ch
Feedback

不要被骗子欺骗!Telemetrio 会找到并标记这些频道 👉 如果想查看标记,请订阅

Польскія аповесці

Польскія аповесці

前往频道在 Telegram

У гэтым канале дзялюся з Вамі рознымі цікавінкамі, інфармацыяй і гісторыяй Польшчы, Варшавы ды часам (су)свету. Ад паляка, па-беларуску, для (не толькі) беларусаў! Прыват: @abletr

显示更多
907
订阅者
无数据24 小时
无数据7 天
+230 天

正在加载数据

吸引订阅者
10月 '26
十月 '26
+78
在0个频道中
九月 '260
在0个频道中
Get PRO
八月 '260
在0个频道中
Get PRO
七月 '260
在0个频道中
Get PRO
六月 '260
在0个频道中
Get PRO
五月 '260
在0个频道中
Get PRO
四月 '260
在0个频道中
Get PRO
三月 '260
在0个频道中
Get PRO
二月 '260
在0个频道中
Get PRO
一月 '260
在0个频道中
Get PRO
十二月 '250
在0个频道中
Get PRO
十一月 '25
+2
在0个频道中
Get PRO
十月 '25
+5
在0个频道中
Get PRO
九月 '25
+7
在0个频道中
Get PRO
八月 '25
+27
在0个频道中
Get PRO
七月 '25
+39
在3个频道中
Get PRO
六月 '25
+8
在0个频道中
Get PRO
五月 '25
+10
在0个频道中
Get PRO
四月 '25
+27
在1个频道中
Get PRO
三月 '25
+25
在0个频道中
Get PRO
二月 '25
+11
在0个频道中
Get PRO
一月 '25
+14
在0个频道中
Get PRO
十二月 '24
+12
在0个频道中
Get PRO
十一月 '24
+6
在0个频道中
Get PRO
十月 '24
+6
在0个频道中
Get PRO
九月 '24
+36
在0个频道中
Get PRO
八月 '24
+25
在0个频道中
Get PRO
七月 '24
+27
在1个频道中
Get PRO
六月 '24
+38
在0个频道中
Get PRO
五月 '24
+5
在0个频道中
Get PRO
四月 '24
+16
在0个频道中
Get PRO
三月 '24
+26
在0个频道中
Get PRO
二月 '24
+148
在0个频道中
Get PRO
一月 '24
+76
在0个频道中
Get PRO
十二月 '23
+71
在3个频道中
Get PRO
十一月 '230
在0个频道中
Get PRO
十月 '23
+575
在1个频道中
日期
订阅者增长
提及
频道
26 十月0
25 十月0
24 十月0
23 十月0
22 十月+1
21 十月0
20 十月0
19 十月0
18 十月0
17 十月0
16 十月0
15 十月0
14 十月+1
13 十月+1
频道帖子
Нядаўна мы з'ездзілі ў чароўны Плоцк з групай беларусаў. Дзень аказаўся найлепшым з магчымых - сонца, цеплыня і адсутнасць ве
+5
Нядаўна мы з'ездзілі ў чароўны Плоцк з групай беларусаў. Дзень аказаўся найлепшым з магчымых - сонца, цеплыня і адсутнасць ветру - што для горада, які ляжыць на рацэ, вялікі плюс. Вельмі хутка зразумелі, што паглядзець увесь Плоцк за адзін дзень немагчыма, на самі музеі трэба было б патраціць паўтара дня. А там яшчэ і кафедра, школа, рынак, вуліцы па-за Старым горадам і могілкі. Нягледзячы на гэта нам вельмі аператыўна ўдалося прайсціся праз Стары горад. На рынку мы пачулі плоцкі гейнал (яго граюць а 12 і 18), механічны паказ пасвячэння князя Баляслава Крывавуснага ў рыцары, наведалі музей дыяцэзіяльны (біскупскі) і адмысловую выставу прысвечаную 500-годдзю далучэння Мазоўша да Польшчы, што праходзіць да снежня (!) у Мазавецкім музеі. На канец нас чакала незвычайная справа - візіт у марыявітаў. Гэта касцёл, які на пачатку 20-га стагоддзя быў створаны адной манахіняй у Плоцку. У часы сваёй светнасці да яго належала ажно 160 тысяч вернікаў. Святыня ў Плоцку з'яўляецца галоўнай сядзібай руху, а мы змаглі яе наведаць дзякуючы валантэрскай працы мясцовай архівісткі. Выезд быў насычаны, а група галодная адкрыццяў і новых ведаў. Дзякуй шчыры ўсім, хто прыяднаўся да выезду. Будзем шукаць магчымасці працягнуць нашыя экскурсіі па бліжэйшай і далейшай ваколіцы Варшавы ў будучым! Падборка фатаграфій была магчымая дзякуючы ўдзельнікам.

