cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Klub "Licviny"

Дабраахвотніцкае аб'яднанне беларусаў у Літве. Зваротная сувязь: @Licvinybot 🌐 https://www.licviny.lt

Show more
Advertising posts
388
Subscribers
No data24 hours
+27 days
+430 days
Posts Archive
Photo unavailableShow in Telegram
Ефрасіння Полацкая (1101-1167) - унучка князя Усяслава Чарадзея і пляменніца Рагвалод-Барыса. Адмовілася ад дынастычнага шлюба і стала манахіняй. Заснавала мужскі і жаночы манастыры ў Полацку. Паспрыяла папаўненню бібліятэкі Сафійскага сабора, падтрымлівала Полацкае летапісанне, музыку і жывапіс. Ёй прыпісваюць стварэнне іконы "Адзігітрыя Полацкая" і будаўніцтва царквы Святога Спаса. Па замове Ефрасінні майстрам Лазарам Богшай быў створаны крыж, які так і назвалі - крыж Ефрасінні Полацкай (страчаны падчас эвакуацыі ў 1941 годзе, па не пацверджаным дадзеным можа знаходзіцца на тэрыторыі расеі). Ефрасіння стала сімвалам культурнага і духоўнага развіцця Полацкага княства і ўнесла значны ўклад у хрысціянства на тэрыторыі сучаснай Беларусі.  Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
👍 14 9🔥 4
Photo unavailableShow in Telegram
Магчымасць ад нашага Клуба! Для беларусаў і беларусак Вільні у чэрвене мы запускаем чарговую групу КМБ (курс маладога байца): навучанне базавым ведам і навыкам, якія могуць спатрэбіцца ўжо заўтра. У межах курса вы даведаецеся пра: індывідуальныя навыкі валоданне зброяй; узаемадзейне ў межах падраздзялення; арыенціраванне на мясцовасці; аказанне першай медычнай дапамогі і г.д.. Для таго каб патрапіць да нас звярніцеся праз наш афіцыйны (і толькі туды) бот: @Licvinybot Патрабаванні да кандыдатаў: - гатоўнасць прайсці верыфікацыю і праверку (можа заняць да двух тыдняў); - мець матывацыю да ўдзела ў занятках; - пражываць у Вільні, ці непадалёк каб мець магчымасць удзельнічаць у занятках; - гатоўнасць пакрываць некаторыя маленькія выдаткі якія звязаны з праходжаннем навучання. Абмежаванняў па фізічнай падрыхтоўцы няма - галоўнае быць гатовым паляпшаць сваю фізічную форму. Нават калі вы праходзілі ваенную службу, то можаце паверыць, наш курс не мае нічога супольнага з тым што вы бачылі. Апошні тэрмін для таго каб напісаць нам у бот - 5га чэрвеня. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
👍 18🔥 10🤝 5 3😁 2
Photo unavailableShow in Telegram
Максім Багдановіч - выдатны беларускі паэт (9 снежня 1891 - 25 траўня 1917). Ён з'яўляецца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пасля смерці матулі ў дзяцінстве, яго выхаваў бацька — Адам Багдановіч, беларускі этнограф. Багдановіч выкладаў пераклады антычных і заходнеэўрапейскіх аўтараў на беларускую мову і развіваў беларускую літаратуру. У 1914 годзе з дапамогай Івана Луцкевіча і Марыі Радзівіл выйшаў яго зборнік "Вянок", на тытульнай старонцы якога ўшанаваны герб Завішаў. У 1916 годзе пасля вяртання ў Менск, Багдановіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім і літаратурным жыцці, стварыў моладзевыя кружкі і напісаў "Пагоню", якая стала нацыянальным гімнам Беларусі: "У белай пене праносяцца коні, Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць, Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!" У 1917 годзе паэт сканаў ад туберкулёзу, пакінуўшы значны след у беларускай культуры і літаратуры. Яго пахавалі ў Ялце, дзе ён правёў апошнія дні свайго кароткага жыцця. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
