cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Арт Сядзіба

«Арт Сядзіба» стварае попыт на беларускую мову і будуе бяспечнае асяроддзе для яе выкарыстоўвання, аб'ядноўваючы актыўную і творчую моладзь.

Mostrar más
Rusia108 115El idioma no está especificadoLa categoría no está especificada
Publicaciones publicitarias
845
Suscriptores
Sin datos24 horas
Sin datos7 días
Sin datos30 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Арт Сядзібе 10 гадоў і на гэтым усё? Праўда, на гэтым усё! Па прычыне таго, што мы знаходзімся ў стадыі ліквідацыі, а яшчэ неўзабаве прымуць закон аб адказнасці за дзейнасць арганізацый, якія ліквідаваныя, мы прынялі рашэнне не працягваць дзейнасць. Дзякуем усім, хто быў з намі ўсе гэтыя гады. Мы вас любім! #artsiadziba10hod
Mostrar todo...
  • File unavailable
  • File unavailable
  • File unavailable
  • File unavailable
#artsiadziba10hod 2016 год, «Арт Сядзіба» выпускае настолкі па-беларуску. У свет з'яўляюцца гульня ў асацыяцыі «КАЗАЧНІК», а таксама эканамічныя гульня «БАГАЧ». Гульня «БАГАЧ» звязана з беларускай гісторыяй. Падзеі адбываюцца ў пачатку ХІХ ст. у Менску, які падчас гульні становіцца сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Мясцовыя жыхары вядуць эканамічную барацьбу за лепшыя часткі горада. Вы ў гульні – малады магнат, ад вас залежыць, на якой з вуліц першымі паўстануць прыбытковыя дамы і гатэлі.
Mostrar todo...
sticker.webp0.28 KB
На гэтым тыдні праходзіць беларуска-яўрэйскі фестываль, у межах якога з’явіліся беларускамоўныя стыкеры. Поўная праграма фэста: https://belarusianjewish.com/
Mostrar todo...
RAJSIŠ-JIDIŠER FESTIVAL

Фестиваль культурного наследия

sticker.webp0.33 KB
#artsiadziba10hod У 2016-2017 годзе «Арт Сядзіба» і Федэрацыя футбола Беларусі правялі праект «Мова — Музыка — Футбол». Некалькі месяцаў цягнуўся творчы конкурс з песнямі, якія падымаюць патрыятычны дух на спартовых спаборніцтвах, пасля выйшаў альбом з песнямі беларускіх музыкаў пра футбол. Вынікам праекта стаў фінал творчага конкурса на стадыёне ў Гародні. Пераможцам конкурса, гурту Laurynienka быў зняты кліп на «Гэй, малады!»: https://youtu.be/_gVb6xvmhtk
Mostrar todo...
Гурт :B:N: прэзентуе новую песню і анімацыйны кліп пра надзею, што ўсё будзе добра: https://www.youtube.com/watch?v=DgOuJ2PxdcE Маякі застаюцца святлом апошняму дню, Бачу тваю руку, але не ведаю дзе я, Зоркі запалены тымі, каго люблю, І праз сусветны холад яны нас грэюць. СЛУХАЦЬ ПЕСНЮ: https://music.magnitofon.live/MayakiBN
Mostrar todo...
БЯЗ НАЗВЫ (:B:N :) - МАЯКІ (Official Lyric Video)

"Маякі" - гэта пра надзеі і святло, пра сапраўдную блізкасць. З падтрымкай сяброў атрымаецца ўсё - нават немагчымае. Можна проста маўчаць, але адчуваць адзінства душы - і гэта, насамрэч, самае галоўнае! Слухайце песню на ўсіх пляцоўках: http://music.magnitofon.live/MayakiBN За ўсю візуальную красату шчыра дзякуем Крысціне Тарасевіч

https://www.instagram.com/__kristart__/

Асабістая падзяка Арт Сядзібе за падтрымку. Rock band from Belarus.

https://vk.com/biaznazvyband

https://instagram.com/biaznazvy

https://www.facebook.com/biaznazvy

  • File unavailable
  • File unavailable
  • File unavailable
  • File unavailable
  • File unavailable
#artsiadziba10hod 22 лютага 2015 года «Арт Сядзіба» зладзіла першае вялікае «Свята роднай мовы». Гэта была і музычная сцэна і кірмаш, і гульнятэка, некалькі заляў і амаль тысяча наведвальнікаў. Пасля 2015 года «Арт Сядзіба» пачала традыцыйна святкаваць Дзень роднай мовы канцэртамі і фестывалямі. Самы вялікі фестываль ў 2020 годзе наведала амаль 6 тысяч чалавек.
Mostrar todo...
  • File unavailable
  • File unavailable
  • File unavailable
  • File unavailable
  • File unavailable
#artsiadziba10hod У 2015 годзе «Арт Сядзіба» паставіла свой першы спектакль «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў». Спектакль прысвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму дзеячу, чалавеку ахвярнаму і адважнаму. Спектакль быў паказаны 11 разоў, у 2016 займеў цяжкасці з паказамі ў БДУ. Але пасля паказы паспяхова прайшлі ў Вільні, Гомлі, Пружанах і Менску. 13 лістапада 2017 «Браніслаў» адсвяткаваў на сцэне 2 гады.
Mostrar todo...
#artsiadziba10hod 6 снежня 2014 года «Арт Сядзіба» правяла акцыю #беларускаястужка У Мінску за адзін дзень было раздадзена 5 кіламетраў стужкі з нацыянальным арнаментам. Акцыя мела шалёны поспех, стужка скончылася ўдзень. Пасля гэтага дня стужкі пачалі прадавацца ва ўсіх гарадах Беларусі. На фестывалі беларускамоўнай рэкламы Adnak! «Арт Сядзіба» атрымала дыплом з праектам #беларускаястужка
Mostrar todo...
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.