ch
Feedback
Go to Belarus

Go to Belarus

前往频道在 Telegram

Падарожжы па Беларусі by 34travel.me. *** Лепшае ў Беларусі: https://34travel.me/gotobelarus Чытай таксама: https://t.me/travel34

显示更多
2 289
订阅者
无数据24 小时
+37 天
-1430 天
帖子存档
✨ Кальвінcкія зборы Беларусі – чым яны ўнікальныя? На тэрыторыі Беларусі можна знайсці некалькі ўнікальных помнікаў архітэкту
+3
Кальвінcкія зборы Беларусі – чым яны ўнікальныя? На тэрыторыі Беларусі можна знайсці некалькі ўнікальных помнікаў архітэктуры кальвінізму, узведзеныя ў XVI–XVII стагоддзях. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага пратэстантызм распаўсюдзіўся ў другой палове XVI стагоддзя – тады ж пачалі актыўна ўзводзіць кальвінскія храмы. Многія шляхецкія сем'і абіралі пратэстантызм, каб аддзяліцца і ад каталіцкай Польшчы, і ад праваслаўнай Масковіі. Супрацьстаянне кальвінізму і каталіцтва можна прасачыць і ў архітэктуры. Пакуль у каталіцызме набірала папулярнасць барока з усімі яго мудрагелістымі формамі, у будаўніцтве кальвінскіх храмаў прытрымліваліся падыходу «чым прасцей – тым лепш». Такія храмы былі падобныя на маленькія крэпасці: звычайна яны мелі каменныя сцены і часта былі акружаныя землянымі валамі. ⚡️ У гэтым матэрыяле разглядаем суровыя старажытныя пабудовы: тыя, якія захаваліся да нашых дзён, і тыя, якія, на жаль, былі страчаныя: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/kalvinski-zbor.

⚡️ Капліца-пахавальня роду Дыбоўскіх (Дзяржынскі раён) Непадалёк ад вёсак Баравое і Новая Рудзіца знаходзіцца незвычайная кап
+1
⚡️ Капліца-пахавальня роду Дыбоўскіх (Дзяржынскі раён) Непадалёк ад вёсак Баравое і Новая Рудзіца знаходзіцца незвычайная капліца-пахавальня роду Дыбоўскіх. Прыехаць сюды варта хаця б дзеля таго, каб паўтарыць вось гэтае шыкоўнае фота Уладзіміра Караткевіча. Пабудову адносяць, па розных версіях, ці то да першай, ці то да другой паловы XIX стагоддзя. Сямейства Дубоўскіх было вымушана пакінуць гэтыя землі пасля паўстання 1863–1864 гадоў, таму шмат інфармацыі пра іх землі было страчана. ⚡️ Яшчэ некалькі ідэй для кароткай вандроўкі з Менска – тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/near-mensk-bel #gotobelarus

⚡️ Смілавічы (Чэрвеньскі раён Менскай вобласці) Сённяшнія Смілавічы – гэта гарадскі пасёлак за паўгадзіны язды ад Менска, на
⚡️ Смілавічы (Чэрвеньскі раён Менскай вобласці) Сённяшнія Смілавічы – гэта гарадскі пасёлак за паўгадзіны язды ад Менска, на рацэ Волме – прытоку Свіслачы. Мястэчка трывала асацыюецца з імёнамі мэтраў Парыжскай школы жывапісу – Хаіма Суціна і Файбіша-Шрагі Царфіна. У снежні ў межах Беларуска-габрэйскага фестывалю прэзентавалі аўдыягід па Смілавічах, а на 34 мы апублікавалі кароткую тэкставую версію. Забірай для наступнага падарожжа! #gotobelarus #34travel

