3 379
订阅者
无数据24 小时
无数据7 天
无数据30 天
吸引订阅者
六月 '246月 '24
六月 '24
+170
在0个频道中
五月 '24
+272
在0个频道中
Get PRO
四月 '24
+483
在0个频道中
Get PRO
三月 '24
+1 188
在0个频道中
Get PRO
二月 '24
+508
在0个频道中
Get PRO
一月 '24
+875
在1个频道中
Get PRO
十二月 '230
在0个频道中
Get PRO
十一月 '23
+723
在0个频道中
| 日期 | 订阅者增长 | 提及 | 频道 | |
| 24 六月 | +2 | |||
| 23 六月 | +16 | |||
| 22 六月 | +6 | |||
| 21 六月 | +9 | |||
| 20 六月 | +13 | |||
| 19 六月 | +7 | |||
| 18 六月 | +4 | |||
| 17 六月 | +9 | |||
| 16 六月 | +11 | |||
| 15 六月 | +14 | |||
| 14 六月 | +14 | |||
| 13 六月 | +8 | |||
| 12 六月 | +12 | |||
| 11 六月 | +8 | |||
| 10 六月 | +4 | |||
| 09 六月 | +8 | |||
| 08 六月 | +3 | |||
| 07 六月 | +2 | |||
| 06 六月 | +7 | |||
| 05 六月 | +3 | |||
| 04 六月 | +2 | |||
| 03 六月 | 0 | |||
| 02 六月 | +2 | |||
| 01 六月 | +6 |
频道帖子
🏷 Тэгі для чатаў
З Telegram для бізнесу, вы можаце дадаваць каляровыя тэгі на чаты, каб можна было хутчэй знайсці і адкрыць патрэбны.
Падпісацца • Усе магчымасці для бізнесу
| 2 | ⬅️ Хуткія адказы
З Telegram для бізнесу вы можаце задаць шаблоны адказаў, каб адпраўляць адно або некалькі паведамленняў адной простай камандай у любым чаце.
Падпісацца • Усе магчымасці для бізнесу | 12 392 |
| 3 | 💤 Паведамленне пры адсутнасці
Карыстальнікі Telegram для бізнесу могуць задаць аўтаматычны адказ на выпадак, калі прыпыняюць працу або выязджаюць на вакацыі.
Падпісацца • Усе магчымасці для бізнесу | 7 050 |
| 4 | 👋 Вітальныя паведамленні
Прадпрымальнікі могуць задаць вітанне, якое імгненна адпраўляецца карыстальнікам — калі яны звязваюцца з профілем упершыню.
Гэтыя аўтаматычныя адказы падтрымліваюць фарматаванне тэксту, медыя і файлы – і, вядома, могуць складацца з некалькіх паведамленняў.
Падпісацца • Усе магчымасці для бізнесу | 5 413 |
| 5 | 📍 Месцазнаходжанне і ⏰️ Час працы
Карыстальнікі Telegram могуць ператварыць свой профіль у старонку бізнесу – дадаючы месцазнаходжанне і час працы іх кампаніі.
Падпісацца • Усе магчымасці для бізнесу | 3 581 |
| 6 | 🆕 Падпісчыкі⭐️ Telegram Premium на дадзены момант маюць бясплатны доступ да магчымасцей Telegram для бізнесу.
🪙 Telegram для бізнесу адкрывае спецыяльныя магчымасці, якія прыдадуцца прадпрымальнікам. Кіраваць імі можна праз Налады → Telegram для бізнесу.
Першы набор функцыяналу Telegram для бізнесу быў запушчаны ў гэтым месяцы. Гэта толькі пачатак – цягам наступных тыдняў мы будзем дадаваць яшчэ больш.
📍Месцазнаходжанне і ⏰️ Час працы
Дадайце месцазнаходжанне і час працы ў профіль вашай кампаніі.
👋 Вітальныя паведамленні
Задайце вітанне, якое будзе адразу адпраўляцца карыстальнікам, якія звязваюцца з вамі.
💤 Паведамленне пры адсутнасці
Задайце аўтаматычны адказ, які будзе адпраўляцца, пакуль ваш бізнес не працуе або вы выправіліся на вакацыі.