❤‍🔥 16 8👍 7🥰 2😍 2 1
Photo unavailableShow in Telegram
На 14-й міжнароднай канферэнцыі імя Сахарава, прысвечанай ветэранам баявых дзеянняў, прадстаўнікі клуба «Lićviny» прынялі ўдзел у канферэнцыі "Hidden Wounds of War". Сучасная вайна ва Украіне стварыла новую катэгорыю людзей з унікальным досведам абароны жыцця, таму на канферэнцыі абмяркоўваліся пост-траўматычныя рэакцыі, стрэс і пошук новых сэнсаў жыцця. На канферэнцыі падняліся пытанні псіхічных і маральных страт ваяроў і ветэранаў баявых дзеянняў, такіх як ПТСР, дэпрэсія, самагубства, трывожныя разлады і панічныя атакі. Важнасць правільнай падтрымкі і дапамогі ў пераходзе да цывільнага жыцця падкрэсліваецца для прадухілення пераходу гэтых станаў у хранічныя. Клуб «Lićviny» у супрацоўніцтве з рознымі арганізацыямі пачаў працэс падрыхтоўкі праекта для адаптацыі ветэранаў. Запрашаем далучыцца да гэтай жыццёва важнай справы! ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
👍 17🔥 6 3😍 2
Прапануем вашай увазе новае раследаванне Радыё Свабода на тэму "літвінізму". У гэтым відэаматэрыяле аглядаюцца розныя меркаванні і погляды на гэтую тэму. Каментарыі даюць як літоўскія палітыкі і гісторыкі, так і прадстаўнікі нашага клубу. Спасылка на матэрыял: https://youtu.be/Sb7drWH_D20 ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
🔥 13❤‍🔥 6👍 6🥰 1🥴 1
Photo unavailableShow in Telegram
Вітаем, паважаныя падпісчыкі і падпісчыцы! Мы рэдка звяртаемся да вас з просьбамі, але зараз нам вельмі важна запытацца ў вас пра нас. Мы падрыхтавалі адмысловую апытанку для нашых чытачоў, якія знаходзяцца ў Літве, з шэрагам пытанняў, як вы нас успрымаеце, што думаеце пра нашу дзейнасць і можа якія пытанні ў вас ёсць да нашай арганізацыі. Калі мы атрымаем вашы адказы, то прааналізуем іх і зробім пэўныя змены каб быць больш зразумелымі і карыснымі для нашай агульнай беларускай справы. Апытанка цалкам ананімная - мы не збіраем ніякія персанальныя дадзеныя. Апытанка публікуецца толькі на нашых афіцыйных старонках і ТОЛЬКІ ТУТ. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
👍 14🤝 5 2🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
Нашы сябры і паплечнікі запрашаюць на вечарыну памяці беларускага грамадскага дзеяча, кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў “Белага Легіёна”, камандзіра падраздзялення батальёна “Волат” Палка Каліноўскага - Міраслава “Мыша” Лазоўскага, які 16.05.2023 гераічна загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў у Бахмуце (Украіна). Вечарына пройдзе: 16 траўня па адрасе: Aukų g. 2A, Vilnius (Музей акупацыі) Пачатак - 17.30 Праграма: - успаміны пра Міраслава як дзеяча і асобу ад тых, хто яго ведаў; - расповед пра слаўныя бітвы ВКЛ ад гісторыка Віктара Якубава; - любімыя песні Міраслава ад барда Змітра Бартосіка; - выступ гурту сярэднявечнай музыкі Lity Taler. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
14🙏 9👍 2💔 2🤝 2 1
Photo unavailableShow in Telegram