2
+9
没有文字...
198
3
+5
没有文字...
1
4
+9
没有文字...
1
5
ЗАСТАЛОСЯ АДНО МЕСЦА! Выходныя павінны быць цёплымі і сонечнымі, таму гэта добры момант, каб сказаць як Мар'ян у першым сезон
ЗАСТАЛОСЯ АДНО МЕСЦА! Выходныя павінны быць цёплымі і сонечнымі, таму гэта добры момант, каб сказаць як Мар'ян у першым сезоне 1670: "a chuj, spróbuję" і далучыцца да экскурсіі ў Плоцк. Выязджаем заўтра з Варшавы а 8:45, вяртаемся ў Варшаву каля 20:00. А паміж гэтым нас чакае гісторыя Мазоўша, Плоцка, візіт у двух музеях, наведванне сядзібы найбольш польскай з хрысціянскіх рэлігій, ды шпацыр па былой польскай сталіцы, шляхам 10-ці стагоддзяў. Кошт: 255 злотых (транспарт, гідаўскае суправаджэнне, квіткі) Калі хочаце паехаць, напішыце каментар пад гэтым пастом - скантактуюся з вамі.
411
6
Калі пабачыў гэтую майку ад ГКС Катавіцы - не было іншага выбару чым замовіць гэты шэдэўр. Абавязкова з персаналізацыяй белар+2
Калі пабачыў гэтую майку ад ГКС Катавіцы - не было іншага выбару чым замовіць гэты шэдэўр. Абавязкова з персаналізацыяй беларускага годнага нападніка Ільі Шкурына 💪 Майка катавіцкай каманды запоўнена традыцыйным сілезскім арнаментам з выявай ружы з дадаткам шахцёрскара знаку - малатка і кіркі.
445
7
Цехануў - колішняя сядзіба мазавецкіх князёў, якая знаходзіцца на поўначы ваяводства. Горад, у які з Варшавы едзем крыху боль+8
Цехануў - колішняя сядзіба мазавецкіх князёў, якая знаходзіцца на поўначы ваяводства. Горад, у які з Варшавы едзем крыху больш за гадзіну, можа пахваліцца замкам захаваным у 70% адсотках з часоў сярэднявечча, прасторным рынкам і некалькімі музеямі! Цехануў за часоў нямецкай акупацыі стаў цэнтрам правінцыі - як супрацьвага для занадта польскага Плоцка. Такім чынам у Цехануве немцы пабудавалі больш чым знішчылі, што робіць яго ўнікальным горадам ва ўсёй краіне. Прыкладам нямецкай урбаністычны ініцыятывы з'яўляецца раён "Bloki". Акрамя таго ў Цехануве знойдзем музей мазавецкае шляхты, два гатычныя касцёлы, музей вузкай чыгункі і цэнтр навукі (на вобраз варшаўскага Каперніка). Усім раю дадаць горад у свой спіс на візіт на адзін дзень - даволі прыемнае месца, а і па дарозе можна наведаць некалькі цікавых гістарычных каштоўнасцей.
