турбо цт ⚡️ белмова
Ir al canal en Telegram
Ваша вайбовая рэпетытар Аляксандра! Натхняю на любоў да беларускай мовы 🤍 Запіс на падрыхтоўку да ЦЭ / ЦТ 2027: https://clck.ru/3WXiny
Mostrar másEl país no está especificadoLa categoría no está especificada
301
Suscriptores
+424 horas
+337 días
+6530 días
Cargando datos
Canales Similares
Sin datos
¿Algún problema? Por favor, actualice la página o contacte a nuestro gerente de soporte.
Nube de Etiquetas
Sin datos
¿Algún problema? Por favor, actualice la página o contacte a nuestro gerente de soporte.
Menciones Entrantes y Salientes
---
---
---
---
---
---
Atraer Suscriptores
octubre '26oct '26
octubre '26
+311
en 6 canales
| Fecha | Crecimiento de Suscriptores | Menciones | Canales | |
| 29 octubre | +3 | |||
| 28 octubre | +6 | |||
| 27 octubre | +11 | |||
| 26 octubre | +4 | |||
| 25 octubre | +4 | |||
| 24 octubre | +5 | |||
| 23 octubre | +3 | |||
| 22 octubre | +3 | |||
| 21 octubre | +5 | |||
| 20 octubre | +14 | |||
| 19 octubre | +5 | |||
| 18 octubre | +6 | |||
| 17 octubre | +1 | |||
| 16 octubre | +7 |
Publicaciones del Canal
Два, тры, чатыры — лічэбнікі са сваімі правіламі! Запомніце, што гэтыя крутыя чэлікі ўстанаўліваюць свае правілы
📌 1. Звычайныя колькасныя лічэбнікі
Пасля два (дзве), тры, чатыры назоўнік ужываецца ў назоўным склоне множнага ліку:
✅ два сталы, тры кнігі, чатыры сыны, дзве гадзіны.
І прыметнікі таксама ставім у назоўным склоне множнага ліку:
✅два высокія дамы, тры новыя кнігі, дзве невялікія вёскі.
📌2. Дробавыя лічэбнікі (пра іх, дарэчы, ужо быў асобны пост)
Тут дзейнічае падобная логіка! Калі лічнік — 2, 3 або 4, назоўнік, які абазначае дробавую частку, таксама мае форму назоўнага склону множнага ліку:
✅дзве сотыя, тры дзясятыя, чатыры восьмыя.
А калі лічнік — 5 і больш, ужываем родны склон множнага ліку:
✅пяць дзясятых, шэсць сотых, дзесяць тысячных.
📢 Што запомніць?
Два, тры, чатыры — шукаем назоўны склон множнага ліку.
Такія нюансы вельмі любяць даваць на ЦЭ/ЦТ 🧛♂️
| 2 | Ура! Тры сотачкі ўжо маем 💯 | 62 |
| 3 | 💚 Яшчэ не запісаліся на заняткі ў ТУРБО ЦТ? Цяпер самы час далучыцца.
У лістападзе нас чакаюць важныя тэмы па ўсіх прадметах, а месцы ў групах яшчэ ёсць. І нават калі вы перажываеце, што прапусцілі верасень і кастрычнік, — не хвалюйцеся: усе заняткі захоўваюцца на платформе, таму запісы і матэрыялы за гэтыя месяцы можна паглядзець і спакойна нагнаць прапушчанае.
А яшчэ нагадваем пра нашу зніжку для сяброў −25 BYN 👇
Калі ваш знаёмы ўжо займаецца ў ТУРБО ЦТ, проста назавіце менеджару яго прозвішча — і вы абодва атрымаеце зніжку 25 BYN на адзін абанемент.
А калі сярод вашых сяброў пакуль ніхто не займаецца ў нас — можна далучыцца разам! Вы абодва пішаце менеджару, спасылаецеся адзін на аднаго і таксама атрымліваеце −25 BYN на першы абанемент.
ЗАПІСАЦЦА НА БЯСПЛАТНЫЯ СПРOБАВЫЯ ЗАНЯТКІ 💚
Так што можна пачаць рыхтавацца разам, падтрымліваць адзін аднаго і яшчэ крыху зэканоміць 🙌 | 83 |
| 4 | Mensaje de video | 120 |
| 5 | 🤗 Ну што ж! Пра асаблівасці ўжывання зборных і дробавых ужо ведаем, таму давайце раскажу вам пра прыблізную колькасць.
Чалавек дзесяць, хвілін пяць ці пяць хвілін? Тут важна сачыць за парадкам слоў і склонамі!
📌1. Лічэбнік пасля назоўніка
Каб паказаць прыблізную колькасць, мяняем звыклы парадак слоў:
чалавек дзесяць, хвілін пяць, прывезлі тон пяць збожжа, прайшлі кіламетры чатыры.