❄️ Зімовыя святы – час пераходу і зменаў, мяжа, да якой мы набліжаемся, каб яе пераступіць. Нашы продкі святкавалі гэты перах
❄️ Зімовыя святы – час пераходу і зменаў, мяжа, да якой мы набліжаемся, каб яе пераступіць. Нашы продкі святкавалі гэты пераход калектыўна, спраўляючы Каляды. ⚡️ Калядны перыяд быў арганізаваны вакол трох зімовых святаў: Раства, Шчодрага вечара, Вадохрышча. Традыцыйнаму мысленню была ўласцівая рытуальнасць пачатку і канца, таму пунктам уваходу ў калядны перыяд было Раство (24 снежня для каталікоў ці 6 студзеня для праваслаўных), якое спраўлялася ў сямейным коле. Гулянні, зімовыя вячоркі і калядаванне пачыналіся пасля Раства і найбольшы размах прымалі на Шчодры вечар (1 або 13 студзеня). Пунктам выхаду з каляднага цыклу было Вадохрышча (6 або 19 студзеня): у гэты дзень збіралі ваду і захоўвалі для рытуалаў і лекавання на ўвесь год. ⚡️ З гэтага матэрыялу ты даведаешся, у чым складаўся рытуал калядавання, як варажылі каляднымі начамі, што і навошта ставілі на стол, які сэнс укладалі ва ўпрыгожванне жылой прасторы.

⚡️ Капліца-пахавальня роду Талочкаў у Ракавіцы (Берасцейскі раён) Акуратная капліца знаходзіцца ўсяго за 25 км ад Берасця – п
⚡️ Капліца-пахавальня роду Талочкаў у Ракавіцы (Берасцейскі раён) Акуратная капліца знаходзіцца ўсяго за 25 км ад Берасця – праўда, у даволі глухой мясцовасці (так што калі паедзеш на аўто, уважліва сачы за навігатарам, каб не захраснуць ў полі). Пахавальня стаіць на могілках і выдатна ўпісваецца ў навакольны ландшафт. У архітэктуры капліцы відавочна прасочваюцца неагатычныя элементы. Цікава, што калісьці ў яе быў яшчэ і востры шпіль – як і належыць трушнай неаготыцы. Пабудавалі пахавальню на пачатку мінулага стагоддзя, праектам загадваў Тэадор Талочка, апошні ўладальнік сядзібы Ракавіца (але яна да нашых дзён не захавалася). У 1960-я гады савецкія ўлады капліцу вырашылі разбурыць, але – на шчасце – план рэалізавалі толькі часткова: сама пабудова выстаяла, а вось шпілю пашанцавала менш. Пару гадоў таму капліцу адрамантавалі. 📍 Тут сабралі іншыя прыгожыя капліцы-пахавальні ў Беларусі: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/pakhavalni #gotobelarus

⚡️ Капліца-пахавальня роду Талочкаў у Ракавіцы (Берасцейскі раён) Акуратная капліца знаходзіцца ўсяго за 25 км ад Берасця – п
⚡️ Капліца-пахавальня роду Талочкаў у Ракавіцы (Берасцейскі раён) Акуратная капліца знаходзіцца ўсяго за 25 км ад Берасця – праўда, у даволі глухой мясцовасці (так што калі паедзеш на аўто, уважліва сачы за навігатарам, каб не захраснуць ў полі). Пахавальня стаіць на могілках і выдатна ўпісваецца ў навакольны ландшафт. У архітэктуры капліцы відавочна прасочваюцца неагатычныя элементы. Цікава, што калісьці ў яе быў яшчэ і востры шпіль – як і належыць трушнай неаготыцы. Пабудавалі пахавальню на пачатку мінулага стагоддзя, праектам загадваў Тэадор Талочка, апошні ўладальнік сядзібы Ракавіца (але яна да нашых дзён не захавалася). У 1960-я гады савецкія ўлады капліцу вырашылі разбурыць, але – на шчасце – план рэалізавалі толькі часткова: сама пабудова выстаяла, а вось шпілю пашанцавала менш. Пару гадоў таму капліцу адрамантавалі. 📍 Тут распавядаем пра іншыя прыгожыя капліцы-пахавальні ў Беларусі: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/pakhavalni

