cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Белсат

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot ↓ Важныя спасылкі ↓ taplink.cc/belsat

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
20 434
Suscriptores
-524 horas
-867 días
-31730 días
Archivo de publicaciones
Што? Кандыдатка ў Каардынацыйную раду пісала даносы ў КДБ? Даносы былі ў бок Эдуарда Пальчыса, якога асудзілі на 13 гадоў калоніі. Цяпер адносна кандыдаткі ідзе праверка. Пачытайце, хто яна такая: ✅ Праз VPN Без VPN
Mostrar todo...
🤬 17😐 12🤣 7
Photo unavailableShow in Telegram
Беларусь – на 76-м месце па багаццю ў свеце Такія лічбы зʼявіліся на падставе звестак Міжнароднага валютнага фонду. Што датычыцца нашых суседзяў – яны ўсё вышэй, акрамя Украіны, яна цяпер на 110-м месцы. Паводле рэйтынгу, ВУП Беларусі складае 25 685 долараў. У Польшчы, напрыклад, 49 060, а на першым месце – Люксембург (143 173 долараў). Расея размяшчаецца на 60-й пазіцыі і мае паказальнік ВУП – 38 292 долараў.
Mostrar todo...
🤡 15😁 5🤔 4 1😡 1
Photo unavailableShow in Telegram
🎧 Музычны тг-канал «КЛІК» склаў спіс беларускіх хітоў за красавік Паслухаць плэйліст можна ў Spotify А які трэк часцей за ўсё гучаў у вашых навушніках? Дзеліцеся ў каментарах (толькі калі вам гэта бяспечна)
Mostrar todo...
24🤡 6🥱 1
Photo unavailableShow in Telegram
Цапкала адправіў заяву ў Генпракуратуру Беларусі каб завесці на кіраўніка ведамства крымінальную справу Прычына – прададзеная з аўкцыёну кватэра Цапкалаў. Паводле палітыка, Андрэй Швед «дзейнічаў у складзе арганізаванай групы, выступаў у якасці саўдзельніка, падбухторшчыка або памагатага ў авалоданні і перапродажы кватэры па заніжаным кошце». Цапкала лічыць, што генпракурор парушыў артыкулы Крымінальнага кодэксу, Грамадзянскага кодэксу, Кодэксу аб шлюбе і сям’і, а таксама Жыллёвага кодэксаў Рэспублікі Беларусь і шэраг іншых законаў. Цяпер Швед павінен панесці пакаранне ў выглядзе штрафу і пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў.
Mostrar todo...
💯 32😁 11🤡 8
Photo unavailableShow in Telegram
МЗС Украіны: пасля 16 чэрвеня могуць пачацца перамовы з Расеяй Дзмітрый Кулеба заявіў, што пасля мірнага саміту ў Швейцарыі (15-16 чэрвеня) плануе сфармаваць «кааліцыю краін», якія б падтрымалі прапанаваныя ўмовы Уладзіміра Зяленскага: заканчэнне вайны праз вывядзенне расейскіх войск і вяртанне да межаў 1991 года. «Няма сэнсу трымаць Расею за сталом перамоваў, калі вы не можаце гарантаваць, што яна дзейнічае добрасумленна. Ёсць толькі два спосабы давесці Расею да сітуацыі, калі яна будзе дзейнічаць добрасумленна. Першы – гэта поспех на полі бою, а другі – наяўнасць кааліцыі краін, тых, хто падзяляе адны і тыя ж прынцыпы і аднолькавыя падыходы. Вось чаму на саміце не мяркуецца ўдзел Расеі. Яна зможа прыняць удзел у перамовах»
Mostrar todo...
🤔 22👏 7🤡 1🌚 1😐 1
Photo unavailableShow in Telegram
«Мы не Холопы» – цяпер «экстрэмізм» Рыжым Лукашэнкі забараніў усе сацсеткі адмысловай ініцыятывы. Гэта ўжо двухсотае «экстрэмісцкае фармаванне». Нагадваем, «эстрэмізмам» у Беларусі цяпер лічацца амаль усе недзяржаўныя медыі, ініцыятывы і блогі, якія не прапагандыруюць рэжым. За ўдзел ці кіраванне такімі фармаваннямі лукашэнкаўскія суды асуджваюць на тэрміны да 7 гадоў зняволення.