Кірыл Тураўскі (1130-1182) - яскравы святар і пісьменнік ХІІ стагоддзя. Ён служыў біскупам у складаны час феадальных расколаў, якія датычыліся беларускіх зямель. Кірыл Тураўскі пакінуў за сабой шырокае літаратурнае наследства, якое лічыцца прыкладам духоўнага мастацтва і выдаецца да гэтага дня. Яго сачыненні, дзе кожнае слова напоўненае глыбокім сэнсам і красою, паказваюць узровень яго адукацыі і таленту. Кананізаваны як святой, Кірыл заўсёды будзе спрымацца як прыклад мудрасці і натхнення. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
👍 17🔥 7😍 2🤓 2🤨 1😐 1
00:49
Video unavailableShow in Telegram
24 красавіка Дэпартамент нацыянальнай бяспекі Беларусі пад кіраўніцтвам спадара Сахашчыка падрыхтавалі дакумент, адпаведна з якім нейкая група асоб, афіліраваная ў тым ліку і з нашым клубам планавала дыверсіі з выкарыстаннем ударных беспілотных лятальных апаратаў у бок Беларусі. Мы не маем намеру тлумачыць і разбіраць змест таго быццам дакумента, які не адпавядае рэчаіснасці. У той жа час мы патрабуем ад спадара Сахашчыка альбо прадставіць пераконваючыя дакументы аб такой падрыхтоўцы альбо, як афіцэр запаса, выбачыцца за загадзя ілжывую інфармацыю. Я, Шалыгін Сяргей, кіраўнік клубу «Lićviny», афіцыйна заяўляю, што клуб не маіць ніякіх намераў на супрацьпраўныя дзеянні, агучаныя спадаром Сахашчыкам. Гонар маю! Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
IMG_2730.MOV17.60 MB
👍 23❤‍🔥 18👏 7🔥 4
Закрываем збор сродкаў. Дзякуй кожнаму, хто зрабіў свой уклад: разам мы сабралі 2270€. Гэтыя сродкі будуць выкарыстаны для падтрымкі групы беларускіх добраахвотнікаў, якія удзельнічаюць у складзе нацыянальнай гвардыі Украіны. Хоць мы не дасягнулі мэты 17330€, кожны ўнёсак мае вялікае значэнне. Мы працягваем шукаць магчымасці для фінансавай падтрымкі і заахвочваем вас падзяляцца інфармацыяй пра нашыя намаганні. Ваш удзел і падтрымка надзвычайна важныя ў барацьбе за свабоду і мір. Дзякуем за вашу дапамогу і разуменне ў гэты няпросты час.
Show all...
❤‍🔥 14 6👍 4😢 2 1
00:29
Video unavailableShow in Telegram
Церцель, ён жа «Фантамас», нядаўна сказаў што нехта запусціў дроны на Беларусь. Хлопцы з фронта ўзгадалі цёмны жарт. На відэа, згубіўшы з аператарам сувязь, дрон усё ж такі зрабіў сваю цёмную справу, дзякуючы тупарыласці орка. У кожным раследванні галоўнае - не выйсці на самаго сабе 🙂 На ўсялякі выпадак зазначым, што Клуб «Lićviny» нават у самым глыбокім сне не мог сабе уявіць, што хтосьці з нас дадумаецца запускаць дроны на Беларусь. Па-перш, нашы літоўскія калегі, мягка кажучы, будуць не рады, а, па-другое, мы не маем законнага права не тое, што на кіраванне такімі дронамі, нават на іх валоданне, не кажучы пра выбухоўку і нешта іншае. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
IMG_2703.MP42.49 MB
😁 30🔥 12 5👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
🕯️ 26 красавіка 1986 года - гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Гэтая падзея пакінула нязмыйны след у гісторыі чалавецтва, нагадваючы аб наступствах ядзерных аварый. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС стала найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай XX стагоддзя. Радыяактыўнае забруджванне закранула многія краіны, а экалагічныя, ахоўныя і сацыяльныя наступствы адчуваюцца і да сённяшняга дня. Мы памятаем усіх, хто пацярпеў і хто адважыўся змагацца з наступствамі катастрофы. Аддаем даніну павагі ліквідатарам, медыцынскім работнікам, навукоўцам і звычайным грамадзянам, чыё жыццё змянілася назаўжды. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
