ch
Feedback
Падборка

Падборка

前往频道在 Telegram

Аб'ядноўваем і натхняем! 🟡 Збіраем магчымасці і нагоды актыўнічаць Cувязь праз @padborka_hello

显示更多
746
订阅者
无数据24 小时
无数据7 天
+730 天

数据加载中...

吸引订阅者
九月 '26
九月 '26
+2
在0个频道中
八月 '26
+15
在1个频道中
Get PRO
七月 '26
+13
在0个频道中
Get PRO
六月 '26
+14
在1个频道中
Get PRO
五月 '26
+15
在1个频道中
Get PRO
四月 '26
+7
在0个频道中
Get PRO
三月 '26
+6
在1个频道中
Get PRO
二月 '26
+16
在1个频道中
Get PRO
一月 '26
+6
在1个频道中
Get PRO
十二月 '25
+7
在1个频道中
Get PRO
十一月 '25
+8
在1个频道中
Get PRO
十月 '25
+8
在0个频道中
Get PRO
九月 '25
+17
在1个频道中
Get PRO
八月 '25
+10
在0个频道中
Get PRO
七月 '25
+10
在0个频道中
Get PRO
六月 '25
+14
在1个频道中
Get PRO
五月 '25
+14
在0个频道中
Get PRO
四月 '25
+6
在0个频道中
Get PRO
三月 '25
+31
在1个频道中
Get PRO
二月 '25
+17
在1个频道中
Get PRO
一月 '25
+19
在1个频道中
Get PRO
十二月 '24
+11
在0个频道中
Get PRO
十一月 '24
+13
在0个频道中
Get PRO
十月 '24
+7
在1个频道中
Get PRO
九月 '24
+11
在0个频道中
Get PRO
八月 '24
+13
在1个频道中
Get PRO
七月 '24
+57
在0个频道中
Get PRO
六月 '24
+16
在0个频道中
Get PRO
五月 '24
+13
在0个频道中
Get PRO
四月 '24
+10
在0个频道中
Get PRO
三月 '24
+9
在1个频道中
Get PRO
二月 '24
+26
在1个频道中
Get PRO
一月 '24
+64
在1个频道中
Get PRO
十二月 '23
+16
在0个频道中
Get PRO
十一月 '23
+16
在0个频道中
Get PRO
十月 '23
+33
在1个频道中
Get PRO
九月 '23
+30
在0个频道中
Get PRO
八月 '23
+12
在0个频道中
Get PRO
七月 '23
+24
在0个频道中
Get PRO
六月 '23
+91
在0个频道中
Get PRO
五月 '23
+221
在0个频道中
Get PRO
四月 '23
+20
在0个频道中
Get PRO
三月 '23
+36
在0个频道中
Get PRO
二月 '23
+34
在0个频道中
Get PRO
一月 '23
+49
在0个频道中
Get PRO
十二月 '22
+16
在0个频道中
Get PRO
十一月 '22
+42
在0个频道中
Get PRO
十月 '22
+31
在0个频道中
Get PRO
九月 '22
+27
在0个频道中
Get PRO
八月 '22
+19
在0个频道中
Get PRO
七月 '22
+5
在0个频道中
Get PRO
六月 '22
+7
在0个频道中
Get PRO
五月 '22
+14
在0个频道中
Get PRO
四月 '22
+6
在0个频道中
Get PRO
三月 '22
+9
在0个频道中
Get PRO
二月 '22
+4
在0个频道中
Get PRO
一月 '22
+4
在0个频道中
Get PRO
十二月 '21
+3
在0个频道中
Get PRO
十一月 '21
+6
在0个频道中
Get PRO
十月 '21
+4
在0个频道中
Get PRO
九月 '21
+2
在0个频道中
Get PRO
八月 '21
+6
在0个频道中
Get PRO
七月 '21
+6
在0个频道中
Get PRO
六月 '21
+28
在0个频道中
Get PRO
五月 '21
+241
在0个频道中
日期
订阅者增长
提及
频道
04 九月+1
03 九月0
02 九月+1
01 九月0
频道帖子
Лаві спіс доўгатэрміновых праграм, у якія варта ўкласціся. Выбірай 🌸 🌸Transformation Lab — адукацыйная праграма для маладых
Лаві спіс доўгатэрміновых праграм, у якія варта ўкласціся. Выбірай 🌸 🌸Transformation Labадукацыйная праграма для маладых беларуса_к 18–35 гадоў, якія жывуць у эміграцыі ў краінах ЕС і хочуць зразумець, як адбываюцца постаўтарытарныя трансфармацыі і як можа выглядаць шлях Беларусі да дэмакратызацыі. 🌸Праграма складаецца з трох этапаў: • study visit у Польшчы (22-27 верасня), • пяцітыднёвы анлайн-курс (кастрычнік), • LARP (8-11 лістапада). 🌸Умовы: удзел ва ўсіх трох этапах абавязковы. Праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі. 🌸Мовы: беларуская і расейская. ⭐️Дэдлайн заявак падоўжаны да 5 верасня. ☀️ БАЖ ладзіць «Журфак па суботах» — курс журналістыкі для беларуса_к у Варшаве і Вільнюсе (па адзінай праграме). 🌸Праграма ўключае 10 суботаў практычнай працы з рэальнымі журналісцкімі задачамі, фідбэк ад практыкуючых журналіста_к і рэдактара_к, стажыроўкі ў беларускіх рэдакцыях і публікацыя ўласных матэрыялаў. 🌸Старт: 3 кастрычніка (Варшава) і 10 кастрычніка (Вільнюс). ⭐️Дэдлайны: 11 верасня (Варшава) і 18 верасня (Вільнюс). 🌸 Danish Cultural Institute робіць анлайн-школу фатаграфіі для практыкаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны. 🌸Што ўнутры: 12 групавых сесій з дацкім фатографам Марцінам Таўлоў: партрэт і святло, этычная праца з уразлівымі людзьмі, дакументальны метад і сторытэлінг. 🌸Фармат: удзельні_цы здымаюць, паказваюць незакончаную працу, атрымліваюць зваротную сувязь і здымаюць зноў. 🌸Дадаткова: індывідуальнае ментарства і фінансавая падтрымка для палявой працы. 🌸Умовы: ад кожнай краіны абяруць двух удзельні_ц. 🌸Патрабаванні: завершаны фатаграфічны праект, уласная тэхніка (або магчымасць яе арандаваць), веданне ангельскай на добрым узроўні. 🌸Калі: сярэдзіна верасня – канец лістапада. ⭐️Дэдлайн: 15 верасня. 