1 270
订阅者
无数据24 小时
无数据7 天
-1630 天
帖子存档
3 лістапада — адкрыццё надмагільнага манумента Змітраку Бядулю ў Мінску
3 лістапада а 12:00 на Усходніх могілках адбудзецца цырымонія адкрыцця надмагільнага манумента класіку беларускай літаратуры Змітраку Бядулю (Самуіл Плаўнік, 1886–1941). Ініцыятарам дабрачыннага збору быў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры; палову сумы сабралі ахвярадаўцы, другую палову пакрылі з бюджэту. Аўтары помніка — скульптар Сяргей Гумілеўскі і архітэктар Віктар Карака.
Нагадаем: у лютым 2020-га парэшткі пісьменніка эксгумавалі ў Казахстане і 3 лістапада 2020 года перапахавалі на Усходніх могілках. Сёлетняе адкрыццё прымеркавана да Дня памяці Бядулі.
🔗 Падрабязнасці: Наша Ніва
Repost from N/a
Час вяртаць сапраўдную гісторыю Беларусі
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запускае грамадзянскую ініцыятыву «Сапраўдная гісторыя» — пра сямейную і грамадскую адукацыю, што аднаўляе гістарычную памяць, крытычнае мысленне і пачуццё нацыянальнай годнасці. Падставай стала чарговая рэсаветызацыя ў школьнай адукацыі і новы падручнік, які вяртае да савецкай інтэрпрэтацыі мінулага.
«Калі школа становіцца інструментам прапаганды, адказнасць за праўдзівыя веды пра гісторыю кладзецца на бацькоў і грамадства», — падкрэслівае Павел Баркоўскі, Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета.Як далучыцца — пагаварыце з дзецьмі пра гісторыю Беларусі; — пакажыце надзейныя крыніцы пра беларускую гісторыю і культуру; — разам паглядзіце гістарычны відэаблог альбо паслухайце падкаст; — пачытайце гістарычныя творы беларускіх аўтараў; — распавядзице дзецям гісторыю вашай сям'і, намалюйце разам радавод; — абмяркуйце ўбачанае і пачутае, зрабіце сямейную традыцыю захоўваць сваю гісторыю. Што будзе ў нашым канале З 1 па 30 лістапада публікуем тэматычныя матэрыялы пра сапраўдную гісторыю Беларусі — карысныя і дарослым, і дзецям. Далучайцеся і публікуйце свае прыклады ўдзелу з хэштэгамі: #ВяртаемГісторыю #ViartajemHistoryju #СапраўднаяГісторыя #SapraŭdnajaHistoryja Мэта ініцыятывы — ўзмацніць гістарычную самасвядомасць і нацыянальную ідэнтычнасць, а таксама падкрэсліць, што веданне праўдзівай гісторыі — гэта аснова разумення сябе, культуры і будучыні краіны. Запрашаем да партнёрства Прадстаўніцтва запрашае медыя, блогерак і блогераў, грамадскія ініцыятывы да супрацы: а мы, у сваю чаргу, падзелімся кантактамі экспертаў, рэкамендацыямі крыніц і тэмамі для асвятлення. Хочаце далучыцца ў якасці партнёра? Пішыце: revival.inform@belaruscabinet.org Вяртаем гісторыю разам — без міфаў і ідэалагічных скажэнняў 💙
Будоўля на Залатагорскіх могілках у Мінску: як гэта стала магчымым?
Спадчына піша, што на тэрыторыі былых Залатагорскіх могілак (Залатая Горка, 5–5А) узводзяць «загадкавы шматфункцыянальны цэнтр» — без публікацыі паўнавартасных рэндарыў і чарцяжы падчас абмеркавання. Падчас работ з зямлі вымаюць парэшткі: у савецкі час зносілі надмагільлі, але пахаванні заставаліся. Паводле арт. 15 закона «Аб пахаванні і пахавальнай справе», такую тэрыторыю можна выкарыстоўваць толькі пад зялёныя насаджэнні, забудова забароненая. Тым не менш будоўля пачалася, бо ў праекце дэталёвай планіроўкі і генплане могілкі проста не пазначылі. Падобныя кейсы ўжо былі: у Віцебску і Брэсце, дзе пад забудову вызначылі гістарычныя яўрэйскія могілкі.
