ГЦУ "ТЭРОР"
الذهاب إلى القناة على Telegram
ГЦУ( Група Цяжкага Узбраення) "Тэрор"- больш мінамётная группа АСП Тэрор, у складзе БДК.
إظهار المزيد333
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+37 أيام
+4130 أيام
جاري تحميل البيانات...
القنوات المماثلة
سحابة العلامات
لا توجد بيانات
هل تواجه مشاكل؟ يرجى تحديث الصفحة أو الاتصال بمدير الدعم الخاص بنا.
الإشارات الواردة والصادرة
---
---
---
---
---
---
جذب المشتركين
ديسمبر '24
ديسمبر '24
+20
في 6 قنوات
نوفمبر '24
+62
في 3 قنوات
Get PRO
أكتوبر '24
+36
في 2 قنوات
Get PRO
سبتمبر '24
+69
في 4 قنوات
Get PRO
أغسطس '24
+163
في 9 قنوات
| التاريخ | نمو المشتركين | الإشارات | القنوات | |
| 16 ديسمبر | 0 | |||
| 15 ديسمبر | 0 | |||
| 14 ديسمبر | 0 | |||
| 13 ديسمبر | 0 | |||
| 12 ديسمبر | +1 | |||
| 11 ديسمبر | +1 | |||
| 10 ديسمبر | 0 | |||
| 09 ديسمبر | +2 | |||
| 08 ديسمبر | 0 | |||
| 07 ديسمبر | +3 | |||
| 06 ديسمبر | 0 | |||
| 05 ديسمبر | +2 | |||
| 04 ديسمبر | +7 | |||
| 03 ديسمبر | +2 | |||
| 02 ديسمبر | +1 | |||
| 01 ديسمبر | +1 |
منشورات القناة
Repost from N/a
Учора, у Дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча, расклалі пад ёлкі «падарункі» підарам.
Сёння вітаем Беларусь з 104-й гадавінай адкрыцця Слуцкага фронту БНР, так сама вядомага як Слуцкі збройны чын!
«У момант самаазначэньня ўсіх народаў і змаганьня іх за сваю самастойнасьць і свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашае бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму сьвету аб дамаганьнях-намерах беларускага сялянства аб тым, што Беларусь павінна быць вольнай незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.
Абвяшчаючы аб гэтым і, зьяўляючыся выразіцелкай волі народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднай Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту збоку чужаземных захопнікаў і ў выпадку патрэбы, нават, сілаю аружжа, нягледзячы на колькасную перавагу ворага, думаючы, што наша справа — справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе.»
Шляхце гонар 🇧🇾 рабам жах!
| 2 | „Сцеражыцеся ўласнікаў свінафермаў! Цела вагою ў 200 фунтаў свінні зжаруць за 8 хвілін“. ©️
У вядомым фільме размова ішла пра 16 свіней. Але ў нас менш. Увага пытанне: колькі треба коцікаў, каб яны з’елі сярэднестатыстычнага расейца?🐷
*Кадры ад нашых сумежнікаў ды, нашай аэророзвідцы. | 3 725 |
| 3 | Хацелі пажартаваць, што гэта той сабака, які ўкусіў пана Гену… Але не. Гэта ахвяра эвакуацыі ягоных папярэдніх гаспадароў.
Мы часам бачым парэшткі хатніх улюбленцаў, калі працуем на вызваленых тэрыторыях ці на тэрыторыях, дзе была абвешчана эвакуацыя. Сітуацыі бываюць розныя. Добра, калі гаспадары не забываюцца на тых, за каго бралі адпавядальнасць. І калі не могуць забраць іх з сабой (часам, на той свет), то хоць адпускаюць на вольныя хлябы і даюць шанец на выжыванне.
Што бывае з такімі гаротнікамі, пакажам заўтра. Некаторыя чатырохногія знішчаюць ворага не горш за нас, прамаходзячых👇👇👇 | 1 806 |
| 4 | #Херсонскі напрамак 2022
Гэта была вылазка ў шэрую зону на нашым сектары. Дыстанцыя да ворага была такая што можна было б адпрацаваць на 82-м мінамёце, у якога ёсць сваі недахопы...
Хуткасць і эфектыўнасць залежыць ад зладжанасці працы разліку- да гэтага трэба імкнуцца, часта
праз сумныя і аднастайныя трэніроўкі. Менавіта так пачыналася гісторыя нашых вагнявых налётаў і прыкрыццяў разведкі.