360
8
🔔Апошні званок❗ 🤙 Спадарства, у нас засталося некалькі месцаў на выезд у Плоцк 3 кастрычніка 2026 з Варшавы. 💰 Хацелася б,+2
🔔Апошні званок❗ 🤙 Спадарства, у нас засталося некалькі месцаў на выезд у Плоцк 3 кастрычніка 2026 з Варшавы. 💰 Хацелася б, каб экскурсія была як мага больш даступнай для ўсіх, таму чым нас больш - тым танней. Калі збярэцца яшчэ 5 асоб - кошт павінен затрымацца на 260-270 злотых. Таму, яшчэ раз сардэчна запрашаю. 📜 Што нас чакае? -візіт і шпацыр па адным з найстарэйшых гарадоў Польшчы і найстарэйшым у рэгіёне. 🏰 -візіт у кафедры, якая з'яўляецца сталіцай дыяцэзіі (рэлігійнай правінцыі) амаль 1000 гадоў! ✝️ -музей дыяцэзіяльны з багатай калекцыяй сакральнага мастацтва з часоў сярэднявечча ды найвялікшац калекцыяй Слуцкіх паясоў у свеце. -музей Мазавецкі, дзе прама зараз праходзіць часовая выстава прысвечаная 500-годдзю далучэння Мазоўша да Кароны. На выставе паказваюць найвялікшыя скарбы рэгіёну. 🖼️ -гісторыі пра рэлігійныя і сацыяльныя рухі, якія ў Плоцку знаходзілі свой цэнтр у 20-м стагоддзі. -школа, якая няспынна выконвае навучальныя функцыі з 11 стагоддзя. -гісторыі польскай нафтаперапрацоўкі - Плоцк сядзіба Orlen. 🏭 Зраблю ўсё магчымае, каб выезд адбыўся, бо сапраўды хачу вам паказаць гэты цікавы горад. Калі зразумею колькі нас і якія магчымасці, можа дадам у план некаторыя кропкі па дарозе (а ім можна бы прысвяціць нават і 2/3 дня). Запісацца можна вось тут: https://docs.google.com/forms/d/1dXSJIAnS6u3c6JNBP5sIH8LsFYLiqOz-JTprDBCWnbs/viewform Пасля таго, як вы запішацеся, дадам вас у групу, у якой на днях буду публікаваць падрабязны план. Чакаю на вашыя рашэнні да панядзелка (21.09), да 20:00. 😊
498
9
Дарэчы, маркетынг у выпадку гэтай *лялькацэпцыі 2026* можа быць вельмі цікавым для назірання. Вось сёння Лялька, якая ад TVN
Дарэчы, маркетынг у выпадку гэтай *лялькацэпцыі 2026* можа быць вельмі цікавым для назірання. Вось сёння Лялька, якая ад TVN выпусціла такія рэкламы. 😅 "Калі ведаеш, што твая чарга толькі наперадзе"
458
10
Лялька ўжо на Нетфліксе. Я крыху пабойваюся яе ўключаць, але здаецца зраблю гэта на днях. 6 серый па гадзіну кожная - спадзяю
Лялька ўжо на Нетфліксе. Я крыху пабойваюся яе ўключаць, але здаецца зраблю гэта на днях. 6 серый па гадзіну кожная - спадзяюся аўтарам удалося перадаць атмасферу Варшавы Другой паловы 19 стагоддзя і таксама кіно вернае сюжэту кнігі. 🙏 Другая з Ляляк - зробленая тэлебачаннем TVN - у кінатэатрах з 30 верасня. Хтосьці ўжо пачаў глядзець? Якія меркаванні?
485
11
500 гадоў таму, 10 верасня 1526 года, Сейм мазавецкага княства прысягнуў на лаяльнасць польскаму каралю Жыгімонту І і стаў ча
500 гадоў таму, 10 верасня 1526 года, Сейм мазавецкага княства прысягнуў на лаяльнасць польскаму каралю Жыгімонту І і стаў часткай польскай Кароны. З гэтага моманту пачалася пісаць новая гісторыя рэгіёну, без якога сёння цяжка ўявіць сабе Польшчу. Мазавецкае княства існавала з 1138 года, пасля рашэння князя Баляслава Крывавуснага аб падзеле Польшчы на "дзяльніцы". Большасць з новапаўсталых краін у канцы 13 ст. аб'яднае кароль Уладзіслаў Лакетак. Адзінымі, якія застануцца незалежнымі будзе Сьлонск і Мазоўша. Першая правінцыя вернецца ў межы Польшчы толькі ў 20 стагоддзі, а другая пратрымаецца яшчэ больш за 200 гадоў. Так склалася, што ў 1524 і 1526 гадах памруць апошнія мазавецкім князі. Ні ў воднага з іх не будзе нашчадкаў. Гэтым скарыстаецца Кракаў і вырашыць прыцягнуць "апошнія" польскія землі да сябе. Такім чынам Мазоўша, якое доўга было пэрфыерыяй, мяжой сярэднявечнага хрысціянскага свету, стала важным лагістычным рэгіёнам краіны, якая неўзабаве ператварыцца ў Рэч Паспалітую. Важнасць Мазоўша ў гандлёвым і транспартным плане даценяць палякі і літоўцы, якія ўсё цясней звязваюць дзве краіны. Менавіта таму ў 1596 будзе прынята нелагічна рашэнне перанесці сталіцу з Кракава - метраполіі на 30 тысяч, з універсітэтам, факторыямі, дыпламатычнымі пляцоўкамі. Новай сталіцай стане Варшава - былая сталіца маленькага княства, у якой пражывае не больш 4-5 тысяч людзей, вакол якой свае драўляныя сядзібы мае бедная, раздробленая мазавецкага шляхта. Разам з пераносам сталіцы, пачне развівацца і былая перыферыя. У залатыя гады Рэчы Паспалітай Варшава расце і цягне за сабой іншыя часткі рэгіёну. Урэшце, рэгіён, які 400 гадоў развіваўся незалежна ад Кракава, пачынае паланізавацца. У выніку патэнцыйны мазавецкі этнас, які мог бы вырасці, знікае. Сёння Мазоўша разбітае на тры ваяводствы - мазавецкае, падляскае (Ломжа, Замбруў), лодзкае (Ловіч, Рава, Тамашуў). У мазавецкае ваяводства тымчасам уваходзяць землі малапольскія (Радам) ці Падляшша (Седльцы, Сакалоў), што патэнцыйна спрыяе адначасоваму пашырэнню і звужэнню Мазоўша як панятку. Што б з намі не здарылася ў будучыні, Мазоўша - выдатны прыклад рэгіёну з нізкім патэнцыялам, які выкарыстаў свой момант на 300% - ці то далучаючыся да Кароны, ці то потым развіваючыся вакол варшаўскай метраполіі. Сёння Мазоўша зноў карыстаецца сталічнасцю, але і яно зноў вярнулася да функцыі лагістычнага цэнтру, не толькі Польшчы, але і ўсёй усходня-цэнтральнай Еўропы. УВАГА! 3 кастрычніка я арганізую выезд з Варшавы ў былую сталіцу Польшчы і Мазоўша - Плоцк. Там сёння адкрылася выстава прысвечаная далучэнню Мазоўша да Кароны! Акрамя таго ў нас будзе магчымасць пабачыць найстарэйшую школу ў Польшчы ды найвялікшую калекцыю слуцкіх паясоў! Запісы па форме: https://docs.google.com/forms/d/1dXSJIAnS6u3c6JNBP5sIH8LsFYLiqOz-JTprDBCWnbs/viewform Дэдлайн: 15.09.2026, 20:00
526
12
Адным з першых гарадоў, якія былі амаль поўнасцю знішчаныя падчас Другой сусветнай вайны быў Гарволін (паміж Варшавай а Люблі+4
Адным з першых гарадоў, якія былі амаль поўнасцю знішчаныя падчас Другой сусветнай вайны быў Гарволін (паміж Варшавай а Люблінам, 60 і 100 кіламетраў ад іх адпаведна). У днях 8 і 9 верасня 1939 горад стаў цэлем бамбаванняў нямецкага Люфтвафэ, у выніку чаго за менш чым два дня было знішчана 75% забудовы горада. Да вайны ў Гарволіне пражывала 6 тысяч насельніцтва, з чаго палова - габрэі. Большасць забудовы была драўляная, таму з дзяцінства я памятаю шмат фатаграфій (таксама сямейных), дзе наскрозь лунаюць самотныя каміны, якія засталіся з гэтых хат.
403
13
Пад сняданак вам песня, якую нядаўна адкрыў і якая ўчора вярнулася мне ў галаву і не можа выйсці. Што спалучае шакшуку і Вядзьмара? УВАГА! Заразлівае рэчыва! Будзеце спяваць цэлы дзень. https://youtu.be/DdGJCKzzjaY?is=9RlagHMuw6n0oBM4
420
14
Магічным спосабам замяняю гэты канал на старонку ў Фэйсбуку Эвэліны з аддзелу HR з глыбокімі жыццёвымі цытатамі. Можа кагосьц
Магічным спосабам замяняю гэты канал на старонку ў Фэйсбуку Эвэліны з аддзелу HR з глыбокімі жыццёвымі цытатамі. Можа кагосьці гэта зматывуе, каб заўтра сустрэцца на вуліцы героя гэтай карцінкі і прайсціся вуліцамі, на якіх вы маглі ніколі не пабываць, хаця яны ў цэнтры! Увага - гэта не паўтор экскурсіі "Схаваныя цуды Варшавы", максімальна 1-1,5 месца перасекнецца. 🫡 Час: 05.09.2026, 10:30 Месца сустрэчы: Kubusia Puchatka, пры выхадзе з метро (https://maps.app.goo.gl/SMc6yRh5zwcSK3WD7) Запісы: https://forms.gle/2zPJGs2VrkP3CjYv8