Гэта не толькі пра закон і спадчыну. Гэта пра культуру памяці: што для гарадскіх уладаў лічыцца гістарычным, а што абвяшчаецца «пустым месцам». А сумны сімвалізм у тым, што усё адбываецца акурат напярэдадні Дзядоў — дня памяці спачылых продкаў.
У Вільні з’явілася памятная табліца з пазнакай пра Францішка Аляхновіча
Як паведамляе Свабода на мемарыяльным муры ў Лютэранскім садзе з’явілася шыльда з пазнакай пра пахаванне беларускага драматурга і публіцыста Францішка Аляхновіча (1883–1944). Мемарыяльная табліца па-літоўску ўтрымлівае імя пісьменніка і яшчэ 29 пахаваных; аднаўленне мемарыяльнага муру працягваецца.
Аляхновіча быў пахаваны ў 1944 г. на Лютэранскіх могілках, але пасля іх знішчэння ў 1960-я дакладнае месца магілы страчана; цяпер ёсць магчымасць ушанаваць памяць у прыблізным месцы пахавання. На могілках Росы ў Вільні ўсталяваны таксама сімвалічны помнік пісьменніку, які быў адноўлены ў 2022 г.
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
Так праходзілі "Дзяды" у 1990-м. Шэсці ў Курапаты доўгія гады былі традыцыйнымі акцыямі беларускай апазіцыі. На іх заўжды збіралася шмат людзей. Нават у апошнія гады СССР шэсце дазвалялі праводзіць.
Роўна 5 гадоў таму ў Мінску прайшло апошняе (пакуль) шэсце на Дзяды. І то быў першы з 1988 раз, калі акцыю да Дня памінання продкаў разагналі сілавікі.
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Падчас маштабных рэстаўрацыйных работ у палацава-паркавым комплексе «Свяцк» каля Гродна знойдзена жывапісная спадчына з больш чым 200-гадовай гісторыяй, паведамляе тэлеграм-канал «Пул 4 рэгіён»
«Асаблівую каштоўнасць уяўляе жаночы партрэт, раскрыты ў зале імператарскіх партрэтаў. Ён — найвышэйшага сусветнага ўзроўню, варты і Эрмітажа, і Луўра, і любога музея свету», — падкрэсліў Ігар Ганяеў, дырэктар дызайн-студыі «Пальметта» і кіраўнік работ па аднаўленні інтэр’ераў.
Гэты і іншыя роспісы, выяўленыя ў трох ключавых залах і на параднай лесвіцы, выкананы ў гістарычнай тэхніцы XVIII стагоддзя — тэмпернай фарбай па тынкоўцы. Намеснік кіраўніка Гродзенскай вобласці Андрэй Жук адзначыў, што цяпер рэстаўратары сканцэнтраваны на трох ключавых залах і параднай лесвіцы. Сярод аўтараў партрэтаў — вядомыя мастакі, родапачынальнікі літоўскай, польскай і беларускай школ. Па словах рэстаўратараў, стан жывапісу вельмі добры, што дазваляе захаваць яго для гісторыі і сусветнай культуры. Чытаць на сайце або без VPN.
У таварыстве Мядзінскага прыдумалі паставіць у Беларусі новы помнік і прапагандысцкія білборды
Нядаўна ў Махачкале на пасяджанні Экспертна-кансультацыйнага расійска-беларускага савета па гісторыі намеснік старшыні Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Аўсіенка расказаў, якія помнікі з'явяцца ў Беларусі (іх пералік тут). Да ранейшых дадалася новая ідэя – «у прыгарадзе Віцебска» ўсталююць мемарыял ваеннаму разведчыку Аляксандру Васільевічу Трусаву. У сеціве ёсць невялікая інфармацыя, што ўраджэнец в. Папоўкі Віцебскай вобласці быў генерал-маёрам інжынерных войскаў.
Акрамя таго, Аўсіенка расказаў: «У 2026 г. плануецца ўсталяваць ля пунктаў пропуску праз дзяржмяжу Рэспублікі Беларусь у Польшчу, Літву і Латвію білборды… пра колькасць савецкіх ваяроў, якія аддалі свае жыцці за вызваленне гэтых краін ад фашысцкіх злачынцаў, а таксама колькі мірных жыхароў былі знішчаныя ў канцлагерах».