Mostrar todo...
😡 28🤡 6 1👌 1
Photo unavailableShow in Telegram
На беларуску ў Польшчы напалі, думаючы, што яна з Украіны 22-гадовая дзяўчына размаўляла па-расейску з сяброўкай калі да іх падышлі мужчына з жанчынаю. Яны з мацюкамі запатрабавалі, каб беларуска вярнуліся ва Украіну. Жанчына плюнула ў твар беларусцы, яна адказала выспяткам, пасля полька схапіла дзяўчыну за валасы, а мужчына нанёс некалькі ўдараў. Паводле пацярпелай, пара была ў нецвярозым стане. Спачатку ніхто з відавочцаў не ўмешваўся – толькі дасталі тэлефоны і пачалі здымаць, але потым адзін з мінакоў прыгразіў паліцыяй. Тады агрэсары збеглі. Беларуска напісала заяву ў паліцыі і атрымала даведку ад лекара, які дыягнаставаў траўму галавы. Яна жыве ў Польшчы амаль 6 гадоў.
Mostrar todo...
🤬 78🤣 3 2😢 2👏 1🤯 1
◽️«Калі памыцца ў Чысты чацвер вадой са срэбнай манеткай ці лыжкай – будзеш мець моцнае здароўе і прыгажосць» У праваслаўных вернікаў сёння – чысты чацвер. Гэты дзень багаты на традыцыі. У якія прыкметы верылі нашыя продкі? Распавядаем у нашым матэрыяле, пачытайце! ✅Праз VPN Без VPN
Mostrar todo...
10🥱 6
02:02
Video unavailableShow in Telegram
🫨 Штучны інтэлект актыўна «звальняе» людзей па ўсім свеце Якія спецыяльнасці ў зоне рызыкі і што рабіць, каб атрымаць перамогу над ШІ ў бітве за працоўнае месца? Глядзіце ў відэа ⬆️
Mostrar todo...
23.67 MB
😁 11🤔 2🥱 2😭 2
Photo unavailableShow in Telegram
📍ЗША абвінавацілі Расею ў выкарыстанні хімічнай зброі супраць Украіны Злучаныя Штаты абвінавацілі РФ ў парушэнні міжнароднай забароны на хімічную зброю шляхам выкарыстання задушлівага агента хлорпікрыну супраць украінскіх войскаў. «Выкарыстанне такіх хімікатаў не з’яўляецца адзінкавым выпадкам і, верагодна, абумоўленае імкненнем расейскіх сіл выцесніць украінскія войскі з умацаваных пазіцый і дабіцца тактычных поспехаў на полі бою», – гаворыцца ў заяве Дзярждэпартаменту. У заяве гаворыцца, што ў сувязі з гэтым будуць накладзены санкцыі на тры расейскія дзяржаўныя арганізацыі, звязаныя з маскоўскімі праграмамі па стварэнні хімічнай і біялагічнай зброі Хлорпікрын уяўляе сабой вадкасць, пары якой раздражняюць скуру і слізістыя, а ў высокіх канцэнтрацыях выклікаюць некантралюемыя канвульсіі цягліц дыяфрагмы. Раней гэта рэчыва выкарыстоўвалі нямецкія войскі падчас Першай сусветнай вайны.
Mostrar todo...
🤬 51😨 6 3🤡 1🥱 1🌚 1🤣 1
00:35
Video unavailableShow in Telegram
😍 У італьянскім горадзе Брэсанонэ зладзілі заварожваючае светлавое шоу Аднак яно было заклікана звярнуць увагу на сур'ёзную глабальную тэму ⬆️
Mostrar todo...
6.79 MB
23 2
😡Учора вечарам расейцы атакавалі Адэсу балістычнымі ракетамі Пра гэта паведаміў кіраўнік Адэскай АВА Алег Кіпер. У выніку ўдару пацярпелі як мінімум 14 чалавек. Таксама пачаўся пажар. Праз абстрэл пашкоджаныя склады пошты, а ў будынках побач выбітыя вокны.
