўніцтва КР і сьпікера. А вы думалі, што ўжо усе? Не. І тут можа пачацца самае цікавае. Спікер і віцэ-сьпікер гэта статусныя персоны (арыстакратыя арыстакратыі), міжнародныя паездкі, сувязі з партнерамі, фарміраваньне павесткі. З таго, што я ўразумеў (хіба па рэгламеньце) для гэтага трэба простая большасьць галасоў 50%+1. У КР выбрана 80 чалавек, то бок трэба 41 голас. Большасьці ў нікога няма. Блоку Латушкі, які атрымаў 28 мандатаў, патрэбна яшчэ 13 галасоў. З кім жа будзе гэтая кааліцыя, улічваючы даволі напружанныя міжасабовыя адносіны паміж пэўнымі гульцамі? Моцная канкурэнцыя і крыўды былі па лініі Латушка vs Ягораў/Пракоп’еў/Кныровіч і Латушка vs Еўрапейскі выбар (фармальна блок ОСТ). Калі і будзе "кааліцыя" між ймі, яна будзе нестабільнай і адмоўнай. Мне падаецца, што простым для блоку Паўла Латушкі будзе стварыць кааліцыю з "малымі структурамі": Наша справа, ці Моладзевы Блок і Воля, але пытаньне стабільнасьці будзе заставацца. А вось уявім, што большасьці стварыць не ўдалося, будуць новыя выбары? А на перадзе яшчэ: 1. Новы рэгламент і перабудова ўнутранных зносін у КР; 2. Справаздача і аудыт; 3. Выбудаваньня механізму ўзаемаадносін (падзел паўнамоцтваў) з АПК і ОСТ, бо без гэтага сэнсу існаваньня КР няма; 4. Прыняцьце стратэгіі дзейнасьці КР; Тут мы маем два крытычных падыходы: - КР як выключна дарадчы ворган пры ОСТ і АПК (тое самае, што нічога); - КР як сістэматворчы ворган, то бок фарміруе АПК (як мінімум) - прастора для дзеяньня групы Латушкі (калі ен не пагодзіцца з другаснай рольлю спікера, а захоча ў кіраўнікі АПК). Гэта прывядзе да моцнага супраціву з боку крыла ОСТ і некаторых прадстаўнікоў АПК. І тут, увага, інтрыга. Ціханоўская так ці інакш мусіць прызнаць, ці аспрэчыць "легітымнасть" КР, як абранага "народам" інстытуту. І вось, што рабіць Офісу? Адмаўчацца не атрымаецца. Аспрэчыць, азначае ўзмоцніць канфлікт і разлом. Прызнаць - даць магчымасьць уплываць на структуру і дзейнасьць АПК. Хутчэй за ўсе, будзе дасягнута кулуарная дамоўленасьць, каб захаваць status quo. То бок па факту, нічога не мяняць. Для спакойнага існаваньня ОСТ-КР-АПК гэта найлепшы варыянт. Пытаньне, ці пагодзяцца простыя дэпутаты з такім палажэньнем. Пачнецца унутранная спрэчка, абвінавачваньні, выхады. Усе як заўседы. Дарэчы, сам блок Латушкі не вельмі стабільны, улічваючы палітычную біяграфію "Руху за Свабоду". Такім чынам, будзем мець месяцы два ператасовак, а потым усе забудуцца пра КР. Дарэчы ОФІСУ і АПК важна каб, да жніўня 2024 (Канферэнцыі Ціханоўскай) Рада падвісла.
3 17217Loading...
20
Сем месяцаў таму зрабіў прагноз, аналіз-прапанову па "выбарах". Каму цікава: https://youtu.be/Y5cBiHR_1V0?si=qgWtkkcgpz5tqFKh
2 5292Loading...
21
Што рабіць з "азаронкаўшчынай" у апазіцыі? Напэўна ў кожным грамадстве ёсьць свае палітычныя юродзівыя. Ёсьць яны і ў беларускім, напрыклад Азаронак. У дэмакратычнай супольнасьці такую ролю на сабе ўзяла Т. Мартынава. Амаль ўсе яе выступы будуюцца на абразах скіраваных на пэўных людзей з беларускага палітыкума. Каля 30 і болей % яе "размоваў" займве гэты агрэсіўны маніпулятыўны кантэнт. Пазасталы час гэта самалюбаваньне і інфармацыйны хаос. Перыядычна у яе "гадзінных выступах" узгадваюся і я. Асабліва ніколі не зьвяртаў увагу на яе эпатажныя і дзікія выбрыкі ў мой адрас, але апошні перайшоў усе межы. У сваім учорашнім відые дадзеная асоба дазволіла сабе ствердзіць, што я назваў Беларускі Народ сьмецьцем!!! Мусором! Канешне, Вы нідзе і ніколі не знойдзе словаў, якія яна прыпісвае мне, бо йх няма нават у ментальнай прыродзе. Але яна адносіцца як раз да такой катэгорыі квазі-публічных асоб, якія прадукуюць інфармацыйны трэш. Што азначаюць яе "выказваньні"? Перш за ўсе тое, што менавіта яна публічна абразіла беларускі народ, назваўшы яго сьмецьцем. Бо калі яна агучыла словы, якія не належаць іншаму (то