cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Наша Нива

Навiны з Беларусi

Mostrar más
Rusia104 031El idioma no está especificadoLa categoría no está especificada
Publicaciones publicitarias
925
Suscriptores
Sin datos24 horas
Sin datos7 días
Sin datos30 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Цена снижена до минимально возможной.
Mostrar todo...
Mostrar todo...
Buy @nasha_niva

Get the username @nasha_niva on Telegram and secure your ownership on the blockchain.

Mostrar todo...
Buy @nasha_niva

Get the username @nasha_niva on Telegram and secure your ownership on the blockchain.

Паважаныя чытачы. Са шкадаваннем паведамляем вам, што праект @nasha_niva прадаецца. Прапановы аб куплі зацікаўленым асобам пісаць сюды @pr_kipsta. Кошт 7777 RUB
Mostrar todo...
Photo unavailable
«Гэтую ідэю закідвала Расія». З Беларусі знімуць санкцыі, каб Украіна вывозіла збожжа праз яе? Праз вайну ва Украіне растуць цэны на паліва і прадукты харчавання. Масква разлічвае, што Захад змірыцца з яе патрабаваннямі перад абліччам харчовага крызісу, які здольны дэстабілізаваць свет. Сярод іншага, Лукашэнка і Пуцін прапануюць зняць санкцыі з беларускага калію ў абмен на транзіт збожжа праз Беларусь. Але ці рэальны гэты план? Ці пойдзе Захад на саступкі? «Нашай Ніве» бягучы палітычны момант тлумачаць дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка і ўплывовы польскі аналітык Каміль Клысінскі. https://nashaniva.com/292998 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Mostrar todo...
👍
👎
Галоўнае за 9 чэрвеня Кузнечыкі, якія амаль два гады жылі ў пасольстве Швецыі, збеглі з краіны Ціханоўская ў Рызе: У Беларусь вярнуўся сталінскі тэрор Лукашэнка: Расія дасць Беларусі 1,5 млрд даляраў на імпартазамяшчэнне Пуцін: Пётр I вяртаў і ўмацоўваў тэрыторыі, на наш час таксама выпала гэтая доля Памёр пісьменнік і перакладчык Серж Мінскевіч. Прычынай маглі стаць наступствы кавіду ЗША і Еўрасаюз хочуць змусіць Расію прадаваць нафту па зніжаных цэнах. Вось магчымы механізм Якія тавары могуць аказацца ў дэфіцыце ці істотна падаражаць? Імпарцёры расказваюць пра сітуацыю «Гэтую ідэю закідвала Расія». З Беларусі здымуць санкцыі, каб Украіна вывозіла збожжа праз яе? Лукашэнкаўскія СМІ атрымалі задачу па дэталёвым асвятленні працэсу Аўтуховіча. Пакуль няясна чаму «Усё перавернутае з ног на галаву». Славуты беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч асеў у Закапаным
Mostrar todo...
👍
👎
Photo unavailable
Вядомых расіян абвінавацілі ў «фінансаванні дзяржаўнага перавароту ў Беларусі». Сярод іх Макарэвіч, Галкін, Дудзь У расійскіх прапагандысцкіх тэлеграм-каналах Андрэя Макарэвіча, Максіма Галкіна, Юрыя Дудзя і іншых вядомых расіян абвінавацілі ў тым, што яны «фінансавалі дзяржаўны пераварот у Беларусі». Расійскія зоркі нібыта данацілі грошы ў фонд BYSOL. Усяго такім чынам нібыта «аскароміліся» больш за пяць тысяч грамадзян РФ. Гэтыя весткі Андрэй Макарэвіч іранічна пракаментаваў у сябе ў Фэйсбуку: «А я ж яшчэ марсіянаў да бацькі падсылаў, заражаных воспай малпаў, і шкло бітае яму ў суп сыпаў!».
Mostrar todo...
👍
👎
Photo unavailable
Лукашэнкаўскія СМІ атрымалі задачу па дэталёвым асвятленні працэсу Аўтуховіча. Пакуль няясна чаму У канцы 2020 года стала вядома пра затрыманне прадпрымальніка, былога афганца Мікалая Аўтуховіча і шэрагу звязаных з ім, на думку следства, людзей. Аўтуховіча абвінавачваюць па дванаццаці артыкулах КК, з іх 6 — за асабліва цяжкія злачынствы. Адна з асаблівасцяў гэтага працэсу — у надзвычай дэталёвым яго асвятленні з боку дзяржаўнай прапаганды. Асвятляюцца нават самая нязначная, здавалася б, драбніца. Гэта розніць яго ад іншых палітычных судоў, якія ў дзяржаўнымх СМІ асвятляюцца скупа. https://nashaniva.com/293223 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Mostrar todo...
👍
👎
Photo unavailable
Маці Віталя Шчэрбы: «Я не пераабувалася» Учора прайшла інфармацыя, што маці славутага гімнаста Віталя Шчэрбы, якая ў 2020 годзе была актыўнай прыхільніцай Лукашэнкі і падпісанткай праўладнага ліста спартсменаў, цяпер змяніла сваю пазіцыю на процілеглую. Але аказалася, што ўсё не зусім так. Жанчына сапраўды рашуча асуджае ўварванне Расіі ва Украіну, але ў палітыцы Лукашэнкі па-ранейшаму не бачыць нічога кепскага. https://nashaniva.com/293234 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Mostrar todo...
👍
👎
Photo unavailable
Блогер Павук — старшыні Шклоўскага райвыканкама: Хутка мы вас вызвалім, пацярпіце крыху Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў старшыні Шклоўскага райвыканкама Андрэю Камко. Спытаў пра самападпал затрыманага ў РАУС, помнік Лукашэнку і «вызваленне» Марыупаля. Гэтая размова сярод іншых дыялогаў Павука з беларускімі чыноўнікамі вылучалася спакоем і ветлівасцю старшыні райвыканкама. Можа, прычына ў тым, што ён толькі год на пасадзе. https://nashaniva.com/293227 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Mostrar todo...
👍
👎