cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Белсат

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot ↓ Важныя спасылкі ↓ taplink.cc/belsat

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
20 690
Suscriptores
-1224 horas
-547 días
-39930 días
Archivo de publicaciones
01:29
Video unavailableShow in Telegram
💬«У Расеі ёсць планы новага ўварвання ва Украіну з тэрыторыі Беларусі» Планы новага заходу ва Украіну з тэрыторыі беларускіх вобласцяў у штабе праціўніка ёсць, мяркуе Тарас Беразавец, украінскі палітолаг, маёр Узброеных сілаў Украіны. Падрабязнасці – у фрагменце інтэрв’ю для праграмы «ПраСвет»⤵️ ✅Праз VPNБез VPN
Mostrar todo...
🤬 31🤡 5🥱 3😢 2💯 2
Што такое «хатняя хімія» і як яе адбываюць у Беларусі? Чаму асуджаныя не лічацца палітвязнямі, чым «хімія» адрозніваецца ад хатняга арышту, што можна, а чаго нельга рабіць падчас такога пакарання? Адкажам на ўсе пытанні ў картках. Цалкам чытайце тут: ✅Праз VPN      ❎Без VPN
Mostrar todo...
🤬 28 1😢 1🆒 1
01:00
Video unavailableShow in Telegram
😉 Размаўляйце па-беларуску і вас зразумеюць усюды Шмат беларускіх словаў гучаць вельмі падобна да сваіх адпаведнікаў у іншых мовах. Найбольшае супадзенняў — са славянскімі мовамі, але не толькі. Цалкам выданне глядзіце тут: https://youtu.be/dkTBs6LpWr8
Mostrar todo...
73💯 14🤡 4👌 1
📺 Навіны за 5 хвілін: 🔻Лукашэнка на базе СПА рыхтуецца збіваць ракеты. 🔻Беларускі альпініст загінуў у Швейцарскіх Альпах. 🔻Цяжкавік МАЗ задавіў дзіцё на Магілёўшчыне. 🔻Беларус стаў уладальнікам Кубка Польшчы па футболе. 🔻У Тбілісі на пратэстоўцаў напалі «цітушкі». https://www.youtube.com/watch?v=FhVOxtk-KW8
Mostrar todo...
13 1🥱 1
02:33
Video unavailableShow in Telegram
🤔Ці абавязаны беларускі палітык размаўляць па-беларуску? У студыі «Белсат» абмеркавалі пост Паўла Усава, які піша пра неабходнасці роднай мовы ў беларускай палітыцы. Аказваецца, ёсць і альтэрнатыўныя меркаванні. Паслухайце! Цалкам размову глядзіце тут:https://www.youtube.com/watch?v=XhmZQFHUtwg
Mostrar todo...
🤡 17🤔 7🥴 3
Photo unavailableShow in Telegram
💱Курсы валютаў на 3 траўня На сённяшніх таргах долар і еўра патаннелі, расейскі рубель дадаў у кошце. #курсывалютаў
Mostrar todo...
🥱 8😁 1😢 1
Што было агульнага паміж Канстытуцыіямі Беларусі 1994 і Рэчы Паспалітай 1791-ага? 3 траўня адзначаецца дзень прыняцця першай у Еўропе Канстытуцыі Рэчы паспалітай. Як гэта тады адбывалася, што ў Канстытуцыі было добрага і пры чым тут уплыў Расеі і Прусіі? Глядзіце наша гістарычнае выданне праграмы «Вусы Скарыны»: https://youtu.be/rWgsrMl44RI
Mostrar todo...
33🤡 1🆒 1
Photo unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская падпісала пагадненне з Еўрапарламентам Гэта беспрэцэдэнтны дакумент, які замацоўвае супрацоўніцтва Езрапейскага звязу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Паводле яго, АПК і Каардынацыйная рада будуць цяпер разглядацца як прадстаўнікі народу Беларусі. Акрамя таго, у пагадненні пазначана: узаемадзеянне ціску на рэжым, падтрымка дэмакратычнага руху Беларусі ў абароне суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці ад пагроз з боку Расеі і шмат іншага.
Mostrar todo...
101🤡 9❤‍🔥 5🤣 3🤔 2
Вось такое паўночнае ззянне назіралася ўначы над Беларуссю Прычынай стала ўзаемадзеянне ўспышак на Сонцы з CME – выкідам сонечнага рэчыва ў міжпланетную прастору. 4 траўня з'ява можа паўтарыцца.