Ініцыятыву падтрымаў кіраўнік РВГТ Мядзінскі. Пра рэакцыю прадстаўнікоў Беларусі (Кавалені, Лакізы) не паведамляецца.
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
«Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» — інтэрнэт-праект, дзе можна паслухаць творы рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-х гадах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў
Учора на канале была выкладзена паэма Пятра Глебкі «Карменсіта», фактычна забароненая ў савецкі час з-за ідэалагічнага зместу.
«Пятро Глебку рэпрэсіі — ў нашым разуменні — абышлі. Яго не высылалі ў лагер, не расстрэльвалі, як ягоных калег. Аднак лёс аўтара — прыклад перамогі аўтарытэта над вялікай рызыкай трапіць пад сталінскі каток», — распавядае пра твор каманда праекта.
Паэма «Кармэнсіта» ўпершыню прагучала са сцэны опернага тэатра ў Мінску. Пасля гэтага яе негалосна забаранілі, пад няміласць трапіў сам Глебка. У творы — пошук выйсця са становішча, дзе вельмі мала прасторы для выбару.
Reform.news удалося знайсці ў сеціве фрагмент тэлеспектакля паводле «Карменсіты» ў пастаноўцы Віктара Карпілава, ажыццёўлены на БТ у 1980 годзе. У галоўных ролях: Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Андрэй Кашкер, Раман Еўраеў, Эдуард Піно. Чытаць на сайце або без VPN.
Сёння — 106 гадоў “Ваяцкаму маршу” (гімну БНР)
30 кастрычніка 1919 года ў газеце «Беларусь» быў апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Тэкст хутка стаў вядомы як Ваяцкі марш і замацаваўся як гімн Беларускай Народнай Рэспублікі — сімвал змагання за незалежнасць і нацыянальнае адраджэнне.
Ігар Станкевіч, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі і даследчык савецкіх рэпрэсій, тлумачыць у эфіры Белсат, што адбылося ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, якія наступствы гэта трагедыя мела для беларускай культуры і нацыянальнага развіцця, чым абумоўлена было гэтае зверства сталінскага рэжыму і як цяперашні рэжым у Беларусі замоўчвае ці нават апраўдвае гэтыя злачынствы.
«Курапаты — не толькі пра 1930-я. Гэта шырэйшая частка беларускай гісторыі»
Гісторык Аляксандр Пашкевіч, сябра нашага Інстытута, у інтэрв’ю «Салідарнасці» тлумачыць, чаму Курапаты — гэта і пра 1990-я, і пра 2000-я, і пра сёння: народны мемарыял, супраціў забудове, вандалізм, рэакцыя ўладаў і рызыкі для тых, хто спрабуе даглядаць месца памяці. Пашкевіч адзначае, што цяпер улады фактычна пакідаюць мемарыял занепадаць, караючы тых, хто яго бароніць, але і не наважваючыся «перапісваць» яго пад іншы наратыў.
🔗 Чытаць інтэрв’ю цалкам на Салідарнасці
«Чорная ноч»: расстрэльвалі не толькі літаратараў — службоўцаў, рэктараў, работнікаў саўгасаў
Радыё Свабода публікуе матэрыял пра расстрэлы ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га. Акрамя 22 вядомых пісьменнікаў, сярод ахвяраў былі і дзясяткі дзяржаўных і адукацыйных дзеячаў — ад наркамаў і пракурора да рэктараў ВНУ, выкладчыкаў і студэнтаў. Гісторык Ігар Станкевіч (дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі) тлумачыць кантэкст «Вялікага тэрору», механізмы катаванняў і тое, чаму пік расстрэлаў у Беларусі прыйшоўся на зіму 1937–1938 гг. Таксама абмяркоўваюцца пытанні месцаў расстрэлаў і пахаванняў.
Чытаць на Свабодзе
Repost from Мая Краіна Беларусь
🕍💔 29 кастрычніка 1952 года: Акт культурнага вандалізму — савецкія ўлады знішчылі ў Пінску найстарэйшую сінагогу Рэчы Паспалітай.