#Архіўнае | 604 |
| 5 | На гэтым месцы маглі быць нашыя "коробочки"- так называлі танкі на момант праведзення аперацыі.
Радыёперахоп спас ня толькі жыцця ваяроў, але і тэхніку.
А некаторыя- праспалі👆👆👆 | 2 689 |
| 6 | Як гэта часам бывае на вайне-усё можа памяняцца ў апошні момант. Рыхтуеш пазіцыю, капаеш цьвярдую Херсонскую гліну, накрываеш чым там можна было знайсьці на месцы, і тут раптам табе кажуць: планы памяняліся, трэба здымацца, будзе іншая работа. Пра падрабязнасьці іншай работы, канешне, ніхто нічога не кажа.
Праз пару дзён пра работу ўжо можна здагадацца, але афіцыйна далей ніхто нічога не паведамляе, хаця ў інтэрнэце аж раіцца ад навін пра вызваленьне Херсона. Такія настроі тады панавалі ва Ўкраіне, грамадства пасьля пасьпяховай Харкаўскай аперацыі чакала, што будзе пасьпяховая Херсонская аперацыя.
#Сваімі_вачамі
#Херсонскі_марш | 767 |
| 7 | 1- Вельмі утульная бетонка, у якой частка ўдзельнікаў марша начавала.
2- Калі мы казалі пра сьлёзы на вачах мясцовых жыхароў- не брахалі. Гэтыя моманты колюць сэрца, і калі праз некалі гадоў успамінаеш такое — разумееш, што ўсё была зроблена недарма.
#Херсонскі_марш
#Сваімі_вачамі | 4 503 |
| 8 | Два гады таму (11.11.2022) было вызвылена правабярэжжа Херсоншчыны. І зараз на плошчы Херсона стаяць сцягі падраздзяленняў, якія працавалі на гэтым напрамку, сярод іх - 28 ОМБр, 35 ОБрМП, 59 ОМПБр, 61 ОМБр, 63 ОМБр, 126 ОБрТрО, ССО, ЦСО «А», БДК спецпадраздзялення Цімура ГУР МА та іншыя.
Падчас Херсонскага контрнаступлення мы дайшлі да Дняпра без адзінай сутычкі. Адступалі підары хутка, практычна без баёў. Аднак, каб гэта стала магчымым, нашыя байцы разам з украінскімі амаль год змагаліся за кожны метр зямлі.
На гэтым архіўным відэа Павал «Борт» Горбач, легендарны камандзір групы выведкі АСП «Тэрор», расказвае пра першыя баі беларускіх добраахвотнікаў на Паўднёвым напрамку, у раёне вёскі Аляксандраўка, ды пра тое, як не менш легендарны беларускі выведнік Павал «Волат» Суслаў разам з баявым камандзірам з Замежнага легіёна, змаглі вывесці з акружэння некалькі дзясяткаў украінскіх вайскоўцаў.
Нажаль, Волата і Барта ужо няма з намі, аднак памяць аб нашых героях жыве вечна.
Поўнае відэа: https://www.youtube.com/watch?v=jyWhgIWm-ro
P.S. Відэа было знята фотографам NV Наталляй Кравчук для Euroradio праз некалькі дзен пасля вызвалення Херсона. Гэта адзіная журналістка, якая адгукнулася на наша запрашэнне.
БДК | ДАЛУЧАЙСЯ | 284 |
| 9 | Гісторыя 2 (2).pdf | 566 |
| 10 | Выбачайце за памылку😔.
Канчатковы фаіл: | 575 |
| 11 | #Херсонскі_марш
#Багата_літар
#Сваімі_вачамі
Херсонскі марш
Праз пару дзён я павінен быў ехаць у Адэсу. Усяго на тыдзень. Але ж гэтага выстачае. І байдужа, што лістапад. Усё адно можна файна правесьці час. Аднак камандзір сказаў, што хутка апэрацыя й ніхто нікуды ня едзе.
Тады я быў яшчэ ў штурме. Група зьявілася ў Мікалаеві, яшчэ калі мы былі пры ПКК, і праіснавала ў такім выглядзе да сьнежня 22-га году. Потым частка хлопцаў сыйшлі, прыйшлі новыя, зь якімі прыймаў удзел у больш цікавых апэрацыях. І ўжо пасьля адной зь іх мяне запрасілі ў мінамэтку — ГЦУ „Тэрор“.