❤‍🔥 15🙏 9😢 5👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
Раман Аляксандравіч Скірмунт (25.04.1868 - 07.10.1939) - прадстаўнік шляхецкага роду і дынастыі прамыслоўцаў-прадпрымальнікаў, якая змяніла Пінскае Палессе. Нарадзіўся ў маёнтку Парэчча каля Пінска. У 1918 стаў Прэм'ер-міністрам Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля разгрому БНР і падзелу Беларусі па Рыжскай дамове, жыў у Заходняй Беларусі (Польшча). Дапамагаў выдаўцам беларускай прэсы. У 1930-1935 гадах быў сенатарам Польшчы. Пасля пачатку Другой Сусветнай вайны, 7 кастрычніка 1939 г. забіты мясцовымі бальшавікамі ў сваім маёнтку. "Кожны з нас, мужык або шляхціч, на зямлі Літвы ці Беларусі мае аднолькавае права з годнасцю звацца літоўцам, палякам альбо беларусам. Кожнаму з нас належыць зямля пад нагамі, неба над галавой і вялікая мінуўшчына краю…" Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
🔥 14❤‍🔥 9👍 3 1🙏 1
00:26
Video unavailableShow in Telegram
❗️Дапаможам добраахвотнікам "Палескія дэльфіны": ПАТРЭБНЫ НОВЫ ПРЫЦЭЛ ДЛЯ "САПАГА" (станкавага супрацьтанкавага гранатамета) У адзінку "Палескія дэльфіны" Інтэрнацыянальнага легіёна Украіны, што змагаецца за свабоду у Бахмуце, патрабуецца новы прыцэл ПГОК-9 для ПТРК. Баявыя дзеянні на фронце працягваюцца з вясны 2022 года, дзе нашы добраахвотнікі стрымліваюць расейскія акупацыйныя сілы. Ранейшы прыцэл бый знішчаны ў баі, і зараз крытычна неабходны новы для эфектыўнага супрацьстаяння ворагу. Дзякуючы зборам, ужо сабрана большая палова патрэбнай сумы, але да поўнага фінансавання нам неабходна яшчэ прыкладна 41,000 грн (каля 1,000 еўра). Нумар украінскай карткі: 5375 4112 1745 2007 PayPal: [email protected] Monobank: https://send.monobank.ua/jar/9q6h2Jx2Ft Змаганне за свабоду працягваецца! Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
IMG_2642.MP45.16 MB
👍 21 16🔥 4❤‍🔥 2 1🤡 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння дзень памяці Усяслава Чарадзея — князя полацкага (1044—21.04.1101, дынастыя Рагвалодавічаў), сына Брачаслава і ўнука Ізяслава. Ён адметны як герой «Слова пра паход Ігаравы», бітвы на Нямізе і ўсходнеславянскага фальклору, дзе ён паўстае як волат і чарадзей, здольны абарочвацца зверам. Па выніках бітвы на Нямізе Усяслаў Чарадзей быў запрошаны на перамовы, узяты ў палон, вызвалены кіеўскім веча і абраны кіеўскім князем. Княжанне Усяслава ў Кіеве было нядоўгім - у тым жа годзе ён вярнуўся ў Полацк, не жадаючы ўдзельнічаць у чужой яму вайне Кіева з Польшчай. Княжанне Усяслава было найвышэйшым пунктам росквіту Полацкага княства. Яго доўгае княжанне (57 гадоў) адзначана завяршэннем будаўніцтва Сафійскага сабора (1030-60). Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
👍 21❤‍🔥 10 4🔥 2
Ад імя клубу заклікаем усіх патрыётаў і проста неабыякавых беларусаў падтрымаць сбор, які абвесціў Аляксандр Skaityti lietuviškai ČIA
Show all...