29 кастрычніка 1952 года стаўся днём незваротнай страты для беларускай і еўрапейскай культурнай спадчыны: па рашэнні савецкіх уладаў у Пінску была знішчана гістарычная сінагога. Гэты храмавы будынак меў асаблівае значэнне, бо на той момант ён быў найстарэйшым з захаваных на велізарнай тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.
Гэты акт з'яўляецца яркім прыкладам варварскага савецкага вынішчэння храмавага дойлідзтва, якое сістэматычна знішчала помнікі рэлігійнай архітэктуры і культуры, ігнаруючы іх гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Сінагога, якая перажыла стагоддзі і войны, была асуджана да зносу ў рамках бязлітаснай антырэлігійнай кампаніі і таталітарнага імкнення сцерці рэлігійную, а таксама шматнацыянальную гісторыю рэгіёна. Знішчэнне найстаражытнейшага храма сімвалізуе драматычную страту яўрэйскай спадчыны Палесся, якую нельга аднавіць.
Мая Краіна Беларусь
На Мядзельшчыне адкрылі памятны знак удзельнікам Першай сусветнай
Паміж вёскамі Занарач і Стахаўцы 17 кастрычніка адкрылі памятны знак «Героям Першай сусветнай вайны» — з выявай Георгіеўскага крыжа. У гэтых месцах у 1916-м праходзіла Нарачская наступальная аперацыя, якая завяршылася для Расійскай імператарскай арміі поўным правалам і стратай забітымі і параненымі каля 80 тысяч чалавек.
Памятны знак устаноўлены «па ініцыятыве і пры асабістай падтрымцы» некалькіх прыватных асоб і прадстаўнікоў улад. Урачыстыя перапахаванні ўдзельнікаў Першай сусветнай, якія ваявалі на баку Расійскай імперыі, у Беларусі праходзяць рэгулярна, а вось новыя помнікі адчыняюцца нячаста.
За апошнія гады самым прыкметным стала адкрыццё ў 2024-м у Смаргоні комплексу з трыма манументамі: «Крылаты геній салдацкай славы», «Салдаты Першай сусветнай», «Бежанцы». Будаўніцтва фінансавалася «Саюзнай дзяржавай». Але нават гэтую цырымонію кіраўніцтва краіны не наведала: тэма Першай сусветнай застаецца для дзяржаўнай ідэалогіі перыферыйнай.
Крыж у гонар змагароў за Вольную Беларусь у Гданьску — збор сродкаў
Беларускае культурнае таварыства “Хатка” (Гданьск) збірае сродкі на ўсталяванне памятнага крыжа на Гарнізонных могілках. Мэта — стварыць у Гданьску сімвалічнае месца нацыянальнай памяці пра тых, хто змагаўся за свабодную дэмакратычную Беларусь і часта не мае вядомага месца пахавання (ад высылак да расстрэлаў у Курапатах і катавальнях НКВД).
👉 Падрабязнасці і ахвяраванні: https://zrzutka.pl/2hsvrw
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Ініцыятыва Maldzis выкупіла першую беларускамоўную карту Беларусі
Ініцыятыва Maldzis выкупіла карту Беларусі, меркавана створаную Аркадзем Смолічам і надрукаваную ў Вільні ў 1919 годзе. У супрацы з выдавецтвам Gutenberg і студыяй Imago.by была падрыхтаваная і выйшла ў свет лімітаваная падарункавая копія.
Смоліч - адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускай акадэміі навук і першы прафесар геаграфіі ў БССР.
На карце адлюстраваная ўся тагачасная тэрыторыя пражывання беларусаў. Перад намі паўстае краіна, якая тэрытарыяльна пераўзыходзіць большасць еўрапейскіх дзяржаў, хоць па факце яна такой і не паўстала. Да асаблівасцяў мапы належыць і тое, што яна перадае спрадвечна беларускія назвы ў напісанні геаграфічных аб’ектаў: Вільня, Менск, Горадня ў выпадку гарадоў, а таксама Нямеччына і Маскоўшчына ў выпадку краін. Чытаць на сайце або без VPN.