🌸 Цэнтр новых ідэй запрашае на другі набор CNI Women Fellowship: Advancing Visibility. 🌸8-месячная праграма для беларусак, якія маюць сфарміраваную экспертызу і хочуць зрабіць яе бачнай у публічнай прасторы. Яна дапамагае пераадолець страх назваць сябе эксперткай уголас, узмацніць асабісты брэнд і навучыць даносіць свае думкі так, каб да цябе прыслухоўваліся. 🌸Што ўключае: ментарства, анлайн-варкшопы па LinkedIn і брэндынгу, падтрымку ў публікацыі артыкула ў медыя, вочны візіт у Стакгольм (16–20 лістапада) і фінальную канферэнцыю ў Варшаве (28–29 траўня 2027 года). 🌸Патрабаванні: высокі ўзровень кампетэнцыі ў сваёй галіне, наяўнасць праекта або канкрэтнай задачы, ангельская B1+. ⭐️Заяўкі да 21 верасня. 🌸 Перакладчыцкая майстэрня Беларускага ПЭНа адкрывае цынамонавы сезон. 🌸Што: 11 анлайн-заняткаў з разборам перакладаў на беларускую мову пад кіраўніцтвам паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча. Дадаткова ёсць сустрэчы па карэктуры, рэдактуры і аўтарскаму праву. Пяць найбольш матываваных удзельні_ц змогуць працягнуць працу індывідуальна з ментар_камі. 🌸Каго запрашаюць: пачаткоўцы і выпускні_цы папярэдніх сезонаў. 🌸Расклад: заняткі будуць праходзіць анлайн кожны чацвер з 18:00 (па Мінску). Старт — 15 кастрычніка. ⭐️Дэдлайн заявак: 1 кастрычніка. #магчымасці #праграмы 🫶 Падпісацца на «Падборку»

2
Тры адукацыйныя праграмы, міма якіх ну немагчыма прайсці 🤝 🌹 Асабісты брэнд і Community Building — двухдзённы трэнінг у Вар
Тры адукацыйныя праграмы, міма якіх ну немагчыма прайсці 🤝 🌹 Асабісты брэнд і Community Building — двухдзённы трэнінг у Варшаве ад Belarus Beehive, Цэнтра новых ідэй і Imaguru. 🔵Што ўнутры: асновы асабістага брэнда, прысутнасць у сацсетках, нетворкінг і план дзеянняў для тваёй супольнасці. 🔵Калі: 21–22 жніўня. ❗️ Дэдлайн заявак сёння — 19 жніўня. 🌸 Разабрацца ў складаным свеце — праграма для маладых беларусаў і беларусак (18–35 гадоў), якія зараз знаходзяцца ў Беларусі ці па-за яе межамі. 🔵Што будуць абмяркоўваць: як не разгубіцца ў свеце палярызацыі і канфліктаў, як распазнаваць маніпуляцыі, дзе праходзіць мяжа дзяржаўных абмежаванняў свабод, як мінулае і каланіяльная спадчына ўплываюць на нас і якім можа быць наступны крок. 🔵Усяго тры этапы: • 6 анлайн-сустрэч (кожную сераду з 2 верасня па 7 кастрычніка), • ментарская падтрымка, • афлайн-школа ў Літве або Польшчы (21-25 кастрычніка). 🔵Умовы: удзел у праграме пакрываецца арганізатарамі. 🔵 Мова: беларуская. 🔥 Дэдлайн падачы: 30 жніўня. 🌸 Transformation Lab — адукацыйная праграма пра постаўтарытарныя трансфармацыі і дэмакратызацыю для беларускай моладзі з краінаў ЕС. ⚪️Тры этапы: • study visit у Польшчы (22-27 верасня), • пяцітыднёвы анлайн-курс (кастрычнік), • LARP (8-11 лістапада). ⚪️Умовы: удзел ва ўсіх трох этапах абавязковы. Праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца. ⚪️Мовы: беларуская і расейская. 📝 Дэдлайн заявак: 31 жніўня. #праграмы #адукацыя #афлайн 🌸 Падпісацца на «Падборку»
652
3
🌷 Тры Erasmus+ магчымасці для тых, хто працуюць з моладдзю і хочуць паўдзельнічаць у міжнародных праектах: 🌸 EUtopia? Diver
🌷 Тры Erasmus+ магчымасці для тых, хто працуюць з моладдзю і хочуць паўдзельнічаць у міжнародных праектах: 🌸 EUtopia? Diversity in a Changing Europe — міжнародны трэнінг для моладзевых работні_ц і лідара_к з краін ЕС, Усходняга партнёрства і Заходніх Балкан. 🧡Што: за пяць дзён удзельні_цы разбяруцца, як вайна, міграцыя, дэзынфармацыя і палярызацыя ўплываюць на моладзь, і як моладзевая праца можа адказваць на гэтыя выклікі. 🧡Кантэкст: трэнінг пройдзе ў Кішынёве, бо Малдова — краіна-кандыдат на ўступленне ў ЕС і жывы прыклад еўрапейскай інтэграцыі. 🧡Мова ўдзелу: ангельская. 🧡Калі і дзе: 21–25 верасня, Кішынёў (Малдова). ➡️ Дэдлайн заявак: 9 жніўня. 🪷 Fundacja Spadczyna Białorusi адкрыла набор на міжнародны моладзевы абмен Erasmus+ у Гановеры (Германія). 