бок мне), яна не толькі схлусіла, то наўмысна ўжыла гэтых словаў у дачыненьні да Беларусаў, хаваючыся за вобраз іншага чалавека". Яна выказала зьневагу і абразу да беларускага народу! Я зусім не здзіўлены таму, што ў яе вачах беларускі народ менавіта так і выглядае. Трэба адзначыць, што Мартынава, як і большасьць лукашэнкаўскіх прапагандыстаў выкарыстоўвае беларускія словы толькі ў зьневажлівым і грэблівым кантэксьце На жаль, гэты трэш спажывае, як я паглядзеў, даволі шмат гледачоў, адзінае надзея, што гэта не беларусы. Больш таго, Мартынава пазіцыянуе сябе як блізкі да ОСТ і С.Ціханоўскай - асоба, уваходзіць у нейкія ініцыятывы беларусаў ва Украіне. Ну прабачце, спадарства, трэба ж мець нейкую павагу да сабе. Мартынавай таксама ўдалося прасьлізнуцца ў КС, набраўшы 3 + %. І знайшліся людзі людзі, якія з тых 6 тыс., падтрымалі публічнае юродства. Канешне, КР ужо максімальна сябе дыскрэдытавала, але наяўнасьць у КР Мартынавай, яе неадэкватнасьць у паводзінах і выказваньнях на трыбуне КР яшчэ больш прынізіць вобраз дэмакратычнай супольнасьці. Не маю.сумневаў, што КР будзе функцыянаваць у такім складзе, упэўнены, што нават у такім складзе не знойдзецца людзей, якія будуць устане асадзіць "квазіпалітыкаў", якія парушаюць базавыя правілы "палітычнай этыкі". Але спадзяюся, што КР хопіць мужнасьці не выступаць ад імя беларускага народу, не прыкрывацца інтарэсамі беларускага народу. Бо КР сам выбраў мадэль уласнай легітымізацыі праз выбары, а "выбары" паказалі, што беларуская супольнасьць (нават дэмакратычнае), такога мандату не давала і выказала недавер. Любыя спробы казаць і дзейнічаць ад імя беларускага народу (ды маючы яшчэ на шыі Мартынаву і Ко), будзе непраўдай.
2 73228Loading...
22
10. Моцны разрыў паміж апазіцыйным пралетарыятам і арыстакратыяй. Фактычна, гэты падзел замацаваўся праз галасаванье. Арыстакратыя так і не змагла патлумачыць простым актыўным беларусам, у чым роля КР і навошта галасаваньне. 11. Шэраг папярэдніх непрадуманных дзеяньняў і ініцыятыў апазіцыйных структур (такім як расылка Байпол) стала прычынай паніжэньня, ды й фактычна знішчэньня мабілізацыйнага патэнцыялу і прываблівасьці абазіцыі ў цэлым. На жаль, парадыгма дзеяньня, "есьць як ёсьць" будзе заставацца не зьменнай, што паскорыць ўнутраны распад апазіцыі. Дэмакратычная супольнасьць знаходзіцца ў маштабным сістэмным крызісе, які прывёў да дэвальвацыі аўтарытэту структур і лідэраў, і выправіць на сёньняшні дзень, такую сітуацыю практычна немагчыма.
2 34020Loading...
23
Танцы на паперці. Працэс вакол анлайн галасаваньня падыходзіць да свайго лагічнага завяршэньня. Цуду, ўздыму цікаўнасьці, не адбылося і мала хто на яго разлічваў. 8-10 тыс., прагаласаваўшых гэта канешне праблема, але гэта і рэальнасьць, у якой апынулася дэмсупольнасьць і з якой сутыкнулася апазіцыя, верыўшы, што сітуацыя іншая. Па-першае, мы маем каля 1 млн., эмігрантаў; Па-другое, на працягу 4 год па розных зьвестках з краіны выехала да 100 тыс., чалавек. Атрымоўваецца, што нават з самага актыўнага актыву ў галасаваньні прыеяло ўдзел каля 10%, а то й меньш. Таму згодна з логікай "выбарчага працэсу" КР не можа быць прадстаўнічым ворганам нават дэмакратычнай супольнасьці і дыяспары. Прыгадаю, што ад пачатку было заяўлена, што гэта - "першыя дэмакратычныя выбары, дзе будзе палічаны кожны голас". Але вынікі паказваюць, што "выбары не адбыліся", а таксама, што КР на жаль, з пункту гледжаньня заяўленных дэмакратычных працэдур не будзе з’яўляцца легітымным і дэмакратычным ворганам. Выбары патрабуюць яўкі і мандаду прадстаўнічай часткі грамадзян, які акрэсьліваецца ўдзелам. Спробы абапірацца ў сваёй.