Дапамогу дзецям-сіротам на акупаваных тэрыторыях Украіны прыраўнялі да злачынства ў Беларусі
У Беларусі пачаўся закрыты суд над Андрэем і Варварай Латышэвічамі, якія прысвяцілі сябе дапамозе дзецям-сіротам. Сужэнцы стаялі ля вытокаў дабрачыннага аб’яднання «З любоўю — дзецям» і дапамагалі людзям, у тым ліку дзецям з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны.
За гэтую гуманітарную дзейнасць яны апынуліся за кратамі. Іх затрымалі ў сакавіку 2026 года, а Андрэя экстрадавалі з Масквы.
Пакуль беларускі рэжым заплюшчваюць вочы на дзеянні Расіі на ўкраінскіх акупаваных тэрыторыях, дапамога ахвярам вайны становіцца падставай для крымінальнага пераследу. Рэжымныя службы ў Беларусі пераследуюць тых, хто спрабуе дапамагчы найбольш безабаронным, — дзецям, якія засталіся без бацькоў пад час вайны.
Дабрачыннасць, міласэрнасць і дапамога сіротам не павінны быць злачынствам. Але ў сённяшняй Беларусі нават чалавечнасць можа прывесці за краты.
28 nov, 05:10