💚Што: на працягу 11 дзён удзельні_цы з розных краін будуць знаёміцца, працаваць над уласнымі ідэямі, абмяркоўваць культуру, грамадзянскі ўдзел, Беларусь, Украіну і Еўропу, а таксама ствараць праекты, якія могуць працягнуцца і пасля заканчэння праграмы. 💚Узяць удзел могуць маладыя людзі ад 18 да 23 гадоў. 💚Даты: 8–18 кастрычніка. ➡️ Падацца трэба да 15 жніўня. 🌸 Out with the BurnOut — тыднёвы трэнінг-курс Erasmus+ для тых, хто працуюць з моладдзю і адчуваюць, што рэсурс на зыходзе. ❣️Што: тыдзень у гарах Балгарыі з практычнымі інструментамі для распазнання і прафілактыкі выгарання, коўчынг, рух і практыкі ўсвядомленасці цела, групавая рэфлексія і ўзаемная падтрымка. Усё гэта ў спалучэнні з адпачынкам на прыродзе. ❣️Для каго: трэнер_кі, ментар_кі і супрацоўн_цыі арганізацый, якія працуюць з моладдзю. ❣️Калі і дзе: 21–27 верасня, Банска (Балгарыя). ❣️Умовы: пражыванне і харчаванне пакрываюцца, дарожныя выдаткі кампенсуюцца да 200 EUR. ➡️ Дэдлайн падачы: 15 жніўня. #магчымасці 🙏 Падпісацца на «Падборку»
474
4
Пятнічная падборка стыпендый для студэнта_к, актывіст_ак і дзеяч_ак культуры 👀 ⚡️ Цэнтральнае агенцтва па кіраванні праектам
Пятнічная падборка стыпендый для студэнта_к, актывіст_ак і дзеяч_ак культуры 👀 ⚡️ Цэнтральнае агенцтва па кіраванні праектамі (CPVA) прапауе стыпендыі да 650 EUR (на месяц) для беларускіх студэнта_к у Літве і Чэхіі. 🟡 Што: гэта штомесячная стыпендыя на пражыванне пры вочным навучанні на тэрмін да 2 акадэмічных гадоў (да 10 выплат за год). 🟡 Конкурс адкрыты для студэнта_к магістратуры, бакалаўрыяту і інтэграваных праграм. 🟡 Падаць заяўку могуць цяперашнія і былыя грамадзян_кі Беларусі, якія вучацца ў Літве або Чэхіі з 2020/21 года (або маюць запрашэнне на 2026/27гг), а таксама тыя, хто былі адлічаны з беларускай ВНУ ці перажылі палітычны пераслед (свой ці члена сям'і). ▶️ Дэдлайн падоўжаны да 5 жніўня. 😍 Fellowships Without Borders 2026 — другі набор на праграму EaP Civil Society Fellows для грамадзянскіх актывіста_к з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны. 🟣 У чым асаблівасць гэтага набору: праграма следуе за актывіст_кай, а не за месцам: не важна, жывеш ты на радзіме ці за мяжой, — галоўнае, каб праект прыносіў карысць супольнасці з краін Усходняга партнёрства. 🟣 Стыпендыят_кі атрымаюць каля 5 000 EUR на рэалізацыю праекта, экспертны коўчынг і доступ да рэгіянальнай сеткі ўдзельні_ц праграмы. 🔜 Дэдлайн: 11 верасня. 🙂 Martin Roth-Initiative прапануе падтрымку мастач_кам і дзеяч_кам культуры, якія падвяргаюцца пераследу, абмежаванням з боку дзяржавы ці іншых структур. 🟢 Што прапануецца: часовая рэлакацыя ў Германію з месячнай стыпендыяй на тэрмін да 15 месяцаў. 🟢 Падаць заяўку можна толькі ў тандэме з нямецкай арганізацыяй (музеем, тэатрам, НКА і іншымі). 🟢 Умовы ўдзелу: актыўная творчая дзейнасць, рэальная пагроза бяспецы, веданне ангельскай або нямецкай мовы. Кансультацыя па праграме адбудецца 20 жніўня (рэгістрацыя тут). ✔️ Заяўкі збіраюць да 11 верасня. 📕 Gaude Polonia — стыпендыі на паўгадовы курс навучання ў Польшчы для дзеяч_ак культуры і творцаў з Беларусі, Украіны і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы. 🔵 Што: 6 месяцаў у Польшчы з фінансавай падтрымкай і суправаджэннем польскіх эксперта_к у. Стыпендыя складае 5 000 PLN (у месяц). 🔵 Падавацца могуць мастач_кі і творцы да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45) у галінах кіно, фатаграфіі, літаратуры і перакладу, музыкі, тэатра, візуальных мастацтваў, музеязнаўства, гісторыі. 🔵 Калі: 1 лютага – 31 ліпеня 2027. 🔵 Як падацца: асабіста (у Варшаве) або паштай. ✉️ Дэдлайн: 15 кастрычніка. 💜 P.S. Калі марыш пра магістратуру ў Вялікабрытаніі — 4 жніўня адкрываецца прыём заявак на Chevening. Гэта брытанская ўрадавая стыпендыя, якая пакрывае ўсё: навучанне, пражыванне і дарогу. Заяўкі будуць прымацца да 6 кастрычніка. #стыпендыі ❗️ Падпісацца на «Падборку»
426
5
没有文字...