Але тады, у лістападзе 22-га, нас падзялілі на дзьве штурмавыя групы. Я патрапіў у тую, якой кіраваў легендарны Борт. (Трэба зазначыць, што ён ня быў штурмавіком. У Барта была свая група выведкі. Толькі на тую задачу яму прызначылі гэтую функцыю.) Правялі нараду з усіма, хто прымаў удзел у апэрацыі. Мне ўеліся ў памяць словы Барта:
— З сабою бярыце як мага меней рачэй. У вас ня будзе часу ня тое, што паесьці, але й на сон.
***
Рыштунак падогнаны, зброя і ўсё неабходнае ўзята. Я тады быў гранатамэтнікам. Таму акрамя штурмавога заплечніка ў мяне яшчэ былі выстралы. З базы ўсе вялікай калёнай высунуліся ўначы, дзесьці на другую гадзіну.
А чацьвертай ці пятай гадзіне ранку прыехалі на кропку старту. І я ўпершыню пабачыў зблізу сапраўдны баявы танк. Для штурмавых груп камандаваньне прызначыла два бронеаўтамабілі Mastiff. Шалёная тэхніка. Але ж як будзь якая армейская машына — яна не пра камфорт. Асабліва нязручна было хлопцам з высокім ростам.
Нашыя мінамэтнікі тады былі на БТРах Roshel. Якраз ГЦУ не зьвярнула ўвагу на словы, што ня будзе часу на ежу ды сон. Хлопцы ўзялі з сабою ўсё неабходнае. Камандзір, як заўжды, сказаў на такое: „Панабіралі рызманоў, нібы цыганы“.
***
Чакалі старту доўга. Гадзіны чатыры — ня меней. Ўжо й сонца выйшла, прыгрэла. Хлопцы фоткаліся каля Рашэлі, танкаў, Масьціфа… Калі б маскалі заўважылі такую вялікую колькасьць тэхнікі ды асабовага складу, то, напэўна, і Іскандэр не пашкадавалі б на нас. А тэхнікі было багата: калёна хавалася ажно за гарызонтам.
Мы, звычайныя байцы, ўвогуле не разумелі, чаму мы так доўга стаім і на што чакаем. Бо ж усе выдатна разумелі, як гэта небясьпечна.
І вось паступіла каманда выступаць. Усе пагрузіліся ў тэхніку, загулі маторы — нарэшці мы вырушылі. Ехалі па палях, уздоўж пасадак. Часта бачылі насьпех пакінутыя пазыцыі, каля якіх было раскідана майно ды сухпаі. Калі-нікалі зупыняліся. Але сыходзіць з дарогі, нават калі пабачыш добры трафей, было забаронена цераз небясьпеку замінаваньня. Знову сядалі ў тэхніку ды вырушалі, захоўваючы больш-менш бясьпечную дыстанцыю.
***
Заехалі ў адну зь вёсак. Спыніліся. Але нават дзьверы бранявіка не адчынялі. Дазналіся, што маскалі паўцякалі гадзін за 12 да нашага прыезду. Каля дарогі стаялі людзі з блакітна-жоўтымі сьцягамі. Мы паехалі далей.
Такім жа чынам — па палях уздоўж пасадак — дабраліся да рэчкі. Невялікая, але бурліва. Нават ня ведаю яе назвы. Мост празь яе быў зруйнаваны. Пераязджалі праз насып, які зрабілі інжынэры. А там яшчэ адна вёска і такая самая картына — людзі са сьцягамі ўздоўж дарогі. Адтуль маскалі паўцякалі дзесьці за 8 гадзін да нашага зьяўленьня.
***
Ужо быў вечар, цямнела. Уся калёна спынілася каля лесу. Бранявікі й танкі заехалі пад дрэвы. Мы пайшлі шукаць сабе начлег.
Пачалі аглядаць мясцовасьць. Там, у лесе недалёка ад дарогі, былі акопы маскалёў. Проста ямы. Нейкія трошкі лепш за рэшту. Але безь перакрыцьця і бруствэра. Было дужа холадна. Расклалі агонь, грэлі ежу, зьбіраліся на начлег.
І тут выявілася, што час на ежу й сон у нас усё ж ёсьць. Тады Борт разам з адным байцом паехалі ў Мікалаеў на базу, каб прывезьці спальнікі ды ежу для штурмавікоў.