дзейнасьці на 10% прагаласаввўшых з боку КР будуць антыдэмакратычнымі і безпадстаўнымі. Гэта спародзіць яшчэ больш крытыкі і паглыбіць крызіс. Канешне, зараз, тыя хто патрапяць ў КР першыя месяцы будуць старацца пераконваць беларусаў і Захад у сваёй легітымнасьці і правамоцнасьці, што яшчэ больш будзе выглядаць абсурдным і недарэчным. (Асабліва калі усе размяркуецца па адсотках, то група структур увайшоўшых у КР будзе мець за сабой каля 5 тыс., прагаласаваўшых. Таму, мая прапанова застаецца ўсьцяж актуальнай - увесьці ў КР па 5 прадстаўнікоў ад кожнага сьпісу (за пэўным выключэньнем) і падрыхтаваць Кангрэс. Хаця не ўпэўнены, што гэта зараз будзе прываблівай ідэяй. 💥Таксама, варта даць кароткую ацэнку таго, чаму так адбылося. На маю думку: 1. Не было зроблена грунтоўнага аналізу агульнага стану грамадства+дэаспары, стану апазіцыі і яе здольнасьцяў, у т.л. мабілізацыйных. Парадаксальна, што пры наяўнасьці даволі вялікай колькасьці добрых беларускіх экспертаў, няма сістэмнага аналізу папярэдняй і бягучай дзейнасьці (правалаў, хібаў, посьпехаў) і прагнозаў. Калі ж яны ёсьць іх проста ігнаруюць як не мэтазгодныя. (Можа ў такой сітуацыі варта стварыць нефармальны савет экспертаў). Бо, мы як супольнасьць наварочваем чарговае кола. Як танцы на паперці. 2. Адсутнасьць сістэмнага аналізу сітуацыі прывяла да выпрацоўкі не зусім адэкватных форм і мадэлі арганізацыі працэсу (выбараў). Увядзеньне прапарцыйнага галасаваньня (3 голаса), гендэрныя квоты, што выклікала ўжо на першым этапе ўнутраную напружаннасьць іізабрала шмат часу на пераасэнсаваньне; 3. Як заўсёды працэс падрыхтоўкі і "абвяшчэньня" пачаўся з вялікім спазьненьнем, што не магло не адбіцца на выніках і на адносінах; 4. К 2024 году дэмакратычная супольнасьць падыйшла з вялікай колькасьцю невырашанных унутранных супярэчнасьцяў і напружаннасьці, узаемнай крытыкі і расколаў. Важна зазначыць, што гэтая напружаннасьць існавала і па лініі КР-АПК-ОСТ. Агульная атмасфера ў апазіцыі стала нездаровай; 5. З пачатку рэалізацыі канцэпцыі "выбараў" пачалася інтэнсіўная барацьба паміж часткай КР-АПК-ОСТ за перспектывы кантроля і кіраваньня КРадай. Што спрычынілася да гучных скандалаў, канфліктаў, абвінавачваньняў і сыходаў. Фактычна КР была на мяжы агульнага палітычнага банкротства; 6. У пэўны момант працэс з публічнай фазы абмеркаваньня працэдур перайшоў у кулуарны; 7. КР да моманту "галасаваньня" як інстытут меў сур’ёзныя іміджывыя праблемы: незразумелая дзейнасьць з 2020 да 2022, незразумелая "рэформа КР" 2023, скандалы на працягу 2023, немагчымасьць пазбавіцца ад таксічных палітыкаў; 8. Дэкларатыўнасьць у функцыянаваньні гэтага ды іншых "інстытутаў", і адсутнасьць ясных правілаў гульні, як і адсутнасьць бачаньня і разуменьня таго, што рабіць далей, які план дзеяньня; 9. Безадказны падыход часткі блокаў, слабыя фармальныя праграмы (і так пойдзе, навошта старацца, гэта ўсет не ўзапраўду), часам ўсе гэта пераўтваралася ў клаўнаду;
2 41322Loading...
24
Расейскія тэрарысты нанесьлі ўдар па гандлеваму цэнтры ў Харкаве. Колькасьць загінулых пакуль невядома.
3 3127Loading...
25
Вот даже как. Даже хорошо, что рассылка был. Логика проста и намек тоже. Тут иипропаганда не нужна никакая. Отписаться от оппозиции, а то мало ли что. На жаль, людзі не разумеюць не толькі, што яны робяць, але і што кажуць. І пытаньне, што з гэтым усім рабіць? - Яна Сазановіч, зьвяртаецца да Азарава і Вячоркі адносна агента Гайко ў ЧКБ ў 2021. Поўны ігнор. Яну прыбіраюць; - 2023 прыбіраюць Талерчыка; - 2023 раскол ў Байпол, пад моцным ціскам Азарава выдаляюць з АПК, тым ня менш, Вячорка і Ціханоўская яго патрымліваюць. Чамусьці я ўпэўнены, што ў хуткім часе Азараў стане дарадцам ОСТ па пытаньнях бясьпекі. :) Там зьбярэцца добрая кампанія: Вячорка, Лябедзька, Дабравольскі і Азараў.
3 11836Loading...
Думаю, што і страшыць ужо і не трэба. Тут ніякая агентура не патрэбна. https://www.youtube.com/watch?v=otFY8EAdp4o
Mostrar todo...
Лукашенко пугает оппозицию агентурой, русский мир атакует Беларусь / Усов на Еврорадио