⬅️ Хуткія адказы
Задайце шаблоны адказаў, каб адпраўляць іх адной простай камандай у любым чаце.
🏷 Тэгі для чатаў
Дадавайце каляровыя тэгі для чатаў, каб хутчэй адкрываць патрэбныя і лепш арыентавацца.
Падпісацца • Усе функцыі Premium | 3 464 |
| 7 | 🆕⚡️Частыя пытанні па падтрымцы суполак
Падпісчыкі Premium могуць накіроўваць падтрымку суполкам. Калі вы аплацілі сваю падпіску, то будзеце мець 4 «маланкі». Кожная падпіска, якую вы падорыце каму-небудзь, дае вам яшчэ 3 «маланкі», а атрымальніку падарунка — адну. Як і каналы, суполкі могуць праводзіць розыгрышы – суполка будзе атрымліваць усе 4 «маланкі» ад кожнай падпіскі, якую актывуюць пераможцы розыгрыша.
Карыстальнікі, якія падтрымліваюць суполку, будуць мець спецыяльны значок — а сама суполка зможа размяшчаць гісторыі, змяняць налады выгляду і шмат чаго яшчэ.
П: А калі я ўжо падтрымліваю нейкія каналы?
Падпісчыкі Premium могуць свабодна змяніць кірунак сваёй падтрымкі у любы момант, распаўсюджваючы яе на некалькі суполак або каналаў — або, як захочацца, накіраваць яе ўсю на адзін чат.
П: Колькі «маланак» трэба суполцы, каб падвысіць узровень?
Гэта залежыць ад колькасці ўдзельнікаў у суполцы – чым суполка меншая, тым менш падтрымкі трэба.
П: Як атрымаць больш падтрымкі?
Дарыце падпіскі Premium сваякам і сябрам — гэта дасць вам дадатковыя «маланкі» для вашага ўліковага запісу. Або вы можаце правесці розыгрыш сярод удзельнікаў суполкі.
П: Ці ёсць нейкія асаблівыя магчымасці, даступныя толькі суполкам?
Канешне! На высокіх узроўнях, суполкі могуць задаць карыстальніцкі набор эмодзі, якім змогуць карыстацца усе ўдзельнікі ўнутры суполкі – а таксама адкрыць бясплатную расшыфроўку галасавых і відэапаведамленняў.
Поўны спіс магчымасцей даступны тут.
Падпісацца • Усе функцыі Premium | 3 342 |
| 8 | ⭐️ Тэгі для захаванага
Падпісчыкі Premium могуць памячаць тэгамі паведамленні ў сваім «Захаваным», каб пасля карыстацца імі як фільтрамі пошуку.
Тэгі працуюць на аснове эмодзі, і, каб дастасаваць тэг, проста дадайце рэакцыю на паведамленне. А для падрабязнасці можаце дадаць і назву да тэга.
Падпісацца • Усе функцыі Premium | 2 827 |
| 9 | 🆕 ⭐️ Дазволы асабістых паведамленняў
Падпісчыкі Premium маюць доступ да налады, якая вызначае, хто зможа адпраўляць ім паведамленні – на выбар з Усіх, Маіх кантактаў і Падпісчыкаў Premium.
У залежнасці ад яе значэння карыстальнікі не з вашага спісу кантактаў або без падпіскі Premium не змогуць пачаць чат з вамі, аднак змогуць адказаць, калі вы напішаце самі.
Падпісацца • Усе функцыі Premium | 14 971 |
| 10 | 🆕 ⭐️ Схаваныя меткі часу чытання і актыўнасці
Карыстальнікі, якія хаваюць свае меткі часу чытання, не могуць бачыць іх у іншых карыстальнікаў.
Але з Telegram Premium вы зможаце схаваць свае меткі часу чытання і ўсё яшчэ бачыць іх у тых карыстальнікаў, якія іх абагульваюць.
А калі карыстальнік вырашае схаваць свае меткі, то яны заўсёды хаваюцца ад усіх вызначаных карыстальнікаў, у тым ліку і падпісчыкаў Premium.