Mostrar todo...
🤬 49😢 6🔥 1👏 1🤩 1🆒 1
Photo unavailableShow in Telegram
Дабрыдзень, сябры! Мы вам прынеслі ранішняе чытво: сабралі найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць: 🔻Як беларусу замяніць пасведчанне кіроўцы за мяжою? Праз VPN Распавядаем, як гэтая працэдура выглядае ў розных краінах, дзе жывуць беларусы. 🔻«Зэкамерон» – турэмны кватэрнік ад купалаўцаў Праз VPN «Белсат» зазірнуў на рэпетыцыю спектаклю, паразмаўляў з акторамі і рэжысёрам і расказвае, чаму варта «не праспаць» магчымасць трапіць на наступныя паказы. 🔻«Нясуць інфармацыю разладу», «фабрыка фальшывых чутак» Праз VPN Што пра «Белсат» пісалі ў КДБ? #штопачытаць
Mostrar todo...
7🥱 1
Photo unavailableShow in Telegram
💥 #галоўнае за 1 траўня ✔️ Дзяржаўная прапаганда заявіла пра затрыманне групы «падлеткаў-тэрарыстаў». Што гэта было? ✔️ Якія змены чыноўнікі падрыхтавалі для беларусаў у траўні? ✔️ Лукашэнка загадаў капацца далонямі ў зямлі міністру сельскай гаспадаркі ✔️ Міністэрства культуры і «Беларусьфільм» ніяк не могуць зняць фільм пра «гераізм» сілавікоў у 2020-м годзе. Бо няма добрых сцэнарыяў ✔️ 20 гадоў таму ў гэты дзень да Еўразвязу далучыліся Польшча, Літва, Латвія і яшчэ 7 краінаў ✔️ Што ёсць пра «Белсат» у «злітай» базе даносаў КДБ? Сабралі калекцыю «стукачоў», якія заклікалі «прыняць меры» ў дачыненні нашага каналу ✔️ Рэпартаж з рэпетыцыі «Зэкамерона» ад купалаўцаў ✔️ Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Наталляй Пінчук – жонкаю Алеся Бяляцкага ✔️ Украінскія дроны атакавалі НПЗ у Разанскай вобласці
Mostrar todo...
🔥 8 1🥱 1
00:54
Video unavailableShow in Telegram
🙄 Паглядзіце, як у Беларусі адзначылі 1 траўня Прапагандысты выціснулі з сябе максімальны крэатыў! Мы вам спачуваем, але глядзець гэта ў адзіноце больш не можам... дзелімся 🫠
Mostrar todo...
10.38 MB
🤡 49🙈 13😱 4🥴 3🔥 1🆒 1
Photo unavailableShow in Telegram
👩‍❤️‍👨 У Кітаі адгулялі вяселле жаніх і нявеста, чые шляхі разыйшліся на дзясяткі гадоў пасля кароткага раману ў студэнцкія часы Гэтая гісторыя выклікала ў краіне сапраўдны фурор. 86-гадовы Чжоў Гуйлін і 81-гадовая Янь Шугуй закахаліся адзін у аднаго падчас навучання ў Пекінскім універсітэце больш за 60 гадоў таму. Тады іхны раман не перарос у нешта сур'ёзнае і жыццёвыя шляхі маладзёнаў разыйшліся на дзесяцігоддзі. Пасля таго, як сужэнцы спадара Чжоў і спадарыні Янь памерлі, яны вырашылі вярнуць былыя стасункі і правесці разам апошнія гады жыцця. Урачыстая цырымонія вяселля выклікала захапленне ў кітайскім інтэрнэце – пара атрымала тысячы блаславенняў і добрых пажаданняў.
Mostrar todo...