🤔 Нешта тут не так... Мы папрасілі штучны інтэлект трохі «павядзьмарыць» над выявамі вядомых беларускіх выбітнасцяў: недзе а
+1
🤔 Нешта тут не так... Мы папрасілі штучны інтэлект трохі «павядзьмарыць» над выявамі вядомых беларускіх выбітнасцяў: недзе ажурныя барокавыя вежы змяніліся вострымі гатычнымі шпілямі, а недзе з'явіліся няісныя элементы дэкору. 👀 Ці пазнаеш, якія славутыя помнікі архітэктуры тут зашыфраваныя? Прайдзі тэст! https://34travel.me/gotobelarus/be/post/ai-test

⚡️ Падароск (Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласці) Калісьці Падароск быў радавым месцам Чачотаў і Бохвіцаў. Чачотаў ты можаш
⚡️ Падароск (Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласці) Калісьці Падароск быў радавым месцам Чачотаў і Бохвіцаў. Чачотаў ты можаш памятаць з-за Яна – паэта, этнографа, філамата, які быў сябрам Адама Міцкевіча. Ён пісаў балады па беларускіх легендах, сцэнкі, песні, а таксама стварыў лібрэта оперы «Малгажата з Зембаціна». У 1823-м яго арыштавалі па справе філаматаў і выправілі ў ссылку. Праз дзесяць год яму дазволілі вярнуцца на радзіму. Але тады ў Падароску ўжо гаспадарылі Бохвіцы. Бохвіцы парадніліся з Чачотамі праз шлюб. Сядзіба адышла Раману Бохвіцу. Раман распачаў перабудову сядзібы, створаннай Чачотамі. Ён запрасіў туды архітэктара Лубу з Вільнюса, каб той ператварыў хату ў невялікі палац у стылі позняга класіцызму. У цэнтры сядзібы знаходзілася ўсё для гасцей: салон, банкетная зала, більярдная, у якіх захаваліся прыгожыя дэкараваныя столі таго часу. 📍 Вось тут сабралі больш месцаў, дзе жылі знакамітыя беларусы і беларускі: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/znakamityja-miasciny

🖼 Гэта карціна «Бітва пад Грунвальдам» польскага мастака Яна Матэйкі, які стварыў жывапісны летапіс важных для Беларусі гіст
🖼 Гэта карціна «Бітва пад Грунвальдам» польскага мастака Яна Матэйкі, які стварыў жывапісны летапіс важных для Беларусі гістарычных падзей. 📍 Вырашальная бітва вайны 1409–1411 года паміж Тэўтонскім ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім у саюзе з Каралеўствам Польскім адбылася 15 ліпеня 1410 года. Войскі саюзнікаў пад правадырствам Вітаўта і Ягайлы разграмілі рыцараў ордэна – пасля гэтай паразы крыжакі акрыяць ужо не змаглі, баланс сіл у Еўропе змяніўся. Ян Матэйка карпатліва адлюстраваў падзеі бітвы на аснове хронікі Яна Длугаша – праца ў мастака заняла амаль 6 гадоў, карціна была дапісаная ў 1878 годзе. У самым цэнтры карціны намаляваны князь Вітаўт (з мячом і шчытом), леваруч на белым кані – магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген. Вакол ідзе жорсткі бой, але ўжо зразумела, што перамога польска-літоўскага боку вось-вось адбудзецца. ⚡️ Мы сабралі некалькі карцін мастака, з дапамогай якіх можна ўспомніць школьны курс гісторыі: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/jan-matejka #gotobelarus