416
6
Хочаш даведацца больш пра Erasmus+? Сённяшняя падборка для цябе! 〰️ Waves of Cooperation — міжнародны трэнінг Erasmus+ для ты
Хочаш даведацца больш пра Erasmus+? Сённяшняя падборка для цябе! 〰️ Waves of Cooperation — міжнародны трэнінг Erasmus+ для тых, хто хочуць навучыцца будаваць міжнародныя партнёрствы і ствараць праекты Erasmus+ разам з еўрапейскімі калегамі. 🟡Што: за тыдзень удзельні_цы распрацуюць ідэі будучых праектаў, падзеляцца досведам і знойдуць новыя прафесійныя кантакты. 🟡Для каго: прадстаўні_цы НДА і арганізацый у сферы працы з моладдзю (менеджар_кі, трэнер_кі, фасілітатар_кі і іншыя), якія зараз жывуць у Беларусі, Польшчы, Літве ці Італіі. 🟡Калі і дзе: 11–18 кастрычніка, Вільня (Літва). 🟡Умовы: выдаткі на ўдзел пакрываюцца праз Erasmus+. Удзельні_цам з Беларусі даступна візавая падтрымка. 🔜 Дэдлайн падачы: 14 ліпеня. ⚡️ Belarus in Erasmus+ & European Solidarity Corps (ESC) — бясплатныя анлайн-кансультацыі ад SALTO для беларускай моладзі і арганізацый, якія хочуць далучыцца да еўрапейскіх праграм. 🟣Для беларускай моладзі: калі цікавяць абмены, трэнінгі або валанцёрства праз ESC — кансультант_кі дапамогуць разабрацца, з чаго пачаць, знайсці арганізацыю-адпраўніка або зрабіць наступны крок пасля адбору ў праект. Кансультацыі бясплатныя і ананімныя. 🟣Для арганізацый: калі хочаце супрацоўнічаць з беларус_камі, але не ведаеце, як арыентавацца ў цяперашнім кантэксце, кансультацыі дапамогуць зразумець рэаліі і знайсці бяспечныя фарматы супрацы. 🟣Мовы: беларуская, руская, ангельская. 🟣Калі: 1 жніўня – 1 снежня. 🔜 Дэдлайн: 30 ліпеня. #магчымасці 🌹 Падпісацца на «Падборку»
427
7
2️⃣ прапановы працы з хуткімі дэдлайнамі: 📳 РАДА шукае кам'юніці-спецыяліст_ку ў адукацыйны накірунак. 🔵Задачы: падтрымліва
2️⃣ прапановы працы з хуткімі дэдлайнамі: 📳 РАДА шукае кам'юніці-спецыяліст_ку ў адукацыйны накірунак. 🔵Задачы: падтрымліваць камунікацыю з удзельні_цамі, захоўваць актыўнасць на пляцоўках і ў сацсетках, ладзіць нестандартныя актыўнасці і працаваць у звязцы з камунікацыйнай і SMM-менеджаркамі. 🔵Умовы: частковая занятасць (40% стаўкі). 🔵Заробак: 600 EUR у месяц (брута). 🔵Фармат: праца дыстанцыйная. ✉️ Рэзюмэ прымаюць да 12 ліпеня. 🗣️ DW Akademie у пошуках фасілітатар_кі, як_ая распрацуе і правядзе групавыя сесіі падчас варкшопу ў жніўні ў Капенгагене (Данія). 🔵Сярод патрабаванняў: 🔹пацверджаны досвед фасілітацыі групавых працэсаў для міжнародных каманд; 🔹добрае разуменне дызайн-мыслення (design thinking), партысіпатыўных метадаў і групавой дынамікі; 🔹досвед працы з медыя, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці альбо распрацоўкі праграм для іх; 🔹здольнасць ствараць бяспечную прастору для людзей, якія працуюць ва ўмовах высокага ціску і палітычна адчувальнага кантэксту. 🔵Перыяд кантракту: жнівень 2026. 🔵Прыкладны аб'ём працы: да 4 працоўных дзён (уключаючы падрыхтоўку). 🔵Мова: ангельская. ✉️ Падацца можна да 13 ліпеня. #вакансіі 😻 Падпісацца на «Падборку»
512
8
Тры крутыя праграмы ў Польшчы 🔥 Чытай падрабязнасці і хутчэй падавайся! ☘️ Суседскі Трыялог — восеньская школа для лідараў і
Тры крутыя праграмы ў Польшчы 🔥 Чытай падрабязнасці і хутчэй падавайся! ☘️ Суседскі Трыялог — восеньская школа для лідараў і лідарак 18–35 гадоў з Польшчы, Украіны і Беларусі. ➖Што: на працягу некалькіх дзён удзельні_цы разам з эксперт_камі будуць даследаваць, як гісторыя становіцца прадметам спрэчак, як працуе прапаганда і як будаваць дыялог у напружаным свеце. ➖Падавацца могуць студэнт_кі і нядаўнія выпускні_цы, маладыя даследчы_цы, журналіст_кі, актывіст_кі і людзі, зацікаўленыя ў грамадскім жыцці і рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. ➖Фармат: лекцыі, варкшопы, дыскусіі, вячэрнія кінапаказы, экскурсія, нетворкінг і нефармальныя размовы. ➖Калі і дзе: 20–25 верасня, Люблінскае ваяводства (Польшча). ➖Умовы: арганізатары пакрываюць пражыванне, харчаванне і транспарт да 300 EUR. ⚡️Заяўкі прымаюцца да заўтра — 30 чэрвеня. 💐 Журналісты за талерантнасць арганізуюць сёмы Летнік Разнастайнасці. ➖Што: праз уласны досвед, гульнявыя фарматы і сумесную працу ты зможаш акунуцца ў тэмы разнастайнасці, інклюзіі і правоў чалавека. ➖Узяць удзел могуць журналіст_кі, блогер_кі, аўтар_кі падкастаў, пісьменні_цы, прадстаўні_цы культурнай сферы, квір-актывіст_кі. ➖Калі і дзе: 13–17 жніўня, каля Варшавы (Польшча). ➖Умовы: арганізатары цалкам пакрываюць удзел у праграме. ⚡️Дэдлайн заявак: 3 ліпеня. 