29🤡 2🥱 1
00:41
Video unavailableShow in Telegram
💔 Максім Брэдзелеў Прэс-сакратар кампаніі А1. Вядома, што сілавікі яго моцна збівалі. Яго былы сукамернік казаў, што ў ЦІП «ён прыехаў з цалкам фіялетавымі нагамі». Карнікі запісалі з ім «пакаяннае відэа», на якім хлопец казаў, што нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю, але потым у кампаніі заявілі, што Мікалай не меў доступу да звестак кліентаў. Мужчыну асудзілі за нібыта «Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» і прысудзілі 4 гады зняволення. 📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20 #рэпрэсіі
Mostrar todo...
avc_Bredelev_smm-kopia.mp43.95 MB
🤬 39 5🤡 2🥱 1
01:44
Video unavailableShow in Telegram
🙄 Сілавікі цяпер могуць пакараць нават за скаргу на нейкія камунальныя праблемы Нядаўна так здарылася з блогерам з Віцебску, да якога прыйшлі пасля таго, як ён зняў на відэа разбітую дарогу. Навошта гэта лукашэнкаўцам? Пытанне рытарычнае 💁🏻‍♂️
Mostrar todo...
20.22 MB
🤬 36🤯 4🤡 3
📍Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Наталляй Пінчук – жонкаю Алеся Бяляцкага Яны абмяркоўвалі лёсы сваіх палітзняволеных мужоў, а таксама шляхі да вызвалення палітвязняў і тое, як у гэтым можа дапамагчы міжнародная супольнасць. Чытайце на старонцы: ✅ Праз VPNБез VPN
Mostrar todo...
44🤡 9
00:29
Video unavailableShow in Telegram
🥰 Жыхарка Маладзечна папрасіла мясцовых камунальнікаў усталяваць каля яе хаты каркас для гнязда буслоў Тыя не адмовілі! Глядзіце што атрымалася ⬆️
Mostrar todo...
busly_4x5.mp433.87 MB
29👌 1
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні: 🔸Першага траўня. Як адзначаюць Свята працы ў свеце; 🔸У Тбілісі працягваюцца пратэсты супраць закону аб «замежных агентах»; 🔸Дваццаць гадоў таму адразу дзесяць краінаў далучыліся да Еўразвязу; 🔸Прапагандысты знялі свой першы ігравы фільм на замову Лукашэнкі. Аднак не пра «гераізм» сілавікоў; Далучайцеся да эфіру ⤵️ https://www.youtube.com/watch?v=Ag_mUWXSJ3A 📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
Mostrar todo...
8 1🥱 1
00:20
Video unavailableShow in Telegram
🤦🏻‍♂️ «А дзе міністр? Ішчы зерно!» У інтэрнэце завірусіліся кадры з паездкі Лукашэнкі ў Касцюковіцкі раён Магілёўшчыны. Падчас прагулкі па полі разам з чыноўнікамі самаабвешчаны кіраўнік Беларусі загадаў міністру сельскай гаспадаркі Сяргею Барташу «шукаць зерне». 💁🏻‍♂️ Той, нібы сабачка, імгненна кінуўся калупацца далонямі ў зямлі. 📹 Відэа: АТН
Mostrar todo...
Президент_на_юго_востоке_Могилевской_области!_Аграрная_кампания.mp410.93 MB
🤡 69😁 16 1🤯 1😐 1🆒 1
02:07
Video unavailableShow in Telegram
🔍 Якія змены чыноўнікі падрыхтавалі для беларусаў у траўні? Абновяць базу «дармаедаў», скасуюць бясплатны праезд у цягніках для чыгуначнікаў. А ў Менску будуць адключэнні гарачай вады 🚰
Mostrar todo...
24.54 MB
🤬 22 2🤡 2
🤔 Ці захавае Святлана Ціханоўская ролю абранай прэзідэнткі пасля 2025 года? Ці варта праводзіць новыя выбары з яе ўдзелам? На гэтую тэму ў чарговым выданні праграмы «Двубой» спрачаюцца Юрый Губарэвіч і Павел Усаў. 🔹На думку Усава, легітымнасць не надаецца пэўнай асобе пажыццёва, да таго ж давер да Ціханоўскай і апазіцыі агулам паніжаецца. 🔹Губарэвіч жа сцвярджае, што ў той сітуацыі, у якой знаходзяцца цяпер дэмсілы Беларусі, мае значэнне не столькі асоба, якая стаіць на чале руху за перамены, колькі сама ідэя пераменаў у Беларусі. 🔍 Глядзіце новы выпуск «Двубою» на канале «Белсат NEWS»
Mostrar todo...
