cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Беларуская дыяспара Кракава

Канал беларускай дыяспары Кракава. Важныя навіны і звароты ды афіша мерапрыемстваў. Зваротная сувязь па любых пытаннях: @beldiaspora_krakow_bot Наш чат: https://t.me/Belarus_Krakow_chat *Канал уваходзіць у спіс «экстрэмісцкіх»

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
796
Suscriptores
Sin datos24 horas
+37 días
+1430 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Photo unavailableShow in Telegram
🦄 Аляксандр Ждановіч вяртаецца на Пікнік LTCŃ Любімы голас дзяцінства, а ў кагосьці і не толькі дзяцінства, — Маляваныч зноў едзе на наш фестываль! Мы шчаслівыя ад гэтай навіны, а вы? 💛 Сёлета Аляксандр рыхтуе прэзентацыю дзіцячых казак «Кропля ў космасе» і «Ровар Байсік і згублены званочак». Таксама вас чакаюць тэатральныя гульні ды настольныя спектаклі «Піпі Доўгая Панчоха» і «Мама Му». Дзеці ды дарослыя будуць у захапленні! 👉 27 ліпеня, park Jordana, Кракаў. Уваход вольны! LTCŃ існуе ўжо пяць гадоў дзякуючы вашай падтрымцы. Усе сабраныя на яго грошы ідуць выключна на арганізацыю фестывалю. Калі ласка, падтрымайце наш збор па спасылцы. Дзякуй!
Mostrar todo...
29👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🟡 Адкрыццё фотавыставы «HUMAN» у Прасторы Сябры і сяброўкі, запрашаем вас на ўрачыстае адкрыццё фотавыставы, якую рыхтуе праект KULTURA Што вас чакае: 🔲 Фотавыстава «HUMAN» 🔲 Перформанс і віно Інтэрактыўны мастацкі акт, пачастунак віном i іншымі напоямі 💬 Пра выставу: «HUMAN» — гэта праект пра чалавека і для чалавека. Выстава-роздум, падарожжа ў свет незнаёмых людзей. Праект вывучае канцэпцыю чалавека як цiкавай і актыўнай істоты, якая супрацьстаіць вонкаваму свету як аб'екту даследавання. Вобразы, прадстаўленыя на выставе, падкрэсліваюць важнасць захавання індывідуальнасці кожнага. Асноўнае пытанне, якое ставіць экспазіцыя: «Чаму я чалавек?». Адказы на гэтае пытанне вы знойдзеце ў працах, якiя раскрываюць чалавека праз прызму яго паўсядзённага ўспрымання свету і ўнутраных хваляванняў. На выставе прадстаўлены працы 8 фатографаў і фатографак, усяго 36 чорна-белых фотаздымкаў. 👉 Калі і дзе: 13.07 (субота), 16:00-18:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Уваход вольны
Mostrar todo...
5👍 2😍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🫶 Сябры і сяброўкі, у гэтым канале мы расказваем пра важныя навіны нашай дыяспары. Але калі вам цікава ведаць пра тое, што агулам адбываецца ў Кракаве, запрашаем на канал «Краков. Новости» ад нашых добрых знаёмых. Цікавыя івенты, актуальныя падзеі ды шмат карыснай інфармацыі. Рэкамендуем! @news_krakow @news_krakow @news_krakow
Mostrar todo...
👍 5👎 3
Photo unavailableShow in Telegram
🎒 Новая дабрачынная вандроўка — з магічнай гістарычнай праграмай Аб'яўляем пра трэцюю і апошнюю ў гэтай серыі дабрачынную паездку ў падтрымку дыяспары! На гэты раз едзем у замак Krzyżtopór, і такой паездкі мы яшчэ ніколі не арганізоўвалі! 😎 Што будзе: паслугі гіда, ілюмінацыя замка, экскурсія з факеламі, дуэльныя шоу чальцоў рыцарскага брацтва ў замкавым двары, урокі прыдворных танцаў пад кіраўніцтвам шляхетнай пары, сустрэча з прывідам Белай Дамы. Калі і дзе: 13 ліпеня (субота). Выязджаем а 18:00 з паркінгу гандлёвага цэнтра "Zakopianka". Вяртаемся ў Кракаў каля 02:00 на цэнтральны вакзал Удзельнічаць могуць усе! Дзеці і падлеткі да 18 гадоў у суправаджэнні бацькоў. 💵 Кошт: 230 злотых (плюс асобная аплата экскурсіі), дзеці да 10 гадоў — 60 злотых. Увесь чысты прыбытак пойдзе на развіццё Прасторы і арганізацыю Пікніка LTCŃ. 👉 Рэгістрацыя на вандроўку Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да арганізатара: @uladzislau_ar
Mostrar todo...
🔥 10👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
👀 Настольныя гульні 18+ Калі раптам папярэднія допісы з запрашэннямі на настолкі не адпавядаюць вашай узроставай катэгорыі, то гэты мусіць быць да спадобы! Запрашаем атрымліваць асалоду і новы досвед, знаёміцца і ўтульна бавіць час! Рыхтавацца няма патрэбы — ва ўсіх правілах дапаможам разабрацца на месцы. Прыходзьце самі ці бярыце сяброў і сябровак. Калі і дзе: 09.07 (аўторак), 19:00-22:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Вольны ўваход без рэгістрацыі! Шчыра чакаем!