👍 18 17❤‍🔥 6 5 3🤡 3
Photo unavailableShow in Telegram
Памёр Аляксандр Царук Былы беларускі добраахвотнік, стралок Палка Каліноўскага і проста добры сябра нашага клубу. У кастрычніку 2020 года ен з’ехаў з Беларусі ў Літву праз палітычны пераслед. У сакавіку 2022 года выправіўся ва Украіну і далучыўся да добраахвотніцкага батальену Кастуся Каліноўскага. Ваяваў да ліпеня 2022 года. Пасля чаго захварэў на анкалогію. Клуб «Lićviny» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Аляксандра. Вечная памяць герою! ❗️Грошы на выдаткі на пахаванне можна пералічыць на картку старэйшай дачкі Аляксандра, якая займаецца пахаваннем бацькі: OLGA GOLOMEEVA LT097300010182242136 Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
😢 32💔 17🙏 6😭 3 1
З вялікай радасцю паведамляем, што сетка, якую вязалі чальцы клуба сумесна з літоўскімі і ўкраінскімі валанцерамі, дасягнула мэтаназвачэння і ўжо выкарыстоўваецца нашымі дабраахвотнікамі ва Украіне. Гэта першая партыя сеткі з Літвы для беларускіх дабраахвотнікаў, якія таксама з’яўляюцца чальцамі нашага клуба. Вялікі дзякуй усім, хто далучыўся. Асобная падзяка Vilnius Vorai за арганізацыю пляцення сетак і за магчымасць працаваць разам з вамі. Дзякуй валанцерам з украінскай дыяспары за дапамогу з лагістыкай да пункта прызначэння. Нескладанай, але важнай справай мы паказваем, што разам і ў згодзе мы добра дапамагаем адзін аднаму. Гэта важны ўнесак у мірную будучыню суседскіх незалежных краін. Запрашаем усіх жадаючых далучацца да пляцення сетак, важнай і патрэбнай справы пакуль ідзе вайна. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
🔥 21❤‍🔥 15👍 5 5 4
Photo unavailableShow in Telegram
Стала вядома, што ва Украіне пад час выканання адной з баявых задач загінула два ваяра батальёна Волат, паведамляе Полк Каліноўскага Клуб «Lićviny» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім. У мэтах бяспекі імя і прозвішча не агалошваюцца. Вечная памяць героям! ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
😢 27🙏 12 6💔 5❤‍🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
Выстава «Шлях дадому» на III Беларускім бізнес форуме ў Вільнюсе Клуб «Lićviny» прадставіць фота-выставу «Шлях дадому» дзе будзе паказаны міжваенны перыяд пад час якога беларусы далучыліся да стварэння арміі на тэрыторыі Літвы (1918-1923 гг.) і сучасны перыяд, дзе паказаны моманты з жыцця беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне (2022-2024 гг.). Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) ладзіць форум для прадстаўнікоў беларускіх кампаній і прадстаўнікоў улады з боку Літоўскай Рэспублікі. У праграме: - абмеркаванне пытанняў фінансавых магчымасцей і практычных парадаў для вядзення бізнеса ў Літве, - асаблівасці атрымання віда на жыхарства для беларускіх рэлакантаў, - пасля афіцыйнай часткі адбудзецца нэтўоркінг. У межах эканамічнага форуму асобая ўвага надзяляецца і сацыяльнай сферы. Мы жывем у рэаліях вайны, тэрыторыю Беларусі зрабілі суагрэсарам. Гэта напрамую ўплывае на бізнес і на бізнес-стасункі. Таму важна звяртаць увагу на ўсе абставіны і рабіць унесак сваей працы для набліжэння перамогі і ўсталявання міру. Форма рэгістрацыі на форум https://forms.monday.com/forms/f56bddb83a25ffb758dba3bb78b71566?r=use1 🗓️ 9 красавіка 📍 Вільнюс, «Марыет» канферэнц-хол ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
❤‍🔥 13 8👍 7🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
Ларыса Геніюш (09.08.1910-07.04.1983) - беларуская паэтка, пісьменніца і грамадскі дзеяч. Стала знакам супраціву савецкім рэпрэсіям і абароны нацыянальнай ідэнтычнасці. Народжаная ў сям'і селяніна, яна перажыла арышт бацькі і ссыль сем'і ў Казахстан пасля ўварвання Чырвонай Арміі ў 1939 годзе. У 1943 годзе стала Генеральным сакратаром Рады БНР у эміграцыі, спрыяючы захаванню беларускай нацыйнай культуры і гісторыі. Яе арыштавалі ў 1948 годзе, і наступныя гады правяла ў ГУЛАГУ. Геніюш засталася нерэабілітаванай, але яе творчасць і чыннасць натхняюць памяць пра змаганне за волю Беларусі. Помнік у Зэльве з сімволікай БНР сімвалізуе яе спадчыну і непахіснае змаганне. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
24👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння дзень дзяржаўнасьці беларускай мовы. У гэты дзень у 1918 годзе было апублікаванае прэсавае паведамленьне, якое абвяшчала беларускую мову дзяржаўнай мовай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Гэта быў значны крок на шляху да мацавання і развіцця беларускай мовы і культуры, які адлюстроўваў імкненне беларускага народа да самавызначэньня і павагі сваёй унікальнай спадчыны. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
❤‍🔥 24👍 6🔥 5 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння мы ўшаноўваем Язэпа Юрʼевіча Лёсіка (18.11.1883-01.04.1940) - выдатнага дзеяча, пісьменніка, моўназнаўцу і педагога, які аддаваў сваё жыцце барацьбе за незалежнасць і культурнае самавызначэнне Беларусі. Народжаны ў простай сялянскай сямʼі, Лёсік стаў адным з ініцыятараў стварэння БНР і зрабіў значны ўклад у развіццё беларускай культуры і адукацыі. Яго працы па беларускай мове з'яўляюцца каштоўным спадчынам для будучых пакаленняў. Памятаючы яго як знакавую постаць у гісторыі і культуры Беларусі, мы цанім яго нязломны дух і адданасць свабодзе. Цікавы факт: Язэп Лёсік з'яўляўся родным дзядзькам Якуба Коласа. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
👍 15 12❤‍🔥 6🎉 1
Photo unavailableShow in Telegram
27 сакавіка 1891-га года ў мясьцечку Глыбокае Віленскай губерніі нарадзіўся Клаўдзій Дуж-Душэўскі - беларускі нацыяналіст, стваральнік эскіза беларускага нацыянальнага сцяга. У пачатку 1921 арыштаваны польскімі ўладамі. Пасьля вызваленьня эміграваў у Літоўскую рэспубліку (Каўнас). Актыўны грамадскі і палітычны беларускі дзяяч у Літве. 1940 — арыштаваны савецкімі ўладамі. 1943 — арыштаваны нямецкімі ўладамі. 1946-47 — пад следствам у Вільні. 1952 — асуджаны на 25 гадоў зняволення як беларускі нацыяналіст. Вызвалены ў красавіку 1955. Працаваў у інстытуце "Літбудпраект". Памёр 25 лютага 1959-га. Пахаваны ў Каўнасе. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
👍 13❤‍🔥 12🔥 4🎉 2
Photo unavailableShow in Telegram
25 сакавіка — Дзень Волі У гэты дзень, у 1918 годзе, Беларусь зʼявілася на палітычнай мапе Эўропы як самастойная адзінка. Сённяшняе свята - адно з галоўных свят вольнай Беларусі. Наша незалежнасьць — гэта не проста слова - гэта адказнасьць кожнага з нас за будучыню нашай краіны. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
❤‍🔥 18 18👍 2 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Шлях дадому": Выстава ў Доме нацыянальных меншасцяў 🗓️ 25 сакавіка 14.30 Запрашаем паглядзець на вобразы беларускіх добраахвотнікаў, якія стаялі ў складзе літоўскай арміі 1918-1923 гг. і іншых беларускіх герояў, якія аддалі сваё сэрца за савецкім часам і за абарону Украіны з 2014 года. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
19❤‍🔥 6👍 5🔥 3
Photo unavailableShow in Telegram
Стала вядома, што ўчора ў Вільні трагічна загінуў былы беларускі добраахвотнік “Туз”. Паліцыя высвятляе абставіны трагедыі. У мэтах бяспекі імя і прозвішча не агалошваем. Мы выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Аляксея. Вечная памяць герою! Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
💔 29😢 14😭 3 3
Photo unavailableShow in Telegram