Политолог Павел Усов @usovpavel

https://t.me/usovpavel

на Еврорадио! Обсуждаем новости Беларуси, как Лукашенко пугает оппозицию агентурой, а русский мир атакует Беларусь. Подключайтесь и задавайте вопросы в чате! Новости сегодня. Политика. Украина Россия Поддержите работу редакции: 👍 Донат через карту или PayPal с выводом на экран:

https://streamlabs.com/euroradiolive/tip

👍 Платная подписка на YouTube:

https://www.youtube.com/channel/UC1v_dekbxqgQjBQ2fg39uBg/join

👍 Купите книгу Змитра Лукашука на Patreon:

https://www.patreon.com/euroradio

Помните о безопасности: не используйте беларуские карты Подписывайтесь на наши соцсети: 💎 ТГ:

https://t.me/euroradio

💎 FB:

https://www.facebook.com/euroradio.fm

💎 TikTok:

https://www.tiktok.com/@euroradio

💎 ВК:

https://vk.com/euroradio

💎 ОК:

https://ok.ru/euroradio

💎 Instagram:

https://instagram.com/euroradio

👍 23🔥 11😁 4🤡 3💯 2
Photo unavailableShow in Telegram
Будзе незалежная Беларусь - будзе ўсе. У тым ліку мова і культура. Не будзе незалежнасьці - хутка не будзе ні чога. 100 гадоў з Дня народзінаў Васіля Быкава.
Mostrar todo...
80💯 15❤‍🔥 9💔 2
Праблема аб’яднаньня? КР з’яўляецца прыкладам не толькі таго, з якімі палітычнымі праблемамі сутыкнецца Беларусь, але таксама з праблемай аб’яднаньня і кансалідацыі апазіцыі, як такой, зараз. З большага КР гэта сукупнасьць неідэалагічных суб’ектаў. Ніводзен "блок" не будаваўся на ідэях, ці каштоўнасьцях. Сярод гэтых аб’яднаньняў няма стрыкта нацыянальных структур, ліберальных, сацыял-дэмакратычных, ці касэрватыўных, няма і радыкальна антырасейскіх. Усе яны будуюцца па прынцыпу "за ўсе добрае, супраць усяго кепскага". Фундаментальнай розьніцы ў каштоўнасьцях і ідэях паміж структурамі няма. Нават у межах кожнай з гэтай структуры ідэалагічныя прыярытэты не з’яўляюцца першаснымі. Глабальнай розьніцы паміж Дабравольскім, Ягоравым, Коўшык, Мацкевіч няма. Як няма розьніцы па ідэях паміж Латушка, Пракоп’евым, Туранбекавай, ці Кабанавым. Перастаўце блокі, структуры, людзей мейсцамі - нічога не зьменіцца. Больш, што на дадзеным этапе нават не стаіць гаворка па рэалізацыі нейкіх рэформ у краіне, што магло б выклікаць супярэчнасьці. Нават ніводная "большасьць" не будзе ў стане зрабіуь КР эфектыўнай, ці прыстыжнай структурай, як і выпрацаваць/рэалізаваць стратэгію перамен у Беларусі. У гэтым сэнсе ўсе яны аднолькава слабыя. Зьмена рэгламенту не з’яўляецца прынцыповай рэччу, яна не зробіць КР лепшай і моцнай структурай. Гэта не палепшыць сітуацыю.беларусаў унутры краіны, ці за яе межамі; Пазбаўленьне КР нават фармальных атрыбутаў незалежнасьці і падпарадкаваньне Офісу не ўзмоцніць апазіцыі. Тады ўзьнікае пытаньне, чаму гэтыя блокі і людзі не могуць дзейнічаць у межах адной лініі, ці фронту і абвінавачваюць адзін аднога ў антыдэмакратызьме? 1. Эмацыйныя, а не ідэалагічныя супярэчнасьці; 2. Глыбокі недавер адзін да аднога, які сфарміраваў капітал антыдзеяньняў, а не ўзаемадзеяньняў; 3. Плюралізм амбіцый: галоўны, лепшы, важнейшы; 4. Барацьба за доступ да рэсурсаў - рэальных і прыдуманных. Я ўжо пісаў, што чым далейшыя перспектывы перамен, тым больш супярэчнасьцяў. У выніку праз пару месяцаў распадзецца "кааліцыя большасьці", будуць усе тыя ж канфлікты і праблемы,.закіды, але ўжо ў бок Латушкі, ці новага сьпікеру. (Дарэчы, сталыя перасоўваньні і крызісы ў КР можа стаць сур’езнай праблемай для П. Латушкі. Бо зараз ва ўсіх бедах будуць абвінавачваць менавіта яго, а палепшыць атмасферу ў КР, ці зрабіць яго эфектыўным,ен проста не зможа). Больш таго, людзі з адных блокаў будуць перабегаць у іншыя, бо палічаць, што гэта дасьць нейкія дадатковыя прэфэрэнцыі, ці доступ да рэсурсаў. Такім чынам пойдзе ўжо 11 цыкл перафарматаваньня, перааб’яднаньня апазіцыі.
Mostrar todo...
💯 30👍 14 7😢 5😁 2🥱 2