📌2. Прыназоўнікі пад, з, за, каля
У спалучэнні з формамі роднага склону яны таксама дапамагаюць перадаць прыблізную колькасць:
яму пад семдзесят, не было дзён з пяць, прайшлі каля пятнаццаці кіламетраў.
📌3. Два лічэбнікі праз злучок
праз два-тры дні, гадоў сем-восем, на адну-дзве хвіліны.
Не блытаем з абазначэннем адлегласці!
Калі гаворым пра адлегласць ад чаго-небудзь, ужываем прыназоўнік за:
за два крокі ад нас, за чатыры кіламетры ад горада.
А калі хочам сказаць, што колькасць прыблізная, можам проста паставіць лічэбнік пасля назоўніка: кіламетраў чатыры.
Звяртайце ўвагу на гэтыя нюансы ў тэстах ЦЭ/ЦТ. Заданне А8 любіць даваць сюрпрызы 😇 | 133 |
| 6 | БЯСПЛАТНЫ СТРЫМ: ШТО ПАКАЗАЎ ПЕРШЫ МОДУЛЬ РТ?
📅 28.10
⏰ 18:40
🎥 YouTube — https://youtube.com/live/K5d3y1ydmb4?feature=share
Прыходзьце —абмяркуем, што было цікавага ў тэсце ⚡️ | 135 |
| 7 | Mensaje de video | 135 |
| 8 | Sin texto... | 138 |
| 9 | Sin texto... | 130 |
| 10 | Sin texto... | 118 |
| 11 | Sin texto... | 116 |
| 12 | Sin texto... | 113 |
| 13 | Sin texto... | 119 |
| 14 | Sin texto... | 124 |
| 15 | Sin texto... | 130 |
| 16 | Каму тээээст? | 140 |
| 17 | 🛹 Дробавыя лічэбнікі: разбіраемся з палавінкамі і дзясятымі!
Што складанага ў тым, каб сказаць адна другая або пяць дзясятых? Правільна! Нічога)
Як утвараюцца?
Дробавыя лічэбнікі складаюцца з колькаснага лічэбніка ў лічніку і парадкавага — у назоўніку:
- 2/100 — дзве сотыя;
- 3/10 — тры дзясятыя;
- 6/10 — шэсць дзясятых;
- 7/100 — сем сотых.
👀 На што звярнуць увагу?
🔴Пры лічніках (пеошае слова) два, тры, чатыры назоўнік (другое слова) мае форму назоўнага склону множнага ліку: дзве сотыя, тры дзясятыя, чатыры восьмыя.
🔴Пры лічніках пяць і больш ужываецца форма роднага склону множнага ліку: пяць дзясятых, шэсць сотых, дзесяць тысячных.
🔴Дзесятковыя дробы чытаем так: 2,8 — дзве цэлыя і восем дзясятых;
15,03 — пятнаццаць цэлых і тры сотыя.
Захоўвайце пост, каб не блытацца ў дробах на ЦЭ/ЦТ! Ну і калі будзе актыў, зраблю тэсты. Вы ведаеце, што рабіць 😈 | 145 |
| 18 | 🫡Зборныя лічэбнікі: чаму «трое дзяўчат» — няправільны выбар?
Што гэта за словы?
Двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцёра…
😑 З якімі словамі ўжываюцца?
- З назвамі асоб мужчынскага полу: трое мужчын, пяцёра салдат.
- З назвамі маладых істот: двое парасят, сямёра жарабят.
- Са словамі дзеці, людзі і коні, гусі, свінні: шасцёра дзяцей, трое коней.
- З множналікавымі назоўнікамі: двое сутак, трое дзвярэй.
А дзе ж пастка?
Не блытаем трое мужчын і тры жанчыны: з назвамі асоб жаночага полу ўжываюцца колькасныя лічэбнікі — дзве дзяўчыны, тры сяброўкі, чатыры настаўніцы.
Захоўваем пост: ён яшчэ спатрэбіцца пра падрыхтоўцы. І газ разбірацца з дробавымі 💃 | 137 |
| 19 | Сёння чакайце два пасты пра асаблівасці ўжывання зборных і дробавых лічэбнікаў (верагодныя пасткі ў А8). Пасля пастоў, магчыма, зраблю тэсцік. Падумаю пакуль, пагляджу на вас, ці будзе актыў 😎😈 | 142 |
| 20 | 🕺 Якія бываюць разрады лічэбнікаў?
Пачынаем з базы! Логіка ў лічэбніках самая зразумелая, але каб яе ўбачыць, трэба навучыцца адрозніваць іх разрады паводле значэння і будовы.
Захоўвайце картку, каб не блытацца ў тэрмінах, — наперадзе яшчэ шмат цікавых нюансаў! 🖤 | 161 |