"Не народ для ўрада, а ўрад для народа" 22 сакавіка 1864 года быў пакараны смерцю праз павешанне Кастусь Каліноўскі - лідэр нацыянальна-вызвольнага ("Студзеньскага") паўстаньня 1863-га года. У 1862-1863 выдаваў і распаўсюджваў "Мужыцкую праўду" - першую нелегальную рэвалюцыйную газету. Каліноўскі кіраваў паўстанцамі да самага свайго арышту. Пакаралі смерцю яго ў Вільні 22 сакавіка 1864 года. Прыгавораны да смерці, ён пакінуў свой запавет — "Лісты з-пад шыбеніцы": "Браты мае, мужыкі родныя. 3-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку радную і цябе, дарагі мой народзе… ...не аставайся ззаду, но ўхапіўшы за што зможаш, за касу, сакеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную. Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толька зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе. Твой слуга народзе Яська-гаспадар з-пад Вільні" Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор дабраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
26 6👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
🕯️ Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік-штурмавік спецпадраздзялення Аляксандр Стасевіч. Выказваем найшчырыя спачуванні сямʼі і блізкім. Аляксандр пакінуў незгладжальны след у барацьбе за свабоду, стаўшы прыкладам мужнасці і самаадданасці. Вечная памяць Герою… Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор дабраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
💔 28😢 16 6 2
Photo unavailableShow in Telegram
12 сакавіка 1794 г. пачалося паўстанне Тадэвуша Касцюшкі супраць падзелаў Рэчы Паспалітай і за яе незалежнасць. Тадэвуш Касцюшка быў аб'яўлены Вышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання. Генеральным камандуючым паўстанцкімі войскамі ў ВКЛ стаў Якуб Ясінскі. Камендант Вільні ў час паўстання. Загінуў пры абароне Варшавы. 7 траўня 1794 г. Касцюшка выдае Паланецкі Універсал - акт, які абвяшчаў сялян асабіста свабоднымі. 25 кастрычніка 1794 г. рускі генерал А.Сувораў задушыў паўстанне, заняў Варшаву і прыняў падпісаную капітуляцыю. Праз год, 24 кастрычніка 1795 г., адбыўся Трэці падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор дабраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
❤‍🔥 19👍 11 2💯 2
Photo unavailableShow in Telegram
Літва адзначае 34-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці! 🎉 Сёння, 11 сакавіка, ад імя клуба «Lićviny», мы выказваем найглыбейшыя віншаванні і найлепшыя пажаданні літоўскім сябрам. Ваша гісторыя натхняе нас і нагадвае аб важнасці барацьбы за свае правы і незалежнасць. 🇱🇹 У гэты знамянальны дзень мы жадаем Літве росквіту, міру і далейшага ўмацавання свабоды. Няхай дружба паміж нашымі народамі працягвае мацнець на глебе агульнай гісторыі, дэмакратычных каштоўнасцей і ўзаемапавагі. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор дабраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
🎉 14👍 6 6🔥 2💩 1🤣 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння Дзень памяці Сымона Шыдлоўскага (XIX ст. - 10.03.1906) - харунжага Віцебскай зямлі, ветэрана паўстання 1863. Скончыў ваенную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу. Служыў у арміі Расейскай імперыі. Канец ваеннай кар'еры адбыўся ў 1861 годзе. Быў абраны харунжым Віцебскай зямлі. Падчас цырымоніі яму была ўручана Віцебская харугва. Сымон Шыдлоўскі ўдзельнічаў у паўстанні 1863 г. (паўстанне Каліноўскага). Быў паранены ў бітве пад горадам Аўгустаў. Эміграваў пасля паўстання. Жыў і памёр ў Львове. На ягоным помніку на Львоўскіх Лычакоўскіх могілках выбіты словы: «З НАШАГА ПРАХУ ПАЎСТАНУЦЬ МСЦІЎЦЫ!» (ніжэй, пад помнікам, змешчаны спісы ўдзельнікаў паўстання 1863 года). Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор дабраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
❤‍🔥 22👍 13 4🔥 3
01:23
Video unavailableShow in Telegram