Гульня без правілаў. ЦІ безканстытуцыйная манархія. Так па якой жа мадэлі функцыянуюць апазіцыйныя "інстытуты", ОСТ-АПК-КР? Ніякіх агульных правілаў (унутранай канстытуцыі няма), таму ўзьнікаюць супярэчнасьці і ўнутраныя войны. На дадзены момант відавочна мадэль супер-прэзідэнтская. Не гледзячы на тое, што ўсе мы змагаемся за зьнішчэньне адзінаўладдзя, мы атрымалі больш жорсткую вертыкаль і палітычную манаполію, якая знаходзіцца ў руках АПК-ОСТ. Фармальна гэта Ціханоўская фарміруе АПК і з’яўляецца яго кіраўніком (Нават Лукашэнка не кіруе ўрадам, а прызначае прэм’ера, як і Пуцін, які зацьвярджаецца парламентам). Апазіцыйная мадэль адпавядае таму, што есьць у ЗША. Толькі Ціханоўская мае права зьняць ці прызначыць сябра АПК. КР у дадзеным выпадку абсалютна "імпатэнтны". Ён не мае аніякага ўплыву на склад і працу АПК. (Дарэчы рэгламент дзейнасьці і фарміраваньня АПК прымаўся кулуарна і без шырокага грамадскага абмеркаваньня і па-сутнасьці з’яўляецца УВАГА - не ДЭМАКРАТЫЧНЫМ💥 І ў гэтым выпадку група Ягорава мае абсалютную рацыю, ні Латушка, ні Коўшык, ні Дабравольскі не могуць быць адначасова сябрамі КР і АПК. Як напрыклад у ЗША, ці Францыі. Бо гэта зліцьце "заканадаўчай" і "выканаўчаў" галінаў, што недапушчальна, калі мы кажам пра падзел "уладаў". Так, у новым канфлікце група Ягорава намагаецца як захаваць свае ўплывы, так і не дапусьціць дамінацыі офіснай вертыкалі, захаваць баланс і дэмакратычны прынцып. Прадстаўнікі "новай большасьці" прыкрываюцца механізмамі парламентска-прэзідэнтскіх рэспублік (прыклад Польшча), дзе сапраўды парламентская большасьць фарміруе урад 💢💢💢. УВАГА: ПАРЛАМЕНТСКАЯ БОЛЬШАСЬЦЬ ФАРМІРУЕ ЎРАД! У гэтым выпадку сябры кабінету адначасова застаюцца дэпутатамі парламенту. Але💫 яшчэ раз падкрэсьлю, КР не мае ніякіх паўнамоцтваў ні ў фарміраваньні, ні па кантролю АПК, ГЭТЫЯ ПАЎНАМОЦТВЫ ЦАЛКАМ💯 у руках ЦІХАНОЎСКАЙ!!! Калі б такія функцыі былі ў КР, то П.Латушка павінен быў стаць кіраўніком Кабінету і сфарміраваць кабінет, які б падпарадкоўваўся КР а не ОФІСУ! Відавочна, што такіх магчымасьцяў ен мець не будзе і ніхто яму йх не дэлегуе. Ці даб’ецца П.Латушка перагляду рэгламенту АПК? Сумняюся. Таму на дадзены момант у нас функцыянуе БЕЗКАНСТЫТУЦЫЙНАЯ МАНАРХІЯ (улада аднаго, ці адной). Што трэба зрабіць, каб пераадолець крызіс і войны: 1. Спыніць спрэчкі, бо дзеяньні большасьці абапіраюцца на памылковым разуменьні прынцыпаў дэмакратыі і функцыянаваньні дэмакратычных інстытутаў; 2. П.Латушка, А.Коўшык, ды іншыя асобы, якія маюць дачыненьні да працы ў АПК, ці ОСТ павінны адтуль сыйсьці. Другі варыянт, скласьці мандаты, да моманту фарміраваньня новага рэгламенту ўзаемвдзеяньня ОСТ-АПК-КР. Так будзе правільна і дэмакратычна; 3. Павінен быць прыняты ясны механізм фарміраваньня АПК. Ці гэтая функцыя застаецца за Ціханоўскай, ці за КР. Калі за КР, то П.Латушка павінен стаць галавой АПК, калі за Ціханоўскай, то толькі сябрам КР - сьпікерам; 4. Спроба зьмяніць рэгламент КР, дзе прапісана што сябра КР не можа быць сябрам АПК (і дазволіць імі быць адначасова) фармальна неканстытуйыйна і недэмакратычна і можа лічыцца як узурпацыя. Раю сябрам КР стварыць "камісію пра правілах палітычнай гульні" узважыць сітуацыю і прыняць ясныя нормы, інакш гэтыя баі канчаткова зьнішчаць апазіцыю. .
Mostrar todo...
👍 54🤡 7💯 7🤔 3🥱 1
Photo unavailableShow in Telegram
100 гадоў памяці Васіля Быкава 23 чэрвеня (нядзеля) – 14:00 📍 ul. Kryniczna 6, Warszawa 23 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца юбілейная імпрэза ўшанавання памяці аб жыцці і творчасці вялікага беларускага пісьменніка Васіля Быкава ў сувязі са стагоддзем са дня нараджэння. У праграме: чытанне ўрыўкаў з твораў В. Быкава; лекцыі аб творах і творчасці пісьменніка; успаміны сяброў і сучаснікаў. Выступяць Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Галіна Пазьняк, Зміцер Бартосік і інш. Будзе паказаны спектакль — " Суд Сумлення", эпілог з п'есы В. Быкава "Апошні шанц". Шчыра запрашаем!
Mostrar todo...
41👍 16