Падпісацца • Усе функцыі Premium | 11 007 |
| 11 | 🆕 ⭐ Рассылка падарункаў Premium
Раздзел «Падарыць Premium» у наладах дазваляе вам падарыць Telegram Premium шматлікім карыстальнікам (да 10) у адначассе адным дотыкам.
Вы можаце таксама выбраць варыянт 👉 падарыць Premium 🎁
Падпісацца • Усе функцыі Premium | 14 591 |
| 12 | 🆕 ⭐ Фоны на два бакі
Падпісчыкі Premium могуць задаць свой фон на два бакі – каб чат выглядаў аднолькава і для іх, і для іх суразмоўцаў.
Падпісацца • Усе функцыі Premium | 15 937 |
| 13 | 🆕 ⭐ Колеры для профіляў
Разам са сваім імем і паведамленнямі, падпісчыкі Premium могуць выбраць унікальнае спалучэнне колераў для свайго профіля – і дадаць эмодзі (накшталт гэтых або гэтых), каб аздобіць старонку.
Падпісацца • Усе функцыі Premium | 12 667 |
| 14 | ⭐️ Колеры для ўліковых запісаў
З падпіскай Premium вы можаце выбраць колер або спалучэнне колераў для вашага ўліковага запісу – гэта зменіць тое, як паказваюцца ваша імя ў суполках, спасылкі, якія вы адпраўляеце, а таксама цытаты і адказы да вашых паведамленняў.
Дадаткова вы можаце выбраць значок, каб стварыць узор для цытат і адказаў да вашых паведамленняў.
Гэтыя налады таксама даступныя для каналаў, якія атрымалі ўзровень падтрымкі 5 або вышэй.
Падпісацца • Усе функцыі Premium | 14 458 |
| 15 | Частыя пытанні па падтрымцы каналаў
Каналы цяпер могуць размяшчаць гісторыі. Калі вы падпісчык Telegram Premium, то вы можаце дапамагчы вашым любімым каналам, падтрымаўшы іх.
Разам з вашай падпіскай🌟 Telegram Premium і усім, што яна дае, вы атрымліваеце магчымасць падтрымаць адзін любы канал на ваш выбар. Каналы, якія дасягнулі першага ўзроўню, могуць размяшчаць адну гісторыю на дзень. Чым больш у канала падтрымкі, тым больш гісторый ён можа размяшчаць – такім чынам карыстальнікі вырашаюць, чый кантэнт яны хочуць бачыць часцей.
П: Чаму каналам з большай колькасцю падпісчыкаў трэба больш падтрымкі?
А: Каб дасягнуць узроўню 1, канал павінен атрымаць падтрымку ад 0.1% сваіх падпісчыкаў. Таму, калі ў канала большая колькасць падпісчыкаў, гэта азначае, што і фундатараў у яго павінна быць больш.
П: Колькі ўсяго ёсць узроўняў?
А: Усяго ёсць 100 ўзроўняў. На ўзроўні 100 канал можа размяшчаць 100 гісторый на дзень.
П: Колькі працягваецца мая падтрымка?
А: Пасля таго, як вы падтрымалі канал, яе эфект будзе дзейнічаць бясконца, калі толькі не выйдзе тэрмін вашай падпіскі Premium або вы не вырашыце падтрымаць іншы канал.
П: Ці магу я падтрымаць іншы канал замест таго, які ўжо падтрымаў(-ла)?
А: Так, вы можаце змяніць канал, які падтрымліваеце, кожныя 24 гадзіны.
П: Ці можна купіць падтрымку, каб падтрымаць яшчэ адзін канал дадаткова?
А: Пакуль што гэта немагчыма. Мы разглядаем магчымасць дадаць больш спосабаў падтрымаць каналы ў будучыні.
Падпісацца • Усе функцыі Premium | 21 720 |
| 16 | ⭐️ Частыя пытанні па аплаце Telegram Premium
П: Як падпісацца?
А: Проста націсніце кнопку пад гэтым паведамленнем, каб прагледзець даступныя планы падпіскі і выбраць той, які вам падыдзе. Вы таксама можаце перайсці ў Налады, адкрыць раздзел «Telegram Premium» і націснуць «Падпісацца».