467
15
#жнівеньскімарафон 27/27 Канец марафона прыходзіць з добрай навінай! Паколькі ў Радам не сабралося дастаткова людзей, а я і т
#жнівеньскімарафон 27/27 Канец марафона прыходзіць з добрай навінай! Паколькі ў Радам не сабралося дастаткова людзей, а я і так хацеў бы вам нешта паказаць - запрашаю на новую экскурсію! Ужо ў бліжайшую суботу сустрэнемся на вуліцы Kubusia Puchatka, каб разам прайсціся Новым цэнтрам Варшавы. Я пастараюся вам перадаць такія інфармацыі, якія дазволяць вам потым лепш зразумець месцы, у якія, веру, будзеце вельмі часта хадзіць на шпацыр, каву ці абед. Таму сардэчна запрашаю ўсіх. Як тых, хто ўжо дзясяткі разоў затрымліваўся пры новай Злотай, так і тых, хто планаваў нарэшце туды схадзіць, а неяк не ўдалося! Гадзіна ранішняя, але гэта таму, што а 13:40 мой калега Юрась вядзе свой шпацыр па Мурануве і хачу дазволіць вам пабываць і ў мяне і ў яго, калі будзе жаданне. Таму запісваемся і бачымся ўжо праз 4 дні! Час: 05.09.2026, 10:30 Месца сустрэчы: Kubusia Puchatka, пры выхадзе з метро (https://maps.app.goo.gl/SMc6yRh5zwcSK3WD7) Запісы: https://forms.gle/2zPJGs2VrkP3CjYv8 ПС. Запісы на выезд у Плоцк усё яшчэ адкрытыя. Заахвочваю, будзе цікава!
452
16
#жнівеньскімарафон 26/27 Я неяк не так падлічыў, колькі дзён павінен трываць марафон і атрымалася, што жнівень таксама 1 вера
#жнівеньскімарафон 26/27 Я неяк не так падлічыў, колькі дзён павінен трываць марафон і атрымалася, што жнівень таксама 1 верасня. Таму і заўтра пабачымся! А пакуль пра выходныя! Ёсць такі дзень у годзе (часам два), калі да Варшавы з'язджаецца няведама чаму шмат людзей з польскімі сцягамі і майкамі. Пры чым, гэта не Дзень незалежнасці, бо тады і варшавякі апрануты патрыятычна. Ніхто не разумее ў чым рэч - да моманту, калі ў ваколіцы Нацыянальнага стадыёна не пачуюць гудзенне матацыклаў - гэта знак. Пачаліся Гран пры па жужлю (ён жа спідвэй). Я люблю тлумачыць гэты спорт усім, і сваім вучням беларусам на занятках польскай мовы, і турыстам з усяго свету на экскурсіях і сваім блізкім, палякам. Мы крыху як амерыканцы - выбіраем сабе спорт, гуляем у яго адны, робім з яго прафесійныя спаборніцтвы і перамагаем - бо акрамя нас ніхто ім і не займаецца. Так было са скокамі на лыжах, з валейболам і ўрэшце з каралём усіх польска-польскіх спортаў - жужлем. Назва жужэль ідзе ад матэрыялу на якім яны катаюцца. Па-беларуску ён таксама жужаль ці шлак (калі тут геолагі ці хто там у пясках-камнях разумее, прабачце недакладнасці). А катаюцца яны на простых маторах, без тармазоў. У Польшчы ТРЫ прафесійныя лігі. У адной краіне. У іх ездзіць адна-адзіная каманда з Латвіі - Лакаматыў Даўгаўпілс і адзіная з Нямеччыны - Ландсхут Дэвілс. Астатнія 22 польскія. Акрамя нас - паўпрафесійныя лігі ў Вялікабрытаніі, Швецыі, Даніі і Аўстраліі. Па адной. У астатніх краінах часцей за ўсё адбываюцца турніры. Вось так - матчы адбываюцца паміж двума камандамі. Падзеленыя на некалькі забегаў - у кожным стартуе па двух гульцоў з кожнай каманды. Пасля чатырох кругоў прызнаюцца балі - 3 за 1 месца, 2 за 2, 1 за 3 і 0 за 4. І так 15 разоў. Перамагае каманда, у якой больш балаў на канец. Проста? Проста. І чаму я сказаў, што гэта пра