Сістэма зьмены маральнага коду Ліцэю БДУ надалі назву ім. Дзержынскага. Гэта падвойнае прыніжэньне беларускага грамадства маральнае і палітычнае. Дзержынскі быў заснавальнікам антычалавечай арганізацыі ЧК-ВЧК-ГПУ-НКУС-КГБ, якая зьнішчыла міл’ёны людзей, у тым ліку беларускую інтэлігенцыю. Зараз прозьвішчам савецкага Гімлера, названа адна з прыстыжных вучэбных устаноў у краіне. З іншага боку, гэта маральны выклік тым, хто вучыцца і працуе ў гэтай установе. Дэманстрацыя таго, што каты, спадкаемцы Дзержынскага дамінуюць і ідэалагічна, якія сістэмна псіхалагічна падпарадкоўваюць сабе грамадства. Бо за назвай пойдуць адпаведныя рытуалы: ганаровы пост каля бюсту "патрона", лекцыі памяці па дзейнасьці "вялікага дзеяча", свьяткаваньне дня народзінаў, прысягі на "вернасьць". Усе дзеля выхаваньня падданых і выканаўцаў сістэмы. І тут перад бацькамі, вучнямі, настаўнікамі, вялізарны маральны выклік і выбар: пагадзіцца і прыстасавацца (ну а што рабіць, трэба жыць), ці сыйсьці і захаваць унутраную свабоду. Гэта маленькі прыклад, таго экзыстэнцыйнага выбару, які прыходзілася рабіць беларусам ўсе гэтыя 30 год. Менавіта з такіх маленькіх маральных выбараў будавалася сістэма. Чалавек (ягоны воблік і сутнасьць) гэта сума ягоных выбараў, якія ен зьдзейсьняў на працягу свайго жыцьця. У 2020 годзе беларусы сутыкнуліся з вынікамі сваіх папярэдніх маральных выбараў, якія яны рабілі на працягу 30 год. Фальсіфікавалі, бо трэба было выжываць, працавалі ў сістэме, "а што рабіць", ідэалагізавалі і прымушалі дзяцей уступаць у БРСМ, ці БРПО і гэтак далей. Кожны можа зараз паспрабаваць ацаніць той ці іншы свой выбар, які мог быць лёсавызначальны. І на ўсе людўі шукалі для сябе апраўданьне, каб ўцячы ад правільнага выбару. Я гэта назваў casus amorali. Тым ня менш, ў 2020 годзе шмат, хто ўрэшце зрабіў правільны выбар. Але цяжар папярэдніх разбуральных маральных выбараў пераважыў. Цяжка і амаль немагчыма імгненна стаць іншым чалавекам і іншым грамадствам. Вось і зараз, новы "вобраз" БДУ ставіць перад выбарам: застацца, ці сыйсьці. Застацца, якія б не былі высокія матывы (галоўная адукацыя, прафесія, разбурыць сістэму знутры) азначае дазволіць амаральнай сістэме і ідэалогіі перамагчы. Бо як толькі, чалавек пачынае апраўдваць нейкае сваё неправільнае дзеяньне (разумеючы, што яно не правільнае, ён ужо пачынае разбураць сябе). Сыйсьці - даканаць перамогі, маленькай, але важнай у змаганьні са злом, а перш за ўсё ацаліць сябе. Бо першы, шлях прывядзе да таго, што ў падобных сітуацыях псіхалагічна, чалавек ўжо не будзе ў стане зрабіць іншага выбару (больш складанага і крытычнага, бо не хопіць духу),, а магчыма нават і не зразумее, што трэба будзе такі выбар рабіць.
Mostrar todo...
💯 55👍 16 12🤔 6🤡 2😢 1🤝 1
Photo unavailableShow in Telegram
Пішуць, што ісламстскія тэрарысты захапілі СІЗО, у якім яны ўтрымоўваліся" ў Растове, захапілі закладнікаў з ліку супрацоўнікаў.. Зараз адбываецца аперацыя па "вызваленьню". Колькі забітых невядома.
Mostrar todo...
🎉 27😁 8🔥 3🤔 2🤯 2🙏 2🍾 2👍 1 1
Страсьці па Каардынацыйнай Радзе Штосьці не добрае адбываецца ў нашым дэмакратычным асяроддзі. Ўнутрыпалітычная вайна за "уладу" ў КР разгарнулася па сапраўднаму. Даходзіць да абвінавачваньняў у канстытуцыйным перавароце узурпацыі ўлады, дыктатуры большасьці. Пры гэтым КР жа ніякага ўплыву на сітуацыю ў Беларусі не мае, ён нават на сітуацыю з беларусамі паза межамі краіны не мае, хаця б у пытаньні дыскрымінацыі. Пра што ж там у вогуле вядзецца дыскусія? Выключна пра пэўны статус у вачах заходнікаў і доступ да грантавых пляцовак. Ясна, што "сьпікер", "пад-пад-спікер" удзельнічае ў сустрэчах, запрашаецца на канфэрэнцыі, сустракаецца з Палітыкамі (Брусэль, Вашынгтон, Берлін). Гэта так добра, асабліва калі ты ў эміграцыі і больш не можаш разлічваць на нейкую іншую дзейнасьць. І тут зусім не важна, хто ў дадзеным выпадку будзе сьпікерам - сітуацыя агульна не зьменіцца. Бо трэба ўлічваць, што перспектыва "барацьбы" зацягваецца, а рэсурсаў утрыманьня няма. КР - гэта проста тавар. Пакуль сфарміравана