🏠 Інстытут Марнатраўных Мастацтваў — лагер для дарослых ад inexkult, дзе можна нарэшце перастаць быць прадуктыўнымі і дазволіць сабе проста быць. Без мэтаў, KPI і жадання ўсё ператвараць у вынік. ➖Што: гэта чатырохдзённы выезд у Высокія Татры. Тут будзеш марнаваць час без карысці і без пачуцця віны. І гэта таксама мастацтва! Удзень — горы. Увечары — лабараторыя, якую правядзе цікавы творчы чалавек і падзеліцца сваім цалкам неабавязковым, але вельмі жывым спосабам глядзець на свет. ➖Дзе і калі: Закапанэ (Польшча), 23–26 ліпеня. ➖Кошт удзелу: 1000 PLN (800 PLN для першых 10 заявак). У кошт уваходзіць пражыванне, сняданкі, дзве вандроўкі па Высокіх Татрах і досвед ў мастацтве марнатраўства ад Міхася Зуя. ⚡️Запісацца можна праз анкету. #магчымасці 🤩 Падпісацца на «Падборку»
493
9
Хэй, фандрайзер_ка 👋 Калі шукаеш, як выйсці за межы грантаў і пабудаваць устойлівую стратэгію — глядзі, што ёсць: 💸 UPGRADE
Хэй, фандрайзер_ка 👋 Калі шукаеш, як выйсці за межы грантаў і пабудаваць устойлівую стратэгію — глядзі, што ёсць: 💸 UPGRADED: Beyond Grants. Грошы, прыватныя фонды і дарослы фандрайзінг — афлайн-івэнт у Варшаве (Польшча) для прадстаўні_ц беларускіх НКА ад Цэнтра новых ідэй. ⭕️Што: два дні з эксперт_камі — пра логіку донараў, супрацу з бізнесамі і прыватнымі фондамі, сторытэлінг і рэальны досвед. ⭕️Для каго: прадстаўні_ц НКА, фандрайзера_к, арганізатара_к ініцыятыў, праваабарона_к і інш. ⭕️Калі і дзе: 10–11 ліпеня, Варшава (Польшча). ⭕️Умовы: арганізатары пакрываюць лагістыку (але не візавую падтрымку). 🗓 Дэдлайн рэгістрацыі: 30 чэрвеня (гарады, акрамя Варшавы), 8 ліпеня (Варшава). 🫰 А пакуль чакаеш івэнта — Sekktor анансаваў серыю відэалекцый пра фандрайзінгавую стратэгію, і першая ўжо даступная ↪️ «Must-have policy-оптыка: як зразумець, наколькі вашы мэты супадаюць з мэтамі донара». Відэа дапаможа паглядзець на свой праект вачыма донара і разабрацца, чаму адны заяўкі атрымліваюць падтрымку, а іншыя — нават з моцнай ідэяй — не. 💻 Наступныя лекцыі — кожны чацвер па 13 жніўня. #фандрайзінг #фінансаванне 🔥 Падпісацца на «Падборку»
536
10
Калі хочаш навучыцца пазнаваць птушак — гэта прапанова для цябе! 🪶 Сам ты варабей! — вэбінар пра бёрдвотчынг з Карынай Салав
Калі хочаш навучыцца пазнаваць птушак — гэта прапанова для цябе! 🪶 Сам ты варабей! — вэбінар пра бёрдвотчынг з Карынай Салавей. 🗣 Тут раскажуць: 🔵з чаго пачаць назіранні за птушкамі (якую праграму спампаваць, ці патрэбны бінокль і як правільна назіраць, каб убачыць); 🔵10+ відаў птушак, якія жывуць побач з намі; 🔵а яшчэ раз і назаўжды закрыюць тэму падкормкі. 🗓 Калі: 29 чэрвеня, 19:00 (па Вільнюсе). 💻 Фармат: анлайн. Спасылку дашлюць пасля рэгістрацыі. 🦅 А пакуль чакаеш — чытай артыкул на 34mag пра тое, навошта назіраць за птушкамі, і падпісвайся на канал Wildlife Belarus з птушыным кантэнтам беларускай прыроды. #вэбінар #прырода #бёрдвотчынг ♥️Падпісацца на «Падборку»
482
11
Магчымасці для маладых людзей і прадстаўні_ц моладзевых арганізацый: ⚡️ РАДА арганізуе вэбінар па дыгітальных камунікацыях дл
Магчымасці для маладых людзей і прадстаўні_ц моладзевых арганізацый: ⚡️ РАДА арганізуе вэбінар па дыгітальных камунікацыях для моладзевых арганізацый. Калі хочаш навучыцца рабіць эфектыўныя інфакампаніі і адвакацыю ў лічбавым свеце — заяўляйся! 🔘На сустрэчы раскажуць, як будаваць камунікацыю вакол адвакацыйных мэт, ствараць дыгітальныя інфакампаніі, якія працуюць, і наладжваць партнёрствы з медыя. Плюс будзе абмеркаванне рэальных кейсаў з рэгіёна. 🔘Каго запрашаюць: актыўную моладзь, прадстаўні_ц моладзевых ініцыятыў і арганізацый з Арменіі, Малдовы, Украіны і Беларусі. 🔘Мова вэбінара: ангельская. 🔘Калі: 26 чэрвеня, 12:00 (па Варшаве). ✏️ Месцаў усяго 25, рэгістрацыя будзе зачынена, як толькі яны скончацца. 💭 Digital Freedom Lab запрашае маладых актывіста_к і прадстаўні_ц моладзевых арганізацый на Digisec Skill-Sharing Workshop — двухдзённы практычны варкшоп па лічбавай бяспецы ў Варшаве (Польшча). 🔘Ты даведаешся: як працуе spyware, як распазнаваць фішынг, як абараняць камунікацыі, бяспечна падарожнічаць і ацэнваць новыя кантакты. 🔘Фармат: кейсы, праца ў групах, peer-абмен, нефармальныя размовы. 🔘Калі: 28–29 ліпеня. ✏️ Заяўкі прымаюцца да 5 ліпеня. #магчымасці 🔔 Падпісацца на «Падборку»
466
12
Пятнічная прапанова — дзве стыпендыі для беларускіх студэнта_к 💡 ⭐️ Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD абвясціла конку