П: Якія ёсць варыянты аплаты?
А: Вы можаце аплаціць праз App Store / Google Play або напрамую вашай банкаўскай карткай праз @PremiumBot. Праграма аўтаматычна прапануе найбольш зручны для вас спосаб.
Звярніце ўвагу: Калі вы не можаце атрымаць доступ да @PremiumBot у праграме, вы можаце адкрыць яго праз Telegram Web.
П: Ці ёсць розніца паміж @PremiumBot і аплатай праз App Store / Google Play?
А: @PremiumBot працуе як любы іншы спосаб аплаты анлайн, дазваляючы вам скарыстацца вашай банкаўскай карткай. Таксама ён падтрымлівае мясцовыя спосабы аплаты для некаторых рэгіёнаў, у адрозненне ад App Store і Google Play.
П: Ці ёсць скідкі?
А: Анягож! Мы любім прапаноўваць добрыя здзелкі — гадавая падпіска даступная са скідкай да4️⃣0️⃣🔤. Да таго ж, падпісацца праз @PremiumBot будзе яшчэ выгадней, бо вам не спатрэбіцца плаціць камісіі Apple або Google.
П: Ці можна аплаціць крыптавалютай?
А: Купіць Telegram Premium за крыптавалюту можна проста тут. | 16 147 |
| 17 | 🆕 Падпісчыкі 🌟 Telegram Premium атрымліваюць эксклюзіўныя магчымасці, каб больш поўна раскрыць патэнцыял гісторый.
1️⃣ Парадак прыярытэту
Вашы гісторыі заўсёды будуць паказвацца першымі — так вы атрымаеце больш праглядаў.
🕶 Рэжым нябачнасці
Вы можаце «схавацца», каб іншыя не ведалі, што вы праглядаеце іх гісторыі.
👁 Перманентная гісторыя праглядаў
Нават пасля таго, як тэрмін вашых гісторый скончыўся, вы ўсё яшчэ будзеце бачыць спіс іх гледачоў.
⏱ Налады тэрміну
Вы можаце вызначыць наладжаны тэрмін для сваёй гісторыі — напрыклад, 6 або 48 гадзін.
💽 Захаванне гісторый у галерэю
Калі гэта дазваляе аўтар гісторыі, то вы можаце захаваць яе сабе на прыладу.
📝 Даўжэйшыя подпісы
Подпісы да вашых гісторый могуць быць у 10 разоў даўжэйшыя.
🔗 Спасылкі і фарматаванне
Дадавайце разметку да тэксту вашых подпісаў, і размяшчайце спасылкі на сайты.
Падпісацца • Усе функцыі Premium | 11 057 |
| 18 | 🌟 Пераклад чатаў
Падпісчыкі Telegram Premium могуць аўтаматычна перакладаць цэлыя чаты, суполкі і каналы з замежных моў на беларускую.
Падпісацца • Усе функцыі Premium | 7 040 |
| 19 | 🌟 Telegram Premium - больш, чым падарунак.💐
Вы можаце падзяліцца эксклюзіўнымі функцыямі з блізкімі людзьмі, сябрамі і калегамі - са скідкай да 40% на падпіску ў падарунак.💫
Каб адправіць такі падарунак, неабавязкова быць падпісчыкам Telegram Premium. Адкрыйце чат з ботам @PremiumBot , націсніце «Пачаць» і выберыце ў «Меню» пункт Падарыць Telegram Premium.
Мы даставім падарунак імгненна - атрымальнік убачыць у чаце з вамі 🎁 анімаваную скрынку.
PS Калі Вы карыстаецеся плацяжамі праз App Store, націсніце на тры кропкі💬 на старонцы звестак аб карыстальніку і выберыце Падарыць Premium.
Падпісацца • Усе функцыі Premium | 6 024 |
| 20 | 🌟 Расшыфроўка відэапаведамленняў
Падпісчыкі Telegram Premium могуць націснуць на кнопку →A , каб расшыфраваць галасавое ці відэапаведамленне ў тэкст.
Падпісацца • Усе функцыі Premium | 3 697 |