Mostrar todo...
🔥 13👍 4 1
Photo unavailableShow in Telegram
🟡 Беларуская школа адкрывае набор вучняў на 2024-25 навучальны год Беларуская школа ў Варшаве існуе з верасня 2022 года. А ў гэтым годзе яна запрацавала і ў Кракаве! У школе ладзяць дадатковыя заняткі да адукацыі краіны пражывання па беларускаму комплексу прадметаў: мова і літаратура, гісторыя, Чалавек і свет, мастацтва Беларусі і іншыя (да пяці гадзін у тыдзень). У суботніх аддзелах Школы таксама праводзяцца дадатковыя афлайн-кансультацыі па матэматыцы і іншых прадметах, мастацкія гурткі. Праз заняткі дзеці падтрымліваюць духоўную сувязь з Радзімай, беларускасць, а пры спрыяльных умовах змогуць бесстратна працягнуць навучанне ў вольнай Беларусі. Шаноўныя бацькі і дзеці! Каб планаваць працу, нам важна ведаць, колькі дзяцей застаецца далей навучацца і колькі далучыцца новых. 👉 Калі ласка, запоўніце анкету, якая будзе лічыцца вашаю заяўкай на новы навучальны год. Дэдлайн: 1 верасня Аплата за навучанне не патрабуецца.
Mostrar todo...
17🔥 8👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
🎥 Запрашаем на кінавечар! Паглядзім фільм «Возера радасці» Аляксея Палуяна з кранальнай гісторыяй пра дзевяцігадовую дзяўчынку Ясю, якая жыве ў маленькай беларускай вёсцы. Пасля смерці маці бацька адпраўляе дачку ў прытулак, з якога яна вырашае ўцячы і вярнуцца дадому. 🟡 Фільм дэманструецца па-беларуску. Гэта праца атрымала некалькі ўзнагарод на міжнародных кінафестывалях, у тым ліку і за рэжысуру. І акурат з рэжысёрам Аляксеем Палуянам можна будзе абмеркаваць думкі і пачуцці падчас анлайн-канферэнцыі пасля паказу! Сустрэча праходзіць у рамках праекту «Мая міграцыя», які дапамагае беларусам і беларускам спраўляцца з вымушанай эміграцыяй. 🔸 Калі і дзе: 15.07 (панядзелак), 19:00-21:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Уваход вольны, рэгістрацыя не патрабуецца, чакаем вас!
Mostrar todo...
😍 14👍 7 6
☀️ Чым заняцца ў насычаную на падзеі суботу З 8-й раніцы | Дабрачынная паездка ў Славакію. Падрабязнасці і запіс. Яшчэ засталіся вольны месцы, паспейце запісацца! 13:00 – 15:00 | Працуе бібліятэка «Кніжны вырай». Дзе: Прастора. Уваход вольны 13:00 – 15:00 | Клуб настольных гульняў для дзетак. Дзе: Прастора. Удзел: вольны данат ад 15 зл. Рэгістрацыя 18:30 – 20:30 | Нефільтраваны стэндап «За мяжой». Дзе: Прастора. Уваход: 40 зл. Купіць квіток
Mostrar todo...
5👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
🔴 Саша Івулін і турнір па міні-футболе — на Пікніку LTCŃ! Самы пазітыўны блогер Беларусі (па версіі нашага Пікніка), заснавальнік канала ЧестнОК і вядоўца канала ЧастнОК-live, раней — топавы спартовы журналіст Гэта ўсё пра Сашу Івуліна, які на Пікніку LTCŃ будзе вядоўцам міні-футбола 🤙 У сярэдзіне ліпеня мы адкрыем рэгістрацыю для чатырох каманд па 5 чалавек кожная. Яны прама на Пікніку пазмагаюцца за прызы. Таму збірайце каманду і чакайце форму рэгістрацыі 👉 27 ліпеня, park Jordana, Кракаў. Уваход вольны! 🫶 LTCŃ арганізоўвае вялікая каманда валанцёраў і валанцёрак, якія працуюць без аніякіх ганарараў. Калі ласка, дапамажыце нам стварыць гэта вялікае свята, падтрымайце збор па спасылцы. Дзякуй!
Mostrar todo...
10👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
🍀 Клуб настольных гульняў для дзетак 8+ гадоў Па традыцыі субота – дзень, калі дзеткі весела бавяць час, знаёмяцца і сябруюць! Дапамагаюць ім у гэтым некалькі дзясяткаў настолак, а таксама валанцёры і валанцёркі, якія мадэруюць гульні, каб усё было з камфортам і задавальненнем. Сардэчна запрашаем! Калі і дзе: 06.07 (субота), 13:00-15:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Уваход: вольны данат ад 15 зл (грошы iдуць на падтрымку ініцыятыў беларускай дыяспары ў Кракаве + арэндная плата за памяшканне). 👉 Рэгістрацыя на клуб настольных гульняў
Mostrar todo...
8👍 1
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.