🤡 17😁 2💯 2🤣 1🤪 1
💬 «Гэты "аператар" з заводу ў Баранавічах за такую дзейнасць мусіць валіць лес» 🔍 Незалежныя медыі ўжо каторы дзень працягваюць аналізаваць «злітую» базу даносаў КДБ. А што там ёсць пра «Белсат»? Сабралі калекцыю «стукачоў», якія патрабавалі «прыняць меры» у дачыненні нашага каналу: ✅ Праз VPN Без VPN
Mostrar todo...
11 3🤯 2👻 1
01:25
Video unavailableShow in Telegram
👆Пра тонкасці працы кiроўцы-дальнабойнiка ў Польшчы Мiхась пачаў працаваць дальнабойнiкам за год да вымушаных ўцёкаў з Беларусi. У Варшаве яму прыйшлося яшчэ падвучыцца, каб атрымаць неабходныя дакументы, але праца знайшлася хутка. ▶️ Глядзiце гісторыю Міхася ў праграме «Беларускi свет» на YouTube-канале «Белсат Life».
Mostrar todo...
16.45 MB
23 3🤡 3
Photo unavailableShow in Telegram
🎧 Увага! Розыгрыш квіткоў на канцэрт! 9 траўня ў варшаўскім клубе Voodoo Club адбудзецца канцэрт беларускага гурта Chornabrova ў падтрымку альбома Coma. Гэта першы англамоўны рэліз гурта, які да таго ж створаны ва ўнікальным жанры (які чымсьці нагадвае альтэрнатыўны хіп-хоп, але не толькі). 📍Сёння Chornabrova будзе госцем нашай студыі, але перад гэтым яна хацела б разыграць два квіткі на канцэрт 9 траўня. Каб паўдзельнічаць у розыгрышы – адпішыцеся ў каментарах (❗️выключна ў тым выпадку, калі вы не ў Беларусі і гэта для вас бяспечна), а пазней мы разыграем квіткі з дапамогаю генератару выпадковых лічбаў 😉
Mostrar todo...
19👌 2🤡 1🥱 1
💁🏻‍♂️ Лукашэнкаўцы вырашылі асудзіць віцяблянку, што жыве ў Польшчы, за «пікетаванне» ў Facebook Тая нават падключылася онлайн на судовае паседжанне, каб данесці да суддзі простую думку: знаходзячыся ў іншай краіне, згодна з заканадаўствам гэтай краіны яна нічога не парушае. Суддзю, праўда, гэта не пераканала. 👀 У чарговым выпуску «Фельетонаў Лупача» – гісторыя з разраду «і смех, і грэх», якая здзівіла нават бывалых праваабаронцаў
Mostrar todo...
🤡 29🤣 6 1🥱 1🆒 1
02:02
Video unavailableShow in Telegram
📍Расейскі абстрэл Адэсы ў панядзелак забраў жыцці пяці людзей Атака адбывалася з выкарыстаннем балістычных ракетаў «Іскандэр-М». Тым часам эксперты прааналізавалі абломкі ракеты, што ўдарыла па Харкаве ў студзені, і высветлілі, што яна была вырабленая ў КНДР. Саюзнікі Украіны тым часам перадаюць ёй зброю досыць павольна, хоць апошнім часам гэты працэс актывізаваўся ⬆️
Mostrar todo...