выходныя. Бо якраз у мінулую суботу быў адзін з тых дзён, калі ў Варшаву з'язджаюцца заўзятары з усяго свету глядзець на Чэмпіянат свету. Ён як індывідуальны, так і міжнацянальны. У спаборніцтвах у гэтым годзе ўдзельнічалі 4 нацыі - палякі, брытанцы, аўстарлійцы і датчане. Выйгралі госці з іншага кантыненту, а палякі занялі толькі трэцяе месца. Бывае. А як гэта ўсё выглядае на мапе краіны? Ёсць такія гарады, дзе жужэль важнейшы за футбол. Там хуліганы і фанаты звязаныя з жужлём пануюць на вуліцах. Часам яны сябруюць з маленькімі братамі ад мяча, а часам люта сябе ненавідзяць. Прыклад - Быдгашч, дзе акрамя класічнай нянавісці да Торуня (і камандаў адтуль, незалежна ад спорту), паміж сабой б'юцца не заўзятары двух камандаў з аднаго віда спорта, а фанаты футбольнага Завішы з жужлёвымі фанатамі Палоніі. У якіх гарадах жужэль нумар 1? Гэта можа змяняцца, але думаю, што бяспечна сказаць: Зялёна Гура, Гожув, Грудзёндз, Лешна ці Тарнуў. Чэмпіёнам у гэтым сезоне застаецца Апатар Торунь у якога шанцы на абарону тытулу. Зараз ідзе фаза плэй-оф ва ўсіх узроўнях чэмпіянату, таму калі вам цікава і калі ў вас абанемент на Canal+, можаце глядзець. Я ў гэтае ўніерсум павольна ўваходжу, таму не выключаю, што ў будучым буду вас зануджаць і жужлём. У каментарах дашлю вам некалькі відэа, каб паглядзелі ў чым рэч і таксама наколькі прафесійна выглядае рэалізацыя польскай Экстралігі.
411
17
#жнівеньскімарафон 25/27 Чарговы цікавы для мяне пост, які атрымаўся дзякуючы падарожжам па мапе, на поўдні краіны. Неяк мне+6
#жнівеньскімарафон 25/27 Чарговы цікавы для мяне пост, які атрымаўся дзякуючы падарожжам па мапе, на поўдні краіны. Неяк мне папалася на вочы тэма каланізацыі Малапольшчы і Галіцыі. Ці, як бы сказалі канспіролагі - план замяшчэння палякаў немцамі прыдуманы ў Вене - юсіфінская каланізацыя. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Аўстрыя атрымала вялікія тэрыторыі на паўднёвым усходзе былой польска-літоўскай дзяржавы. Новая правінцыя — Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі — была для Вены перыферыйным, слаба вывучаным і, з пункту гледжання ўлады, недастаткова ўпарадкаваным рэгіёнам. Аўстрыйскія ўлады канфіскавалі каралеўскія землі і частку манастырскіх уладанняў, ствараючы так званыя камеральныя маёнткі - землі пад непасрэдным кантролем дзяржавы. Менавіта яны сталі адным з галоўных абшараў будучай асадніцкай акцыі. Першыя спробы прыцягнуць новых пасяленцаў пачаліся яшчэ пры Марыі Тэрэзіі, але мелі хутчэй гарадскі характар: гаворка ішла перадусім пра купцоў, рамеснікаў і спецыялістаў. Толькі Іосіф II надаў гэтай справе значна большы размах. 17 верасня 1781 года ён выдаў каланізацыйны патэнт, які адкрываў Галіцыю таксама для сельскагаспадарчага асадніцтва. А праз два месяцы, 10 лістапада 1781 года, наступны патэнт палегчыў перасяленне пратэстантам, дазваляючы ім — пры дастатковай колькасці сем’яў — ствараць уласныя абшчыны, школы, мець пастараў і настаўнікаў. План меў пераважны мэты асветніцка-бюракратычныя. Імператар хацеў не толькі павялічыць колькасць насельніцтва і асвоіць пустыя або слаба выкарыстаныя землі. Ідэя палягала таксама ў стварэнні ўзорных вёсак — Musterdorf: упарадкаваных, рацыянальна спланаваных, лепш арганізаваных і здольных уплываць на наваколле новымі метадамі гаспадаравання. Нямецкія сяляне павінны былі паказваць мясцовым, як больш эфектыўна апрацоўваць зямлю, выкарыстоўваць угнаенні, вырошчваць