👀✨ 8 містычных месцаў у Беларусі – і легенд, з імі звязаных Трохі адыдзем ад традыцыйнай гістарычнай даведкі і раскажам пра
+1
👀✨ 8 містычных месцаў у Беларусі – і легенд, з імі звязаных Трохі адыдзем ад традыцыйнай гістарычнай даведкі і раскажам пра нешта не менш захапляльнае. Сабралі для цябе прыгожыя мясціны і архітэктурныя помнікі, з якімі звязаныя містычнымі падзеі, апісаныя ў фальклоры. Тут і лагодны цмок, і легендарныя русалкі, і нават прывід панды! ☠️ Вось, напрыклад, легенда Лідскага замка: Лідскі замак не раз вытрымліваў націск крыжакоў, з якімі і звязаная легенда.  У 1392 годзе крыжакі зноўку напалі на замак, які абараняў князь Дзмітрый Карыбут з дружынай. Ён вырашыў пакінуць замак па падземным ходзе, а для прыкрыцця тылу пакінуў некалькі ваяроў, якім загадаў змагацца да апошняга. Ваяры загад выканалі: абаранялі замак да сваёй смерці. І нават засталіся тут пасля.  Кажуць, прывіды ваяроў можна сустрэць у замку і цяпер: пачуць іх галасы і звон зброі альбо проста нечакана ўбачыць перад сабой. Больш чытай тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/legends

⚡️ Сядзібны дом графа Патоцкага ў Беразіне (Менская вобласць) Старадаўняя сядзіба графа Патоцкага, якая стаіць на беразе Бярэ
+1
⚡️ Сядзібны дом графа Патоцкага ў Беразіне (Менская вобласць) Старадаўняя сядзіба графа Патоцкага, якая стаіць на беразе Бярэзіны, цяпер не надта чапляе позірк, але два стагоддзі таму тут бруілася жыццё. Усё змянілася пасля рэвалюцыі 1917-га – сядзібу забралі. У 1920-х у будынку працавала школа, у 1970-х яе зачынілі, пасля гэтага пабудову наогул не выкарыстоўвалі. Маёнтак спрабавалі вярнуць сабе нашчадкі Патоцкіх, але дамовіцца з уладамі ў іх не атрымалася. Будынак паступова руйнаваўся. Яго ўжо не раз спрабавалі прадаць. Цяпер гатовыя аддаць бясплатна. 📍 Тут распавядаем пра яшчэ некалькі помнікаў архітэктуры Беларусі, якім цяпер шукаюць новых уладальнікаў: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/pomniki-na-prodazh

⚡️ Больценікі (Воранаўскі раён Гарадзенскай вобласці) Мястэчка Больценікі вядомае з XVI стагоддзя: упершыню яно згадваецца ка
+3
⚡️ Больценікі (Воранаўскі раён Гарадзенскай вобласці) Мястэчка Больценікі вядомае з XVI стагоддзя: упершыню яно згадваецца каля 1514 года. У першай палове XIX стагоддзя Больценікі перайшлі да Путкамераў, якія пабудавалі тут першы сядзібны дом, які, на жаль, не захаваўся. У 1821 годзе Ваўжынец Путкамер, ліберальны прадпрымальнік, які сябраваў з філарэтамі і філаматамі, ажаніўся з Марыляй Верашчакай – той самай каханай Адама Міцкевіча, якой паэт прысвяціў усе самыя рамантычныя вершы. Адам часцяком завітваў у Больценікі, каб убачыцца з Марыляй. Яны сустракаліся непадалёк ад сядзібы – у гаі, які паэт называў «гайком Марылі». Сядзібны дом з чырвонай цэглы, які можна ўбачыць сёння, пабудаваў нашчадак Путкамера і Марылі ў канцы XIX стагоддзя – працы былі скончаныя ў 1895 годзе. Вакол сядзібнага дома разбіты пейзажны парк – выдатнае месца для няспешных шпацыраў. У парку расце мноства экзатычных дрэваў – усяго каля 60 відаў. 📍 Больш тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/bolceniki #gotobelarus