большасьць за барацьбу супраць Ягорава, якога абвінавачваюць ва ўзурпацыі кантроля на КР, персанальнай дамінацыі, стварэньні супярэчлівага (на думку некаторых) рэгламенту, які чамусьці ў "блоку Ягорава" назвалі Канстытуцыяй. Але як толькі поўны "кантроль" перойдзе ў рукі "партыі Латушкі, там пачнецца такая ж самая вайна. Думаю, праз нейкі час ад КР нічога не застанецца. І зусім ня важна, ці будзе КР "кантраляваць" АПК, ці наадваррт. Па сутнасьці ні КР, ні АПК і ОСТ нічога не кантралююць. Зараз мы маем дачыненьне проста з барацьбой за выжываньне. Канешне, згодна з логікай "дэмакратыі" большасьць можа мяняць, што заўгодна і як заўгодна, бо ніякіх законаў і ніякіх "канстытуцый" у апазіцыі няма і не будзе. Спачатку правілы, а потым гульня. Адзіны плюс змаганьняў у КР - дэманстрацыя таго, што агульна адбывалася і адбываецца ў апазіцыі. 1. Вялікі ўзровень узаемнага эмацыйнага ўспрыняцьця - які немагчыма пераадолець; 2. Апазіцыю немагчыма аб’яднаць і кансалідаваць (гэта галоўны козыр Лукашэнкі і інструмент дычтруктыўнага уздзеяньня на грамадства); 3. Самае галоўнае, праблема рэальнай улады і рэальнага кіраваньня". Ясна, што расколы "палітычныя войны" есьць і будуць заўсёды і паўсюль, але ва ўмовах пераходнага перыяду такі хаос, які мы назіраем - будзе знішчальным для краіны. 4. Крызіс з КР па-сутнасьці змадэляваў сітуацыю якая можа ўзьнікнуць у беларускім парламэнце пасьля "першых" выбараў. Пыньне - як яго пазьбегнуць. Варта ўлічыць тое, што лукашэнкаўская наменклатура можа мець і будзе мець рэсурсную перавагу над апазіцыяй, нават калі выбары будуць па мажарытарнай сістэме. У сваю чаргу будуць розныя, супярэчліва-розныя апазіцыйныя палітычныя групы, нездольныя да аб’яднаньня і ўзаемадзеяньня; 5. Гэтыя змаганьні ніяк не фарміруюць палітычную культуру, наадварот узмацняе культуру недаверу і канфлікту" і не "вучыць" дэмакратыі. Вучыцца можна толькі на падставе добра функцыянуючых інстытутаў і механізмаў. Зараз можна вучыцца толькі інтрыгам, маніпуляцыям, антыпраўдзе, цынізму.
Mostrar todo...
💯 50👍 6🥱 6😢 4 2🔥 1🤣 1
Адзін з маіх прагнозаў з 2020 году і ацэнка сітуацыіі. Але самве цікавае - гэта дыскусія ў каменіарах. Цэлы этнапалітычны слой мысьленбня і разуменьня сітуацыі. Бабарико продолжает упорно призывать идти на выборы и голосовать. Якобы, массовое участие граждан в голосовании и будет главным механизмом, который убережет от фальсификаций. Но каким образом? Кто-нибудь может объяснить как работает этот "механизм", особенно если цифры уже записаны в протоколы? Я так понимаю, что у тех, кто 20 лет фальсифицировал выборы, вдруг проснётся совесть, когда они увидят реальные результаты. Но почему она должна проснуться у них, если она не проснулась у журналистов и идеологов, милиции и сотрудников КГБ? Мне вообще интересно, СКОЛЬКО СОВЕСТЕЙ ПРОСНУЛОСЬ за последнее время у служителей системы? У тойже Канопацкой она заснула беспробудным сном. Прежде чем куда-то призывать граждан, нужно обеспечить хотя бы частичную реализацию их прав, защитить их голос, сделать так, чтобы они не чувствовали себя обманутыми и разочарованными в очередной раз. Ведь задача власти как раз в том, чтобы продемонстрировать полную безнаказанность лжи, утвердить в гражданах тотальное чувство бессилия. На данный момент мы имеем: 1. Аресты и задержание активистов; 2. Угрозы в адрес недовольных и протестующих подписчиков; 3. Рост силового и пропагандистского воздействия на общество; 4. Полный политический контроль правящей группы над избирательными комиссиями (над избирательным процессом). И на этом фоне призыв просто пойти и проголосовать, без ясной стратегии противодействия фальсификациям (которых, по мнению этого же политика, нет) крайне безответственно. И самое главное, пока не ясно, что данный политик будет делать, если: А) его не зарегестрируют; Б) ему нарисуют 4-5‰. https://www.facebook.com/share/p/mHLnPrX7y9qtPJrU/
Mostrar todo...
Log in or sign up to view