бульбу, канюшыну, хмель ці рапс. Улады бачылі ў каланістах таксама будучых чыноўнікаў, настаўнікаў і лаяльных падданых манархіі. Пасяленцы прыязджалі галоўным чынам з паўднёвых і заходніх нямецкіх зямель: Пфальца, Насаў, Латарынгіі, Трыра, Вюртэмберга ці Гесэна - тады гэта былі яшчэ незалежныя дзяржавы. Яны атрымлівалі заахвочванні, якія з перспектывы тагачаснага селяніна былі сапраўды значнымі: зямлю, матэрыяльную дапамогу, вызваленне ад падаткаў, вызваленне ад вайсковай службы і магчымасць перадаваць гаспадаркі ў спадчыну (мы ўсё яшчэ гаворым пра часы паншчыны). Калоніі стараліся групаваць паводле веравызнання, а калі паселішча налічвала прынамсі 20 сем’яў, яно магло атрымаць статус самастойнай гміны. Маштаб гэтай акцыі быў значны, хоць яна і не змяніла этнічнага аблічча Галіцыі. Паводле ацэнак, у межах іосіфінскай каланізацыі прыбыло каля 15–16 тысяч пасяленцаў, а новыя калоніі закладаліся на дзясятках раздзеленых фальваркаў. Найбольш новых вёсак з’яўлялася ад 1783 года, пераважна ва Усходняй Галіцыі, але сляды іосіфінскай каланізацыі можна знайсці таксама ў сённяшняй Малапольшчы і на Падкарпацці. Спадчына іосіфінскай каланізацыі сёння не заўсёды відавочная. Частка былых калоній знікла як асобныя адзінкі, частка была ўключаная ў суседнія вёскі, а многія нашчадкі нямецкіх каланістаў пакінулі Галіцыю падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе (цікава чаму). Засталіся, аднак, назвы, планіроўка вёсак, евангеліцкія могілкі, сляды школ і збораў.
470
18
#жнівеньскімарафон 24/27 У пачатках ютуба завірусілася відэа з чатырохгадовым хлопчыкам, які грае на перкусіі як майстар. Хлопец з'яўляецца палякам, а яго гру паглядзела ўжо амаль 5 мільёнаў людзей у Ютубе і дадатковыя мільёны ў тэлебачання з усяго свету. Гэта былі часы, калі рэчы з інтэрнэту становіліся папулярнымі праз тэлевізію, а не наадварот, як сёння. Хлопца завуць Ігар Фалецкі і яму ўжо 24 гады, а віруснае відэа стала пачаткам кар'еры аднаго з найбольш паспяховых перкусістаў у Польшчы. Ён супрацоўнічае між іншым з Радзімірам Дэмбскім, кампазітарам і дырыжорам, якога галоўны ход - рабіць сімфанічную музыку сучаснай ці сучасную музыку сімфанічнай. Але пра гэта можа іншым разам... Ігар Фалецкі таксама заснаваў свой праект піша музыку на розныя інструменты, тэксты і грае сам - перадусім на перкусіі, але і на іншых інструментах. Карацей, зноў выйшла пра музыку, але я пра Ігара (ужо не хлапца) прачытаў нядаўна і ў захапленні. Таму дзялюся відэа, пасля якога ўсе пра яго пачулі ўпершыню: https://youtu.be/JP7NvDN0wuo?is=oiFojKSbPAaqccZm І раю пашукаць і іншых рэчаў, якія яму ўдалося зрабіць і запісаць. 🫡
317
19
#жнівеньскімарафон 23/27 Некаторыя з вас маглі заўважыць, што ў Польшчы даволі моцна развітая сцэна кабарэ. У Беларусі гэта м
#жнівеньскімарафон 23/27 Некаторыя з вас маглі заўважыць, што ў Польшчы даволі моцна развітая сцэна кабарэ. У Беларусі гэта магло б называцца сатырай ці камедыяй, у нас менавіта слова kabaret абазначае ўсялякія камедыйныя выступы ў тэлебачанні і на сцэнах тэатру. У эпоху стэндапаў пражылі некалькі лепшых і некалькіх горшых гуртоў, скіраваных на розныя густы. Ёсць аднак адзін чалавек, якога я памятаю з пачатку 2000-х з тэлебачання, які выступаў заўсёды на кожнай Ночы кабарэ (а такія адбываліся ледзь не кожны месяц) з песнямі. Яго завуць Артур Андрус. Тады мяне гэта нудзіла, бо музыку я мог паслухаць у інтэрнэце і то нейкую кайфовую, а не