Праз пару гадзін я пачуў прапанову заехаць у вёску, дзе мы жылі на ранейшай задачы зь мінамэтнікамі. І тут жа пагадзіўся. У Малую Аляксандраўку мы прыехалі апоўначы. Там ужо разьмясьціліся хлопцы з сумежнае групы. Але чамусьці хата была празьмерна халоднаю.
Калі стала цікава, то працяг ніжэй👇👇👇. | 624 |
| 12 | #Сваімі_вачамі
#Битва_за_Херсон
#Херсонскі_марш
Вроде и не было никакой битвы… Мы дошли до Днепра без единой стычки. Отступали орки быстро, практически без боев.
Но это версия для непосвященных.
На самом деле битва была, жесткая и продолжительная.
Получали ранения и контузии друзья-побратимы. Подорвался на мине и погиб Дэт*, осколком танкового снаряда убит Юнгер. Вечная память, братья!
Долгие месяцы бились — сначала остановили орду примерно по границе Николаевской и Херсонской областей, затем сдерживали перемалывая их технику и живую силу. На этот период пришлась наша доля участия в боях и становление воинами. Учиться минометному делу приходилось сходу и в реальных сражениях. И настал день, когда мы с украинцами широким фронтом пошли возвращать правобережную Херсонщину вплоть до берега Днепра.
Осенним, промозглым, туманным утром по команде двинулись на юг танки, БТРы, броневики, артиллерия и другая техника. Наш Рошель, канадский броневик, был одной из нескольких машин в колонне. Мин и ловушек, взорванных мостов, разрушенных и сожженных домов на пути было не мерено. Продвигаться приходилось "на цыпочках" полевыми окружными дорогами, постоянно находясь в напряжении и готовности к возможному боестолкновению. По пути в освобождаемых селах нас встречали немногочисленные местные жители, махали приветственно руками и радовались сквозь слезы. Так к истечению дня и дошли до Днепра в районе н/п Львове, что чуть восточнее Херсона. Здесь нас встретили интенсивным огнем с левого берега убежавшие рашики. Под этими обстрелами пришлось коротать ночь на неподготовленных позициях.
Нам с Дзеном (побратим) удалось даже немного подрыхнуть в каком-то противопожарном рву оставшемся с мирных времен. Помню, что была яркая луна и я несколько раз судорожно выходил из полудремы когда ее свет проникал под капюшен спальника. Обстрел прекратился еще перед рассветом. А он был мрачен и безжалостен влагой и холодом на грани агрегатных состояний H₂O. Спальник покрылся слоем изморози, ног я почти не чуствовал.
Однако выйти из анабиоза заставил запах жаренного мяса. Не показалось. Утром к нам на позицию кто-то из освобожденных жителей Львове принес ведро свежего мяса, и ранее восставшие ото сна братья уже жарили его на импровизированном очаге.
Присоединился к ним и я.
Полегчало. 😃
Потом подошли основные силы ВСУ, потом нам была команда двигаться назад в Николаев. Была длинная, медленная, изматывающая дорога в обратном направлении. И хотя в тесном, забитом майном и бойцами броневике мы изрядно намяли бока, было радостно, что задача выполнена и правобережная часть Херсонщины очищена от орков. | 467 |
| 13 | Далей будзе некалькі пастоў, якія прысвечаны Херсонсаму Маршу — падзея, у якой мы таксама бралі ўдзел на правах тых, хто зрабіў усё залежнае, каб так сталася. Шлях да яго быў з кроўю, потам ды мазалямі. | 493 |
| 14 | Як і абяцалі раней — раскажам і пакажам нашу начную працу🫡.
Праца ўначы спалучаная мноствам складанасцяў, асабліва ў безлісцевы перыяд года. Складанасць у тым, што калі днём цябе відаць, то ўначы відаць удвая: выбліск памножаны на цеплавую сігнатуру — бачная на некалькі сот метраў. Ратуюць розныя накідкі, якія гасяць калі не цалкам, то вельмі істотна запал нашых сэрцаў і цеплыню нашых целаў у аб'ектыве выведвальнага Мавіка.
На правах рэкламы — нашы накідкі зроблены ў Раптар Так (гугліце, калі цікава). Лёгкія, ламаюць сілуэт — вось тыя крытэры, якія важныя як для нас, так і для нашай асноўнай прылады — ствала мінамёта.