Mostrar todo...
30
Photo unavailableShow in Telegram
Беларускі альпініст загінуў, упаўшы ў стометровую прорву ў Альпах Мужчыне было ўсяго 32 гады. Як стала вядома выданню «Наша Ніва», беларус паслізнуўся на снезе на схіле самай высокай гары Сэнтыс. Мужчыну прыкмеціў працаўнік канатнай дарогі. Але неўзабаве альпініст знік з поля зроку. Працаўнік паведаміў пра гэта ў службу ратавання. Пазней цела беларуса было знойдзенае на стромкай мясціне. Паводле паліцыі, мужчына меў недастатковае для такой выправы экіпаванне.
Mostrar todo...
😢 44💔 2🥴 1
Photo unavailableShow in Telegram
🤡 Рэжым Лукашэнкі стварае новы атрад спецназу Гэта ўжо 13-е падобнае фармаванне ў складзе МУС. Дзейнічаць новыя сілавікі будуць у Віцебску. Паводле выдання «Наша Нівы», Карпянкоў хоча стварыць з усіх атрадаў спецназу аналаг «Расгвардыі». Падрыхтоўкай сілавікоў ў тым ліку займаюцца вагнэраўцы. «Беларускі Гаюн» паведамляе, што прэзентацыя віцебскага атраду запланаваная на 9 траўня. Ён будзе мець назву «Віцязь».
Mostrar todo...
🤡 46🤬 19👌 2
Photo unavailableShow in Telegram
📉Беларусь апусцілася яшчэ ніжэй у «Індэксе свабоды прэсы» Летась Беларусь займала 157-е месца і тады лічылася крыху больш свабоднай, чым Расея, цяпер жа апусцілася адразу на 10 пазіцый. Горш толькі ў 13 краінах, глядзіце якіх👇🏻 ✅Праз VPN ❎Без VPN
Mostrar todo...
😢 18🤬 8🥱 2
01:39
Video unavailableShow in Telegram
Ці захавае Ціханоўская сваю легітымнасць пасля 2025? У новым выданні праграмы «Двубой» пра гэта спрачаюцца палітолаг Павел Усаў і лідар Руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч. Поўнае выданне праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
Mostrar todo...
🤡 22🗿 6🤣 3 2🔥 2😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
9 траўня на мяжы з Польшчай правядуць парад ваеннай тэхнікі Падобнае мерапрыемства ладзіцца ў Берасці ўжо другі год. Гэтым разам абяцаюць яшчэ большы маштаб. У парадзе будзе прадстаўлена 79 узораў ваеннай тэхнікі – што сугучна з 79-й гадавінай Перамогі, будзе задзейнічаная як тэхніка часоў Другой сусветнай вайны, так і сучасныя ўзоры ўзбраення. Што цікава, у іншых абласных гарадах святкаванні 9 траўня сёлета будуць праводзіцца без удзелу ваеннай тэхнікі. У Менску парад анансуецца на 3 ліпеня.
Mostrar todo...
🤡 66 1🔥 1🥱 1🆒 1
Photo unavailableShow in Telegram
Украіна мае права наносіць удары брытанскай зброяй па тэрыторыі РФ Пра гэта заявіў Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран падчас прыезду ў Кіеў 2 траўня. Таксама ён паабяцаў штогадовую ваенную дапамогу для Украіны. Але ёсць складанасці ў перадачы ўзбраення👇🏻 ✅Праз VPNБез VPN
Mostrar todo...
🔥 58👌 4🤡 3💯 3🌚 1
Photo unavailableShow in Telegram
☕️ Добрай раніцы, сябры! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺Святлана Ціханоўская ўпершыню наведвае Мальту з працоўным візітам Праз VPN Ціханоўская адправілася ў Мальту на запрашэнне старшыні Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе (АБСЕ) і міністра замежных справаў Мальты. У межах візіту запланаваныя сустрэчы і з іншымі палітыкамі. 🔺«Беларускі Гаюн»: у Беларусі з'явіўся чарговы атрад спецназа Праз VPN У Віцебску створаны новы атрад спецназа «Віцязь». Гэта ўжо трынаццатае падобнае фармаванне ў структуры ўнутраных войскаў. 🔺BYPOL перадаў ва Украіну спіс «беларускіх партызанаў», верагодна, для абмену Праз VPN Кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў перадаў паслу Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігару Кізіму спіс «беларускіх партызанаў». Абмяркоўваюцца меры па іх вызваленні. #штопачытаць
Mostrar todo...