Пятнічная прапанова — дзве стыпендыі для беларускіх студэнта_к 💡 ⭐️ Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD абвясціла конкурс на атрыманне стыпендый для навучання ў магістратуры па напрамках дзяржаўнай палітыкі і эфектыўнага дзяржаўнага кіравання ў Германіі з верасня/кастрычніка 2027 года. ➡️ Што: конкурс арыентаваны на спецыяліста_к з 7 краін (Беларусь у спісе) са спецыялізацыяй у галіне сацыяльных і палітычных навук, права, эканомікі або дзяржаўнага кіравання, якія атрымалі дыплом бакалаўра не раней за 2020 год. У рамках праграмы можна абраць адзін з сямі магістарскіх курсаў на ангельскай мове ў розных нямецкіх універсітэтах. ➡️ Умовы: стыпендыя ўключае штомесячную выплату ў памеры 992 EUR, медыцынскую страхоўку, кампенсацыю дарожных выдаткаў, даследчы грант, субсідыю на жыллё і абавязковыя курсы нямецкай мовы. ⭐️ Дэдлайн: 31 ліпеня. ⭐️ Цэнтральнае агенцтва па кіраванні праектамі (CPVA) прапауе стыпендыі да 650 EUR (на месяц) для беларускіх студэнта_к у Літве і Чэхіі. ➡️ Гэта штомесячная стыпендыя на пражыванне пры вочным навучанні на тэрмін да 2 акадэмічных гадоў (да 10 выплат за год). Конкурс адкрыты для студэнта_к магістратуры, бакалаўрыяту і інтэграваных праграм. ➡️ Падаць заяўку могуць цяперашнія і былыя грамадзян_кі Беларусі, якія вучацца ў Літве або Чэхіі з 2020/21 года (або маюць запрашэнне на 2026/27гг), а таксама тыя, хто былі адлічаны з беларускай ВНУ ці перажылі палітычны пераслед (свой ці члена сям'і). Удзельні_цы праграмы SALT таксама могуць падацца, калі пераходзяць на новую ступень навучання. ⭐️ Дэдлайн заявак: 7 ліпеня. #магчымасці #стыпендыі 🔔 Падпісацца на «Падборку»
493
13
Сёння ў падборцы — дзве магчымасці для беларусак: 💛 Жаночы лад — анлайн-курс пра ўстойлівасць у складаныя часы. 🟡Што: курс
Сёння ў падборцы — дзве магчымасці для беларусак: 💛 Жаночы лад — анлайн-курс пра ўстойлівасць у складаныя часы. 🟡Што: курс створаны жанчынамі для жанчын, якія стаміліся проста спраўляцца з цяжкасцямі: яны шукаюць унутраны баланс, адказы на важныя для сябе пытанні і практычныя навыкі, каб упэўнена рухацца наперад і клапаціцца пра свой камфорт. 🟡Фармат: 8 падтрымліваючых сустрэч па панядзелках і серадах а 19:00 (па Мінску). 🟡Калі: 8 чэрвеня – 1 ліпеня. 🔜 Дэдлайн рэгістрацыі: 4 чэрвеня. 💙 Фемгрупа Беларусь арганізуе Феммітап 2026. 🔵Мэта — стварыць прастору для сінхранізацыі фемінісцкага поля, выпрацоўкі агульнага разумення выклікаў і пошуку кропак дотыку. 🔵Ключавыя напрамкі: • пераемнасць і міжпакаленчы дыялог; • міжнародная адвакацыя і праца з фемінісцкімі сеткамі; • гендарна абумоўлены гвалт і харасмент у дэмакратычных прасторах; • устойлівае, дыверсіфікаванае і незалежнае фінансаванне. 🔵Калі і дзе: 3–6 верасня, Польшча. ➡️ Дэдлайн заяўкі: 5 чэрвеня. #магчымасці 💡Падпісацца на «Падборку»
469
14
⚡️ Міжнародныя праграмы для маладых беларусаў і беларусак, на якія можна падацца прама зараз: 🌹 MigrAction Project — міжнаро
⚡️ Міжнародныя праграмы для маладых беларусаў і беларусак, на якія можна падацца прама зараз: 🌹 MigrAction Project — міжнародны трэнінг для маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. 🔹Што ты атрымаеш: • веды і практычныя навыкі ў сферах дэмакратычнага ўдзелу, кіравання праектамі і міжкультурнага дыялогу; • магчымасць распрацаваць і рэалізаваць уласны мікрапраект на тэмы міграцыі і/або інклюзіі з рэальным уплывам на тваю супольнасць; • прафесійнае ментарства і анлайн-кансультацыі на працягу ўсяго праекта. 🔹Калі і дзе: 24–28 ліпеня, Германія. 🔹Працоўная мова: ангельская. ✨ Заяўкі збіраюць да 4 чэрвеня. 🌺 Па-за абыякавасцю: гісторыі, якія мяняюць свет — моладзевая праграма для беларуса_к у эміграцыі ва ўзросце 16–20 гадоў. 💥Што прапануюць: • 6 дзён у Кшыжове (Польшча) разам з моладдзю з Беларусі, Нямеччыны, Польшчы і Украіны; • варкшопы па сторытэлінгу, музыцы, мастацтве і медыяпісьменнасці; • сустрэчы з відавочцамі пераломных падзей у Еўропе; • магчымасць атрымаць мінігрант на ўласны грамадзянскі праект. 💥Даты: 4–10 кастрычніка. 💥Працоўная мова: ангельская. ✨ Дэдлайн заявак: 14 чэрвеня. #магчымасці 🧠 Падпісацца на «Падборку»
520
15
Узнацніць сваю арганізацыю ці навучыцца прыцягваць фінансаванне — дзве праграмы ад РАДА 😄 1️⃣«Дэдлайн быў учора» — анлайн-шк