М — маскіроўка, аснова выжывання і паспяховага выканання задачы. | 580 |
| 15 | Павал «Борт» Горбач прыняў свой першы бой у 2022 годзе на Кіеўшчыне ў Ірпяні.
У гэтым баі Павал страціў свайго лепшага сябра Змітра «Тэрора» Апанасовіча, у гонар якога быў названы батальён беларускіх дабраахвотнікаў.
Павал камандаваў групай у складзе АСП «Тэрор», удзельнічаў у вызваленні Херсоншчыны, у баях на ўсходзе Украіны, а таксама ў шэрагу аперацый ГУР на розных напрамках фронту.
24 кастрычніка 2023-га Павал «Борт» Горбач загінуў пры выкананні баявой задачы ў складзе батальёна «Шаман».
Вечны Гонар! | 331 |
| 16 | Вашай увазе сучаснае еўрапейскае войска, ва ўсёй красе: ніякай гендэрнай дыскрымінацыі!✊
Дзяўчынка капае зямлю разам з хлопчыкамі, каб забраць частку мінамёта. Акрамя таго, карысна для здароўя і фінансавага дабрабыту - усё сумленна, як у беларускіх выбарах! | 573 |
| 17 | Якаснае і не.doc | 634 |
| 18 | Аказваецца, нас акрэдытавалі на гістарычнай Радзіме! Дзякуй за давер - пастараемся не падвесці.
Цяпер нас можна аднесці да «КАЧЭСТВЕНЫХ» каналаў. Толькі якасны кантэнт, та крыніцы інфармаціі!
Увогуле: вось спіс усяго цікавага👇 Той, хто захоча, знойдзе для сябе шмат новага. 👇👇👇 | 642 |
| 19 | Калі ўначы чуеш як гудзе верталёт, і не разумееш, што ён тут робіць?!
Спакойна: гэта наша Баба Яга нясе добрыя пасылкі ўсім добрым хлопчыкам і дзяўчаткам, і зусім нядобрыя- ворагам та злодзеям.
Час: нядаўна
Лакацыя: непадалёк ад Ваўчанска | 547 |
| 20 | У гэтыя дні, на Дзяды, беларусы памiнаюць родных i блізкіх, што пайшлі ў іншы свет. Мы ўспамінаем пра нашых братоў, якія ўжо ня вернуцца з гэтай вайны. Імёны не кожнага з ваяроў мы маем права называць да часу перамогі.
Нажаль, нават у франтавой супольнасці, ёсць асобы, якія па глупству ці наўмысна імкнуцца як мага хутчэй распаўсюдзіць інфармацыю пра шакуючыя абывацеляў лічбы - "200". Ім пляваць на пачуцці родных, на магчымасць эвакуацыі, абмену, стан вайсковай аперацыі... Інакш, чым здрадай, гэта назваць нельга. Менавіта так і адбылося пасля гібелі нашага брата - парамедыка батальёну Тэрор, пана Юнгера.
Міхась "Юнгер" Шавельскі загінуў 10 кастрычніка 2022 года, падчас шчыльнага кантактнага бою, з узводам варожай бронегрупы 104 дшп 76 дшд, у раёне вёсак Безыменнае і Шчаслівае. Юнгер выконваў абавязкі стралка-медыка ў выведвальна-штурмавой групе батальёна Тэрор, якая дзейнічала сумесна з выведнікамі 35 БМП ЗСУ. Пад кінжальным агнём праціўніка Міхась прасоўваўся да параненага ўкраінскага марскога пехацінца. Жыццё Міхася Шавельскага абарваў аскепак танкавага снарада. Ваяр загінуў на месцы. Беларускаму герою быў 21 год.
Скарыстаўшыся момантам эвакуацыі праціўнікам сваіх двухсотых, пабрацімы вынеслі цела Міхася з поля бою. Выведка Тэрора выявіла месцазнаходжанне танка, які працаваў у тым баі па нашай групе, і скарэктавала яго знішчэнне.
Міхася Шавельскага пахавалі ва ўкраінскай Вінніцы, на Алеі Славы Сабараўскіх могілак. У гэтым горадзе Міхася чакала з вайны нарачоная.
Па старадаўнім беларускім звычаі, на Дзяды мы ўшаноўваем тваю памяць, шляхетны герой. | 399 |