✨ Самы таямнічы храм Беларусі, які адчыняе дзверы толькі раз на год У першую нядзелю ліпеня вёсачка Дубок Астравецкага раёна
+9
Самы таямнічы храм Беларусі, які адчыняе дзверы толькі раз на год У першую нядзелю ліпеня вёсачка Дубок Астравецкага раёна робіцца пунктам прыцягнення пілігрымаў з навакольных селішчаў – і не толькі. Тады ў лясной драўлянай капліцы праходзіць дзіўная служба, ці, як яе тут называюць, «фэст». Фэст пачынаецца на вуліцы перад касцёлам – храм проста не можа змясціць усіх удзельнікаў. Правесці службу жыхары вёскі запрашаюць ксяндзоў з навакольных парафій. Служба доўжыцца каля гадзіны і часам суправаджаецца песнямі пад акардэон. Пасля службы ўдзельнікі фэсту адпраўляюцца ў хросны ход па станцыях Марыянскай кальварыі працягласцю каля трох кіламетраў. 📸 Больш фота з унікальнай падзеі тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/dubok 📍Вёска Дубок (54.668514, 26.367579) знаходзіцца ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці – прыкладна за 150 км ад Менска. #34travel #gotobelarus

📸 Неварагодныя здымкі прыроды Беларусі ад аўтараў фотакнігі «Кут» Больш за 10 гадоў двое сяброў, Слава Мазай і Лёша Угальнік
+3
📸 Неварагодныя здымкі прыроды Беларусі ад аўтараў фотакнігі «Кут» Больш за 10 гадоў двое сяброў, Слава Мазай і Лёша Угальнікаў, фатаграфавалі дзікую прыроду Беларусі. Мы папрасілі Славу і Лёшу распавесці, дзе лепей сустракаць світанкі і шукаць зуброў: «Мы шмат разоў ездзілі ў розны часткі Налібоцкай пушчы. Каля вёскі Белакорац, напрыклад, я першы раз сустрэў зуброў. Я ўбачыў у лесе нейкія чорныя купкі, і аказалася, што гэта ляжаць зубры. Спяць, як коцікі, скруціўшыся.  Ласёў мы таксама там жа першы раз сустрэлі, і аднойчы ўзімку – неверагодны статак аленяў. Мы ўжо збіраліся ехаць дадому, я падняў дрон і гляджу – у лесе мільярд нейкіх дзіўных рухаў. Я адразу не зразумеў, што гэта. Пянькі рухаюцца ці што?  Аказалася, што гэта алені, і яны рухаліся да поля. Звычайна калі мы бачым аленяў з рагамі, то гэта цуд. А тут усе былі рагатыя, усе прыгажуны». 👀 Чытай і глядзі тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/kut #gotobelarus

📍 Грушаўка, Ляхавіцкі раён Сядзібу Рэйтанаў у Грушаўцы – з вельмі магутнай энергетыкай – рэстаўруюць ужо некалькі гадоў. З'е
+1
📍 Грушаўка, Ляхавіцкі раён Сядзібу Рэйтанаў у Грушаўцы – з вельмі магутнай энергетыкай – рэстаўруюць ужо некалькі гадоў. З'ездзілі паглядзець, як прасоўваюцца працы. 📸 Больш фота тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/hrushauka #gotobelarus

✨ Сядзіба Навіцкіх у Савейках (Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці) 📍52.919743, 26.403876 Дакладна дату пабудовы даследнікі не
+5
Сядзіба Навіцкіх у Савейках (Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці) 📍52.919743, 26.403876 Дакладна дату пабудовы даследнікі не ведаюць, але адбылося гэта прыкладна на стыку XVIII-XIX стагоддзяў (а магчыма, нават крыху раней – Навіцкія валодалі гэтымі землямі з 1861 года). Сёння тут можна ўбачыць годна захаваную сядзібную хату, якую на працягу мінулага стагоддзя пару разоў перабудоўвалі, некалькі гаспадарчых будынкаў і маляўнічы парк з вадаёмамі. Сядзіба спалучае ў сабе рысы класіцызму і неабарока – пра гэта сведчаць, напрыклад, парадны порцік з калонамі і характэрны франтон. 👀 Дарэчы, Ляхавіцкі раён можа пахваліцца мноствам архітэктурных каштоўнасцей – вось тут мы падрыхтавалі маршрут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/liakhavichy #gotobelarus