Узнацніць сваю арганізацыю ці навучыцца прыцягваць фінансаванне — дзве праграмы ад РАДА 😄 1️⃣«Дэдлайн быў учора» — анлайн-школа фандрэйзінгу. 💫 Падчас праграмы ты: 🔵навучышся выбудоўваць рэалістычную і ўстойлівую сістэму фінансавання; 🔵запітчыш праект перад донарамі і атрымаеш фідбэк; 🔵зможаш падаць заяўку і атрымаць да 5 000 EUR на свой міні-праект. 💫 Пачатак — 3 чэрвеня. Усяго будзе 5 сустрэч (па панядзелках і серадах), а 18:00 (па Варшаве). 💻 Дэдлайн заявак — 27 траўня. 2️⃣Праграма па ўмацаванні арганізацыйнай устойлівасці — магчымасць для каманд, якія працуюць у Беларусі, эміграцыі ці гібрыдным фармаце, і сутыкаюцца з рознымі выклікамі. 💫 Што прапануюць: 🔵дыягностыку і папярэднія кансультацыі для разумення патрэбаў каманды; 🔵адзін арганізацыйны выезд у Польшчу/Літву, распрацаваны пад канкрэтную арганізацыю; 🔵распрацоўку плана арганізацыйных зменаў па выніках выезду; 🔵6 месяцаў індывідуальнага ментарынгу, накіраванага на ўкараненне гэтых зменаў у працу каманды; 🔵фінальную самаацэнку. 💫 Хто можа ўдзельнічаць: 🔵беларускія моладзевыя арганізацыі і ініцыятывы, якія працуюць у сферах правоў чалавека, дэмакратыі, моладзевага ўдзелу, інклюзіі і сумежных напрамках; 🔵арганізацыі, якія існуюць не менш за адзін год; 🔵каманды, якія маюць не менш за трох актыўных удзельні_ц; 🔵каманды, якія сутыкаюцца з арганізацыйнымі, стратэгічнымі або псіхалагічнымі выклікамі і зацікаўленыя ў развіцці. 💻 Падаць заяўку можна да 31 траўня. #магчымасці ✅ Падпісацца на «Падборку»
507
16
Тры анлайн-курсы, якія можна прайсці самастойна і ў любы час: 1️⃣ Анлайн-курс Савета Еўропы «Гендарная роўнасць і інтэграцыя
Тры анлайн-курсы, якія можна прайсці самастойна і ў любы час: 1️⃣ Анлайн-курс Савета Еўропы «Гендарная роўнасць і інтэграцыя гендарнага падыходу». Курс дапаможа разабрацца, што такое гендарная роўнасць, інтэрсекцыйнасць і як прымяняць гендарны падыход на практыцы. У ім ёсць відэа, чэклісты, інтэрактыўныя заданні. Працягласць: каля 2,5 гадзін. *️⃣Мова — беларуская. 2️⃣ Беларускі Хельсінкскі Камітэт прапануе прайсці інтэрактыўны анлайн-курс пра правы чалавека. Гэты курс — уступны, а не прафесійны, і дапаможа разабрацца з асноўнымі сэнсамі правоў чалавека. Для праходжання спатрэбіцца ад 15 хвілін да некалькіх гадзін — залежыць ад таго, наколькі глыбока захочаш пагрузіцца. *️⃣Мова — расейская. 3️⃣ Activism Inside Out — анлайн-курс для актывіста_к, якія хочуць змяняць свет. Унутры 5 секцый: разуменне асабістых «лінзаў» і перадузятасцяў; аналіз гісторый, якія мы трымаем пра сябе як пра актывіста_к; як бачанне свету ўплывае на вынікі актывізму; інтэграцыя атрыманых ведаў у практыку і захаванне well-being. Па выніках можна атрымаць сертыфікат. *️⃣Мова — ангельская. #адукацыя #курсы 💞 Падпісацца на «Падборку»
515
17
Вельмі радуемся новым анонсам, і сёння на чарзе тры крутыя праграмы (раім падавацца): ⭐️ Цэнтр новых ідэй і Belarus Beehive л
Вельмі радуемся новым анонсам, і сёння на чарзе тры крутыя праграмы (раім падавацца): ⭐️ Цэнтр новых ідэй і Belarus Beehive ладзяць практычны афлайн-трэнінг для прадстаўні_ц НКА, ініцыятыў і медыя «AI для НКА: менш руціны — больш выніку». ➡️ Ты даведаешся: • якія AI-інструменты сапраўды карысныя для НКА, • як выкарыстоўваць AI для аналізу, камунікацыі і SMM, • як не страціць «голас» арганізацыі ў працы з AI, • як ствараць кантэнт, слайды і базавую графіку хутчэй і прасцей. ➡️ Калі і дзе: 29–30 траўня, Варшава. ➡️ Умовы: арганізатары пакрываюць выдаткі на лагістыку, але не аказваюць візавую падтрымку. 😊 Дэдлайн падачы заявак: • да 14 траўня, калі патрэбная лагістыка, • да 28 траўня для ўдзельні_ц з Варшавы. 🌸 Журналісты за талерантнасць робяць школу інклюзіўных практык і сацыяльнай трансфармацыі «About People». ➡️ Узяць удзел могуць журналіст_кі, рэдактар_кі, блогер_кі і інфлюэнсер_кі, прадстаўні_цы культурнай сферы, квір-актывіст_кі. ➡️ Пра праграму: на працягу 5 дзён ты будзеш працаваць з тэмамі інклюзіі, правоў чалавека і камунікацыі. Увага будзе нададзена ўплыву мовы і наратываў на ўспрыманне ўразлівых груп, а таксама ролі медыя і культурных практык у фарміраванні грамадскіх працэсаў. ➡️ Пяць найлепшых праектаў па выніку школы атрымаюць фінансавую падтрымку ў памеры ад 400 да 1 100 EUR на рэалізацыю і ментарскае суправаджэнне з боку трэнер_ак. ➡️ Даты і месца: 24–28 чэрвеня, Варшава. ➡️ Умовы: арганізатары забяспечаць харчаваннем, пражываннем у двухмесных нумарах і пакрыюць выдаткі на траншпарт паміж гарадамі. 😊 Падацца можна да 22 траўня. 🌸 Digital Skills Coalition Belarus запускае набор на акселератар па лічбавай бяспецы «DIGISEC Accelerator 2026». ➡️ Што: гэта практычная праграма для каманд, якія хочуць укараніць рэальныя змены ў сваёй арганізацыі. ➡️ Каго запрашаюць: каманды НКА, беларускія ініцыятывы і медыя-праекты. ➡️ За 2,5 месяцы ўдзельні_цы: • пройдуць анлайн і афлайн навучанне, • распрацуюць план узмацнення бяспекі арганізацыі, • прадставяць свой праект на фінальным пітчынгу, • змогуць атрымаць фінансавую падтрымку на рэалізацыю памерам 1 500 – 2 000 USD. ➡️ Умовы: арганізатары пакрываюць праезд, пражыванне, харчаванне і матэрыялы падчас афлайн-інтэнсіваў. 😊 Дэдлайн рэгістрацыі: 20 траўня. #магчымасці 💖 Падпісацца на «Падборку»