Сёння паважанае выданне Delfi.lt апублікавала артыкул пад назвай «В связанных с Вильнюсом группах в Телеграм появились абсурдные призывы сеять панику». На вокладцы гэтага артыкула выкарыстана выява сцяга клубу "Ліцвіны", юрыдычным кіраўніком якога я з'яўляюся. Пададзены тэкст не мае ніякага дачынення да прадстаўнікоў клуба, а выкарыстанная выява шкодзіць рэпутацыі арганізацыі. Пра падзеі, пададзеныя ў артыкуле (нанясенне графіці па горадзе за 15 еўра) мы сабралі адпаведную інфармацыю і праінфармаваныя адпаведныя інстытуцыі Літвы. Мы гэта зрабілі усведамляючы важнасць барацьбы супраць агентурнай сеткі лукашысцкага КДБ ці расейскага ФСБ. Я, Шалыгін Сяргей, кіраўнік вші "Ліцвіны" звяртаюся з адкрытым патрабаваннем да рэдакцыі Дэлфі: 1. Прыбраць наш сцяг з артыкула 2. Адкрыта выбачыцца за нанесенныя рэпутацыйныя выдаткі і падачу неправераннай інфармацыі 3. Чарговы раз прапаноўваем адкрыта пагутарыць пра дзейнасць нашай арганізацыі каб не дапушчаць такіх памылак у будучыні Клуб і надалей застанецца адкрытым для грамадства і працягне будаваць добрыя стасункі між беларусамі і літоўцамі, працягне і надалей выкрываць ворагаў Літвы і дэмакратыі. Дадзены зварот будзе таксама накіраваны ў пісьмовай форме афіцыйна да кіраўніцтва выдання. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Дапамагчы дабраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
IMG_0487.MOV16.55 MB
👍 44 15 11🔥 3😱 1
Photo unavailableShow in Telegram
4 сакавіка 1386 адбылася каранацыя Ягайла. У гэты дзень князь віцебскі, Вялікі князь літоўскі Ягайла стаў каралём Польскім пад імём Уладзіслаў II Ягайла. Ягайла быў унукам Гедыміна, пляменнікам Кейстута і стрыечным братам Вітаўта. Ягонае кіраванне адзначылася Грамадзянскай вайной 1381-92 за ўладу ў ВКЛ (Ягайла vs Кейстут і Вітаўт), заключэннем дынастычнага саюза з Польшчай — Крэўскай уніяй, шматлікімі саюзамі і войнамі з Тэўтонскім Ордэнам. Пасля Грунвальдскай бітвы з Ордэнам да ВКЛ у 1411 годзе была канчаткова далучана Самагітыя. Пры Ягайла Магдэбургскае права атрымалі Вільня (1387), Брэст (1390), Гародня (1391). Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Дапамагчы дабраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
👍 20 5
Photo unavailableShow in Telegram
3 сакавіка 1067 года адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея з войскамі Яраслававічаў (кіеўскім, чарнігаўскім і пераяслаўскім князямі). Князь Усяслаў Чарадзей у 1065 годзе трымаў у аблозе Пскоў і разрабаваў Ноўгарад. У адплату Яраславічы узялі Менск і выйшлі на раку Нямігу, дзе іх сустрэў Усяслаў. Войскі 7 дзён стаялі адзін супраць аднаго ў глыбокім снезе на берагах Нямігі. Урэшце Усяслаў Полацкі пачаў атаку, і шмат воінаў пала з абодвух бакоў: "На Нямізе сцелюць снапы галовамі, малоцяць цапамі булатнымі, жыццё на таку кладуць, веюць душу ад цела." Кіеўскі летапіс гаворыць аб паразе Усяслава. Полацкі летапіс - пра вялікія страты з абодвух бакоў і адступленне Яраслававічаў, якія праз некалькі месяцаў сустрэліся з Усяславам і прасілі аб міры. Па выніках бітвы Усяслаў Чарадзей быў запрошаны на перамовы і ўзяты ў палон, вызвалены кіеўскім веча і абраны кіеўскім князем. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Дапамагчы дабраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
👍 16 13🤝 2
Учора была 105-ая гадавіна стварэння Беларускага асобнага батальёна ў складзе Літоўскага войска. 27 лютага 1920 года стала знакавай датай у гісторыі беларускага ваеннага майстэрства і сімвалам мужнасці і гераізму нашых продкаў. Беларускі асобны батальён быў сфармаваны ў складзе Літоўскага войска з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў і спрыяння ў змаганні за незалежнасць. Гэты дзень стаў не проста ушанаваннем мужнасці і адвагі беларускіх ваяроў, але і сведчаннем нашай неразрыўнай сувязі з гісторыяй, традыцыямі і культурнай спадчынай. Мы памятаем пра герояў мінулага, якія баранілі і змагаліся за нашу свабоду і незалежнасць. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Дапамагчы дабраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Show all...
24👍 6 5 2❤‍🔥 1
Да гадавіны вайны супраць расейскай навалы кампанія LRT стварыла фільм пра барацьбу беларусаў на той вайне. Якая матывацыя ў гэтых людзей? Што адчуваюць іх блізкія і сябры? Жахі вайны вачыма беларусаў. Пра гэта ды іншае ў фільме. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Дапамагчы дабраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT
Show all...
👍 21 13💯 2