See posts, photos and more on Facebook.

💯 34👍 21🤡 6👌 4👎 2🤔 1😢 1
Нацыянальны інтарэс. Вайна моваў і пытаньне прыярытэтаў на прыкладзе габрэйскай дзяржавы Пад адным з маіх пастоў, пра палітычныя прыярытэты, дзе я ставіў пытаньне беларушчыны менавіта, як палітычнага прыярытэту, адным з чытачоў было напісана, "калі б габрэі на першае мейсца ставілі мову, то ў іх не было б дзяржавы". Адмыслова асьвяжыў для сябе гісторыю габрэйскага адраджэньня й прыярытэтаў. Гэта даволі цікавая і складанае пытаньне, але агульна магу сказаць, для габрэяў прыярытэтам было ўсе. У сваёй палітычнай дзейнасьці і мэтах яны не ставілі такіх пытаньняў: спачатку дзяржава, а потым мова, хутчэй наадварот. Кожны палітычны дзеяч рабіў усе ад яго залежнае, каб калісьці паўстала нацыянальная габрэйская дзяржава. Яна.будавалася на памяці, рэлігіі, мове і сталым пераадольваньні выклікаў (барацьбе). Гэтая барацьба цягнулася тысячы год, вяртаньне народу і дзяржаўнасьці каля 60 у вельмі цяжкіх умовах. Сучасная мова, Іўрыт, якая фактычна ўтваралася і распаўсюджвалася ў Асманскай Палестыне на прыканцы ХІХ ст, была адным з галоўных ядраў адраджэньня. БЭН-ІЕГУДА Напэўна, чытачы ведаюць, што "бацькам" адраджэньня Іўрыту, як мовы штодзёнасьці і габрэйскай дзяржавы быў Элізэр Бэн-Іегуда, які нарадзіўся на беларускай зямлі. Ён пісаў: «Калі можна аднавіць мову, на якой перасталі размаўляць, і зрабіць яе размоўнай, якая выказвае ўсё, што хоча сказаць хаця б адзін чалавек, то несумненна такую ​​мову можна зрабіць размоўнай мовай і для ўсяго грамадства». Канешне, аднаўленьне Іўрыту, як і дзяржавы, ставілася таксама як адна з асноўных з мэтаў сыянізму. Цікавым ёсьць пытаньне, ў якім жа стане знаходзілася Габрэйская дзяржава, калі аднаўлялася мова? А яе, дзяржавы і не было. У 1881 годзе Бэн-Іегуда з сям’ей перабіраецца ў Палестыну (так званая першая АЛІЯ пасьля пагромаў у Расейскай Імперыі). У той час у Палестыну перабралося 25 тыс., чалавек. Да пачатку ХХ стагодзя габрэйскае насельніцтва Палестыны пасьля першых перасяленьняў складае каля 50 тыс., чалавек!!! Яшчэ раз нагадаю, што тэрыторыя Палестыны з’яўлялася часткай Асманскай Імперыі. Ніякіх аўтаноміяў, ніякіх тэрытарыяльных адзінак. І вось ў гэтых умовах Бэн-Іегуда разам з паплечнікамі распачынае дзейнасьць па распаўсюджваньню мовы сярод невялічкай супольнасьці. Можна сказаць, што мова становіцца SACRUM. ВАЙНА МОВАЎ На пачатку ХХ стагоддзя ў асяроддзі габрэяў перасяленцаў распачынаецца "вайна моваў". Праблема ў тым, што моўнай уніфікацыі не было, кожны размаўляў на мовах свайго паходжаньня: ідыш, расейскі, нямецкі. Ды і быць гэтай уніфікацыі не магло, бо не было дзяржавы. Аднак, паступова актывістамі ствараюцца падручнікі на Іўрыце, ( у тым ліку па Матэматыцы), па якіх выкладаюць у школах. "Вайна" была зьвязанае з працамі па заснаваньню першага габрэйскага тэхнічнага ўніверсітэту "Тэхніоне" у 1912 годзе. (Габрэйскай дзяржавы ЯШЧЭ не існуе, яна ўзьнікне толькі ў 1948). Яшчэ раней, ў 1903 годзе ў Ірусаліме Барысам Шатцам была заснаваная Акадэмія Мастацтваў Бэцалель, дзе студэнтаў адмыслова вучылі Іўрыту. Што тычыцца Тэхніёна, то значная колькасьць выкладчыкаў выхадцы з Нямеччыны, як і Рада выступаюць за тое, каб выкладаньне вялося на нямецкай мове, бо: 1. Нямецкая мова - мова сучаснай навукі; 2. Іўрыт - навукова бедны і тэрміналагічна абсалютна не разпрацаваны; Такі падыход выклікаў моцны супраціў супольнасьці. На што Бэн-Іегуда сказаў: "заяўляю: выкладаньне навуковых прадметаў на іўрыце магчыма! Калі тэрміналогія на іўрыце недастаткова яшчэ распрацавана, то гэта толькі пытанне часу, максімум год". Пасьля заканьчэньня Першай Сусветнай вайны выкладаньне ў Тэхніоне, які быў адчынены ў 1925 годзе было цалкам на Іўрыце. Цалкам. (Дзяржавы Ізраіль не існавала). Дарэчы, ў 30-я годы, калі склалася цяжкая сітуацыя з фінансаваньнем і падтрымкай універсітэту выкладчыкі працавалі без заробкаў, каб забясьпечыць безперапынную дзейнасьць установы. Да аднаўленьня незалежнасьці Ізраілю (40-я) Тэхніён заставвўся цэнтрам габрэйскай падпольнай дзейнасці і крыніцай распрацоўкі ваеннай тэхнікі і зброі, якія пасля дапамагла ў барацьбе за незалежнасць.
Mostrar todo...
💯 43👍 19 4🤔 3🤡 2
Inicia sesión y accede a información detallada

Te revelaremos estos tesoros después de la autorización. ¡Prometemos que será rápido!