балады для старых дзядоў. Так я тады думаў, чакаючы чарговага выступу нейкай групы, якой жарту будаваліся вакол фізіялогіі і прымітыўнага каментавання палітыкі. Вось некалькі гадоў таму я стаў старым дзедам, якога не разумеў будучы дзіцём і пачаў слухаць Артура Андруса. Ёсць у яго абсалютны шэдэўры, якія высмейваюць ці то розныя падзеі, трэнды ці жанры. Ёсць і песні, якія з'яўляюцца сапраўднымі скарбамі ў гульні з мовай. Таму на сёння маленькая падборка: Cyniczne Córy Zurychu - пачынаць варта тут. Адразу адчуеце прыемны настрой турэцкай папсы: https://youtu.be/7JVCnsDSBpE?is=iDnqsyg6nlqPVLB9 Nazywali go marynarz - нібыта звычайная марацкая шанта, але... пра лыжніка: https://youtu.be/UiAvNcMDEw4?is=XWDbbBcAbirrJ2R9 Piłem w Spale, spałem w Pile - падарожжа па Польшчы, грамадстве і мове: https://youtu.be/cHPnAnU3kzc?is=_-2A9915rGzOaSUj Ballada o Baronie, Niedźwiedziu i czarnej Helenie - пародыя на варшаўскія балады, з ужываннем варшаўскай гаворкі: https://youtu.be/AievoYSmLdc?is=uikuwKA3ILacwH8A Królowa nadbałtyckich raf - вакацыйная любоўная песня з прыгожымі моўнымі рысамі: https://youtu.be/7_FEeB9bidg?is=i9bj4MH4Ec4uvrn7 Вось такая падборка на выходныя! Добрага адпачынку!
364
20
#жнівеньскімарафон 22/27 Выглядае на тое, што нядаўна ўсходнія суседзі распачалі чарговую аперацыю па стварэнні канфлікту пам+7
#жнівеньскімарафон 22/27 Выглядае на тое, што нядаўна ўсходнія суседзі распачалі чарговую аперацыю па стварэнні канфлікту паміж суседзямі ў Еўропе. Пасля таго, як інтэрнэт залівае хваля антыўкраінскіх профіляў, каментаў і іншага дзярма, на спакойным еўрапейскім небе пачалі лунаць зоркі чэска-польскіх разборак. Некалькі дзён таму ў прымежным рэгіёне Заользе (або Заольша) пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра польскія падрыхтоўкі, каб яно захапіць. Нейкія мясцовыя актывісты пачалі арганізаваць мітынгі ў падтрымку чэскасці свайго рэгіёну і гэта прайшло абсалютна без аніякіх знакаў. Адказ на гэты магчымы канфлікт вельмі хутка далі карыстальнікі сацсетак, а нават палітыкі і дзяржаўныя органы. Падборку гэтых сведчанняў пра добрасуседства я вам дасылаю тут. У чым справа Заользя? Насамрэч яго прызналі Польшчы пасля першай сусветнай вайны, але ў сувязі з тым, што Польшча вяла вайну супраць бальшавікоў, Чэхаславаччына пакінула свае войскі і адміністрацыю на гэтай тэрыторыі і так ён застаўся пад пражскім кантролем да 1938. У 1938 прайшла адна з найважнейшых картак у польскай гісторыя - пасля мюнхенскац дамовы, якая насамрэч заканчвала існаванне Чэхаславацкай дзяржавы, Польшча вырашыла заняць спрэчную тэрыторыю і ўсталяваць там польскую адміністрацыю. Пакіравалі там менш за год, да нямецкага ўварвання ў верасні 1939 года. Пасля вайны рэгіён аддалі Чэхаславакіі. Вось гэты эпізод, насамрэч невырашаны да сёння, застаецца магчымай кропкай сутыкнення палякаў і чэхаў. Пакуль што выглядае на тое, што той хто хацеў на нова раскрыць канфлікт - прайграў. Што будзе далей? Я і ў 2022 годзе, у лютым-сакавіку думаў, што расія гібрыдную вайну прайграла. Памыляўся. Спадзяюся, што тут час сыграе на карысць сяброўства між нашымі дзяржавамі. Усё ж такі, мы ў ЕЗ і НАТА, гадамі жывём побач і разборкі па прычыне некалькіх квадратных кіламетраў, на якія можна ўехаць і так, без пашпартнага кантролю, у любую хвіліну, непатрэбныя. Спадзяюся браўністы не падхопіць ідэю і не будуць прасоўваць заользянскую тэму сваімі ботамі. Надзея памірае апошняй.
436