cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Free Belarus Center 🇺🇦

Юридические консультации, психологическая помощь, культурные мероприятия и гражданское образование для беларусов. Коворкинг: https://bit.ly/coworkingfbc Горячая линия: +48722787901 https://t.me/VolunteerFBC Сайт: https://freebelarus.center/

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
2 112
Suscriptores
+124 horas
-57 días
-830 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

❗️Украінскі Кабмін пастанавіў, што дакументы, вырабленыя або завераныя на тэрыторыі Беларусі, не будуць патрабаваць прастаўлення апастыля і консульскай легалізацыі. Адпаведныя змены Кабінет міністраў унёс у пастанову нумар 1232 "Некаторыя пытанні аказання адміністрацыйных паслуг Дзяржаўнай міграцыйнай службай ва ўмовах ваеннага становішча", паведамляе sud.ua. Адпаведна са зменамі, пры ажыццяўленні вытворчасці па заявах аб прыёме ў грамадзянства і аказанні адміністрацыйных паслуг тэрытарыяльнымі органамі/тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі ДМС у перыяд ваеннага становішча і на працягу шасці месяцаў пасля яго спынення або анулявання, дакументы, вырабленыя або завераныя на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь спецыяльна ўпаўнаважанай для гэтага ўстановай або асобай у межах iх кампетэнцыi па ўстаноўленай форме i змацаваныя гербаваю пячаткай, прымаюцца без спецыяльнай даведкi (консульская легалізацыя, прастаўленне апастыля і інш.).
Mostrar todo...
9👍 7
Беларус, якога польскія спецслужбы прызналі пагрозай нацбяспецы, выйграў суд. Як піша Hrodna.life, адміністрацыйны суд у Варшаве ануляваў рашэнне Куява-Паморскага ваяводства аб пазбаўленні беларуса Паўла Юшкевіча віда на жыхарства. Таксама Агенцтва нацыянальнай бяспекі Польшчы цяпер не лічыць яго пагрозай. Нагадаем, беларус Павел Юшкевіч пражыў у Польшчы больш за 20 гадоў, атрымаў адукацыю ў польскім універсітэце, абараніў доктарскую, адкрыў бізнэс і стаў выкладчыкам. Павел з 2012 года спрабуе атрымаць польскае грамадзянства, а ў студзені 2024 года яго від на жыхарства анулявалі, прызнаўшы беларуса пагрозай нацыянальнай бяспецы.
Mostrar todo...
🔥 11 2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🚫 З 9 ліпеня Польшча больш не пускае праз сваю мяжу аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй, калі ў салоне няма ўласніка аўто. Як піша "Наша Ніва" са спасылкай на ўдзельнікаў памежных Тэлеграм-чатаў, не прапускаюць нават пры наяўнасці даверанасці, у тым ліку генеральнай. Таксама пад забарону патрапілі транспартныя сродкі, якія належаць юрыдычным асобам. Гэта адбылося пасля ўвядзення новага пакета санкцый супраць Беларусі.
Mostrar todo...
🔥 4👍 2👌 2
Photo unavailableShow in Telegram
Photography 4 Humanity праводзіць міжнародны конкурс фатаграфіі на тэму правоў чалавека. Пераможца атрымае 5 000 долараў. Як піша БАЖ, сёлетні конкурс прысвечаны кліматычнай справядлівасці. Заяўкі прымаюцца да 1 жніўня 2024 года. На конкурс прымаюцца работы як прафесійных фатографаў, так і аматараў. Вітаюцца выявы людзей, якія пацярпелі ад кліматычнага крызісу, у тым ліку кліматычных бежанцаў, або абаронцаў клімату.
"Мы лічым, што змена клімату — гэта праблема правоў чалавека, таму мы шукаем выявы, якія паказваюць людзей, якія пацярпелі ад эскалацыі кліматычнага крызісу", — адзначаюць арганізатары.
Працы лаўрэатаў прэміі Photography 4 Humanity Global Prize 2024 года — 10 фіналістаў і 20 ганаровых удзельнікаў — будуць выстаўленыя ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, а таксама на сайце UN.org. 👉 Падаць заяўку #магчымасці #возможности
Mostrar todo...
👍 3 3🔥 1🤝 1
Photo unavailableShow in Telegram
28 чалавек загінулі сёння ва Украіне у выніку расійскіх удараў. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў краіны Ігар Кліменка. 17 чалавек загінулі ў Кіеве, 11 — у Днепрапятроўскай вобласці. Раненні атрымалі 112 чалавек. У Кіеве расійскія ракеты зруйнавалі таксікалагічнае аддзяленнене дзіцячай лякарні "Ахматдзіт".
Mostrar todo...
💔 19🤬 4😢 4
Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення. Верагодна, гэта звязанае з тым, што палітвязням, якія выйшлі на волю па памілаванні прыйшлося пісаць прашэнне на імя Лукашэнкі, паведамляе "Вясна". Замест гэтых людзей выйсці на волю прапанавалі іншым палітзняволеным. Працэдура вызвалення адбывалася вельмі хутка — некаторым нават не далі сабраць свае рэчы. Нагадаем, праваабаронцам дакладна вядома пра 18 палітзняволеных, якія 3 ліпеня выйшлі на волю. Сярод іх — 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў. Імёны іншых палітвязняў пакуль не паведамляюцца ў мэтах бяспекі.
Mostrar todo...
💔 11 3
💔У NAVIBAND выйшла кранальная песня "Мама". Слухаць на ўсіх пляцоўках
Mostrar todo...
МАМА (Official Lyric Video)

Слухаць на ўсіх пляцоўках:

https://band.link/naviband_mama

Канцэрты Naviband:

https://linktr.ee/naviband

Словы і музыка: Арцём Лук’яненка Production: Аляксандр Табольскі @longplay_channel Mixing/mastering: Віталій Цялезін, Расцiслаў Церашко/Studio211 MAMA Прытуляй мяне Калыхай у сне Павяртай назад у дзіцячы свет Да цябе прыйду Не згубіўшы след Як буслы вяртаюцца па вясне Мама Мне сёння сніліся кашмары Дзе ўсё не так як ты казала Дзе ўсё схавалася ў цень Мама Мы так далёка адляталі І не пра ўсё табе казалі А сэрца білася мацней Прытуляй мяне Калыхай у сне Павяртай назад у дзіцячы свет Да цябе прыйду Не згубіўшы след Як буслы вяртаюцца па вясне Лалала Прытуляй мяне Калыхай у сне Павяртай назад у дзіцячы свет Да цябе прыйду Не згубіўшы след Як буслы вяртаюцца па вясне Лалала

🔥 10 7👍 3🥰 1💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
Праваабаронцам дакладна вядома пра 16 палітзняволеных, якія выйшлі на волю 3 ліпеня Сярод іх — 3 жанчыны і 13 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў. Праваабаронцы пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых у мэтах іх бяспекі. Па інфармацыі "Вясны", частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаванні.
Mostrar todo...
❤‍🔥 5 3🔥 2👍 1🤮 1
❗️Праваабаронцам дакладна вядома ўжо пра дзевяць палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю. Сярод іх — тры жанчыны і шэсць мужчын, у тым ліку Рыгор Кастусёў. Па інфармацыі "Вясны", частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаванні.
Mostrar todo...
18🔥 4👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Палітвязень Рыгор Кастусёў выйшаў на волю, паведамляе Reformby.org.
Mostrar todo...
🔥 20 9👏 2👍 1
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.