Музей пры Нацбанку папоўніўся срэбранымі зліткамі XV стагоддзя
Музейны фонд Нацбанка папоўніўся двума ўнікальнымі нумізматычнымі комплексамі ХV ст., паведаміў кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка: «Яго дбайнае вывучэнне дазволіць перагледзець і ўдакладніць існуючыя веды пра грашовую гаспадарку на беларускіх землях у той перыяд. Падобныя комплексы… павінны мець статус дзяржаўнага значэння».
Комплексы знайшлі каля в. Княжыцы Магілёўскага р-на ў к. 1990-х і ў 2004-м. У іх – 39 зліткаў, а таксама 700 пражскіх грошаў. Зліткі маюць вагу ад 82 да 104 г. (на здымку), большасць – з кляймамі «заходняга» тыпу (скрыжаванымі ключамі, каронай і г.д.).
Наведаць «Музей грошай» пры Нацбанку можна бясплатна, але толькі па папярэднім запісе і ў складзе арганізаванай групы. У 2016 годзе ў «Банкаўскім весніку» даследнікі Алена Глазунава і Ілля Шталенкаў пісалі, што тэрмін «літоўскія трохгранныя» для абазначэння срэбраных зліткаў, знойдзеных у розных частках ВКЛ, цалкам апраўданы, паколькі яны маюць рэгіянальныя асаблівасці.
Ігар Станкевіч: «Радавод — гэта лінза, каб паглядзець на гісторыю Беларусі»
Гутарка з Ігарам Станкевічам — дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі і стваральнікам анлайн-курса «Радавод». Ён тлумачыць, чаму беларусам важна звяртацца да каранёў і як генеалогія дапамагае разумець сябе і краіну: з чаго пачаць пошук (сямейныя фота, архівы, успаміны родзічаў, дакументы), як праз асабістыя гісторыі адкрываецца “вялікая гісторыя”, чаму «калі людзі не маюць каранёў, імі лягчэй маніпуляваць», і як тэма трансгенерацыйнай траўмы (рэпрэсіі, страты) адгукаецца ў сучаснасці. Станкевіч таксама распавядае пра бясплатны шасцітыднёвы анлайн-курс (платформа «Нацыя лідараў»; старт — 10 лістапада, запіс — да 9 лістапада).
🔗 Чытаць інтэрв’ю на Budzma.org
На пограничной заставе "Дивин" открыли памятник Герою Советского Союза Алексею Лопатину – з Беларуссю ён ніяк не звязаны. Магчыма, гэта адказ Украіне, дзе зачынілі музей у яго гонар і пазбавіліся ад іншых знакаў памяці
https://belta.by/society/view/na-pogranichnoj-zastave-divin-otkryli-pamjatnik-geroju-sovetskogo-sojuza-alekseju-lopatinu-744938-2025/
«Найгоршы падручнік гісторыі? Што не так з новай “Гісторыяй Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі” (11 клас)»
Zerkalo прачытала другую частку новага школьнага падручніка і называе яго фактычна савецкім па духу і стылі: апора на міф пра “савецкі народ”, ідэалізацыя ролі КПСС, мінімізацыя тэмы рэпрэсій у БССР, падмена нацыянальнай оптыкі — “агульнасавецкай”. Сярод аўтараў — каманда пад кіраўніцтвам Аляксандра Каханоўскага (дэкан гістфака БДУ); навуковы кансультант — Ігар Марзалюк (дэпутат Палаты прадстаўнікоў і старшыня камісіі па адукацыі, культуры і навуцы).
Прыводзяцца прыклады фрагментаў, дзе рыторыка цалкам паўтарае савецкія клішэ: «вызначальная роля савецкага народа і КП(б) ў перамозе», «уз’яднанне беларускіх земляў у 1939 г.» як безумоўна пазітыўная падзея, савецкія выбары — «свабодныя і ўсеагульныя» без згадвання рэпрэсій і адсутнасці альтэрнатывы; міжнародная роля СССР апісваецца праз штампы «мірная місія», «інтэрнацыянальны доўг» і т.д.
🔗 Чытаць на Zerkalo
现已上线!2025 年 Telegram 研究 — 年度关键洞察 