7 4🥱 2🤝 1
Photo unavailableShow in Telegram
💥 #галоўнае за 2 траўня ▫️ЗША абвінавацілі Расею ў выкарыстанні хімічнай зброі супраць Украіны. ▫️МЗС Украіны: пасля 16 чэрвеня могуць пачацца перамовы з Расеяй. ▫️На беларуску ў Польшчы напалі, думаючы, што яна з Украіны. ▫️Беларуску згвалтавалі на Балі ў секце, якой кіруе расеец. ▫️Беларусь – на 76-м месцы па багаццю ў свеце. Суседзі вышэй. ▫️У Кыргызстане грузавік заехаў у натоўп дзяцей. Есць шмат пацярпелых і нават у цяжкім стане. ▫️У Нямеччыне арыштавалі беларускага добраахвотніка, якія ваяваў ва Украіне. ▫️Святлана Ціханоўская прыляцела з працоўным візітам у Мальту. ▫️Падлетка, які знік 1 сакавіка, знайшлі загінулым.
Mostrar todo...
5😢 4🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
Навіны рэпрэсій за 2 траўня ▪️У Беларусі прызналі двухсотае «экстрэмісцкае фармаванне». ▪️У Баранавічах па «народным» артыкуле будуць судзіць адразу восем чалавек. ▪️Неўролага Руслана Бадамшына будуць судзіць па крымінальным артыкуле. Яго затрымлівалі як мінімум пяць разоў пасля «выбараў». ▪️З 2023-ага ў суды Менску накіравана больш за 180 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». ▪️У Менску пачалі судзіць бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча. ▪️Сілавікі затрымалі жыхара менчука за «негатыўныя каментары» і знялі з ім відэа. ▪️Жыхара Пружанаў Яўгена Пеляхатага будуць судзіць за каментары пра Лукашэнку і сілавікоў. ▪️У Бабруйску сілавікі затрымалі футбольнага заўзятара Алега Кірава за пратэсты.
Mostrar todo...
🤬 23 2
00:40
Video unavailableShow in Telegram
💔 Дзяніс Жук Затрыманы 26 лістапада 2020 у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у горадзе ў жніўні. У той жа дзень па месцы жыхарства і месцы прапіскі Дзяніса прайшоў ператрус. 12 жніўня 2021 года ў судзе Ленінскага раёну г. Берасця быў абвешчаны прысуд – 4 гады пазбаўлення волі. 📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Mostrar todo...
💔 31 3🤬 2🥱 2
Photo unavailableShow in Telegram
Беларуску згвалтавалі на Балі ў секце, якой кіруе расеец Дзяўчына заявіла, што яе «трымалі ў палоне, пагражалі і здзекаваліся, а затым згвалтавалі». Цяпер паліцыя вядзе расследаванне. Вядома, што старшыня секты — расеец Антон Сімутаў, які лічыцца там паўбогам. Яго затрымалі, але адправілі на псіхіятрычную экспертызу, бо вёў сябе як варʼят. Праз два дні пасля арышту, ён збег з больніцы, голымі рукамі пагнуўшы краты на вокнах. Пазней, яго зноў затрымалі.
Mostrar todo...
🤬 71😭 12🤣 7🤡 2
Photo unavailableShow in Telegram
◾️ Падлетка, які знік 1 сакавіка, знайшлі загінулым Хлопца звалі Аляксей Давідоўскі, яму было ўсяго 14 год. 1 сакавіка каля 18:00 ён выехаў з дому на ровары ў невядомым кірунку. «На беразе вадаёма, які знаходзіцца паблізу вёскі, была выяўленая верхняя вопратка падлетка і яго ровар. Ратавальнікі дасталі цела недасканалага з вады без прыкмет жыцця», паведамляюць следчыя. Падлетак жыў у аграгарадку Казловічы Слуцкага раёну.
Mostrar todo...
😢 68 1
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні: 🔸 СК Беларусі завёў крымінальныя справы супраць службовых асобаў з Польшчы, Літвы і Латвіі 🔸 Крытычная сітуацыя з медычным абслугоўваннем у Магілёўскай калоніі 🔸 Беларускіх студэнтаў заахвочваюць ехаць «на бульбу» і на будоўлю ў Расею 🔸 Затрымана група страхавых ашуканцаў Далучайцеся да эфіру ⤵️ https://www.youtube.com/live/2mMsb_i1LDs 📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
Mostrar todo...
