cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Haradzienski

🦌 Haradzienski eŭrapiejski kanał 💡 Pra Horadniu i nie tolki. Historyja, kultura, cikavostki, aktualnaje i inš. 📲 Instagram https://www.instagram.com/grodnensis 📬 @horadniabot

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
1 565
Suscriptores
-124 horas
-77 días
-1230 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Photo unavailableShow in Telegram
Сёння ў Паўла Мажэйкі дзень народзінаў! На жаль, але сваё свята Павал чарговы год "адзначае" за кратамі. А для тых, хто не ведае, даведка: Павал Мажэйка - гарадзенскі і беларускі патрыёт. Працаваў журналістам у легендарнай гарадзенскай газеце "Пагоня", быў адным з першых вязняў сумлення, з'яўляўся прэс-сакратаром кандыдата ў прэзідэнты (карэннага гарадзенца і навукоўца) Аляксандра Мілінкевіча ды вёў шмат цікавых перадач на "Белсаце". Але самае галоўнае, зʼяўляецца лакальным патрыётам – менавіта ён стварыў серыю "Гарадзенская бібліятэка" і ўнікальную культурніцкую пляцоўку "у Цэнтры гарадскога жыцця". Шчыры і вялікі дзякуй Пашы за ўсю працу на карысць гарадзенскай і беларускай справы.
Mostrar todo...
12❤‍🔥 5
Да 80-годдзя бітвы на Монтэ-Касіна цяжка не напомніць, што сярод andersowców былі таксама гарадзенцы, а нават тыя, якія яшчэ паспелі бараніць Горадню ад саветаў у 1939 годзе.
Mostrar todo...
🔥 24 5👍 1🕊 1🏆 1
00:02
Video unavailableShow in Telegram
Коратка пра сітуацыю з "выбарамі" у Каардынацыйную Раду Координационный Совет
Mostrar todo...
💯 14🔥 3
Repost from Haradzienski
24 траўня 1962 года ў Горадні нарадзіўся Зміцер Кісель – актыўны нацыянальны і грамадскі дзеяч, журналіст і гісторык. Яго бацька быў вядомым актывістам беларускага антысавецкага падполля і заснавальнікам «Саюза беларускіх патрыётаў». Сам Зміцер вядомы між іншым як сузаснавальнік культавай гарадзенскай газеты «Рэанімова» ці працамі пры аднаўленні магілы Віктара Каліноўскага, а таксама навязваннем кантактаў паміж беларусамі з Гарадзеншчыны і Падляшша. Спадара Зміцера не стала ў 2005 годзе.
Mostrar todo...
❤‍🔥 18👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
Паўторная расеізацыя некалі еўрапейскай Горадні працягваецца У самым каталіцкім абласным горадзе сённяшнай Беларусі адкрылі бюст галоўнаму ліквідатару Брэсцкай уніі Іосіфу (Сямашку). Канешне, надпіс на расейскай і адпаведным "рускім" шрыфтам. Бюст усталявалі ў пляцыку праваслаўнага жаночага манастыра, якім кіруе сумнавядомая расеянка Гаўрыіла і які з'яўляецца аплотам русского мира. Раней гэта быў грэка-каталіцкі (ўніяцкі) кляштар.
Mostrar todo...
🤬 22🤮 14👎 1😁 1
Photo unavailableShow in Telegram
Некалі ў Горадні
Mostrar todo...
28
Repost from Haradzienski
Пахаванне Элізы Ажэшкі, 23 траўня 1910 год. У апошні шлях яе праводзілі каля 15 тысячы гарадзенцаў.
Mostrar todo...
👍 22
Photo unavailableShow in Telegram
Некалі ў Горадні
Mostrar todo...
28
22 траўня (або 23) 1888 года ў Горадні нарадзіўся Караль Румель (Karol Rómmel) – алімпійскі медаліст, ветэран войнаў з бальшавікамі і нацыстамі, падпалкоўнік кавалерыі, трохразовы алімпіец (1912, 1924 і 1928).
Mostrar todo...
👍 12❤‍🔥 6🔥 2👏 1
Прыгадалася да тэмы вышэй. Гучыны ў свой час артыкул пра чыноўніка з Магілёва, які быў адказны за знішчэнне сімвала Горадні - Касцёла Найсвяцэйшай Марыі Панны (Фары Вітаўта), а таксама старых жыдоўскіх могілак. https://hrodna.life/articles/znos-faryi-vitauta/ І каментар Анджэя Пачобута да піяр-візіту прарасейскага ды чужога паходжання кандыдата на пасаду прэзідэнта ў гэтага прысланага савецкага чыноўніка-усходніка.
Mostrar todo...
«Мы зносілі страшыдла». Былы чыноўнік пра знос Фары Вітаўта і яўрэйскіх могілак у Гродне

Фара Вітаўта ў Гродне была ўзарваная ў 1961 годзе. Старшынёй камісіі па зносе быў Уладзімір Тупоўскі. Ён распавёў, што ні пра што не шкадуе.

👍 7💔 7💯 3