cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Экодом

Новости одной из старейших некоммерческих экологических организаций Беларуси Экодом. Про наши права на безопасную окружающую среду и экологический образ жизни. Обсуждай экопроблемы с нами в чате:https://t.me/ecohome_chat По всем вопросам: @ecohometeam

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
395
Suscriptores
Sin datos24 horas
Sin datos7 días
+1630 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Весна — время сажать деревья! 🌳 Посадить дерево возле дома в Минске или любом другом городе Беларуси не так уж сложно. Но некоторые базовые правовые и технические знания по городскому озеленению нужно будет соблюсти. Вспоминаем прошлогодние карточки с инструкциями и статью на Зелёном портале. Если у тебя остались вопросы, напиши в бесплатную инфослужбу по решению экопроблем Зелёный телефон! И подпишись на Экодом, если ты в безопасности! 🌿
Mostrar todo...
8🎄 2
♻️ На Petitions.by появилась петиция против. Подпиши до 2 мая! Минчане и минчанки глубоко обеспокоены возможным введением новой системы сбора мусора в Минске, которая угрожает раздельному сбору и переработке отходов.
«Раздельный сбор мусора - ключевой шаг к экологически чистому будущему. Наши усилия по годам стали фундаментом экологической ответственности в городе. Внедрение новой системы может стереть это достижение»
Заявители и заявительницы требуют от ГО «Минское городское жилищное хозяйство» сохранить раздельный сбор мусора и продолжить поддерживать систему, которая способствует экологической чистоте и сознательному использованию ресурсов. Подпиши петицию до 2 мая — и подпишись на Экодом, если ты в безопасности! 🌿
Mostrar todo...
👍 9
Чарнобыльскі шлях 26 красавіка: дзе і калі 38 гадоў таму на ЧАЭС адбыўся выбух, ад якога Беларусь працягвае пакутаваць дагэтуль. Традыцыйна 26 красавіка беларускі і беларусы выходзяць на Чарнобыльскі шлях. На жаль, унутры краіны гэтая акцыя зараз немагчымая з-за рэпрэсій, але ты можаш далучыцца да шэсця, калі ты за межамі Беларусі. На мапе dze.chat на дадзены момант вядома пра Чарнобыльскі шлях 26 красавіка тут: 🇱🇹 Вільнюс — 12:00, ускладанне кветак у парку Сапегаў 🇵🇱 Варшава — 17:30, помнік Каперніку 🇵🇱 Уроцлаў — 18:00, Pręgierz 🇵🇱 Беласток — 18:00, сквер Вольнай Беларусі 🇺🇸 Нью-Ёрк — 12:30, каля штаб-кватэры ААН Чарнобыльскі шлях 27 красавіка: 🇧🇪 Брусель — 14:00, Albertine plein 🇺🇸 Чыкага — 10:00, Sam Leone Beach Park Таксама звернем увагу на іншыя імпрэзы 🇬🇪 Тбілісі — 27 красавіка, 14:00, прастора «Кропка» 🇩🇪 Дрэздэн — 29 красавіка, 18:00, Militärhistorischen Museum Падрабязнасці шукай на мапе dze.chat і дадавай івэнты ў сваім горадзе праз @dzechat_bot #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя
Mostrar todo...
7🤔 2
☢️ 26 красавіка ў Вільнюсе пройдзе выстава «Зона адчужэньня» з працамі дзяцей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы Працы, зробленыя больш чым 30 год таму, прадстаўляюць дзіцячае асэнсаваньне атрутнасьці зямлі, паветра і прыроды з нестрыманай экспрэсіяй і па-дзіцячаму вольнай формай. Побач выстаўлена асэнсаваньне дарослых — здымкі легендарнага фатографа Уладзіміра Сапагова з Чарнобыльскіх шляхоў 90-х. Размова пра Чарнобыль цяпер — гэта ня толькі практыкаваньні памяці, але таксама моцная мэтафара таго, што адбываецца з намі цяпер — нестрымальнай сілы, якая раськідвае нас як ёй заўгодна, на якую мы ніяк ня можам паўплываць. Але выстава сьведчыць аб тым, як беларусы выжываюць праз жудасныя рэчы, пакідаючы сьлед нашчадкам — дзіцячыя працы, здымкі дэманстрацыяў — і гэты сьлед кліча жыць наперакор усяму. 🏛 Цэнтар беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus,20) ⏱26 красавіка ў 18:00 🆓 Уваход вольны Экадом возьме ўдзел у адкрыцці выставы. Прыходзь і ты! #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя
Mostrar todo...