855
18
Прынеслі табе два дэдлайны гэтага тыдня. Паспей падаць заяўку ↘️ 😲 Беларуская Праваабарончая Школа арганізуе хакатон «Галасы
Прынеслі табе два дэдлайны гэтага тыдня. Паспей падаць заяўку ↘️ 😲 Беларуская Праваабарончая Школа арганізуе хакатон «Галасы супраць смяротнага пакарання». 💥Што: цягам трох дзён каманды створаць і прапітчаць праекты, якія выводзяць тэму смяротнага пакарання ў публічнае поле: медыя, крэатыў, адукацыйныя фарматы, мастацкія акцыі. 💥Прыз: лепшы праект атрымае 500 USD на рэалізацыю. 💥Калі і дзе: 15-17 траўня, Варшава (Польшча). 💥Умовы: арганізатары забяспечаць удзельні_ц адукацыйнымі матэрыяламі і харчаваннем. Таксама прадугледжана фінансавая падтрымка (пражыванне і дарога) для абмежаванай колькасці ўдзельні_ц. ❗️Дэдлайн заявак сёння — 6 траўня. 🥰 Беларускі ПЭН абвяшчае набор на новы сезон «Перакладчыцкай анлайн-майстэрні» — прасторы для тых, хто хочуць паспрабаваць сябе ў мастацкім перакладзе або ўжо перакладаюць і шукаюць прафесійнага росту, падтрымкі і супольнасці. ♥️Што ў праграме: 11 сустрэч з вядоўцам Андрэем Хадановічам, прысвечаных разбору і дапрацоўцы перакладаў, а таксама 3 дадатковыя заняткі па карэктуры, рэдактуры, культурных правах і аўтарскім праве. ♥️Акцэнт — на практыцы і давядзенні тэкстаў да прафесійнага ўзроўню. ♥️Пяцёра найбольш матываваных удзельні_ц атрымаюць магчымасць працягнуць працу над сваім перакладам індывідуальна з ментар_камі. ♥️Калі: праграма стартуе 21 траўня і будзе праходзіць анлайн кожны чацвер з 18:00 да 20:00 (па Мінску). ❗️Дэдлайн заявак: 10 траўня. #магчымасці 💥 Падпісацца на «Падборку»
481
19
😱 2 дапаможніка для тваіх праектаў 1️⃣ Дапаможнік па планаванні праекта Калі ў цябе ёсць ідэя і хочаш якасна спланаваць усю
😱 2 дапаможніка для тваіх праектаў 1️⃣ Дапаможнік па планаванні праекта Калі ў цябе ёсць ідэя і хочаш якасна спланаваць усю працу над праектам (і пры тым не звар'яцець), вось гайд. З ім ты пройдзеш шлях ад «прыкольнай ідэі» да выразнага плана з улікам усіх рызык. Ідэальна, каб не прапусціць важныя дэталі яшчэ на старце. 2️⃣ Як пісаць справаздачы па праектах: дапаможнік для арганізацый грамадзянскай супольнасці З ім тваю справаздачу дакладна дачытаюць да канца! Тут парады і прыклады, каб апісаць свае перамогі (і нават фэйлы) так, каб донары, партнёры і вы захапляліся. 🔖 Забірай у закладкі і закідвай у працоўныя чацікі калегам і каляжанкам! #матэрыялы #праекты #справаздачнасць 👍 Падпісацца на «Падборку»
507
20
Анлайн-курсы на любы густ, абірай той, які адгукнецца, а таксама перасылай падборку сябр_оўкам і кал_яжанкам! 🌷Траўма-інфарм
Анлайн-курсы на любы густ, абірай той, які адгукнецца, а таксама перасылай падборку сябр_оўкам і кал_яжанкам! 🌷Траўма-інфармаваны відэакурс «Набыццё ўстойлівасці» для спецыяліста_к, валанцёра_к і ўсіх, хто жыве ва ўмовах высокай нагрузкі і нявызначанасці. 🔺Фармат: відэа для самастойнага прагляду 🔺Мова: руская 🔺Доступ: да 30 чэрвеня 2026 года 🔺Для рэгістрацыі трэба запоўніць форму. Колькасць месцаў абмежаваная – 100 удзельні_ц (пасля форму закрыюць). 🌷Курс «Ад дэбатаў да ўзаемаразумення» пра тое, як абмяркоўваць вострыя грамадска-палітычныя пытанні і пры гэтым захоўваць павагу адзін да аднаго і весці прадуктыўную дыскусію. 〰️Фармат: матэрыялы для чытання, практычныя заданні, тэсты і самаацэнка пасля модулей 〰️Мова: руская 〰️Доступ: адкрыты 〰️Можна зарэгістравацца на прэзентацыю курса (8 красавіка 18:00 CET), каб даведацца больш ці адразу пачаць яго на платформе. 🌼Курс «Як працаваць з матывацыяй у камандзе НДА» сабраў досвед калег і каляжанак з НДА, экспертныя парады і практычную частку. 🍀Фармат: тэкставы с кейсамі, тэстамі і заданнямі 🍀Мова: беларуская / руская 🍀Доступ: адкрыты 🍀Прайсці курс можна самастойна на платформе, там жа ты знойдзеш яшчэ некалькі бесплатных курсаў для НДА. #адукацыя #анлайнкурсы 💐 Падпісацца на «Падборку»
374