⚡ 9 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм» – маштабны п
+6
⚡ 9 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм» – маштабны праект, які паказвае рэгіянальныя асаблівасці народнага касцюма. На выставе можна ўбачыць аб’екты з шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Заходняга і Усходняга Палесся, Падзвіння, Падняпроўя, Панямоння і Цэнтральнай Беларусі. Пераважная большасць касцюмаў (а іх на выставе ўсяго 78) – гэта аўтэнтычныя рэчы канца XIX – пачатку XX стст. 📍 Наведаць выставу можна да 11 снежня 2023 года ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея (вул. Карла Маркса, 24). 📸 Больш фота – тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/bielaruski-kascium #gotobelarus

✨ 7 руін Беларусі, якія ўражваюць сваім размахам На жаль, часта архітэктурная спадчына, якая дайшла да нашых дзён, апынаецца
+6
7 руін Беларусі, якія ўражваюць сваім размахам На жаль, часта архітэктурная спадчына, якая дайшла да нашых дзён, апынаецца вельмі крохкай – успомні хаця б нядаўнюю гісторыю з касцёлам у Зембіне. Сабралі некалькі паўразбураных выбітнасцяў Беларусі, да якіх варта ставіцца з асаблівай асцярожнасцю. 📍 Падрабязней пра кожную тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/7-ruins-bel

✨ Палац у Жылічах на фота Яна Булгака (каля 1914 г.) і сёння – пасля шматгадовай рэстаўрацыі. 📍 Булгакі былі заможнымі земле
+1
Палац у Жылічах на фота Яна Булгака (каля 1914 г.) і сёння – пасля шматгадовай рэстаўрацыі. 📍 Булгакі былі заможнымі землеўласнікамі – яны ўзвялі на беразе ракі Добасна значных памераў сядзібу з паркам, скульптурамі і разнастайнымі малымі архітэктурнымі формамі: басейнамі, масткамі і гасбудынкамі. Палац перажыў дзве сусветныя вайны і дайшоў да нашых дзён у выдатным стане. На пачатку ХХ стагоддзя ў сядзібе пабываў вядомы прадстаўнік роду – Ян Булгак. Ён зрабіў некалькі здымкаў будынка і інтэр'ераў сядзібы, якія выявіліся вельмі карыснымі на этапе рэстаўрацыі. 📸 Больш фота: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/zhylichy

✨ Музей беларускай маляванкі (Заслаўе) ⠀ Супрацоўнікі Заслаўскага музея пачалі збіраць экспанаты ў канцы 80-х гадоў мінулага
+5
Музей беларускай маляванкі (Заслаўе) ⠀ Супрацоўнікі Заслаўскага музея пачалі збіраць экспанаты ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Тое, што першымі паступленнямі ў музей сталі маляванкі, трапілася выпадкова, але менавіта гэта дало тэндэнцыю галоўнай калекцыі. Дываны прывозілі ў дар, іх знаходзілі ў экспедыцыях – і так паступова за 12 км ад Менска сабралася самая вялікая калекцыя маляваных дываноў у краіне. Цяпер у музеі – вырабы больш чым 180 народных мастакоў, якія малявалі дываны інсітна (як самавукі). ⠀ ✨ У музеі ёсць зала, прысвечаная творчасці Алены Кіш: там выстаўляюцца тры дываны, кожны з якіх выяўляе адзін з трох сюжэтаў мастачкі: «Дзева на водах», «Ліст да каханага» і «У райскім садзе». Таксама ў музеі можна пабачыць працы Язэпа Драздовіча з фантастычнымі пейзажамі і архітэктурнымі матывамі. ⠀ 📍 Музей працуе штодзень, акрамя панядзелка. Падрабязней: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/malyavanki-bel ⠀ #34travel #gotobelarus