🔥 8 5
👨‍🎨
Фота з перформанса «290» у Варшаве 21 красавіка Мы хочам падзякаваць Артуру Камароўскаму за яскравы перфоманс і Музею Вольнай Беларусі — за пляцоўку і інфападтрымку. І, канешне, усім, хто знайшоў час далучыцца!
Нагадваем, што сёння ў 19:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве пройдзе кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі». Гэты ж фільм у 19:00 пакажуць у Вільнюсе — падрабязнасці пра месца кінапрагляда ўжо на пошце ўсіх зарэгістраваных.
#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя
Mostrar todo...
8 2
🎭 Дзякуй усім, хто прыйшоў 20 красавіка у Старамейскі дом культуры ў Варшаве ☺️ Чытка маналогаў са спектакля «Мора Хрысціны» сабрала ў польскай сталіцы два дзясяткі неабыякавых беларусак і беларусаў. Нізкі паклон выбітнаму беларускаму актору Ігару Сігову за майстэрства і дзякуй BY teatr за арганізацыю імпрэзы! Фатограф — Павел Савіцкі #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя
Mostrar todo...
❤‍🔥 9 4
☢️ Чарнобыльскі тыдзень 2024: шукай івэнты свайго горада на dze.chat
Кожны год 19-26 красавіка Экадом праводзіць Чарнобыльскі тыдзень, мэта якога — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, якія нікуды не падзеліся, і прапанаваць альтэрнатыву ядзернаму шляху. У гэтыя дні Экадом традыцыйна ініцыіруе адукацыйныя, культурніцкія і палітычныя мерапрыемствы, інфакампанію разам з партнёрамі і СМІ.
У гэтым годзе мы разам з партнёрамі падрыхтавалі некалькі бясплатных мерапрыемстваў у трох гарадах Еўропы: 🇵🇱 Варшава 20 красавіка, 19:00Чытка маналогаў Дзеда-Барадзеда (Старамейскі дом культуры, Rynek Starego Miasta, 2) 21 красавіка, 17:00Перформанс «290» — паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы (Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11) 24 красавіка, 19:00Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі) 🇱🇹 Вільнюс 21 красавіка, 16:00майстар-клас па партызанскаму садаводству для ўсіх жадаючых «Кветкі замест бомб!» (Цэнтар беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, Vilniaus, 20) 24 красавіка, 19:00Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі) 🇩🇪 Берлін 23 красавіка, 19:00 — Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі) ❗️Шукай інфу пра Чарнобыльскі Шлях і івэнты ў тваім горадзе на мапе dze.chat і пішы ў @dzechat_bot, калі ты ведаеш падрабязнасці пра іншыя імпрэзы Падборкі лекцый TED Talks пра зялёную энергетыку, фільмаў і кніг пра Чарнобыль ты можаш знайці на нашым сайце: https://ecohome.ngo/belarusam/ #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя P.S. Падпішыся на Экадом, калі ты ў бяспецы!
Mostrar todo...
❤‍🔥 8👍 3 3
👨‍🎨 21 красавіка ў музеі вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца перформанс Артура Камароўскага «290» «290» — гэта паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, спроба фіксацыі і архівізацыі памяці, аднаўлення і пера(пра)жывання досведу. 290 — гэта вялікія і малыя беларускія мястэчкі, ліквідаваныя і пакінутыя. Большасць з іх сёння — кароткія старонкі ў вікіпедыі: геаграфія, транспартная сувязь, гісторыя і насельніцтва. А можа і нешта яшчэ.