😢 8 4🥱 1😡 1
01:24
Video unavailableShow in Telegram
«У Беларусі бясплатная праца – прыкмета лаяльнасці» Чыноўнікі сцвярджаюць, што сёлета на суботніку зарабілі на 13% больш грошаў, чым летась. Ці так гэта насамрэч і чаму беларусы ідуць на бясплатную працу? Разбіраемся ў нашым відэа, паглядзіце!
Mostrar todo...
🤯 16🥱 3 2🌚 2😐 2
Photo unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская прыляцела з працоўным візітам у Мальту Сярод сустрэчаў: прэзідэнтка Мальты, старшыня МЗС, мальтыйскія дэпутаты і прадстаўнікі Еўрапарламенту і АБСЕ. У планах беларускай лідаркі, паводле Офісу Ціханоўскай, абмяркаваць удзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне, магчымыя крокі АБСЕ па вызваленні палітвязняў, прыцягненне памагатых рэжыму да адказнасці і падтрымку дэмсілаў. Таксама Святлана Ціханоўская перадасць просьбу, каб Мальта падчас свайго старшынства ў АБСЕ падымала пытанне Беларусі.
Mostrar todo...
63🤡 15❤‍🔥 2🤣 2
01:13
Video unavailableShow in Telegram
«Замак Гары Потэра» у Адэсе пацярпеў у выніку расейскага абстрэлу Гэты будынак – плён архітэктурнай фантазіі экс-дэпутата і былога кіраўніка ўкраінскага Цэнтрвыбаркама Сяргея Ківалава Паглядзіце ☝️
Mostrar todo...
😡 36
Photo unavailableShow in Telegram
У Нямеччыне арыштавалі беларускага добраахвотніка Цяпер яго перададуць Польшчы дзеля разбіральніцтва. За што яго затрымалі. – невядома. Ваяр вядомы па мянушцы «Шторм». У 2020-м ён пераехаў у Польшчы, а праз два гады далучыўся да добраахвотнікаў, якия ваююць ва Украине. Цяпер ён жыве ў Нідэрландах і з'яўляецца прафесійным баксёрам.
Mostrar todo...
🤬 29🤔 11🥴 2 1🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сябры, шукаем бацькоў выпускнікоў ці школьнікаў, якія заканчваюць у гэтым годзе 11 класаў На ўмовах поўнай ананімнасці хочам паразмаўляць пра выпускны вечар: пра бюджэт вечарыны, прайс арганізатараў і пра тое, ці былі з боку школы забароны/абмежаванні на імпрэзе? Гатовыя падзяліцца інфармацыяй, пішыце ў бот @BelsatBot
Mostrar todo...
🥱 11 2
Photo unavailableShow in Telegram
😒 Працягваем дзяліць на 3,25 Чарговыя навіны пра курсы валютаў у Беларусі. Сітуацыя стабільна сумная.
Mostrar todo...
8🥱 1
00:33
Video unavailableShow in Telegram
Жах: у Кыргызстане грузавік заехаў у натоўп дзяцей Ён раптоўна сарваўся з гары і патрапіў на свята, дзе збіў 29 дзяцей. Вядома, што сем чалавек цяпер у рэанімацыі, трое – у цяжкім стане. Паводле МУС, кіроўцы не было ў грузавіку. Ён пакінуў машыну, але тая сарвалася з тармазоў.
Mostrar todo...
😢 54🥴 3🤯 1🌭 1
Photo unavailableShow in Telegram
🤔 А як там сітуацыя на памежных пераходах? Чарга ідзе соднямі і тысячы грузавікоў. Падрабязней ніжэй: ▫️Самым загружаным пераходам называюць «Кукурыкі – Казловічы». Па стане на 10:00 уезд у Польшчу чакалі больш за 800 грузавікоў. ▫️Праз пункт пропуску «Мядзінінкай – Каменны Лог» толькі за сотні ўдалося перасекчы ўсяго 17 % фур. Цяпер там стаіць 680 машын. ▫️На адзіным латвійскім пункце пропуску «Патэрніекі – Грыгараўшчына» чакае сваёй чаргі 570 грузавікоў. ▫️У пункце пропуску «Шальчынінкай – Беняконі» за суткі літоўскі бок прыняў толькі 40 % нормы.
Mostrar todo...
6🥱 6