23.65 MB
😢 22🤯 5🤬 5🆒 1
01:00
Video unavailableShow in Telegram
😨 На сталічнай вуліцы Альшэўскага ўначы ўзнік патоп у адным з жылых дамоў На 4-м паверсе дома №74 прарвала трубу, пасля чаго вада падтапіла каля дзесяці кватэраў, якія месцяцца ніжэй. Відавочцы падзяліліся з @onlinerby сведчаннямі аб тым, што камунальнікі доўга не маглі патрапіць у падвал, каб перакрыць плынь вады – дзверы давялося рэзаць балгаркай. Пакуль трываў гэты працэс, жыхары пацярпелых кватэраў вычэрпвалі ваду каструлямі ды каўшамі, выліваючы яе ў ванны. 📹 Відэа: @onlinerby
Mostrar todo...
b57414a056095aae1b2b433f477e429d_out_6259073366_11241.mp412.62 MB
🤯 14😢 4🐳 3🥴 1
☝️«Вольныя Купалаўцы» ўжо праз тыдзень прэзентуюць пастаноўку «Зэкамерон» Так, яна была створаная паводле аднайменнай кнігі Максіма Знака. «Белсат» зазірнуў на рэпетыцыю спектакля, на прэм'ерных паказах якога чакаецца аншлаг: ✅ Праз VPNБез VPN
Mostrar todo...
40🤡 1🥱 1
📺 Навіны за 5 хвілін ✔️ Замест абароны правоў рабочых – рэпрэсіі супраць прафсаюзаў. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 1 траўня ✔️ Беларусы ўсё больш залазяць у пазыкі перад банкамі ✔️ Смяротная аварыя каля Полацку ✔️ Ператрус у Лукі. Што праўда, пакуль у украінскага ✔️ Абстрэлы Харкаўшчыны і Адэсы ✔️ Уначы палаў чарговы расейскі НПЗ ✔️ Парламент Грузіі працягвае разглядаць закон аб «замежных агентах». У цэнтры Тбілісі – пратэсты ✔️ «Іліяда» Гамэра – цяпер і па-беларуску Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Mostrar todo...
👏 8 2 2🥱 2
00:44
Video unavailableShow in Telegram
🐱Мужчына зладзіў у сваім доме сапраўдны каціны рай А разам з гэтым знайшоў новы спосаб зарабляць грошы. Якім чынам? Глядзіце ў нашым відэа!
Mostrar todo...
avc_kociki_4x5.mp45.27 MB
32👏 6🤡 4
💁🏻‍♂️ Міністэрства культуры і «Беларусьфільм» ніяк не могуць зняць фільм пра «гераізм» сілавікоў у 2020-м годзе. Бо няма добрых сцэнарыяў Чыноўніца з міністэрства ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання расказала, што на конкурс сцэнарыяў з усяго свету даслалі 280 заявак, але пераважна яны былі ў жанрах фэнтэзі і камедыі. Чытайце на старонцы: ✅ Праз VPN Без VPN
Mostrar todo...
😁 30🤡 11🌭 3
💬 «Увeсь гэты рух кантралюецца з Масквы, мігранты часта маюць расейскія візы» Камандуючы аператыўным камандаваннем Узброеных сілаў Польшчы расказаў пра тактыку РБ і РФ у стварэнні «мігранцкага крызісу» на мяжы з Еўразвязам. Чытайце на сайце: ✅ Праз VPN Без VPN
Mostrar todo...
🤬 21💯 5 2
01:07
Video unavailableShow in Telegram
🇪🇺 У гэты дзень 20 гадоў таму Еўразвяз істотна пашырыўся Ажно 9 краінаў далучыліся да ЕЗ 1 траўня 2004 года, у тым ліку суседзі Беларусі Польшча, Літва і Латвія. Як змянілася жыццё гэтых краінаў за 20 гадоў, глядзіце ў нашым відэа!
Mostrar todo...
avc_30042024_UE_4x5.mp48.85 MB
40🤡 4
🔹Як замяніць правы кіроўцы ў Польшчы, Літве ды Грузіі? Зрабілі актуальны разбор для многіх беларусаў Шмат у каго з нашых суайчыннікаў за мяжою скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пасведчання кіроўцы, а вярнуцца памяняць яго на радзіму немагчыма з палітычных прычынаў. Як у такой сітуацыі можна абзавесціся аналагічнымі дакументамі краіны пражывання? Чытайце разбор у нас на старонцы: ✅ Праз VPN Без VPN
Mostrar todo...
15🤡 1