Артур Камароўскі — паэт, перформер, рэдактар інтэрнэт-партала пра сучасную беларусскую паэзію «Таўбін», удзельнік ВІА «Красный Борщевик». Аўтар кніг паэзіі «Вада пачынае жыць», «Corpus Vile», «Я і ёсць забаронены сцяг». Перакладае з польскай, украінскай і шведскай моў.
🏛 21.04 (нядзеля), 17:00 ⏱ Музей вольнай Беларусі, Варшава, ul. Foksal 11. 🆓 Уваход вольны Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя
Mostrar todo...
9🔥 4
🎭 20 красавіка у Старамейскім доме культуры ў Варшаве адбудзецца чытка маналогаў са спектакля «Мора Хрысціны» ў выкананні выбітнага беларускага актора Ігара Сігова. — Персанаж Дзеда-Барадзеда — гэта зборная выява беларускай ідэнтычнасці, — дзеліцца Андрэй Новік, рэжысёр спектакля з тэатральнага бюро BY teatr, што аб’ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, актораў, мастакоў і іншых людзей тэатра, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. — Як персанаж з казкі нашага дзяцінства, ён заўсёды быў побач. Ён бачыў узлёты і падзенні маленькіх беларусікаў, быў родным для цэлага пакалення. Персанаж бачыў усе самыя страшныя трагедыі нашага грамадства на працягу апошніх дзесяцігоддзяў, наступствы аварыі на ЧАЭС і Чарнобыльскі шлях. Але таксама бачыў адраджэння беларускай самасвядомасці. Персанаж, які ўвасабляе вобраз, трагедыю, гонар і дух беларускага народа. — Дзед-Барадзед у маім уяўленні — гэта пакаленне тых, хто амаль на працягу 25 гадоў намагаліся штосьці зрабіць для вольнай Беларусі, але не змаглі. Ці магло маё пакаленне штосці змяніць раней? Ці мы вінаватыя? Ці маглі мы зрабіць штосьці большае? Што можа сказаць зараз Дзед-Барадзед? — разважае Ігар Сігоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, былы дырэктар РТДБ і актор Купалаўскага тэатру.
Дарэчы, гэта не першае сутыкненне з тэмай Чарнобыля для актора. У 2008 годзе Ігар выканаў галоўную ролю ў кароткаметражцы «Дзверы» («The Door», Ірландыя) па кнізе «Чарнобыльская малітва», які ў 2010 годзе быў намінаваны на «Оскар» у катэгорыі «Лепшы ігравы кароткаметражны фільм».
🏛 Чытка пройдзе ў Старамейскім доме культуры ў Sala Kameralna (Варшава, Rynek Starego Miasta 2) ⏱ 20.04 (субота), 19:00 🆓 Уваход вольны Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя
Mostrar todo...
9🔥 2🤩 1
🌻 Кветкі замест бомб! 21 красавіка ў Вільнюсе пройдзе бясплатны майстар-клас па партызанскаму садаводству для ўсіх жадаючых. Разам з экаактывістамі можна будзе стварыць так званыя «бомбачкі» або шарыкі з зямлі, гліны ды насення палявых кветак, якія зазвычай закідваюць на пустыры, каб пасля дажджу яны прараслі.
Партызанскае садаводства ўзнікла як форма пратэсту і спосаб вяртання сабе права ўплываць на аблічча гарадоў і зямлі. Гэтае жаданне вядома ўсім беларусам і беларускам, правы (і ў тым ліку экаправы) каторых спрабуюць выдраць з коранем. Пасля выбуху на ЧАЭС мы ўжо бачылі масавую вымушаную міграцыю людзей з роднай зямлі, з забруджаных тэрыторый, небяспечных па сённяшні дзень. Прапануем разам з намі сімвалічна апусціць рукі ў зямлю, гліну ды насенне, каб стварыць тое, што наадварот дапаможа зямлі заквітнець.
🏛️ Цэнтар беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus,20) ⏱️21 красавіка 16:00 🆓 Уваход вольны, усе матэрыялы падрыхтуюць арганізатары. Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя
Mostrar todo...
22👍 5